• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі: XX ст. Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Гісторыя Беларусі: XX ст.

    Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 349с.
    Мінск 1993
    125.34 МБ
    Пытакні і заданні. 1. Як адбілася Лютаўская рэвалюцыя на развіцці беларускага нацыянальнага руху? 2. Які след пакінуў Ліпеньскі з'езд беларускіх партый і арганізацый? 3. Ахарактарызуйце дзейнасць Беларускай цэнтральнай рады. 4. Як ішла падрыхтоўка дз Усебеларускага з'езда? 5. Якія рашэнні прыняў Усгбеларускі з’езд? 6. Як была абвешчана Беларуская народная рэспубліка? 7. Чым займалася Рада БНР? 8. Значэнне БНР у гісторыі беларускага народа.
    Раздзеп VI. ІНТЭРВЕНЦЫЯ I ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА. СТВАРЭННЕБЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ
    ДЗЯРЖАЎНАСЦІ
    §15	. Беларусь ва ўмовах гермгнскай акупацыі. Абвяшчэнне БССР
    Германскі акупацыйны рэжым. Барацьба з акупантамі. На акупаванай немцамі тэрыторыі Беларусі панавала ваенная адміністрацыя на чале з камавдуючым 10-й арміі генералам Э. фон Фолькенгаймам. Яна забараніла бальшавіцкую партыю і тыя грамздскія арганізацыі, якія падтрымлівалі яе, аднак дапусцілі дзейнасць беларускіх нацыянальна-дэмакратычных і кадэцкай партый, а таксама клерыкальных арганізацый. Адначасова з дапамогай немцаў былі адкоўлены Саюз зямельных уласнікаў і органы мясцовага<еамакіравання, у тым ліку гарадскія думы і земствы. У кампетэнцыю апошніх акупацыйныя ўлады перадалі ўсе пытанні, што датычыліся ўаутраяага жыцця насельніцтва (падтрыманне грамадскага парадку, гаспадарчая дзейнасць, адукацыя, ахова здароўя).
    Акупанты перадалі фабрыкі і заводы іх былым уладальнікам, у выніку чаго ўзрасла працягласць рабочага дня і зменшылася заработная плата. У вёсцы была адноўлена прыватная ўласнасць на зямлю. Памешчыкам вярталіся іх былыя зямельныя ўладанні разам з інвентаром. Некаторыя з іх, вярнуўшыся ў свае маёнткі, пачалі спаганяць з сялян выплату за ўбранае да аку-
    пацыі сена, высечаны лес і г. д. Так, напрыклад, у Рэчыцкім павеце сялянам вёсак Юравічы і Краснаполле быў прад’яўлены іск толькі за сена ў суме 68 тыс. рублёў.
    Нямецкія ўлады закрылі многія прадпрыемствы, a прамысловае абсталяванне і сыравіну адпраўлялі ў Германію. У вёсцы яны ўвялі строгі ўлік жывёлы і сельскагаспадарчай прадукцыі. Сяляне абкладаліся вялікім харчовым падаткам і не маглі без дазволу ўлады прадаваць лішкі сваіх прадуктаў. У практыку ўвашлі рэквізіцыі хлеба, мяса, фуражу на патрэбы нямецкай арміі.
    У адносінах да мірных жыхароў з боку акупантаў часта парушалася міжнароднае права: наладжваліся аблавы, людзей вывозілі ў Германію (вясной 1918 г. толькі з Мінска ў Германію было адпраўлена 15 тыс. чалавек), ствараліся кацэнтрацыйныя лагеры, практыкаваліся расстрэлы за выступленні супраць акупацыйных улад і інш. Становішча страху часта падмацоўвалася прамым гвалтам. У тых мясцовасцях, дзе дзейнічалі партызанскія атрады або сяляне выступалі супраць памешчыкаў, акупанты праводзілі карныя аперацыі, у час якіх спальвалі вёскі, здзекаваліся з жанчын, дзяцей, старых.
    Палітыка акупантаў адразу ж сутыкнулася з супраціўленнем насельніцтва. Найбольшую актыўнасць у ім праяўлялі сяляне. Але спачатку яно было стыхійным. Вясной 1918 г. успыхнулі сялянскія паўстанні ў Слуцкім, Лепельскім, Гомельскім, Мінскім і іншых паветах. Кіравалі гэтым народным рухам беларускія эсэры, бальшавікі і іншыя партыі.
    БПС-Р стала на шлях арганізацыі сялянскіх дружын, якія пазней былі аб’яднаны ў «Сувязь беларускага працоўнага сялянства». Дружыны выконвалі ў асноўным функцыі атрадаў самааховы; яны вялі барацьбу супраць рэквізіцый і нямецкага рабаўніцтва. Ствараліся і партызанскія атрады, асабліва ў Гродзенскай і Мінскай губернях. Эсэры выступілі супраць палітыкі супрацоўніцтва з акупантамі, якую праводзіла правае крыло Рады БНР, за барацьбу пад лозунгам як сацыяльнага, так і нацыянальнага вызвалення і заклікалі беларускі народ у гзтай барацьбе абапірацца толькі на свае ўласныя сілы.
