• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі: даведачна-інфармацыйны дапаможнік

    Гісторыя Беларусі: даведачна-інфармацыйны дапаможнік


    Мінск 1994
    307.38 МБ
    1819 г.	— утварэнне ‘Таварыства аматараў навук’ у Свіслацкай гімназіі.
    1820 г.	— ліквідацыя езуіцкіх вучылішчаў на Беларусі.
    1823 г.	— указ Аляксандра I аб забароне жыхарам Беларусі і Літвы адпраўляць юнакоў для працягу вучобы ў замежныя ўніверсітэты.
    1824 г.	— выданне ‘Беларускага архіва старажытных грамат’ — першага зборніка дакументаў па гісторыі беларускіх земляў.
    1826— 1841 гг.	— дзейнасць у Віцебску Беларускага вольнага эканамічнага таварыства.
    1832 г.	— закрыцце Віленскага ўніверсітэта зза актыўнага ўдзелу яго студэнтаў і выкладчыкау у паўстанні 1830 — 1831 гг.
    1833— 1842 гг.	— будаўніцтва Брэсцкай крэпасці.
    93
    1834 — 1839 гг.	— дзейнасць у Віцебску настаўніцкай
    1836 г.	семінарыі. — указ аб увядзенні выкладання на рускай мове ва ўсіх навучальных установах Беларусі.
    1840 г.	— адкрыцце ГорыГорацкай земляробчай школы.
    1840— 1850ягг.	— дзейнасць у Мінску тэатра, арганізаванага В. ДунінымМарцынкевічам.
    1848 г.	— пераўтварэнне ГорыГорацкай земляробчай школы ў інстытут — першую ў Расійскай імперыі вышэйшую агранамічную навучальную
    1852 г.	ўстанову. — тэатр В. ДунінаМарцынкевіча паставіў у Мінску першую беларускую оперу ‘Сельская ідылія’ (падназвай 'Сялянка’).
    1850я гг.	— напісанне беларускай паэмы ‘Тарас на Парнасе’ (першая публікацыя ў 1889 г.).
    1855 г„ 11 МАЯ	— заснаванне Я.П. Тышкевічам у Вільні музея старажытнасцей. II.
    АПНСКІ МІХАЛ КЛЕАФАС (1765— 1833)	— беларускі і польскі кампазітар і палітычны дзеяч. Актыўна ўдзельнічаў у паўстанні пад кіраўніцтвам
    Т. Касцюшкі на тэрыторыі Беларусі (1794 г.), пазней эмігрыраваў. Кампазітарскую дзейнасць пачаў у 1790я гг. Аўтар оперы ‘Зеліс і Валькур, або Банапарт у Каіры’, мемуараў (у 4х тамах); трактата ‘Лісты пра музыку’; шматлікіх паланезаў, сярод якіх вылучаецца ‘Развітанне з Радзімай’ і інш.
    ДАЛЕНГА — сапраўднае імя Чарноцкі Адам. ВыХАДАКОУСКІ З.Я. хадзец з Беларусі. Славяназнавец, (1784 — 1825) пачынальнік беларускай, польскай, рускай і ўкраінскай археалогіі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялекталогіі. Членкарэспандэнт Варшаўскага Таварыства сяброў навук (1819 г.), член Пецярбургскага Вольнага таварыства аматараў
    94
    расійскай славеснасці (1819 г.), Маскоўскага таварыства гісторыі і старажытнасцей расійскіх (1820). У мінскіх ар.хівах вывучаў стараж'ытныя беларускія акты і граматы. Даследаваў гарадзішчы ў Полацку, Віцебску, Тураве і інш. месцах Беларусі; запісваў фальклор, • мясцовыя дыялекты, абрады. Найбольш значная яго праца ‘Пра славяншчыну да хрысціянства ’ (1818 г.).
    БАРШЧЭЎСКІ ЯН — беларускі і польскі пісьменнік, выда(1794(?) — 1854)	вец, адзін з пачынальнікаў новай
    беларускай літаратуры. Збіраў і вывучаў беларускі фальклор. У Пецярбургу арганізаваў літаратурны гурток, які аб’ядноўваў выхадцаў з Беларусі. Вядомы як аўтар твораў, якія тэматычна мелі непасрэдныя адносіны да Беларусі: всршы ‘Дзеванька’, Тарэліца’, паэма ‘Рабункі мужыкоў’, а таксама кніга ‘Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях’.
    ЧАЧОТ ЯН — беларускі паэт, фалькларыст. Адзін (1796 — 1847)	з кіраўнікоў тайнага студэнцкага та
    варыства філаматаў у Віленскім універсітэце. У 1823 г. за ўдзел у філаматаўскім руху быў зняволены ў Віленскую турму, потым сасланы на Ўрал. На радзіму вярнуўся ў 1833 г. Выказваўся за адмену прыгоннага права. Ў творчасці адчуваецца моцнае ўздзеянне асветніцкіх ідэй, сентыменталізму. Аўтар фальклорнага зборніка ‘Сялянскія песні з ваколіц Немана і Дзвіны’, а таксама балад ‘Свіцязь’, ‘Радзівіл, або заснаванне Вільні’, ‘Навагрудскі замак’ і інш., заснаваных на беларускім фальклоры.
