• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі: XX ст. Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Гісторыя Беларусі: XX ст.

    Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 349с.
    Мінск 1993
    125.34 МБ
    Новы ўздым палітычнага рабочага руху ў краіне пачаўся ў сувязі са святкаваннем 1 Мая, якое ў заходніх губернях, у тым ліку на Беларусі, адзначалася па новаму стылю 18 красавіка. На перадмайскіх сходах у Мінску ўдзельнічалі больш за 1,5 тыс. чалавек, а ў дзень свята пралетарскай салідарнасці баставалі каля 4 тыс. рабочых. У Пінску забастоўка ахапіла ўсе прамысловыя і гандлёвыя прадпрыемствы, за выключэннем чыгуначных майстэрняў. 7, 9, 23 і 30 красавіка адбыліся вулічныя дэманстрацыі, у ходзе якіх баявыя атрады рабочых уступалі ў перастрэлку з паліцыяй і войскам. 4 дэманстрацыі, маніфестацыю і мітынг арганізавалі ў красавіку рабочыя Віцебска. Пры гэтым яны тройчы ўступалі ў сутычкі з паліцыяй і салдатамі. У невялікіх гарадах і мястэчках, дзе сілы паліцыі былі нязначныя,
    антыўрадавыя дэманстрацыі праводзіліся фактычна бесперашкодна.
    У чэрвені шырокі размах на Беларусі набылі выступленні салідарнасці з рабочымі Лодзі, Варшавы, Адэсы, Іванава-Вазнясенска, з рэвалюцыйнымі матросамі Чарнаморскага флоту, якія ішлі ў авангардзе вызваленчага руху. У сувязі з рэпрэсіямі царызму ў названых гарадах на Беларусі праводзіліся масавыя мітынгі, выдаваліся і шырока распаўсюджваліся лістоўкі. У цэлым у красавіку — чэрвені 1905 г. палітычны рух рабочых ахапіў 56 гарадоў і мястэчак Беларусі (супраць 43 у студзені — сакавіку). Колькасць удзельнікаў палітычных стачак дасягала 100 тыс. У ліпені 1905 г. рабочыя Бабруйска, Віцебска, Гомеля, Копысі, Оршы, Дуброўна, Горак, Лядаў, Шклова, Баранавіч, Слуцка, Ляхавіч і іншых гарадоў і мястэчак па закліку мясцовых арганізацый РСДРП і Бунда агульнымі стачкамі, масавымі мітынгамі і вулічнымі дэманстрацыямі адзначылі паўгадавіну падзей Крывавай нядзелі ў Пецярбургу і пачатку рэвалюцыі.
    Вясною і летам 1905 г. узмацнілася і эканамічная барацьба рабочых. Асаблівы ўздым яе назіраўся ў маі, калі было ўлічана 170 стачак. Гэта склала амаль столькі, колькі за 4 папярэднія месяцы, разам узятыя. Ыайбольш значныя выступленні адбыліся на металаапрацоўчых, дрэваапрацоўчых, гарбарных і харчовасмакавых прадпрыемствах Мінска, Віцебска, Бабруйска, Барысава, Гродна, Мазыра, Пінска, Смаргоні, Магілёва, Ашмянаў, Слоніма. Многія стачкі адносіліся да агульнапрафесійных, або групавых, г. зн. ахоплівалі ўсе або частку прадпрыемстваў пэўнай галіны вытворчасці ці абслугоўвання. Пераважная большасць стачак завяршалася ўступкамі прадпрымальнікаў. У многіх выпадках рабочыя дамагліся скарачэння рабочага дня да 9—10 гадзін, істотнага павышэння заработнай платы, абмежавання сваволу ўласнікаў прадпрыемстваў, паляпшэння медыцынскага абслугоўвання і інш. У некаторых месцах быў устаноўлены 8-гадзінны рабочы дзень. У падрыхтоўцы і арганізацыі эканамічных забастовак павялічвалася роля падпольных прафесійных саюзаў і мясцовых камітэтаў рэвалюцыйных партый. Нярэдка ў гэты час эканамічныя стачкі суправаджаліся антыўрадавымі маніфестацыямі.
    Сялянскі рух і хваляванні салдат. Вясною 1905 г. пад непасрэдным уздзеяннем рабочага руху пачаўся
    масавы рэвалюцыйны pyx сялянства, накіраваны супраць памешчыкаў і мясцовай царскай адміністрацыі, якая абараняла іх інтарэсы. Калі ў студзені — сакавіку 1905 г. на Беларусі адбыліся 53, то ў красавіку — чэрвені — 237 сялянскіх выступленняў; з іх 175 прыйшліся на чэрвень.
