Гісторыя Беларусі: даведачна-інфармацыйны дапаможнік
Памер: 240с.
Мінск 1994
Слуцкая і іншыя харугвы). 1411 г., 1 ЛЮТАГА ' — Торуньскі мір паміж Польшчай і Вялікім княствам Літоўскім з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам — з другога, якім закончылася ‘Вялікая вайна’ 1409 — 1411 гт.
1413г. — Гарадзельская ўнія — саюз Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам.
1415 г. — утварэнне ў г. Навагародку праваслаўнай мітраполіі Вялікага княства Літоўскага.
1430— 1432 гг. — княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Свідрыгайлы.
1432 — 1439 гг. — выступлснне беларускіх, украінскіх і рускіх феадалаў Вялікага княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Свідрыгайлы за пашырэнне сваіх палітычных правоў.
31
1432— 1440 гг. — княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Жыгімонта Кейстутавіча.
1440 — 1492 гг. — княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Казіміра.
1447 г.,2МАЯ — выданне Прывілея вялікага князя Казіміра, пачата ўвядзенне прыгоннай залежнасці сялянаў ад феадалаў.
1468 г.,29ЛЮТАГА — выданне Судзебніка вялікага князя Казіміра — першага збору законаў Вялікага княства Літоўскага.
1481 г. — змова праваслаўных князеў Вялікага княства Літоўскага Міхаіла Алелькавіча, Івана Гальшанскага, Федара Бельскага з мэтаю далучыць частку беларускіх земляў да Маскоўскай дзяржавы.
1492— 1506 гг. — княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Аляксандра.
1492 г. — выдадзены вялікакняжацкі прывілей, якім абмяжоўвалася ўлада вялікага князя Літоўскага і павышалася роля вялікакняжацкай рады.
1499 г. — атрыманне г. Мінскам магдэбургскага права.
1500— 1503 Тг. — вайна Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы.
1500 г. — аблога 15тысячным войскам крымскіх татараў гарадоў Бярэсце і Камянец.
1500,1502 (двойчы), — аблогі г. Мсціслава маскоўскімі вой
1508 (двойчы),1514, 1535гг скамі.
1501 г. — выбранне вялікага князя Аляксандра каралем польскім — аднаўленне персанальнай уніі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага.
1501 г„ КАСТРЫЧНІК — Мельніцкі прывілей — грамата вялікага князя літоўскага Аляксандра, якая пашырыла паўнамоцтвы маг
32
<5 натаў у палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага.
1502 (двойчы),1503, 1505, 1506, 1508,1521 гг. 1502, 1516, 1519,1534,1 535, 1536, 1562, 1563 гг. 1505 г. — паходы і аблогі г. Слуцка крымскімі татарамі. — беспаспяховыя аблогі войскамі маскоўскіх ваяводаў г. Віцебска. — прыняцце сеймам Вялікага княства Літоўскага Радамскай канстытуцыі, якая пашырыла правы шляхты.
1506 г. — разгром войскам Вялікага княства Літоўскага на чале з М. Глінскім крымскіх татараў пад Клецкам. Мяцеж Глінскага і ўзяцце ім г. Мазыра.
1506, 1512, 1518,1519, 1520, 1534, 1535 гг. 1506— 1548 гг. — паходы маскоўскіх войскаў і аблогі г. Полацка. — княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Жыгімонта I Старога.
1507 — 1508 гг. — вайна Маскоўскай дзяржавы і Вялікага княства Літоўскага.
1508 г. — безвыніковая аблога г. Мінска М. Глінскім і маскоўскім войскам князя В.І. Шамячыча.
1512— 1522 гг. — вайна Маскоўскай дзяржавы і Вялікага княства Літоўскага.
1514 г. — паражэнне войска маскоўскіх ваяводаў пад г. Оршай. Беларускалітоўскае войска ўзначальваў гетман
1529 г. Ку Астрожскі. — увядзенне 1га Статута Вялікага княства Літоўскага.
1534 — 1537 гг. — вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім.
1544 — 1545 гг. — антыфеадальнае паўстанне ў Вялікім княстве Літоўскім пад кіраўніцтвам Буйвіда.
L548 — 1572 гг. — княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Жыгімонта II Аўгуста.
1558 — 1583 гг. — Лівонская вайна.
3. Зак. 5224.
33
II.