    ЗАН ТАМАШ — беларускі паэтрамантык, удзельнік (1796 — 1855)	вызваленчага руху. Адзін з арганіза
    тараў і кіраўнікоў віленскіх тайных таварыстваў студэнцкай моладзі — філаматаў, філарэтаў і ‘прамяністых’. Ў 1823 г. арьшітаваны і высланы ў Арэнбург, дзедаследаваў прыроду Ўрала, стварыў мінералагічны музей. 3 1841 г. на Беларусі, вывучаў беларускі фальклор. Аўтар паэм ‘Табакерка’, ‘Мед’, балад ‘Свіцязьвозера’, ‘Твардоўскі’ і інш.
    МІЦКЕВІЧ АДАМ — паэт, выхадзец з Беларусі. Пісаў на (1798 _ 1855)	польскай мове. Адзін з арганізатараў
    тайных таварыстваў — філаматаў і філарэтаў. Быў арыштаваны, з кастрычніка 1824 г. у ссылцы. 3 мая 1829 г. у эміграцыі. Чытаў курс лекцый па славянскіх літаратурах (у тымліку —беларускай) у Парыжы (1840— 1844). Беларускуюмову
    95
    называў ‘самай гарманічнай і з усіх славянскіх моў найменш змененай’. Паклаў пачатак станаўленню польскай нацыянальнай ідэі.
    ТЫШКЕВІЧ К.П. — беларускі археолаг, гісторык, этно(1806 — 1868) граф. Адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі. Член Маскоўскага археалагічнага таварыства (1864 г.). Удзельнік паўстання 1830 — 1831 гг. 3 1836 г. жыў у Лагойску, дзе заснаваў музей старажытнасцей, сабраў архіў старажытных рукапісаў, калекцыю мастацкіх твораў, каштоўную бібліятэку. Адзін з заснавальнікаў Віленскага музея старажытнасцей, член Віленскай археалагічнай камісіі. Даследаваў каля 200 курганоў' гарадзішчаў, замчышчаў у Мінскай губерні; склаў першыя тапаграфічныя планы гарадзішчаў. У 1856 г. арганізаваў экспедыцыю па Віліі, дзе сабраў багаты этнаграфічны, фальклорны і археалагічны матэрыял.
    ДУНІНМАРЦЫНКЕВІЧ В. —прадстаўнік беларускай літаратуры (1807 — 1884)	XIX ст., паэт, драматург, тэатраль
    ны дзеяч. Творчую дзейнасць пачаў у 1840я гг. Меў уплыў на развіццё беларускай літаратурнай мовы, на выпрацоўку новых жанравых літаратурных форм (ідылія, вершаванаеапавяданне і аповесць, балада і камедыя). Яготворчасць завяршыла рамантычнаэтнаграфічны перыяд беларускй літаратуры першай паловы XIX ст. I адначасова знаменавала зараджэнне ў ёй рэалістычных тэндэнцый. Аўтар твораў, напісаных у асноўным на беларускай мове (вершаваныя аповесці і апавяданні — Тапон’, ‘Купала’, ‘Травіца братсястрыца’ і інш., а таксама вершы).
    РЫПІНСКІ А.Ф. — беларускі і польскі паэт, фалькла(1811 — 1900(?)) рыст, графік, кнігавыдавец. Удзельнік паўстання 1830 — 1831 гг., пасля паўстання эмігрыраваў у Францыю, дзе зблізіўся з А. Міцкевічам. У 1839 г. на пасяджэнні Польскага літаратурнага таварыства ў ГІарыжы прачытаўдакладаббеларускіхнародныхпеснях, якідапоўніўівыдаў асобнай кнігай ‘Беларусь’ (Парыж, 1840 г.). У Лондане заснаваў вольную друкарню, дзе выдаваў свае паэтычныя зборнікі. Аўтар рамантычнай балады ‘Нячысцік’ (1853 г.). У 1859 г. вярнуўся на радзіму. Працаваў над гісторыяй беларускай літаратуры. Даў класіфікацыю беларускіх народных песень.
    БАГРЫМ ПАЎЛЮК — беларускі паэт. Аўтар антыпрыгон(1813( ?)	1891)	ных вершаў, за распаўсюджанне
    якіх здадзены ў рэкруты. Вядомы
    96
    як аўтар верша ‘Зайграй, зайграй, хлопча малы’, а таксама як кавальвіртуёз.