    Першым найбольш значным арганізаваным выступленнем з’явілася агульная забастоўка сялян-падзёншчыкаў і батракоў, якая ў пачатку чэрвеня 1905 г. ахапіла амаль усё маёнткі Навагрудскага павета. Кіравалі барацьбой выбраныя сялянскія камітэты, якія змаглі падрыхтаваць аднолькавыя патрабаванні аб скарачэнні рабочага дня, павелічэнні платы, зніжэнні арэндных плацяжоў. У канцы чэрвеня агульнымі сялянскімі забастоўкамі былі ахоплены Ваўкавыскі і Гродзенскі паветы. Шырокі размах набылі сельскагаспадарчыя стачкі ў Мінскім, Бабруйскім, Рэчыцкім, Слуцкім і Брэсцкім паветах.
    Значна ўзмацнілася ў гэты час дзейнасць у вёсцы мясцовых арганізацый РСДРП, а таксама ПСР і БСГ, асобных рабочых, якія прыязджалі з гарадоў і прамысловых цэнтраў. Менавіта пры іх дапамозе пашыраліся новыя для вёскі формы руху — забастоўкі, палітычныя сходы і мітынгі. У студзені — жніўні 1905 г. іх удзельная вага дасягала 35,5 % ад усіх выступленняў. Пры гэтым пераважная большасць забастовак, сходаў і мітынгаў адбылася менавіта летам.
    Галоўнай мэтай барацьбы, якая вызначала характар сялянскага руху, па-ранейшаму з’яўлялася знішчэнне памешчыцкага землеўладання. 3 традыцыйных відаў сялянскай барацьбы найбольш распаўсюджанымі былі патравы памешчыцкіх угоддзяў (18,2 %) і парубкі лесу (9%). 10 % складалі сутычкі сялян з паліцыяй і войскам, якімі звычайна завяршаліся найбольш вострыя выступленні. Колькасць разгромаў і падпалаў маёнткаў на Беларусі была нязначнай (адпаведна 0,4 і 2,5 % выступленняў).
    Пад уплывам магутнага вяснова-летняга ўздыму рэвалюцыі 1905 г. упершыню ў гісторыі Расіі сур’ёзна захісталася галоўная апора царызму — армія. Пра гэта сведчылі паўстанні на браняносцы «Пацёмкін» і іншых чарнаморскіх і балтыйскіх караблях, хваляванні ў шэрагу гарнізонаў сухапутных войскаў, у тым ліку на Беларусі. У Мінску ў ліпені 1905 г. «збунтаваліся» салдаты чыгуначнага батальёна, накіраванага з Бара-
    навіч на Далёкі Усход. У Віцебску ў другой палове жніўня і ў пачатку верасня адбываліся хваляванні сярод салдатаў-запасных, мабілізаваных у Рызе. Рэвалюцыйную агітацыю сярод іх вялі мясцовыя арганізацыі РСДРГІ і ПСР. 10 верасня 1905 г. з нагоды адпраўкі салдат віцебскія рабочыя арганізавалі ў цэнтры горада дэманстрацыю з заклікам «Далоў самадзяржаўе!». Салдаты ў сваю чаргу пры адвраўцы эшалона выставілі ў вокнах вагонаў 14 чырвоных сцягоў і заспявалі песню «Отречемся от старого мнра».
    Байкот булыгінскай Думы. 3 мэтай аслабіць націск рэвалюцыйных сіл, раскалоць дэмакратычны лагер, прыцягнуць на свой бок ліберальную буржуазію Мікалай II 6 жніўня 1905 г. падпісаў «Маніфест» аб увядзенні ў Расіі «парламента» — «законадарадчай» Дзяржаўнай думы, праект якой быў распрацаваны міністрам унутраных спраў Булыгіным. Пры гэтым пралетарскія і бядняцкія масы працоўных горада і вёскі ад удзелу ў выбарах адхіляліся.
    Буржуазна-ліберальныя групоўкі ў большасці станоўча аднесліся да ўказу аб Думе. Меншавікі, не адмаўляючыся ад лозунга Устаноўчага сходу, фактычна падтрымалі згодніцкую пазіцыю лібералаў. Бальшавікі выставілі лозунг актыўнага байкоту Думы і ў сувязі з ім разгарнулі агітацыю з мэтай падрыхтоўкі ўсеагульнай стачкі і ўзброенага паўстання супраць царызму. Лозунг байкоту падтрымалі практычна ўсе партыі дэмакратычнага лагера, у тым ліку Бунд, ПСР, БСГ, а таксама частка ліберальных саюзаў. На бальшавіцкія пазіцыі ў адносінах да Дзяржаўнай думы стала першая канферэнцыя прадстаўнікоў арганізацыі РСДРП ПаўночнаЗаходняга краю, праведзеная ў Мінску ў жніўні 1905 г.