АЛЬГЕРД — вялікі князь Вялікага княства (1296(?) — 1377) Літоўскага (1345 — 1377 гг.). Паспяхова змагаўся супраць нямецкай агрэсіі. Каля 1355 г. далучыў да Вялікага княства Літоўскага Бранскае княства, а пасля перамогі над татарамі на р. Сінія Воды — большую частку ўкраінскіх земляў. Падтрымліваў барацьбу цвярскіх князёў супраць аб’яднаўчай палітыкі Дзмітрыя Данскога, зрабіў 3 паходы на Маскву (1368,1370, 1372 гг.). Імкнуўся падпарадкаваць Пскоў і Ноўгарад; у 1377 г. пскавічыпрыняліна княжаннеяго сына Андрэя. Вёў барацьбу з Польшчай за Валынь і Падляшша (1349 — 1351 іт., 1366 г.). За час яго праўлення тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага павялічылася ўдвая.
КЁЙСТУТ — князь, брат Альгерда. 3 1345 г. па(? — 1382) дзяліў уладу ў Вялікім княстве Лі
тоўскім з братам — вялікім князем Альгердам. Змагаўся супраць агрэсіі Тэўтонскага ордэна. У 1381 г. выгнаў з вялікага княжання Ягайлу, які быў у саюзе з Тэўтонскім ордэнам. У 1382 г. задушаны па загаду Ягайлы ў Крэўскім замку.
ЯГАЙЛА — вялікі князь Вялікага княства (1348(?) — 1434) Літоўскага (1377 — 1392 гг., з перапынкамі), кароль Польшчы (1386 1434 гг.). Заключыў з Польшчай Крэўскую ўнію ў 1385 г., якая замацавана яго каранацыяй як польскага караля пад імем Уладзіслава II. Садзейнічаў распаўсюджанню каталіцкай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім. У 1392 г. заключыў пагадненне з Вітаўтам.
ВІТАУТ — вялікі князь Вялікага княства Літоў(1350— 1430) скага (1392 — 1430 гг.). Праводзіў палітыку цэнтралізацыі і ўмацавання асабістай улады. Пры ім Вялікае княства Літоўскае дасягнула найбольшай магутнасці. Узначаліў барацьбу супраць уплыву ў Вялікім княстве Літоўскім польскіх феадалаў. Праводзіў актыўную палітыку. Падтрымліваў цвярскіх і разанскіх князеў у барацьбе супраць палітыкі Масквы. У 1404 г. заваяваў Смаленск, у 1408 г. вызначыў мяжу з Маскоўскай дзяржавай па рэках Угра і Ака. У 1399 г. пацярпеў паражэнне ад татараў на р. Ворскле, але адабраў ад ік поўдзень Падоліі, што дало Вялікаму княству Літоўскаму выхад да
34
Чорнага мора. У Грунвальдскай бітве 1410 г. узначальваў войскі Вялікага княства Літоўскага. Двойчы (1429 г., 1430 г.) рабіў захады прыняць каралеўскі тытул і карону, але гэтаму перашкаджалі магнаты Польшчы.
СВІДРЫГАЙЛА — вялікі князь Вялікага княства Літоў(1370 (?) — 1452) скага (1430 — 1432 гг.). Быў праціўнікам уніі з Польшчай. Апіраўся на буйных беларускіх і ўкраінскіх феадалаў, якіх прыцягваў да дзяржаўнага кіравання. 3 1432 г. веў барацьбу з Жыгімонтам Кейстутавічам. Пасля 1440 г. княжыў на Валыні.
ЖЫГІМОНТ — вялікі князь Вялікага княства Лі
КЕЙСТУТАВІЧ тоўскага (1432 — 1440 гг.). Стаў (? — 1440) вялікім князем пры падтрымцы фе
адалаўкатолікаў. Каб схіліць на свой бок праваслаўных феадалаў, распаўсюдзіў на іх прывілеі 1387 і 1413 гг., а ў 1434 г. гарантаваў ім недатыкальнасць асобы і вызваліў ад павіннасцей і плацяжоў з маёнткаў. Займаў прапольскую пазіцыю, аддаў Польшчы Валынь і Падолле. Яго палітыка і жорсткасць выклікалі незадаволенасць беларускіх, украінскіх і літоўскіх феадалаў. Забіты князем Чартарыйскім у выніку змовы.
КАЗІМІР ЯГЕЛОНЧЫК — вялікі князь Вялікага княтва Літоў(14271492) скага з 1440 г., адначасова кароль
Польшчы з 1447 г. Праводзіў палітыку ўмацавання вялікакняжацкай улады, запрыгоньвання сялянаў і пашырэння правоў феадалаў. Выдаў прывілей 1477 г., які паклаў пачатак юрыдычнага афармлення залежнасці сялянаў ад феадалаў. Пры ім узрасла роля дарадчага органа — паноўрады і яго ўплыў на вялікага князя. Выдаў Судзебнік 1468 г. У 1481 г. праваслаўныя кн'язі М. Алелькавіч, 1. Гальшанскі, Ф. Бельскі і інш. арганізавалі змову супраць Казіміра з мэтай захопу ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім, але змова не ўдалася. У знешняй палітыцы імкнуўся захаваць тэрытарыяльныя межы дзяржавы.
