• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі: XX ст. Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Гісторыя Беларусі: XX ст.

    Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 349с.
    Мінск 1993
    125.34 МБ
    Усталяванне бальшавіцкай улады. Пасля Кастрычніцкага перавароту бальшавікі прыступілі да фарміра-
    вання адзінай структуры органаў улады і кіравання. Забяспечыўшы сабе пераважнае прадстаўніцтва, у лістападзе 1917 г. яны склікалі з’езды, што адбыліся ў Мінску. Гэта: з’езд Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці, III з’езд Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і II з’езд армій Заходняга фронту. З’езды прынялі рэзалюцыі, у якіх віталі ўстанаўленне ўлады Саветаў і выказвалі ёй поўную падтрымку. Выказваючы бальшавіцкі настрой, абласны з’езд Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў вырашыў правесці перавыбары мясцовых Саветаў з мэтай іх ачышчэння ад «варожых элементаў». З’езд Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў пад уплывам бальшавікоў прыняў рэзалюцыю, у якой адмоўна ставіўся да склікання Усебеларускага з’езда, і выказаўся за аб’яднанне выканкамаў з’ездаў Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Саветаў сялянскіх дэпутатаў. З’езд армій Заходняга фронту прыняў рэзалюцыю з прапановай стварэння адзінай сістэмы Саветаў як органаў дзяржаўнай улады. Саветы, якія прадстаўлялі інтарэсы ўсіх працоўных слаёў грамадства, пачалі «зверху» да «нізу» пераўтварацца бальшавікамі ў органы бальшавіцкай дыктатуры, ці, як выказваліся кіраўнікі РСДРП (б)органы дыктатуры пралетарыяту.
    26 лістапада 1917 г. створаныя трыма з’ездамі ў Мінску выканкамы аб’ядналіся ў выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту — Аблвыканкамзах. Яго старшынёй стаў бальшавік М. В. Рагозінскі, а найбольш важныя аддзелы ўзначалілі А. Ф. Мяснікоў (Мяснікян) — ваенны, A. М. Дайнека (адзіны беларус) — зямельны, I. ЯАлібегаў — працы і інш. Тады ж быў створан і выканаўчы орган — Савет Народных Камісараў (СНК) пад старшынствам КI. Ландэра. Улада Аблвыканкамзаха, па задуме яго стваральнікаў, павінна была распаўсюджвацца на Мінскую, Магілёўскую, Віленскую і Віцебскую губерні. Аднак на справе яму падпарадкоўваліся толькі органы Заходняга фронту, інтарэсы якога ён праводзіў, і некаторых валасцей і паветаў Мінскай і Віленскай губерняў. Іншыя Саветы, у прыватнасці Саветы Віцебскай і Магілёўскай губерняў, яму не падпарадкоўваліся, бо не ўдзельнічалі ў яго стварэнні.
    У лютым 1918 г. бальшавікі амаль завяршылі працу па арганізацыі Савецкай улады ў губернях, паветах
    і валасцях. Перавыбары і выбары Саветаў, іх аб’яднанне і ўтварэнне адзіных выканаўчых камітэтаў праходзіла па прынцыпу «хто не з намі, той супраць нас», у выніку чаго ў Саветы ўвайшлі пераважна бальшавікі і левыя эсэры, якія ў той час падтрымлівалі бальшавікоў. Адначасова праводзілася ліквідацыя існаваўшых дагэтуль органаў мясцовага самакіравання — гарадскіх дум і ўпраў, земскіх устаноў і інш. Іх функцыі ўзялі на сябе Саветы. Пры ігнараванні ўсякай легітымнасці яны сталі адзінымі поўнаўладнымі органамі, што праводзілі палітыку толькі адной партыі — бальшавіцкай.
