Гісторыя Беларусі: XX ст.
Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 349с.
Мінск 1993
Зародкамі навуковых устаноў прыродазнаўчага і сельскагаспадарчага профілю з’явіліся доследныя станцыі — Беняконская сельскагаспадарчая ў Віленскай губ. (1910 г. ) і Мінская балотная (1913 г.). Перадавы айчынны і замежны вопыт вывучалі і прапагандавалі сельскагаспадарчыя таварыствы.
Друк. 1905 год змёў папярэднюю цэнзуру, ліквідаваў манаполію казённага друку і рускамоўных выданняў, адкрыў магчымасць для з’яўлення на Беларусі і ў Літве газет і часопісаў дэмакратычнага і ліберальнага накірункаў на ўсіх мясцовых мовах — беларускай, літоўскай, польскай, яўрэйскай. У выніку колькасць перыядычных выданняў у 5 заходніх губернях ужо ў 1906 г. павялічылася ў некалькі разоў (прыблізна да 60), а к 1914 г. вырасла да 109. 3 іх 74 выходзілі ў Вільні, у тым ліку 3 на беларускай, 13 на літоўскай, 12 на яўрэйскай і 28 на польскай мове.
Значныя поспехі на Беларусі назіраліся ў пачатку XX ст. і ў развіцці кнігадрукавання. Пераважная большасць кніг друкавалася на рускай мове. Толькі па прыродазнаўству, тэхніцы, медыцыне, сельскай гаспадарцы ў 1901 —1917 гг. было выдадзена 658 руска-
моўных кніг. Штогод у сярэднім выходзіла 38,7 кнігі супраць 8 у 1861 —1900 гг. Пры гэтым 47,4 % усіх кніг датычылі сельскагаспадарчых і лесагаспадарчых навук, 28,5 %—тэхнічных, геалагічных і фізіка-матэматычных, 20,8 % — медыцынскіх навук. Адзначаныя кнігі друкаваліся ў 25 гарадах і мястэчках Беларусі.
Беларускамоўныя кнігі ў пераважнай большасці выдаваліся тады за межамі сучаснай Беларусі — у Пецярбургу, Вільні, а таксама за граніцай. За 1901 — 1917 гг. улічана 245 кніг. 3 іх да мастацкай літаратуры (арыгінальнай і перакладной) адносіліся 108, навуковапапулярнай — 43, агітацыйнай— 16, вучэбнай— 13, рэлігійнай— 11, музычнай— 6, іншай — 48.
Мастацкая літаратура. Нацыянальнае адраджэнне беларусаў у пачатку XX ст. найбольш поўна і яскрава адлюстравалася ў мастацкай літаратуры. Менавіта ў гэты час яна ўзнялася на якасна новы ўзровень і ў моўна-мастацкіх, і ў ідэйных, і ў жанрава-стылявых адносінах. Абуджаныя рэвалюцыяй, да творчай дзейнасці на роднай ніве далучыліся многія дзесяткі паэтаў, празаікаў і публіцыстаў, якія на старонках тагачаснага нацыянальнага друку змаглі выказаць «цэламу свету» душу і пачуцці забытага і прыніжанага, вякамі прыгнечанага «мужыцкага народа», яго імкненне да волі і шчасця, да роўнасці і братэрства з іншымі народамі. Менавіта тады раскрыліся творчыя геніі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, яркія таленты Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Каруся Каганца, Алеся Гаруна, Цішкі Гартнага, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага і многіх іншых змагароў за нацыянальнае адраджэнне. Дзякуючы ім маладая беларуская літаратура к пачатку першай сусветнай вайны ў некаторых адносінах прыблізілася да ўзроўню болыіі сталых і развітых літаратур славянскага свету, значна ўзмацніла свае кантакты з імі, уключылася ў еўрапейскі літаратурны працэс.
Новы крок быў зроблены ў развіцці нацыянальнай драматургіі. Вялікай папулярнасцю карысталіся камедыі «Модны шляхцюк» К. Каганца, «Паўлінка» і «Прымакі» Я. Купалы. У 1913 г. Купалам напісана драма «Раскіданае гняздо» (надрукавана ў 1919 г.). Недахоп уласных п’ес быў папоўнены перакладзенымі і прыстасаванымі да мясцовых умоў класічнымі творамі рускіх, украінскіх, польскіх і іншых аўтараў: А. Чэхава («Сватанне», «Мядзведзь»), М. Крапіўніцкага («Пашыліся
ў дурні», «Па рэвізіі»), Э. Ажэшкі («У зімовы вечар», «Хам») і інш.
