Гісторыя Беларусі: даведачна-інфармацыйны дапаможнік
Памер: 240с.
Мінск 1994
У сваей палітыцы змяніў адносіны да Масквы, перайшоў на бок урада Рэчы Паспалітай, заключыў Гадзяцкі дагавор 1658 г.
РАДЗІВІЛ ЯНУШ — дзяржаўны дзеяч, гетман Вяліка
га княства Літоўскага з 1654 г. Кіраваў войскамі княства ў барацьбе супраць казакаў і маскоўскіх палкоў. Падаўляў антыфеадальныя выступленні сялянаў і гарадскіх жыхароў Беларусі. Падпісаў Кейданскі дагавор 1655 г. аб пераходзе Вялікага княства Літоўскага ад уніі з Польшчай да ўніі са Швецыяй.
БУТРЫМ ГАРКУША ГРАМЫКА КРЫЧЭЎСКІ ХВЕДАРОЎСКІ іінш. НЯБАБА МІХНЕНКА КЕМКА КРЫВАШАПКАіінш. САПЕГА П. ГАНСЕЎСКІ Б. РАДЗІВІЛ Б. кдзацкія палкоўнікі, выхадцы з Беларусі. кіраўнікі казацкіх загонаў, што дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі. кіраўнгкі войскаў Вялікага княства Літоўскага і Польшчы ў вайне 1654 — 1667 гг.
67
III.
КАЗАЦТВА — (цюрк.: казак — вольны чалавек) —
утварылася ў XV ст. з сялянаў і гарадскіх жыхароў, якія ўцякалі на малазаселеныя ўскраіны Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы. Казацтва стварыла сваю арыгінальную сацыяльнаэканамічную, вайсковую і палітычную арганізацыю. Галоўныя рысы яе: адсутнасць прыгонніцтва, фармальна роўнае права ўсіх членаў на карыстанне зямлею і інш. Запарожскае казацтва ў значнай ступені скла , лася з беглых беларускіх сялянаў. Доўгі час яно стрымлівала напады крымскіх татараў і туркаў на землі Вял ікага княства Л ітоўскага. Казацтва адыграла значную ролю ў разгортванні ваенных падзей на Беларусі ўсярэдзіне XVIIct.
КАЗАЦКІ ЗАГОН — казацкі атрад, які не ўваходзіў у ста
лую вайсковую арганізацыю казацтва. Загоны дзейнічалі самастойна.
Адыгралі значную ролю ў пашырлнні сацыяльных канфліктаў на тэрыторыі Беларусі ў XVI — XVII ст.
ГАДЗЯІДКІ ДАГАВОР — заключаны гетманам Украіны I. Вы1658 г. гоўскім і ўрадам Рэчы Паспалітай.
Казацтва абвяшчалася саюзнікам войскаў Рэчы Паспалітай у вайне супраць Маскоўскай дзяржавы. Падобны дагавор з урадам Вялікага княства Літоўскага заключыў кіраўнік казацкіх атрадаў на Беларусі I. Нячай.
АНДРУСАУСКАЕ — перамір’е, якім скончылася вайна
ПЕРАМІР Е 1654 —1667 гт. Заключана ў в. Анд
русава (непадалеку ад Мсціслава) тэрмінам на 13,5 гадоў. Руская дзяржава пакідала за сабой захопленыя Смаленскаеваяводства, Северскія землі з Чарнігавам і Старадубам. Рэч Паспалітаяпагаджалася задыходам Левабярэжнай Украіны да Рускай дзяржавы, перадавала ёй на 2 гады Кіеў, але фактычна ён астаўся за Масквой назаўсёды.
ВЕЧНЫ МІР 1686 г. —дагавор Рускай дзяржавы з Рэччу
Паспалітай. Пацвердзіў умовы Андрусаўскага перамір’я 1667 г. Акрамя таго, Руская дзяржава далучылася да антытурэцкай кааліцыі (Рэч Паспалітая, Свяшчэнная Рымская імперыя, Венецыя).
ОЛІЎСКІ МІР — мірнае пагадненне паміж Швецыяй,
68
з аднаго боку, і Рэччу Паспалітай, Аўстрыяй, Брандэнбургам — з другога. Падпісаны 3 мая 1660 г. у Оліўскім манастыры непадалеку ад г. Гданьска. Оліўскім мірам была завершана вайна Швецыі з Рэччу Паспалітай (з 1655 г.), Аўстрыяй, Брандэнбургам (з 1657 г.) і Даніяй (з 1657 — 1658 гг.), якая праходзіла адначасова з вайной паміж Маскоўскай дзяржавай і Швецыяй (1656 — 1658 гг.) і вайной паміж Рэччу Паспалітай і Рускай (Маскоўскай) дзяржавай (1654 — 1656 гт., 1658 — 1667 гг.). Паводле Оліўскага міру, кароль Рэчы Паспалітай Ян Казімір адмаўляўся ад сваіх дамаганняў на шведскі трон і на Эстляндыю з востравам Эзель (Саарэма), Рэч Паспалітая адмаўлялася таксама ад сваіх прэтэнзій на Ліфляндыю. Ад Курлянт дскага герцагства да Швецыі адыходзілі востраў Руну (Рухну) і інш.
