• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі: даведачна-інфармацыйны дапаможнік

    Гісторыя Беларусі: даведачна-інфармацыйны дапаможнік


    Памер: 240с.
    Мінск 1994
    307.38 МБ
    ГРУНВАЛЬДСКАЯ БІТВА — бітва аб’яднаных армій Вялікага кня1410 г.	ства Літоўскага і Польскага каралеў
    ства супраць войск Тэўтонскага ордэна. Асноўны цяжар у бітве вынесла войска Вялікага княства Літоўскага, якое складалася пераважна з беларускіх харугваў. Разгром крыжакоў пад Грунвальдам спыніў агрэсію Тэўтонскага ордэна на Ўсход.
    ВОСТРАЎСКАЕ	— заключана паміж каралем польскім
    ПАГАДНЕННЕ	і вялікім князем літоўскім Ягайлам
    1392	і князем гарадзенскім і трокскім
    Вітаўтам аб перадачы апошняму ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім. Гарантавала большую самастойнасць беларускім і літоўскім феадалам у саюзе з Польшчай.
    ВІЛЕНСКА	— дзяржаўны і палітычны саюз Вяліка
    РАДАМСКАЯ ЎНІЯ	га княства Літоўскага і Польшчы.
    1401 г.	Паводле пагаднення дзяржавы паві
    нны былі разам дзейнічаць супраць ворагаў, польскія феадалы абавязаліся не выбіраць караля без згоды феадалаў Вялікага княства Літоўскага, пацвярджаліся правы Вітаўта на самастойнае кіраванне,
    37
    але прызнаваліся спадчынныя правы Ягайлы і яго аўтарытэт у кіраванні агульнымі справамі.
    ГАРАДЗЕЛЬСКАЯ	— саюз Вялікага княства Літоўскага і
    УНІЯ1413г.	Польшчы, юрыдычна замацаваны ў
    3 граматах. 1я грамата выдадзена ад імя 47 польскіх феадалаў, якія надзялялі 47 феадалаў Вялікага княства Літоўскага сваімі гербамі і тым самым прымалі ў свае гербавае брацтва. У 2й грамаце 47 феадалаў Вялікага княства Літоўскага прымалі гербы польскіх феадалаў і абяцалі быць з імі ў дружбе і саюзе, у выпадку смерці вялікага князя Вітаўта абяцалі не выбіраць сабе князя без парады і згоды польскіх феадалаў. Польскія феадалы ў выпадку смерці Ягайлы таксама не павінны былі выбіраць новага караля без парады і згоды феадалаў Вялікага княства Літоўскага. У 3й грамаце Ягайла і Вітаўт абяцалі назначаць на дзяржаўныя пасады феадалаўкатолікаў, якія прынялі польскія гербы і дазволілі ім свабодна распараджацца ў сваіх маентках, даваць ільготы касцелам, манастырам і інш. каталіцкім установам.
    ПРЫВІЛЕЙ КАЗІМІРА — заканадаўчы акт, выдадзены 1447 г.	вялікім князем літоўскім Казімірам.
    Юрыдычна замацаваў эканамічныя і палітычныя правы феадалаў на зямельную ўласнасць і на суд над залежным ад іх насельніцтвам, забараняў ім прымаць беглых ‘чорных’ сялянаў.
    СУДЗЕБНІК 1468 г. — першы кодэкс крымінальнага і працэсуальнага права Вялікага княства Літоўскага. Напісаны на беларускай мове. Устанавіў адзіныя для ўссй дзяржавы віды пакаранняў за злачынствы, абмежаваў адказнасць жонкі і дзяцей за злачынствы мужа і бацькі.
    МАГДЭБУРГСКАЕ	— права феадальнага горада на самакі
    ПРАВА	раванне, паводле якога эканамічная
    (Майдэборскае права)	дзейнасць, маёмасныя правы, гра
    мадскапалітычнае жыцце, саслоўны стан гараджан рэгуляваліся ўласнай сістэмай юрыдычных нормаў. Па магдэбургскаму праву гараджане вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ім гарантаваліся свабодныя заняткі рамяством, гандлем, земляробствам і дазвалялася выбіраць свой орган улады — магістрат, суд, ствараць рамесныя аб’яднанні — цэхі. Грамату на магдэбургскае права першымі з гарадоў Беларусі атрымалі Вільня (1387 г.), Бярэсце (1390 г.).
    38
    МАГНАТЫ
    ШЛЯХТА
    —	буйныя фсадалыземлеўладальнікі, прадстаўнікі радавітай знаці.
    —	прывілеяванае саслоўе ў Польшчы, Чэхіі, Літве, на Беларусі і Ўкраіне ў
    XIII — пачатку XX ст.
    СТАТУТ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 1529 г.
