• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі: XX ст. Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Гісторыя Беларусі: XX ст.

    Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 349с.
    Мінск 1993
    125.34 МБ
    Значная колькасць дэпутатаў, найбольш з ліку кадэтаў і трудавікоў, неадкладна выехалі ў Выбарг і там 10 ліпеня падпісалі адозву «Народу ад народных прадстаўнікоў», у якой выказалі пратэст супраць сваволу ўрада і заклікалі насельніцтва адмовіцца ад выплаты падаткаў і выканання павіннасцей на карысць дзяржавы. «Выбаргская адозва» атрымала шырокае распаў-
    сюджанне, у тым ліку і на Беларусі, але масавага руху супраціўлення царызму не выклікала. Крыху пазней фракцыі сацыял-дэмакратаў і трудавікоў разам з рэвалюцыйнымі партыямі і саюзамі выдалі адозвы «Да арміі і флоту», «Да ўсяго народу» і «Маніфест да ўсяго расійскага сялянства» з заклікамі да ўзброенага паўстання супраць царызму. Аднак арганізаваць яго не ўдалося. Асобныя паўстанні матросаў і салдат (Свеабарг, Кранштат) былі падаўлены. Урад перайшоў да адкрытага ваеннага тэрору.
    Барацьба ў 2-й палове 1906 г. У такіх умовах палітычныя выступленні рабочых, найперш дэманстрацыі і мітынгі, сталі практычна немагчымымі. Колькасць палітычных стачачнікаў у ліпені — снежні 1906 г. складала не больш за 1,5 тыс. На эканамічнай барацьбе рабочых наступленне контррэвалюцыі адбілася ў меншай ступені. У другой палове 1906 г. у ёй удзельнічалі каля 9,2 тыс. чалавек (на 22 % менш, чым у студзені — чэрвені). Агульная колькасць удзельнікаў эканамічных стачак на Беларусі ў 1906 г. (21 тыс.), у параўнанні з 1905 г., знізілася прыблізна ў 2 разы, а размах руху звузіўся з 68 да 29 населеных пунктаў. Павялічылася ўдзельная вага абарончых стачак, але ў цэлым і ў 1906 г. пераважная большасць выступленняў (90%) мела наступальны характар. Вынікі барацьбы заставаліся спрыяльнымі для рабочых.
    У канцы 1906 —пачатку 1907 г. прадпрымальнікі правялі шэраг лакаутаў з мэтай масавага звальнення рабочых. Таму барацьба з лакаутамі, арганізацыя дапамогі беспрацоўным і многія іншыя накірункі дзейнасці прафсаюзаў патрабавалі аб’яднання іх сіл і ў гарадскім, і ў рэгіянальным, і ў агульнарасійскім маштабах. У снежні 1906 г. на сходзе прадстаўнікоў 8 прафсаюзаў у Бабруйску было створана гарадское бюро. Востра стаяла гэтае пытанне і ў Мінску, дзе ў пачатку 1907 г. налічвалася 19 прафсаюзаў, але сувязяў паміж імі не было. Адпаведныя перагаворы вяліся ў Віцебску. У сакавіку 1907 г. адбыўся рэгіянальны з’езд гарбароў, у якім прынялі ўдзел дэлегаты 17 прафсаюзаў з 16 гарадоў і мястэчак Беларусі, Літвы і ўсходняй часткі Польшчы. На ім было выбрана Цэнтральнае бюро краявога саюза. Такія ж з’езды рыхтавалі прафсаюзы будаўнікоў, друкароў, шаўцоў, краўцоў і інш. Наладжваліся сувязі мясцовых прафсаюзаў са створанымі ў Маскве і Пецярбургу арганізацыйнымі
    2 Біч М. В,
    33
    камісіямі і бюро па скліканні ўсерасійскіх галіновых канферэнцый і з’езда прафсаюзаў.
    Выбары ў II Дзяржаўную думу. Пазіцыі дэпутатаў ад Беларусі. У канцы 1906 — пачатку 1907 г. ва ўмовах відавочнага спаду рэвалюцыйнай барацьбы і наступлення контррэвалюцыі адбыліся выбары ў II Дзяржаўную думу. Усе партыі дэмакратычнага лагера адмовіліся ад тактыкі байкоту і прынялі актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі, пераадольваючы пры гэтым контрмеры ўладаў. На Беларусі арганізацыі РСДРП, Бунда, ПСР, БСГ выкрывалі рэакцыйную, шавіністычную сутнасць палітыкі царызму і пазіцый правых, чарнасоценных і акцябрысцкіх арганізацый, якія тут выступалі ў адным блоку. Каб супрацьстаяць іх націску, арганізацыі левых партый у некаторых гарадах заключылі пагадненні аб выстаўленні агульных спісаў кандыдатаў. У Мінску ў перадвыбарны камітэт левых у кастрычніку 1906 г. увайшлі прадстаўнікі мясцовых арганізацый РСДРП, Бунда, ПСР і БСГ, а таксама некаторых прафсаюзаў і груп беспартыйных рабочых. Дзякуючы аб’яднанню сваіх сіл, левы блок на гарадскіх выбарах у Мінску ў студзені 1907 г. атрымаў перамогу. Аднак вынікі гэтых выбараў неўзабаве былі скасаваны.
