Гісторыя Беларусі: XX ст.
Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 349с.
Мінск 1993
Сдорцоў В.М.Фамін
ПСТОРЫЯ БЕПАРУСІ
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
М.В. Біч
Y Н. Сідарцоў
ВМФамін
ПЖМ
БЕЛДО9СІ
СТАГОДДЗЕ
ВУЧЭБНЫ ДАПАМОЖНІК ДЛЯ 10—11 КЛАСАЎ СЯРЭДНЯЙ школы
ВЫДАННЕ 2-е, ПЕРАПРАЦАВАНАЕ
МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1993
ББК 63.3(2Б)я721
Б 67
УДК 947.6« 19» (075.3
4306020600—
Б
М 303(03)—93
155—93
ISBN 5-341-01108-2
© М. В. Біч, У Н. Сідарцоў, В. М. Фамін, 1992
© Перапрацоўка. М. В. Біч, У Н. Сідарцоў, В. М. Фамін, 1993
АД АЎТАРАЎ
Вы атрымалі другое — папраўленае і дапоўненае — выданне вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі: XX стагоддзе». Як і першае выданне, гэта, на жаль, усё яшчэ не падручнік. У ім няма неабходных для настаўнікаў і вучняў, абавязковых для падручніка па гісторыі, падборак дакументаў і матэрыялаў па тэмах урокаў, картаў, ілюстрацый, схемаў і дыяграмаў, пераліку асноўных апублікаваных крыніц і даследаванняў, храналагічнай табліцы важнейшых падзей і фактаў. Гэта ў асноўным тлумачыцца тым, што дадзены вучэбны дапаможнік часовы, разлічаны практычна не больш чым на адзін навучальны год.
Настаўнікам вядома, што зараз у Рэспубліцы Беларусь адбываецца карэнная рэарганізацыя школы, у тым ліку гістарычнай адукацыі. У галіне апошняй ставіцца задача пераадолення антынацыянальнай па сутнасці канцэпцыі гісторыі Беларусі, якая на працягу 6—7 апошніх дзесяцігоддзяў займала манапольнае становішча ў беларускай савецкай гістарыяграфіі і грунтавалася на мадэрнізаваных высновах і ацэнках расійскіх гісторыкаў-манархістаў, спалучаных з догмамі бальшавізму. Гэты метадалагічны гібрыд, які выключаў з нацыянальнай гісторыі гуманістычныя, нацыянальнадзяржаўныя каштоўнасці і арыенціры, вырас, узмацнеў і канчаткова аформіўся ў пасляваенныя дзесяцігоддзі. Ен цалкам адпавядаў устаноўкам імперскай ідэалогіі партыйна-дзяржаўнай наменклатуры на зліццё моваў, культур і народаў і стварэнне уніфікавана-русіфікаванага «савецкага народа». Такая гістарыяграфічная сітуацыя прывяла да страты некалькімі пакаленнямі беларусаў нацыянальнай гістарычнай памяці і самасвядомасці, садзейнічала шырокаму распаўсюджанню на Беларусі нацыянальнага нігілізму, паставіла беларусаў як этнас на мяжу знікнення.
Адраджэнне гістарычнай памяці і нацыянальнай свядомасці нашага народа мы звязваем з асвятленнем гісторыі, найперш Айчыннай, з нацыянальна-дзяржаўных пазіцый. Пры гэтым крытэрыем ісціны і ацэнкі гістарычных падзей, дзеячаў, фактаў павінны стаць гуманістычныя, агульначалавечыя і нацыянальна-дзяржаўныя каштоўнасці і арыенціры, асноўныя правы чалавека і грамадзяніна. Мэтай курса Айчыннай гісторыі, у тым ліку і дадзенага, з’яўляецца выхаванне гуманіста, патрыёта Беларусі (незалежна ад нацыянальнасці), які ўсведамляе непаўторнасць гістарычнага шляху, матэрыяльнай і духоўнай культуры народа, яе адметнасць і каштоўнасць у суквецці славянскай, еўрапейскай і сусветнай культуры. Мы лічым, што без гэтага немагчыма і сацыяльна-эканамічнае адраджэнне Беларусі, з’яўленне добрага, ашчаднага да прыроды, гаспадара на сваёй зямлі, адказнага за вынікі сваёй дзейнасці і перад сучаснікамі, і перад нашчадкамі.