ВАЙНА 1654 1667 гг. ПАМІЖ РУСКАЙ ДЗЯРЖАВАЙ I РЭЧЧУ ПАСПАЛІТАЙ
— выклік’ана ў значнай ступені імкненнем цара Аляксея Міхайлавіча далучыцьда сваіх уладанняў Беларусь і Ўкраіну. Пачалася ў сувязі з уваходжаннем Украіны ў склад Ру
скай дзяржавы паводле дамоўленасці паміж Б. Хмяльніцкім і маскоўскім баярствам (Пераяслаўская Рада 1654 г.). Рускае камандаванне нанесла галоўны ўдар на тэрыторыі Беларусі. У час летніх кампаній 1654 — 1655 гг. маскоўскія войскі занялі ўсю Беларусь за выключэннем Старога Быхава, Слуцка і Бярэсця. Напад Швецыі на Рэч Паспалітую і падпісанне Кейданскага дагавору 1655 г. выклікалі вайну Рускай дзяржавы са Швецыяй, якая пачалася ў 1656 г. Таму маскоўскі ўрад пачаў вясною 1656 г. перагаворы, якія закончыліся Віленскім перамір’ем 1656 г. Пасля смерці Б. Хмяльніцкага (1657 г.) новы гетман Украіны 1. Выгоўскі ў 1658 г. падпісаў з Польшчай Гадзяцкі дагавор, паводле якога Ўкраіна пераходзіла на бок Рэчы Паспалітай. Гэта ўскладніла палітычнае становішча Рускай дзяржавы, і яна заключыла за Швецыяй перамір’е. У кастрычніку 1658 г. аднавіліся ваенныя дзеянні пад Вільняй. Атрады казацкага старэйшыны на Беларусі I. Нячая выступілі супраць маскоўскіх войскаў. У жніўні 1659 г. былі разбіты казацкія атрады I. Выгоўскага, апошні быў змешчаны прамаскоўскай групоўкай казацкай старэйшыны з пасады гетмана. Гетманам Украіны стаў Ю. Хмяльніцкі, які таксама заняў спрыяльную пазіцыю да ўрада Рэчы Паспалітай. Гэта фактычна прывяло да капітуляцыі рускай арміі на Правабярэжнай Украіне. Вясною 1660 г., пасля міру са Швецыяй, войскі Рэчы Паспалітай
69
устанавілі кантроль над большай часткай Беларусі. У 1662, 1663, 1664, 1666 гг. вяліся перагаворы аб міры, у той жа час на Беларусі не спыняліся ваенныя падзеі. Вайна закончылася падпісаннем Андрусаўскага перамір’я 1667 г.
ВАЙНА РУСКАЙ — выклікана супярэчнасцямі інтарэсаў ДЗЯРЖАВЫ I ШВЕЦЫІ Швецыі і Рускай дзяржавы і ўзаем
1656 — 1658 гг. нымі прэтэнзіямі на тэрыторыі Рэчы
Паспалітай. Закончылася падпісаннем Кардыскага мірнага дагавору 1661 г., паводле якога страчаны ўсе заваяванні Рускай дзяржавы ў вайне са Швецыяй.
КЕЙДАНСКІ ДАГАВОР — заключаны паміж магнатамі Вяліка1655 г. га княства Літоўскага (Я. Радзівіл,
Б. Гансеўскі і інш.) і камандаваннем шведскіх войскаў аб уніі Вялікага княства Літоўскага са Швецыяй. Апошняя, скарыстаўшы стан вайны Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай, у 1655 г. пачала наступленне на Польшчу і Вялікае княства Літоўскае. Частка магнатаў Вялікага княства Літоўскага палічыла за лепшае для сябе трапіць пад пратэктарат Швецыі, чым пад уладу рускіх войскаў, якія летам 1655 г. падыходзілі да Вільні.
СЯЛЯНСКІЯ АТРАДЫ — атрады, якія ствараліся сялянамі з ШЫШОЎ мэтай самааховы супраць спроб ра
бавання населеных пунктаў Беларусі войскамі заваёўнікаў.
IV.
П: Як успрынялі магнаты і шляхта прыход на тэрыторыю Беларусі маскоўскіх войскаў?
А: Адмоўна. Праўда, шляхта, якая мела зямельныя ўладанні на акупіраванай маскоўскімі войскамі тэрыторыі, пад пагрозай іх страты вымушана была прысягнуць на вернасць цару Аляксею Міхайлавічу. Але гэта не перашкаджала ей у хуткім часе вяртацца ў войска Рэчы Паспалітай і змагацца супраць новага гаспадара.
П: Чым адметная вайна 1654 — 1667 гг. у гісторыі Беларусі?