У пастаяннай і цяжкай барацьбе з рускімі і польскімі шавіністычнымі выданнямі гартавалася беларуская публіцыстыка. Нарадзілася і на вачах сталела і мацнела літаратурная крытыка. У яе развіццё важкі ўклад унеслі М. Багдановіч, С. Палуян, Л. Гмырак і інш.
Характэрнай асаблівасцю маладой беларускай літаратуры з’яўляўся яе глыбокі дэмакратызм. Яна стваралася прадстаўнікамі працоўных — народнай інтэлігенцыяй — і адрасавалася ім. Гэтым вызначаліся і іншыя яе асаблівасці, напрыклад арыентацыя на прынцып рэалізму як асноўны метад адлюстравання рэчаіснасці. Галоўным персанажам беларускай літаратуры таго часу з’яўляўся селянін. Літаратура праўдзіва адлюстравала яго прыгнечанае становішча, цяжкую, бясконцую і беспрасветную працу, плёнам якой карысталіся паны. Яна асуджала цярплівасць і пакорнасць селяніна і заклікала яго да рашучай барацьбы за волю і шчасце. Гэта новы матыў, якога не ведала беларуская мастацкая літаратура XIX ст.
Тэатр. На пачатку XX ст., як і раней, на тэатральных сцэнах Беларусі панавалі гастрольныя рускія і ўкраінскія трупы. Жыхары многіх беларускіх гарадоў мелі магчымасць пазнаёміцца з пастаноўкамі класічных і сучасных п’ес М. Гогаля, А. Астроўскага, А. Чэхава, М. Горкага, М. Крапіўніцкага, опер М. Глінкі, П. Чайкоўскага і інш., творчасцю такіх выдатных артыстаў, як В. Камісаржэўская, А. Яблачкіна, К. Варламаў, Л. Собінаў. Пад іх уплывам абуджаліся і мясцовыя артыстычныя таленты. У гарадах і мястэчках павялічвалася колькасць аматарскіх калектываў, якія ў свой рэпертуар найчасцей уключалі п’есы рускіх і ўкраінскіх аўтараў.
Абуджэнне і пашырэнне нацыянальнай свядомасці сярод беларускай інтэлігенцыі і працоўных мас у перыяд рэвалюцыі 1905—1907 гг. непасрэдна адбілася і на тэатральным жыцці. У шэрагу гарадоў, мястэчак і вёсак краю ўзнікалі аматарскія гурткі, якія сталі наладжваць «беларускія вечарынкі» з выступленнямі хораў, танцораў, дэкламацыяй твораў беларускіх пісьменнікаў. Пазней у праграму «вечарынак» уключаліся і пастаноўкі названых вышэй п’ес К. Каганца, Я. Купалы, А. Чэхава, Э. Ажэшкі, М. Крапіўніцкага і інш.
Так пачыналася і дзейнасць «Першай беларускай
трупы», створанай у фальварку Палівачы Дзісненскага павета таленавітым артыстам, пастаноўшчыкам танцаў і рэжысёрам, землямерам па прафесіі Ігнатам Буйніцкім (1861 —1917). У арганізацыю і дзейнасць трупы ён укладаў асабістыя сродкі. 3 1910 г. трупа Буйніцкага ператварылася ў нацыянальны прафесійны тэатр, які складаўся з трох асноўных груп: хору, танцавальнага калектыву і драматычнай трупы. Сталага месца тэатр не меў і дзейнічаў як гастрольны калектыў. У 1910— 1913 гг. ён пабываў амаль ва ўсіх гарадах і многіх мястэчках Беларусі, неаднаразова выступаў у Вільні, Варшаве і Пецярбургу і ўсюды карыстаўся нязменным вялікім поспехам. Мясцовыя ўлады не толькі не дапамагалі, але, наадварот, чынілі ўсялякія перашкоды тэатру, не дазвалялі выступленняў у асобных месцах і г. д. Гэта, а таксама фінансавая незабяспечанасць прывялі яго ў 1913 г. да распаду.
У Вільні з 1911 г. на аматарскіх асновах дзейнічаў «Беларускі музычна-драматычны гурток». Кіраваў ім А. Бурбіс. 27 студзеня 1912 г. ён ажыццявіў першую пастаноўку «Паўлінкі» Я. Купалы. Галоўную ролю бліскуча выконвала Паўліна Мядзёлка. На Купалле гурток наладжваў масавыя нацыянальныя тэатралізаваныя прадстаўленні, якія рабілі вялікае ўражанне ў горадзе. Ен жа паставіў аперэту М. Кімант на тэкст В. ДунінаМарцінкевіча «Залёты». Пасля часовага перапынку ў сувязі з акупацыяй немцамі Вільні дзейнасць «Беларускага музычна-драматычнага гуртка» аднавілася ў 1916 г. 3 восені гэтага года беларускія спектаклі ў Вільні ставіліся рэгулярна — раз на тыдзень.