У 1993/94 навучальным годзе павінны з’явіцца новыя навучальныя дапаможнікі па Сусветнай і Айчыннай гісторыі для 5—9 класаў агульнаадукацыйнай школы, напісаныя з адзначаных вышэй метадалагічных пазіцый. У адпаведнасці з Законам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь новай канцэпцыяй гістарычнай адукацыі прадугледжваецца пачатак сістэматычнага вывучэння гісторыі ў 5-м класе і завяршэнне ў 9-м класе. Гісторыя Беларусі 1900—1917 гг. будзе вывучацца ў 8-м класе, а савецкі перыяд — у 9-м класе. У 10—11-х класах сярэдняй школы плануецца паўторнае вывучэнне курса гісторыі ад старажытных часоў да нашых дзён, але на новым — праблема-тэарэтычным ўзроўні з акцэнтам на высвятленне заканамернасцей і рэгіянальна-цывілізацыйных асаблівасцей гістарычнага працэсу і прычыннавыніковых сувязяў. Храналагічная грань паміж курсамі гісторыі ў 10—11-х класах — канец XVIII ст. Айчынная гісторыя будзе вывучацца паралельна-сінхронна з курсам Сусветнай гісторыі.
Мы бачым і ўсведамляем недахопы дадзенага вучэбнага дапаможніка. I ў гэтым выданні не да канца пераадолены стэрэатыпы ранейшых падыходаў да падручнікаў, часам замнога фактаў, лічбаў, імёнаў. Мала матэрыялу, які наводзіць на альтэрнатыўныя ацэнкі і высновы. I ўсё ж спадзяёмся, што наша школа нарэшце атрымае падручнікі, якія будуць адпавядаць асноўнаму патрабаванню да гістарычнай навукі —
быць настаўніцай жыцця, ведаць мінулае, каб разумець сучаснае і прадбачыць тэндэнцыі будучага.
Раздзелы дапаможніка напісалі: 1900—1917 гг.— доктар гістарычных навук М. В. Біч, 1917—1945 гг.— доктар гістарычных навук, прафесар У. Н. Сідарцоў, 1945—1992 гг.— доктар гістарычных навук, прафесар В. М. Фамін. Аўтары выказваюць глыбокую ўдзячнасць усім, хто прыняў удзел у рэцэнзаванні і абмеркаванні дапаможніка.
Раздзел I. РЭВАЛЮЦЫЯ 1905—1907 гг. НА БЕЛАРУСІ
§ 1. Наспяваннг рэвалюцыйнай сітуацыі
Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей і нацыянальнага пытання. На рубяжы XIX—XX стст. Расія разам з іншымі капіталістычнымі краінамі ўступіла ў паласу эканамічнага крызісу. У параўнанні з перадавымі краінамі Захаду крызіс у расійскай прамысловасці ў значна большай ступені быў звязаны з вузкасцю ўнутранага рынку, рост якога тармазіўся феадальнапрыгонніцкімі перажыткамі ў сельскай гаспадарцы, шырокім распаўсюджаннем адпрацовак у памешчыцкіх маёнтках сялянскім інвентаром і цяглавай сілай, галечай вёскі. 3 вёскі выкачваліся велізарныя сродкі ў форме выкупных плацяжоў, а таксама шматлікіх дзяржаўных, земскіх і мірскіх падаткаў і збораў. Тым самым рэзка скарачаліся магчымасці сялян набыць сучасныя сельскагаспадарчыя машыны і прылады працы, штучнае ўгнаенне, сартавое насенне, пародзістую жывёлу, нарэшце—фабрычнае адзенне, абутак і г. д. Гэта, з аднаго боку, падрывала развіццё прадукцыйных сіл у вёсцы, а з другога — замаруджвала рост прамысловасці.
Селянін не мог без дазволу абшчыны пакінуць свой зямельны надзел, прадаць або закласці яго ў банку. Ен быў у саслоўных адносінах нераўнапраўным, звязаным кругавою парукаю. Па рашэнню валаснога суда або земскага начальніка яго маглі публічна пакараць розгамі. Далёка не адпавядала запатрабаванням часу сістэма народнай асветы, асабліва ў вёсцы, дзе яна пачыналася і завяршалася найчасцей царкоўнапрыходскай школай. Большасць насельніцтва была няграматнай.
На пачатку XX ст. з прычыны сямейных раздзелаў сялянскія надзелы, атрыманыя па рэформе 1861 г., істотна паменшыліся, што яшчэ больш абвастрыла становішча ў вёсцы. На Беларусі ў той час налічвалася 487,2 тыс., або 82,5 %, сялянскіх гаспадарак, на якія прыпадала да 15 дзес. зямлі на двор. А пры тагачаснай
агракультуры і велізарных падатках такі надзел не мог забяспечыць утрыманне сярэдняй сялянскай сям’і з 6—7 душ. 3 другога боку, 7,5 млн дзесяцін, ці 41 % усіх зямель, належалі дваранам, памешчыкам і 1,7 млн дзесяцін (9,3%)—казне, царкве і манастырам. Гэта была аснова феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў і галоўная прычына набліжэння буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Першачарговай яе задачай з’яўлялася вырашэнне аграрнага пытання, «расчыстка зямлі» для свабоднага развіцця капіталізму.