    Сацыяльна-эканамічная палітыка бальшавікоў. 3 прыходам да ўлады бальшавікі прынялі меры па авалоданню каманднымі вышынямі ў народнай гаспадарцы і пабудове новай эканомікі, якая грунтавалася б на грамадскай уласнасці на сродкі вытворчасці. Сваю дзейнасць у гэтай галіне яны пачалі з устанаўлення так званага рабочага кантролю за дзейнасцю ўсіх прамысловых, гандлёвых, банкаўскіх і іншых прадпрыемстваў з наёмнымі рабочымі. Але пры яго ўвядзенні ў Беларусі паўсталі непрадбачаныя цяжкасці, звязаныя з наяўнасцю тут вялікай колькасці дробных і сярэдніх прадпрыемстваў. Іх уладальнікі супраціўляліся ўвядзенню кантролю, бо гэта вяло да зніжэння матэрыяльнай зацікаўленасці і яшчэ большага спаду вытворчасці. Ужываючы надзвычайныя меры (штрафы, непамерныя падаткі, арышты), бальшавікі ўвялі сістэму кантролю ад камітэтаў ці ўпаўнаважаных па прадпрыемствах да саветаў кантролю пры Саветах рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
    Устанаўленне рабочага кантролю разглядалася бальшавікамі як важны крок да нацыяналізацыі сродкаў вытворчасці. Але пераход да яе ў Беларусі быў запаволены з-за перавагі тых жа дробных і сярэдніх прадпрыемстваў, якім надавалася менш значэння. Да таго ж гэты працэс быў спынены наступленнем нямецкага войска. У Беларусі паспелі нацыяналізаваць толькі 11 прадпрыемстваў, у тым ліку фабрыку «Везувій» у Нова-Беліцы, суконную фабрыку ў маёнтку Якаўлевічы ў Магілёўскай губерні, шчацінную фабрыку і два лесапільныя заводы ў Віцебскай губерні. Бальшавікі поўнасцю нацыяналізавалі толькі чыгункі з іх транспартам і майстэрнямі, якія і дагэтуль былі дзяржаўнымі.
    На аснове Дэкрэта аб зямлі пачала праводзіцца
    зямельная рэформа. Дэкрэт абвяшчаў канфіскацыю памешчыцкай уласнасці і адмяняў усякую прыватную ўласнасць на зямлю. Гэта дало падставу сялянам і нават салдатам рабаваць памешчыцкія маёнткі, высякаць лес і г. д. Падобныя дзеянні назіраліся па ўсёй Беларусі. Гэта заставіла ВРК Заходняга фронту прыняць адпаведныя меры. Зямельныя камітэты былі перавыбраны. Яны пачалі ўлік зямлі і маёмасці, а вясной 1918 г зрабілі пераразмеркаванне канфіскаваных зямель, жывёлы і інвентару.
    У выніку ажыццяўлення Дэкрэта аб зямлі сяляне неакупаваных губерняў Беларусі павялічылі свае надзелы на 33 %. Скарацілася ўдзельная вага бяднейшага сялянства, і ў вёсцы сталі пераважаць сераднякі. Аднак значная колькасць былых маёнткаў была пераўтворана ў саўгасы, камуны, арцелі, у якіх павінны былі працаваць былыя работнікі маёнткаў, да таго ж па прынцыпу ўраўнілаўкі, што прыводзіла да незадавальнення сялян і распад} гэтых штучных утварэнняў, праз якія бальшавікі імкн^ліся перавесці сельскую гаспадарку на «сацыялістычныя рэйкіх Каб забяспечыць неабходнае паступленне сельскагаспадарчай прадукцыі, яны ўжывалі прымусовыя рэквізіцыі ў вёскі. Гэта павялічвала крызіс сельскай гаспадаркі.
    У адносінах да рабочага класа бальшавіцкая ўлада распачала некаторыя крокі ў напрамку паляпшэння яго матэрыяльнага становішча. Уводзіліся 8-гадзінны рабочы дзень, страхаванне рабочых, гарантаваная заработная плата. Пачалася барацьба з беспрацоўем, для чаго адкрываліся біржы працы, арганізоўвалася грамадскае харчаванне і інш. Рабочыя сем’і з падвалаў і баракаў перасяляліся ў дамы буржуазіі, наладжвалася бясплатнае медыцынскае абслугоўванне.
    Паставіўшы перад сабой задачу стварэння новай, «пралетарскай» культуры, бальшавікі цалкам адкінулі старую сістэму адукацыі як непатрэбную. Было ўведзена бясплатнае навучанне з ахопам усіх дзяцей школьнага ўзросту, ажыццяўлялася выбарнасць дырэктараў школ і настаўнікаў, арганізоўвалася іх кароткачасовая падрыхтоўка для пачатковых школ і г. д. У лік першачарговых была вылучана задача ліквідацыі непісьмепнасці дарослага насельніцтва. Формамі далучэння яго да палітычнага і культурнага жыцця сталі народныя універсітэты, а таксама агульнаадукацыйныя і прафесійна-тэхнічныя курсы, рабочыя, сялянскія і салдацкія
    клубы. Простаму люду быў адкрыты шырокі доступ у бібліятэкі і тэатры. Адначасова разгарнулася жорсткая барацьба супраць царквы. У яе адбіраліся зямельныя ўгоддзі, грашовыя капіталы і фонды, каштоўная маёмасць. Усё гэта рабілася, нягледзячы на тое,што яно магло закранаць інтарэсы самога культу. Адабранае пераходзіла ў дзяржаўную ўласнасць.