АЛЯКСАНДР — вялікі князь Вялікага княства Літоў(1461 — 1506) скага з 1492 г., кароль польскі з
1501 г. Вёу войны з Маскоўскай дзяржавай (1492 — 1494 гг., 1500 — 1503 гг.), у якіх пацярпеў паражэнне. Даў феадалам Прывілей 1492 г., у якім абяцаў не прымаць важных рашэнняў без згоды рады. Пры Аляксандры сейм прыняў у
35
1505 г. збор законаў, вядомы пад назваю Радамская канстытуцыя, якая пашырыла правы шляхты.
ЖЫГІМОНТ I СТАРЫ — вялікі князь Вялікага княства Літоў(1467 — 1548) скага і кароль Польшчы (1506 —
1548 гг.). Ваеннымі і фінансавымі рэформамі спрабаваў умацаваць дзяржаўную ўладу, што выклікала ўзброенае выступленне магнатаў і шляхты (т.зв. ‘курыная вайна’ 1537 г.). Пры ім шляхта дамаглася роўных правоў з магнатамі, выбарнасці ў сейм; быў уведзены Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г.
ЖЫГІМОНТ IIАЎГУСТ — вялікі князь Вялікага княства Лі(1520 — 1572) тоўскага і кароль Польшчы
(1548 — 1572 гг.). Апошні прадстаўнік дынастыі Ягелонаў. Каранаваны пры жыцці бацькі Жыгімонта I Старога ў 1530 г. У час яго праўлення найбольшых поспехаў дасягнула Рэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім, уведзены Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г., заключана Люблінская ўнія 1569 г.
АСТРОЖСКІ — князь, гетман Вялікага княства ЛіКАНСТАНЦІН тоўскага з 1497 г., кашталян вілен
(1460 — 1530) скі з 1511 г., ваявода трокскі з
1522 г. Выдатны палкаводзец. Атрымаў перамогу больш чым у 60 бітвах. Узначальваў паходы на крымскіх татараў. У бітве з маскоўскімі войскамі на р. Ведрашы (14.07.1500 г.) быў разбіты і ўзяты ў палон, адкуль збег у 1507 г. У бітве пад Оршай (1514 г.) поўнасцю разграміў нашмат колькасна большыя маскоўскія войскі. Спрыяў распаўсюджанню ідэй Адраджэння і пашырэнню кнігадрукавання.
ГЛІНСКІ МІХАІЛ — князь, маршалак дворны літоўскі з (1470 — 1534) 1500 г. кіраўнік віленскага манетна
га двара з 1501 г. На чале войска Вялікага княства Літоўскага 5.08.1506 г. разбіў пад Клецкам крымскіх татараў. Меў значны ўплыў на вялікага князя Аляксандра. Жыгімонт I Стары пазбавіў М. Глінскага ранейшага становішча ў Вялікім княстве Літоўскім. У 1508 г. Глінскі ўзняў паўстанне, але няўдала. 3 канца 1508 г. у Маскоўскай дзяржаве. У час вайны 1512 — 1522 гг. паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай спрабаваў вярнуцца да Жыгімонта I, але быў схоплены.
АСТАФЕЙ ВАЛОВІЧ — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства (каля 1520 — 1587) Літоўскага, найвышэйшы пісар, ма
36
ршалак дворны, земскі падскарбі (1561 — 1566 гг.), падканцлер (1566 — 1579 гг.), канцлер (1579 — 1584 гг.), віленсківаявода (1584 — 1587 гг.). Прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і рэдагаванні Другога Статута Вялікага княства Літоўскага 1566 г. Удзельнічаў у Лівонскай (ПолацкаІнфлянцкай) вайне, адстойваў незалежнасць Вялікага княства Літоўскага ў уніі з Польшчай.
Ш.
КРЭУСКАЯ ЎНІЯ — пагадненне аб саюзе Вялікага княст
1385 г. ва Літоўскага з Польшчай, заключа
нае 14 жніўня 1385 г. у Крэве. Была ўстаноўлена персанальная (асабістая) унія паміж гэтымі дзяржавамі. На чале абедзвюх дзяржаў станавіўся вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Ягайла. Заключэнне ўніі было абумоўлена неабходнасцю сумеснай барацьбы Польшчы і Вялікага княства Літоўскага супраць нямецкай агрэсіі. Спрыяла перапыненню працэсу анямечвання Польшчы, садзейнічала акаталічванню насельніцтва Беларусі і ўзмацненню феадальнага прыгнёту.