    —	збор законаў феадальнага права, які
    дзейнічаў у Вялікім княстве Літоўскім у сярэдзіне XVI ст. Адзін з першых у Еўропе сістэматызаваных збораў законаў. Напісаны на беларускаймове. Юрыдычна замацаваў асновы грамадскага ідзяржаўнагаладу,
    парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы дзяржаўных і судовых устаноў, прывілеяванае становішча шляхты і абмсжаваннс правоў сялянаў. Спрыяў цэнтралізацыі дзяржавы, умацаванню законнасці і пэўнаму абмежаванню феадальнага самавольства. У асновс Статута закладзены новыя прынцыпы: суверэннасць дзяржавы (насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму), адзінства права, прыярытэт пісанага права.
    СТАТУТ ВЯЛІКАГА — збор законаў феадальнага права, які КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА дзейнічаў на Беларусі і ў Літве ў
    1566 г.	1566 — 1588 гг„ а на Правабярэж
    най Украіне і ў XVII — XVIII ст. У ім у параўнанні з папярэднім Статутам дапрацаваны нормы дзяржаўнага, судовапрацэсуальнага і грамадзянскага права. Абвяшчалася прэзумпцыя невінаватасці. Напісаны на беларускай мове.
    ВАЙНА 1500 — 1503 гг. — няўдалая вайна для Вялікага княства ПАМІЖ ВЯЛІКІМ	Літоўскага. Няўдачы ў вайне (раз
    КНЯСТВАМ ЛІТОЎСКІМ 1 гром войскаў на чале з гетманам МАСКОЎСКАЙ	К. Астрожскім на р. Всдрашы
    ДЗЯРЖАВАЙ	(1500г.), каля Мсціслава (1501 г.)
    прымусілі Вялікае княства Літоўскае ў 1503 г. заключыць 6гадовае перамір’е, паводле якога да Маскоўскай дзяржавы адыходзілі 25 гарадоў і 70 валасцей у вярхоўях Акі, Дзясны, Дняпра і г.д. (гарады Бранск, Гомель, Мцэнск, Рыльск, Старадуб і інш.). Падзеі вайны сталі этапнымі ў супрацьстаянні паміж названымі дзяржавамі. Ініцыятыва ў збіранні ўсходнеславянскіх земляў псрайшла да Масквы. ВАЙНА 1507 — 1508 гг. — не прынесла поспеху ніводнаму з баПАМІЖ ВЯЛІКІМ	коў і скончылася т.зв. вечным мірам
    КНЯСТВАМ ЛІТОЎСКІМ I ' (buo г.), паводле якога Вялікае княМАСКОЎСКАЙ	ства Літоўскае прызнала за Маскоў
    ДЗЯРЖАВАЙ	скай дзяржавай зе J што адышлі
    39
    да яе ў 1503 г.
    ВАЙНА 1512 — 1522 гт. — у час гэтай вайны Маскоўскія войскі ПАМІЖ ВЯЛІКІМ	авалодалі Смаленскам (жнівень,
    КНЯСТВАМ ЛІТОЎСКІМ I 1514 г.), у верасні пацярпелі моцнае МАСКОЎСКАЙ	паражэнне пад Оршай. Напады саю
    ДЗЯРЖАВАЙ	зных Вялікаму княству Літоўскаму
    татараў аслабілі маскоўскае войска; яно вымушана было пакінуць занятыя гарады Дуброўна, Крычаў, Мсціслаў. У 1517 г. пачаліся мірныя перагаворы, хоць ваенныя дзеянні не спыніліся. У 1522 г. заключана на 5 гадоў перамір’е; Смаленская зямля адышла да Маскоўскай дзяржавы.
    ВАЙНА 15341537 гг. — у час вайны войскі Вялікага княства ПАМІЖ ВЯЛІКІМ	Літоўскага ў саюзе з крымскімі тата
    КНЯСТВАМ ЛІТОЎСКІМ I рамі беспаспяхова нападалі на ЧарМАСКОЎСКАЙ	нігаваСеверскія землі, пацярпелі
    ДЗЯРЖАВАЙ	няўдачу і пад Смаленскам. Маскоў
    скія войскі з верасня 1534 г. вялі баявыя дзеянні каля Віцебска, Полацка, Браслава, Крычава, Радамлі, Мсціслава, Магілева. У 1537 г. заключана перамір’е на 5 год, якое затым падоўжана. Маскоўская дзяржава захавала заваяваныя Себеж і Завалочча, Вялікае княства Літоўскае — Любеч і Гомель.
    МАПСТРАТ	— выбарны адміністрацыйны і судовы
    орган самакіравання ў гарадах, якія мелі магдэбургскае права. У Вялікім княстве Літоўскім складаўся з рады і лавы. Рада ажыццяўляла функцыі гарадской улады і суда па маСмасных справах, лава — судовы орган па крымінальных справах.