    3 мэтай захавання спакою насельніцтва і ўлічваючы магчымы рост незадаволенасці новай уладай, бальшавікі прадпрынялі крокі па арганізацыі міліцыі. Яча была створана 30 лістапада 1917 г. і павяла барацьбу з пагромамі, марадзёрствам, спекуляцыяй, вытворчаецю спіртных напіткаў і гандлю імі.
    Праводзячы сацыяльна-эканамічную палітыку, бальшавікі наогул займаліся не столью стваральнай працай, колькі пераразмеркаваннем ужо існаваўшых каштоўнасцей і разбурэннем таго, што,на іх думку,было непатрэбным і шкодным. Нягледзячы на некаторыя станоўчыя вынікі, іх палітыка несла шмат адмоўнага. Так, у галіне эканомікі яна не спрыяла стварэнню трывалых стымулаў да працы, у галіне культуры вяла да ўкаранення ідэй, у адпаведнасці з якЗіі агульначалавечыя каштоўнасці падмяняліся класавымі, ігнараваліся нацыянальныя і г. д. Тым не менш у Беларусі ўжо рашуча ўзнімаліся нацыянальныя сілы, не лічыцца з якімі было нельга.
    Пытанаі і заданні. 1. Ахарактарызуйце палітычную сітуацыю ў Беларусі летам 1917 г. 2. Чым тлумачыцца курс оальшавікоў-ленінцаў на заваяванне ўлады? 3. У чым заключалася падрыхтоўка бальшавікамі дзяржаўнага перавароту? 4. Як адбываўся Кастрычніцкі пераварот ў Беларусі? 5. Што ўяўляла сабой сістзма бальшавіцкай улады? 6. Дайце характарыстыку сацыяльна-эканам: інай палітыкі бальшавікоў.
    §14	. Беларускі кацыянальна-зызгалеячы рух. Абвяшчэнне БНР
    Пашырэнне беларускага нацыянальнага руху. Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі прынесла палітычныя свабоды, якія ўсталяваліся і на Беларусі. Разгарнулася дзейнасць Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК), што быў створан 25 сакавіка 1917 г. Беларускім нацыянальным з’ездам і ўключаў у свой склад прадстаўнікоў як правых сіл — Беларускай партыі народных
    сацыялістаў (БПНС), так і левых — Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). У новых умовах пашыраецца працэс узнікнення новых беларускіх нацыянальна-палітычных арганізацый, геаграфія якіх была даволі шырокай, бо шмат беларусаў у выніку першай сусветнай вайны апынулася па-за межамі роднага краю.
    Хутка арганізаваліся ў Маскве Беларуская народная грамада, Гомелі—Саюз беларускай дэмакратыі, Магілёве—Беларускі нацыянальны камітэт, Мінску — Хрысціянска-дэмакратычная злучнасць, Віцебску— Саюз беларускага народа, Адэсе—Беларуская нацыянальная рада, у Туркестане — Саюз беларусаўаўтанамістаў. Беларускі нацыянальны рух ахапіў і войскі. Летам 1917 г. у 8-й і 12-й арміях, на Румынскім фронце, у Адэсе і Гельсінгфорсе, на Балтыйскім флоце дзейнічалі беларускія сацыялістычныя і нацыянальныя арганізацыі салдат і матросаў. Узніклі беларускія згуртаванні міліцыянераў (Масква), студэнтаў (Масква), тэлеграфістаў і чыгуначнікаў (Масква, Ніжнедняпроўск), рабочых (Петраград, Мінск, Таганрог) і інш. Але многія з гэтых груповак і арганізацый не мелі ясна вызначаных мэт і былі нешматлікімі. Некаторыя арганізацыі толькі па назве былі беларускімі і дэмакратычнымі, а на справе — чарнасоценнымі (Гомель, Магілёў, Віцебск).
    Вядучую ролю ў беларускім нацыянальным руху іграла БСГ. Да восені 1917 г. яна налічвала каля 10 тыс. членаў і мела свае арганізацыі як на Беларусі (Мінск, Гомель, Віцебск, Магілёў, Орша, Бабруйск, Слуцк), так і за яе межамі (Масква, Петраград, Саратаў, Вільня і інш.). У яе склад уваходзілі прадстаўнікі дробнай і сярэдняй шляхты, сяляне, сярэднія гарадскія слаі, інтэлігенцыя, а таксама вайскоўцы (Заходні і Паўночны франты) і рабочыя (Петраградская арганізацыя БСГ). БСГ мела сваіх прадстаўнікоў у складзе Саветаў, у тым ліку і Петрасавета (3. Ф. Жылуновіч, П. А. Бадунова), і органаў мясцовага самакіравання.