    Акцябрысты і чарнасоценцы беларускіх і іншых заходніх губерняў у кастрычніку 1906 г. на з’ездзе ў Вільні аб’ядналіся ў «Русскнй окраннный союз» (РОС). Уся дзейнасць «саюзнікаў» на Беларусі вялася пад лозунгам «Расія для рускіх і рускія павінны кіраваць ёю». Змагаючыся з рэвалюцыяй, яны разам з тым імкнуліся ліквідаваць эканамічнае панаванне і палітычны ўплыў у краі польскіх землеўласнікаў і яўрэйскай буржуазіі. Для гэтага рабілася стаўка на падтрымку з боку беларускага праваслаўнага сялянства. Каб павесці яго за сабою, РОС патрабаваў ад урада прымусовага выкупу казною ў польскіх памешчыкаў «усіх без выключэння» маёнткаў, што перавышалі земскі цэнз, і перадачы іх «рускім земляробчым праваслаўным элементам», да ліку якіх далучаў і праваслаўных беларусаў. РОС адмаўляў існаванне беларускай нацыі, а беларускі нацыянальны рух характарызаваў як «інтрыгу» польскіх паноў і касцёла, накіраваную супраць «адзінай і непадзельнай Расіі». Разам з тым мясцовы акцябрысцкі і чарнасоценны друк вёў шалёную антыпольскую і антыяўрэйскую агітацыю і патрабаваў аб’явіць усіх палякаў і яўрэяў «нностранцамн, не нмеюіцнмн права
    участвовать в представнтельстве н в выборах». Рэзкая палеміка накіроўвалася і супраць кадэтаў, якіх «саюзнікі» абвінавачвалі ў рэвалюцыйным развале Расіі.
    Дзякуючы такой агітацыі, якая інтэнсіўна вялася праз дзяржаўныя ўстановы, праваслаўную царкву, школы, шматлікія мясцовыя і сталічныя органы друку, акцябрысцка-чарнасоценны блок правёў у Думу ад Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гродзенскай губерняў 15 дэпутатаў, прычым у Мінскай губерні ўсе 9 дэпутатаў, з іх 6 сялян, былі яго стаўленікі.
    Аўтанамісты — польска-беларускія памешчыкі і ксяндзы, са свайго боку, разгарнулі масавую агітацыю праз касцёл і друк, даказваючы беларускім сялянамкатолікам, што яны — палякі і павінны выбіраць у Думу тых, хто абараняе польскае насельніцтва і каталіцкую веру. Раз’юшаная антыпольская і антыкаталіцкая прапаганда акцябрыстаў і чарнасоценцаў дапамагала ім у гэтым. Аўтанамісты крытыкавалі палітыку ўрада і дзейнасць урадавых партый і арганізацый, асабліва па нацыянальных і рэлігійных пытаннях. Як і рускія вялікадзяржаўнікі, яны выступалі супраць рэвалюцыйнага руху, але, у адрозненне ад іх, лічылі неабходнай «моцную ліберальную ўладу» і заклікалі насельніцтва Беларусі і Літвы да «адзінадушнай, цвярозай і добразычлівай» работы на карысць культурнага і эканамічнага развіцця свайго краю. Аўтанамісты асуджалі «Выбаргскую адозву» і абураліся «авантурнай» палітыкай кадэтаў. Ім удалося заваяваць 11 месцаў у Думе.з іх 7 — у Віленскай губерні. Колькасць дэпутатаў ад кадэтаў скарацілася да двух. Астатнія 8 дэпутатаў ад 5 заходніх губерняў (усе сяляне) фармальна былі беспартыйнымі, а фактычна падтрымлівалі правых і часткова кадэтаў.
    Такім чынам, на выбарах у II Дзяржаўную думу на Беларусі перамаглі 2 шавіністычна-клерыкальныя, контррэвалюцыйныя групоўкі — руская акцябрысцкачарнасоценная і польская — аўтанамісцкая. Кожная з іх змагалася за панаванне на беларускай зямлі, адмаўляючы пры гэтым існаванне беларускага этнасу. Левыя партыі — народнікі і сацыял-дэмакраты не змаглі супрацьстаяць ім і пацярпелі на выбарах поўнае паражэнне.