    ТЫШКЕВІЧ Я.П. — беларускі археолаг, гісторык, этног(1814 — 1873)	раф і краязнавец. Родны брат Тыш
    кевіча К.П. Адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі. Ганаровы член Пецярбургскай і Стакгольмскай АН, Лонданскага археалагічнага інстытута. У 1847 г. — у Мінску, з’яўляўся членам часовай камісіі па збору і выданню старажытных актаў, грамат і прывілеяў XVI — XVIII ст. гарадоў Мінскай губерні. У 1855 г. заснаваў Віленскі музей старажытнасцей, арганізаваў і ўзначаліў Віленскую археалагічную камісію. Збіраў беларускі фальклор і пісаў стыл ізаваныя пад фальклор вершы. Аўтар аповесці “Нашы краі” (1867 г., на польскай мове), успамінаў npa В. Ваньковіча, I. Ходзьку і інш.
    КІРКОР АДАМ Г. — беларускі, польскі і рускі грамадскі (1818 — 1886)	дзеяч ліберальнага накірунку (адзін
    з пачынальнікаў беларускага лібералізму), публіцыст, выдавец, гісторык, археолаг, літаратуразнавец, этнограф. (Псеўданім Ян са Слівіна, Ян Валігурскі, Сабары і інш.). У Вільні выдаваў літаратурнанавуковыя альманахі, дзе змяшчаў свае працы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі і Літвы. У 1860 — 1865 гг. рэдагаваў газету ‘Вмленскмй вестннк’. Узначальваў віленскі гурток беларускіх, польскіх і літоўскіх пісьменнікаў. У1874 г. выйшла яго кніга Пра літаратуру братніх славянскіх народаў’, якая пачынаецца раздзелам пра беларускую літаратуру. Гісторыі і прыродзе Беларусі, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў прысвечаны працы: ‘Рэшткі язычншкіх звычаяў на Беларусі’ (1839 г.), ‘Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню (1857 — 1859 д.) і інш. Аўтар успамінаў ‘Літоўскія абразкі’ (1874 г.), ‘3 віленскіхуспамінаў’ (1884 г.) іінш.
    СЫРАКОМЛЯ	— выхадзец з Беларусі. Беларускі і
    ЎЛАДЗІСЛАЎ	польскі паэт. Сувязь твораў Сырако
    „ (1823 — 1862)	млі з беларускім фальклорам выяў
    лялася ў перакладах і апрацоўках народшых песень (‘Доля’, ‘Жніўная песня і інш.). Вывучэнню Беларусі прысвяціў гісторыкакраязнаўчыя працы ‘Мінск’ (1857 г.), ‘Неман ад вытокаў да вусця’ і інш. Займаўся таксама пытаннямі археалогіі і фалькларыстыкі Беларусі. МАНЮШКА СТАНІСЛАЎ — выхадзец з Беларусі. Польскі кампа(1819 — 1872) зітар, дырыжор і педагог. Стваральнік польскай нацыянальнай класіч
    7. Зак. 5224.
    97
    най оперы, класік вакальнай лірыкі. Пачатковую музычную адукацыю атрымаў у Мінску. У 1841 — 1852 гг. на мінскай сцэне былі прадстаўленыаперэтыС. Манюшкі ‘Рэкруцкі набор’, ‘Латарэя’, драма ‘Каспар Хаўзер’ і опера ‘Сялянка’.
    СНЯДЗЕЦКІ Я. (1756—1830) СНЯДЗЕЦКІ А. (1768 — 1838) ДОЎГІРДА.	— прафесары Віленскага ўніверсітэта, вучоныяэнцыклапедысты. Унеслі значны ўклад у развіцце асветы на Беларусі.
    (1776 — 1835) і інш. Мастакі:
    АЛЯШКЕВІЧ ІОСІФ (1777— 1830)	— жывапісец, партрэтыст і майстар гістарычнай кампазіцыі. Стварыў шмат цікавых партрэтаў у стылях
    позняга класіцызму і рамантызму. Сярод іх: Л. Сапегі, М. Радзівіла, А. Чартарыйскага, А. Міцкевіча і інш.
    ДАМЕЛЬЯН (1780— 1840)	— жывапісец, рысавальшчык. Творчасць сфарміравалася пад уплывам класіцызму. Пісаў пераважна гіста
    рычныя карціны.Сяродіх: ‘Смерцькнязя Панятоўскага’, ‘Хрышчэн
    не славянаў’ і інш. ВАНЬКОВІЧ В. (1799— 1842)	— жывапісец, прадстаўнік рамантызму. Аўтар карцін ‘Подзвіг маладога кіеўляніна пры аблозе Кіева печане
    гамі ў 968 годзе’, ‘Міцкевіч на скале Аюдаг’, ‘Напалеон каля вогнішча’; партрэтаў А. Пушкіна, А. Міцкевіча і інш.
    КУЛЕША М. (1800— 1863)	— графік і жывапісец. Працаваў у жанрах: гістарычным, батальным, пейзажу, тэатральнадэкаратыўным
    мастацтве. Творам уласцівы рысы рамантызму. Аўтар карцін ‘Руіны замка ў Міры’, ‘Царква Барыса і Глеба на Каложы ў Гродне’ і інш.