Па меры развіцця капіталістычных адносін абвастраліся супярэчнасці паміж вялікадзяржаўнай, шавіністычнай палітыкай царызму і прыгнечанымі ім народамі, многія з якіх ператвараліся ў буржуазныя нацыі і патрабавалі нацыянальнага раўнапраўя, права вырашаць свае пытанні самім на сваіх паўнамоцных з’ездах, г. зн. аўтаноміі, або незалежнасці. Але царскі ўрад не жадаў і слухаць пра гэта. Яго пазіцыі па нацыяналыіаму пытанню па-ранейшаму вызначаліся лозунгам захавання «адзінай і непадзельнай імперыі Расійскай» і ўсялякія патрабаванні свабоды нацыянальнага развіцця, a тым больш палітычнай аўтаноміі і незалежнасці расцэньваліся як сепаратысцкія, антыдзяржаўныя. Беларусы і ўкраінцы ўвогуле не прызнаваліся за самастойныя этнасы і былі пазбаўлены права на развіццё нацыянальнай асветы і культуры. Неправаслаўныя народы падвяргаліся дыскрымінацыі і ў рэлігійных адносінах. Усё гэта стварала глебу для нацыянальнавызваленчых рухаў.
Эканамічны крызіс абвастрыў супярэчнасці паміж пралетарыятам і буржуазіяй. 3-за абмежаванасці або адсутнасці збыту і крэдыту сотні прадпрыемстваў, найперш дробных, спынялі або скарачалі вытворчасць, звальнялі ўсіх або частку рабочых, павялічвалі працягласць працоўнага дня, памяншалі заработную плату, затрымлівалі яе выдачу і г. д. У такіх умовах рабочыя асцерагаліся баставаць, бо кожны баяўся страціць працу і заработак. Стачкі часта былі вымушанымі, мелі абарончы характар, нярэдка зацягваліся на тыдні і месяцы і канчаліся беспаспяхова. He маючы сродкаў для існавання, рабочыя і іх сем’і галадалі. Адчайнае становішча штурхала іх да ўжывання тэрарыстычных сродкаў уздзеяння на штрэйкбрэхераў і гаспадароў, а гэта вяло да ўзмацнення рэпрэсій з боку ўлад і паліцыі. Аб’ектыўныя ўмовы ў пачатку XX ст. садзейнічалі палітызацыі рабочага руху.
«Паліцэйскі сацыялізм». На рубяжы XIX—XX стст.
у палітыцы ўрада па рабочаму пытанню праявіліся пэўныя ваганні. Уздым рабочага руху пад кіраўніцтвам сацыял-дэмакратыі і асабліва першыя адкрытыя палітычныя выступленні рабочых у канцы 90-х гг. выклікалі трывогу ва ўрадавых колах — тым больш што жорсткія
рэпрэсіўныя меры не забяспечвалі выкаранення ўплыву сацыял-дэмакратаў на рабочы рух. Прааналізаваўшы сітуацыю і выкарыстаўшы пры гэтым працы германскага сацыял-дэмакрата Э. Бернштэйна, начальнік Маскоўскага ахоўнага аддзялення С. В. Зубатаў прапанаваў ураду ўзяць на сябе клопаты аб задавальненні элементарных эканамічных і культурна-асветніцкіх патрабаванняў рабочых з тым, каб ліквідаваць глебу для антыўрадавай агітацыі, ізаляваць і знішчыць сацыялдэмакратычныя арганізацыі. Такім чынам ён спадзяваўся ўзмацніць царысцкія ілюзіі рабочых і прадухіліць пераход пралетарыяту да палітычнай барацьбы.
У маі 1901 г. мінскія зубатаўцы з ліку распрапагандаваных бундаўцаў умяшаліся ў стачку 600 рабочых слясарных майстэрняў і з дапамогай жандарскага палкоўніка Васільева прымусілі гаспадароў увесці законны 12-гадзінны рабочы дзень. Лёгкасць нерамогі прыцягнула на бок зубатаўцаў многіх рамесных рабочых. У ліпені 1901 г. яны ўтварылі ў Мінску «Яўрэйскую незалежную рабочую партыю» (ЯНРП). Пазней яе аддзяленні з’явіліся ў Адэсе і Вільні. Сваёю мэтаю яна абвясціла павышэнне «па меры магчымасці» эканамічнага і культурнага ўзроўню яўрэйскага пралетарыяту шляхам стварэння шырокіх эканамічных арганізацый, кас узаемадапамогі, асветніцкіх клубаў і да т. п. ЯНРП прапагандавала неабходнасць паслушэнства ўладам і поўнага неўмяшання рабочых у палітыку. Карыстаючыся падтрымкай дэпартамента паліцыі, яна наладжвала стачкі, а таксама легальныя агульнагарадскія і цэхавыя культурна-асветніцкія вечары рабочых, розныя чытанні, лекцыі, на якія збіраліся да 1,5 тыс. чалавек. На гэтых сходах вялася палеміка з бундаўцамі. У выніку к канцу 1901 г. з Мінскай арганізацыі Бунда перайшлі ў ЯНРГІ 15 з 20 прафесійных саюзаў рамесных рабочых і яна амаль распалася.