    Антыдумская агітацыя на Беларусі пачалася ўжо ў ліпені. 12 ліпеня мітынг 400 рабочых ў Гомелі, арганізаваны мясцовым камітэтам Бунда, прыняў рэзалюцыю, у якой заяўлялася: «Мы, грамадзяне г. Гомеля, пратэстуем супраць Дзяржаўнай думы і заяўляем, што не шлях кампрамісаў і петыцый, а толькі рэвалюцыя пад кіраўніцтвам паўстаўшага пралетарыяту ўсіх нацыянальнасцей прывядзе нас да жаданай мэты — дэмакратычнай рэспублікі». Падобныя рэзалюцыі ў канцы ліпеня былі прыняты на мітынгах рабочых Брэста, Высока-Літоўска, Смалявіч, Лёзна, Ігумена, Беразіна, Чашнікаў.
    У жніўні 1905 г. рух пратэсту супраць булыгінскай
    Думы прыкметна ўзмацніўся. Адпаведныя лістоўкі з заклікам да байкоту выдалі Паўночна-Заходні Саюз РСДРП. Віцебская, Полацкая, Смаргонская і іншыя групы РСДРП. У Віцебску 24 жніўня 400 рабочых наладзілі рэвалюцыйную мініфестацыю каля будынка гарадской думы, дзе дэпутаты ад буржуазіі складалі адрас цару ў знак удзячнасці за маніфест ад 6 жніўня. Прадстаўнік групы РСДРП з баявым атрадам з’явіўся на пасяджэнне думы і выказаў пратэст супраць адраса і Дзяржаўнай думы. У зале прагучалі рэвалюцыйныя заклікі. Пасяджэнне думы было сарвана. У Мінску ў жніўні — верасні 1905 г. падобныя акцыі ў гарадской думе наладжваліся тройчы. Мітынг 800 рабочых Мінска, праведзены 19 верасня групай РСДРП, выказаўся за байкот Думы і падтрымаў рэзалюцыю аб узброеным паўстанні. Антыдумскія масоўкі і мітынгі ў жніўні — верасні 1905 г. адбыліся ў Полацку, Беразіне, Брэсце, Смаргоні, Лідзе, Ашмянах, Івянцы, Лебедзеве, Халопенічах, Картуз-Бярозе, Капылі, Цімкавічах, Почапе (Чэрыкаўскі павет). У некаторых месцах яны суправаджаліся вулічнымі дэманстрацыямі. У Чашніках 23 жніўкя адбыліся агульная забастоўка пратэсту супраць Дзяржаўнай думы, а вечарам — дэманстрацыя.
    Аднак у цэлым на Беларусі хваля рэвалюцыйных выступленняў у жніўні — верасні 1905 г. рэзка знізілася. Тое ж назіралася ва ўсёй краіне. Але гэта было зацішша перад бурай.
    Пытгнні і заданні. 1. Пакажыце, як развіваліся рэвалюцыйныя падзеі ў Беларусі ў студзені — саказіку 1905 г. 2. Якія формы барацьбы былі найбольш характэрныя для рабочага руху вясной — летам 1905 г.? Якія патрабазанні выстаўлялі рабочыя? 3. Пакажыце, якія новыя для вёскі формы руху ўзніклі летам 1905 г. Абгрунтуйце галоўную мэту барацьбы сялянства. 4. Як аднесліся розныя класы і палітычныя партыі да царскага «Маніфеста» ад 6 жніўня 1905 г.?
    § 3. Беларусь у перыяд найвышэйшага ўздыму рээалюЦЫ!
    Кастрычніцкая палітычная стачка на Беларусі. Да восені 1905 г. рэвалюцыйная хваля зараджалася і набірала сілу пераважна на заходніх і паўднёвых ускраінах Расійскай імперыі — у Прыбалтыцы, Польшчы, Беларусі, на Украіне, у Закаўказзі і адносна слаба закранала Маскву і іншыя гарады Цэнтральнай Расіі. Новы ўздым 22
    рэвалюцыйнага руху пачаўся ў Маскве, дзе ў канцы верасня разгарнулася агульнагарадская стачка, якая суправаджалася вулічнымі маніфестацыямі і сутыкненнямі рабочых з паліцыяй і войскам. 7—17 кастрычніка па закліку Усерасійскага чыгуначнага саюза спыніўся рух на чыгунках краіны. Забастоўка чыгуначнікаў паралізавала сілу ўрада. Дзякуючы ёй, шматлікія агульнагардскія стачкі ўпершыню зліліся ва Усерасійскую палітычную стачку, якая праводзілася пад лозунгам звяржэння самадзяржаўя і ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі. Каб збіць рэвалюцыйную хвалю, царскі ўрад пайшоў на палітычныя ўступкі: 17 кастрычніка Мікалай II падпісаў «Маніфест», паводле якога Дзяржаўная дума надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі, пашыраўся кантынгент выбаршчыкаў, абвяшчаліся свабоды слова, друку, сходаў, саюзаў і інш.