    ПАНЫРАДА	— вышэйшы орган дзяржаўнай улады
    ў Вялікім княстве Літоўскім. У раду ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы (канцлер, маршалак земскі, найвышэйшы гетман, земскі падскарбі, ваяводы і інш.), каталіцкія епіскапы, найбуйнейшыя феадалы. Узнікла як дапаможны орган пры вялікім князі, у канцы XV ст. набыла большую самастойнасць. Да кампетэнцыі рады налсжалі: выбранневялікагакнязя, абаронадзяржавы, міжнародныя справы, выданне законаў, разгляд найважнейшых судовых спраў. ВАЯВОДА	— кіраўнік адміністрацыі тэрытарыяль
    най адзінкі ваяводства.
    КАШТАЛЯН	— камендант замка і адначасова адмі
    40
    МАРШАЛАК ЗЕМСКІ
    МАРШАЛАК ДВОРНЫ
    НАЙВЫШЭЙШЫ
    ГЕТМАН
    КАНЦЛЕР
    ЗЕМСКІ ПАДСКАРБІ
    ністратар зямельных уладанняў вялікага князя, памочнік ваяводы.
    —	старшыня на пасяджэннях рады і сейма,
    —	намеснік маршалка земскага, начальнік шляхты.
    —	камандуючы ўзброенымі сіламі.
    —	кіраўнік Дзяржаўнай канцылярыі, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі.
    —	вышэйшая службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім, якая нагля
    дала за спагнаннем натуральных і грашовых падаткаў і збораў, вяла ўлік дзяржаўных выдаткаў. Пад наглядам земскага падскарбі аберагаліся грошы і каштоўнасці, атрыбуты вялікакняжацкай і дзяржаўнай улады. Іншымі словамі, гэта быў міністр фінансаў.
    ЛІВОНСКАЯ ВАЙНА — вайна, у якой прынялі ўдзел Лівон(ПолацкаІнфлянцкая вайна) скі ордэн, Маскоўская дзяржава, 1558 — 1583 гг.	Вялікае княства Літоўскае, Поль
    шча, Швецыя. Узнікла зза імкнення Маскоўскай дзяржавы захапіць аслабленую міжусобіцамі Лівонію і атрымаць выхад да Балтыйскага мора. Ваенныя дзеянні пачаліся ў студзені 1558 г. нападам войскаў Івана IV Жахлівага на Лівонію, якая пачала цярпець паражэнні. 3 1559 г. Лівонскі ордэн трапіў пад пратэктарат, а з 1561 г. канчаткова падпаў пад уладу Вялікага княства Літоўскага, якое паслала яму на дапамогу свае войскі. У 1561 г. войскі Вялікага княства Літоўскага на чале з Радзівілам Рудым уступілі ў Лівонію. У 1562 г. маскоўскія войскі хадзілі на Оршу і Віцебск, а ў лютым 1563 г. пасля аблогі захапілі Полацк. Дзесяць тысяч жыхароў Полаччыны былі забіты ці выведзены ў няволю. У 1563 г. вяліся безвыніковыя мірныя перагаворы. Войскі Вялікага княства Літоўскага ў бітвах на р. Уле (студзень 1564 г.) і каля Оршы (люты 1564 г.) разбілі маскоўскія войскі. У 1566 г. зноў у Маскве вяліся безвыніковыя мірныя перагаворы, і ў 1567 г. ваенныя дзеянні аднавіліся. Цяжкасці вайны прымусілі Вялікае княства Літоўскае пайсці на заключэнне Люблінскай уніі 1569 г. з Польшчай, ад якой чакалася ваенная дапамога. У 1570 г. Маскоўская дзяржава, з аднаго боку, і Вялікае княства Літоўскае, з
    4.	Зак. 5224.
    41
    другога, заключылі перамір’е на 3 гады. Змяненне ходу вайны звязана з дзейнасцю Стэфана Баторыя (Сцяпана Батуры), караля польскага і вялікага князя Літоўскага з 1575 г. Яго войскі ў 1579 г. вызвалілі Полацк, а ў 1580 г. захапілі Усвят, Вялікія Лукі, напалі на Холм, Старую Русу, некалькі разоў няўдала спрабавалі штурмаваць Пскаў. Для Вялікага княства Літоўскага вайна закончылася падпісаннем у студзені 1582 г. ЯмЗапольскага перамір’я на 10 год, паводле якога княства вяртала сабе ўсе страчаныя ў час вайны землі. МАСКОЎСКАЯ	— розныя варыянты назвы Расіі ў гіс
    ДЗЯРЖАВА,	тарычных крыніцах і даследаваннях
    МАСКОЎШЧЫНА,	гісторыкаў.
    РУСКАЯ ДЗЯРЖАВА, РАСІЯ,
    РАСІЙСКАЯ ДЗЯРЖАВА
    ЧАС РУШЭННЯ	— усеагульная мабілізацыя, апалчэн
    (паспалітае рушэнне)	не, агульны паход у Вялікім княстве Літоўскім. Мог быць аб’яўлены вялікім князем са згоды шляхты толькі ў выпадку крайняй знешняй небяспекі.