А: Яна была найбольш катастрафічнай для эканомікі і дэмаграфічнай сітуацыі на Беларусі. У час гэтай вайны загінула каля паловы насельнікаў Беларусі; асабліва моцнымі былі страты ва ўсходняй частцы нашай краіны, дзе найбольш актыўнымі былі дзеянні маскоўскіх войскаў і казацкіх загонаў.
П: Якую палітыку праводзілі рускія ўлады на Беларусі ў час вайны?
70
А: Рускі урад імкнуўся перацягнуць на свой бок шляхту і лаяльна ставіўся да той яе часткі, якая прымала бок Рускай дзяржавы. Рускія войскі амаль не чапалі тых гарадоў, насельніцтва якіх не аказвала сур’езнага супраціўлення. 3 другога боку, жорстка вынішчалі, выводзілі ў палон жыхароў тых многіх гарадоў Беларусі, якія даводзілася браць працяглай аблогай. Жорстка падаўляліся таксама сялянскія выступленні, накіраваныя супраць мясцовай шляхты ці новых прыгоннікаў (маскоўскія дваране, казацкія старэйшыны і інш.). Нярэдкія былі выпадкі рабавання сялянаў маскоўскімі стральцамі.
Гісторыя Беларускай ССР: У 5ці т. Т. 1. Мн., 1972. ,
Мальцев А.Н. Россня н Белоруссня в середнне XVII века. М., 1974.
Ткачоў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991.
ТЭМА № 12: КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ
Ў XVII — XVIII ст.
I.
1580я гг.__ — перыяд наступлення контррэфарма
ДРУГАЯ ЧВЭРЦЬ XVII ст. цыі.
ДРУГАЯ ПАЛОВА — перыяд рэзкага пагаршэння ўмоў
XVII____XVIII ст. для развіцця беларускамоўнай ку
льтуры; сцвярджэнне пераважнасці польскай і лацінскай моў; заняпад беларускага кірылічнага кнігадрукавання.
1696 г — сейм Рэчы Паспалітай спецыяльнан
пастановай забараніў ужыванне беларускай мовы ў дзяржаўных дакументах.
КАНЕЦ XVII — XVIII ст. — развіццё ўніяцкага кнігадрукавання. 70я гг. XVIII ст. — агульная рэформа асветы ў Рэчы
Паспалітай.
1773 г — утварэнне Адукацыйнай камісіі.
XVIII ст. — развіцце прыгонных тэатраў; ства
рэнне князямі Радзівіламі ў сваіх рэзідэнцыях тэатральных труп (вядомы як Радзівілавы тэатры).
71
1778 1800 гг.
АПОШНЯЯ ЧВЭРЦЬ XVIII ст.
існаванне Шклоўскага тэатра графа Зорыча.
— перыяд распаўсюджання на Беларусі ідэй Асветніцтва.
II.
МЯЛвЦІЙ СМАТРЫЦКІ — беларускі пісьменнікпалеміст пача(1577 1633) тку XVII ст., аўтар палемічнага тво
ра ‘Фрынас’, грамадскапалітычны дзеяч, праціўнік Берасцейскай уніі 1596 г. У канцы жыцця ўсё ж прыняў царкоўную ўнію.
ЛЯВОНЦІЙ КАРПОВІЧ — беларускі пісьменнікпубліцыст кан(1580 1620) ца XVI — пачатку XVII ст., педагог,
царкоўны дзеяч. Выступаў супраць
Берасцейскай уніі 1596 г. За выданне ‘Фрынаса’ і іншых палемічныхтвораўу 1610 — 1612 гг. быў у турэмным зняволенні.
АФАНАСІЙ ФІЛІПОВІЧ — беларускі праваслаўны пісьменнік(1597(?) — 1648) публіцыст пачатку XVII ст., грамад
скапалітычны і царкоўны дзеяч. За рэзкія выпады ў адрас караля сасланы ў Картаўскую турму, дзе напісаў шэраг артыкулаў, у якіх з дэмакратычных пазіцый крытыкаваў палітыку Рэчы Паспалітай. За распасюджанне агітацыйных адозваў і дапамогу казакам Б. Хмяльніцкага расстраляны. Аўтар ‘Дыяруша’ (1646 г.).
ІІІЛІП АБУХОВІЧ — дзяржаўны дзеяч XVII ст., дыпла(. — 1656) мат, пісьменнік, аўтар вершаў на
лацінскай мове. У ‘Дыярушы’ апісаў падзеі 1630 — 1654 гг.: грамадскапалітычнае жыццё Рэчы Паспалітай, у тым ліку Беларусі, ваенныя падзеі ў 1648 — 1654 гг., міжнародныя адносіны ва Ўсходняй Еўропе.
СІМЯОН ПОЛАЦКІ — выдатны беларускі паэт, драматург, (1629 — 1680) культурны і грамадскі дзеяч і асвет
нік; настаўнік царскіх дзяцей у Маскве, арганізатар Верхняй друкарні ў Крамлі. Заснавальнік рускай сілабічнай паэзіі.