У Мінску неўзабаве пасля Лютаўскай рэвалюцыі арганізавалася «Першае таварыства беларускай драмы і камедыі». Кіраўніком яго быў абраны I. Буйніцкі, які, аднак, хутка быў прызваны ў армію і памёр на фронце ў верасні 1917 г. У Мінску, Магілёве, Оршы тэатр паказваў «Паўлінку» Я. Купалы, «Моднага шляхцюка» К. Каганца, «У зімовы вечар» Э. Ажэшкі, «Сённяшнія і даўнейшыя» КБуйло і іншыя творы. Ен першы ажыццявіў пастаноўку драмы Купалы «Раскіданае гняздо». Адным з выдатных дзеячаў гэтага тэатра стаў Уладзіслаў Галубок, які пазней набыў шырокую вядомасць на Беларусі як аўтар шматлікіх п’ес, акцёр і рэжысёр. Для папулярызацыі беларускай народнай музыкі і песні ў пачатку XX ст. шмат зрабілі Л. Рагоўскі, А. Грыневіч, М. Чуркін, У. Тэраўскі, I. Шадурскі і інш.
Выяўленчае мастацтва. На развіцці выяўленчага мастацтва ў Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст. паранейшаму адмоўна адбівалася адсутнасць мясцовых прафесійных мастацкіх школ. Становішча крыху палепшылася, калі ў Мінску, Віцебску, Магілёве з’явіліся першыя прыватныя рысавальныя школы.
Большасць жывапісцаў, чыя творчая дзейнасць у пачатку XX ст. была цесна звязана з Беларусск», вышэйшую прафесійную падрыхтоўку атрымалі ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, некаторыя — у Маскоўскім вучылішчы скульптуры і дойлідства, а таксама за граніцай. Да ліку такіх мастакоў адносіліся Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Фердынанд Рушчыц, Станіслаў Жукоўскі, Генрых Вейсенгоф, Казімір Стаброўскі, Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, Антон Каменскі, Юрый Пэн, Якаў Кругер, Леў Альпяровіч. Некаторыя з іх вызнавалі сябе палякамі, іншыя рускімі. Ю. Пзн, Я. Кругер, Л. Альпяровіч па нацыянальнасці былі яўрэі і пісалі свае палотны на тэмы з жыцця і працы беларускіх яўрэяў. Але ўсе яны свой вялікі талент прысвяцілі найперш Беларусі, мастацкаму адлюстраванню яе прыроды і людзей, грамадскіх з’яў і працэсаў свайго часу. Лепшыя іх палотны атрымалі агульнарасійскую і еўрапейскую вядомасць.
3 беларускім нацыянальным рухам пачатку XX ст. непасрэдна звязана мастацкая творчасць Каруся Каганца і Язэпа Драздовіча.
Пытанні і заданне. 1. Якія галіны культуры Беларусі атрымалі найбольшае развіццё ў пачатку XX стагоддзя? У чым гэта праявілася? 2. Як на стане культуры адбілася сацыяльна-эканамічная і палітычная абстаноўка таго часу? 3. Які ўплыў на развіццё беларускай культуры рабіла культура іншых народаў краіны? 4. Дайце кароткую характарыстыку развіцця: а) адукацыі, б) навукі, в) літаратуры, г) мастацтва.
Раздзел V. НА ШЛЯХУ ДА БАЛЫЛАВІЦКАЙ ДЫКТАТУРЫ
§13 . Абвастргнне палітычнай спуацыі. Кастрычніцкі перааарот
Курс бальшавікоў-ленінцаў на заваяванне ўлады. Лютаўская рэвалюцыя, якая звергла самадзяржаўе, зрабіла Расію адной з самых дэмакратычных сярод дзяржаў-удзельніц вайны. Аднак прыйшло лета 1917 г.,
а ні адно са злабадзённых пытанняў аб міры, зямлі, Устаноўчым сходзе Часовым урадам не было вырашана. Пагоршылася становішча ў эканоміцы. Узрасло беспрацоўе, цэны на спажывецкія тавары падняліся ў дзесяткі разоў, адчуваўся востры недахоп прадуктаў харчавання. I як вынік гэтага, узмацнялася незадаволенасць мас палітыкай Часовага ўрада.