    У цэлым па краіне, нягледзячы на страту 80 месцаў, кадэтам і ў II Думе ўдалося заняць становішча ўплывовага цэнтра, які ўмела выкарыстоўваў ваганні і непа-
    слядоўнасць трудавікоў і меншавікоў, а па некаторых пытаннях — падтрымку аўтанамістаў. Кадэты прыкметна абмежавалі свае аграрныя патрабаванні, а па пытанні ўлады перайшлі да формулы стварэння ўрада, які карыстаецца даверам большасці. Трудавікі, народныя сацыялісты і эсэры ў Думе па-ранейшаму настойвалі на неабходнасці нацыяналізацыі зямлі. Акцябрысты і чарнасоценцы падтрымалі аграрную праграму старшыні ўрада П. А. Сталыпіна, якая прадугледжвала захаванне памешчыцкага землеўладання і разбурэнне сялянскай абшчыны. Польска-беларускія аўтанамісты разам з дэпутатамі ад Польшчы («Польскае кола») патрабавалі аўтаноміі для Каралеўства Польскага з уласным заканадаўчым сеймам, а для 9 заходніх, беларуска-літоўска-ўкраінскіх губерняў — «шырокага самакіравання», якое выбіралася б усеагульным, прамым, роўным і тайным галасаваннем. Органы гэтага самакіравання павінны былі падрыхтаваць аграрныя законапраекты і перадаць іх для канчатковага разгляду ў Дзяржаўную думу.
    Патрабаванні аўтанамістаў выклікалі раз’юшаныя нападкі з боку чарнасоценцаў і акцябрыстаў, у тым ліку сялянскіх дэпутатаў ад Мінскай губерні. Яны катэгарычна адхілялі ўсякую думку аб аўтаноміі Беларусі і выказвалі сваю гатоўнасць да канца «абараняць веру, цара і айчыну ад ворагаў знешніх і ўнутраных». Разам з тым яны скардзіліся на малазямелле і патрабавалі дадатковага надзялення зямлёю на правах уласнасці. Адзін з лідэраў чарнасоценцаў у Думе прапанаваў задаволіць гэтыя патрабаванні за кошт польскіх памешчыкаў, абавязаўшы іх прадаць ураду ў пэўны тэрмін усе свае землі.
    Рэвалюцыйны ўздым і роспуск II Думы. У перыяд дзейнасці Думы ў краіне зноў пачаўся рэвалюцыйны ўздым. У рабочым руху на Беларусі ён праявіўся ў сувязі са святкаваннем 1 Мая. Аднадзённыя агульныя і групавыя стачкі былі праведзены ў 21 населеным пункце і ахапілі каля 25 тыс. рабочых. У эканамічнай барацьбе рабочых у параўнанні з апошнімі месяцамі 1906 г. уздыму не заўважалася. Паступова павялічвалася колькасць сялянскіх выступленняў, але нязначна (з 7 у студзені да 38 у чэрвені 1907 г.).
    Як сведчаць гэтыя даныя, рэвалюцыйны ўздым вясною 1907 г. быў адносны і найслабейшы ў параўнанні з усімі папярэднімі— як на Беларусі, так і ва ўсёй
    краіне. Гэта, вядома, бачыў і адпаведным чынам улічваў у сваёй палітыцы царскі ўрад.
    На вопыце дзейнасці I і П Дзяржаўных дум ён пераканаўся ў непрыдатнасці выбарчага закона ад 11 снежня 1905 г. Разагнаўшы I Думу, ён атрымаў II Думу, значна болып рэвалюцыйную, чым першая. Памяркоўная кадэцкая праграма, разлічаная на прымірэнне сялян і памешчыкаў, была адкінута і тымі, і другімі. У такой сітуацыі для царызму не было сэнсу ісці на пагадненне з кадэтамі.
    Улічваючы агульную абстаноўку ў краіне, стомленасць і расчараванне шырокіх народных мас вынікамі працяглай і незвычайна напружанай барацьбы, царскі ўрад рашыўся выканаць патрабаванні правых партый — распусціць Думу і змяніць выбарчы закон без санкцыі народных прадстаўнікоў з тым, каб забяспечыць у новай Думе большасць прыхільнікаў «правапарадку». Шукаючы зачэпку для разгону Думы, П. А. Сталыпін у маі 1907 г. справакаваў ілжывае абвінавачанне сацыял-дэмакратычнай фракцыі ў падрыхтоўцы змовы супраць цара і патрабаваў ад Думы пазбавіць яе членаў парламенцкай недатыкальнасці для арышту і перадачы ў суд. Думская камісія выкрыла ілжывасць абвінавачання. He чакаючы абмеркавання вынікаў расследавання, Мікалай II указам ад 3 чэрвеня 1907 г. распусціў Думу і адначасова — насуперак Маніфесту 17 кастрычніка — змяніў выбарчы закон. Па сутнасці гэта быў дзяржаўны пераварот. Ім і закончылася першая расійская рэвалюцыя.