    Бальшавікі дзейнічалі галоўным чынам ва ўсходніх раёнах Беларусі. Яны выконвалі загад галоўнакамандуючага Заходнім фронтам А. Ф. Мяснікова аб ства-
    рэнні партызанскіх атрадаў у прыфрантавой паласе, каб аблегчыць становішча чырвоных войск. Такія атрады былі сфарміраваны ў ваколіцах Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва, Быхава, Жлобіна і іншых гарадоў і мястэчак. Яны выконвалі задачы па разбурэнню камунікацый праціўніка, знішчэнню яго гарнізонаў і складоў, правядзенню разведкі.
    Разам з сялянамі супраціўленне нямецкім уладам аказвалі рабочыя. Ужо вясной 1918 г. пад кіраўніцтвам бальшавікоў і бундаўцаў у Беларусі пракацілася хваля забастовак. А ў ліпені 1918 г. каля двух тыдняў гомельскія чыгуначнікі баставалі ў знак салідарнасці з усеагульнай забастоўкай чыгуначнікаў Украіны. Яе падтрымалі рабочыя Магілёва, Жлобіна, Рагачова і іншых гарадоў.
    27 жніўня 1918 г. кайзераўскі ўрад быў вымушаны падпісаць з урадам РСФСР Дадатковы дагавор, па якому германскія войскі пакінулі частку тэрыторыі Беларусі да Бярэзіны, а яе ў сваю чаргу занялі бальшавіцкія войскі. У лістападзе 1918 г., пасля паражэння аўстра-германскага блока ў сусветнай вайне і рэвалюцыі ў Германіі, бальшавікі анулявалі Брэсцкі мір і рушылі на Захад.
    У гэты час розныя дробнабуржуазныя групоўкі ў Беларусі зрабілі няўдалую спробу ўзяць уладу ў свае рукі. Эсэры, меншавікі, бундаўцы стварылі «Дэмакратычны краёвы цэнтр», які двойчы звярнуўся да Савета 10-й германскай арміі з патрабаваннем перадаць яму грамадзянскую ўладу на Беларусі. Канчаткова зацвердзіцца ў якасці краёвай улады паспрабавала і Рада БНР, але, не маючы ўзброеных сіл, яна не змагла аказаць супраціўленне бальшавікам.
    10 снежня 1918 г. Чырвоная Армія заняла Мінск. Мінскі Савет аб’явіў аб аднаўленні Савецкай улады і з гэтай мэтай утварыў губернскі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт. Частка Рады БНР пераехала ў Гродна, дзе паспрабавала арганізаваць органы мясцовай улады, другая частка Рады эмігрыравала, а сацыял-дэмакратычная фракцыя засталася ў Мінску. У сярэдзіне лютага 1919 г. Чырвоная Армія замацавалася на лініі Вільня — Ліда — Слонім — р. Шчара — Агінскі канал — Сарны. Такім чынам, амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі зноў усталявалася ўлада балыпавікоў.
    Падрыхтоўка да стварэння БССР. Пад уздзеяннем руху за стварэнне беларускай дзяржаўнасці, які ўзна-
    чальвалі нацыянальна-дэмакратычныя партыі, узнік і пашыраўся такі ж рух і сярод беларускіх партый і арганізацый, якія падтрымлівалі бальшавікоў і знаходзіліся на тэрыторыі Расіі. Аб неабходнасці стварэння беларускай дзяржавы як аўтаномнай часткі ў складзе Расіі было заяўлена на Усерасійскім з’езде беларускіх бежанцаў, які праходзіў з 17 па 27 ліпеня 1918 г. у Маскве. Такая ж дэкларацыя была прынята I канферэнцыяй беларускіх партый і савецкіх арганізацый, што адбылася тады ж у Петраградзе.
    У ліпені 1918 г. Беларускі нацыянальны камісарыят пры Наркамаце па справах нацыянальнасцей РСФСР і беларускія секцыі РКП(б) выступілі за перайменаванне Заходняй вобласці ў Беларуска-Літоўскую камуну, або аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР. Гэту прапанову яны ўнеслі на III з’ездзе Саветаў Заходняй вобласці, што праходзіў у верасні 1918 г. у Смаленску. Аднак з’езд пад уплывам кіраўніцтва Аблвыканкамзаха, і перш за ўсё А. Ф. Мяснікова і В. Р. Кнорына,адхіліў яе і даў вобласці назву «Заходняя камуна».
    Жорсткае супраціўленне Аблвыканкамзаха ў вырашэнні пытання аб нацыянальным самавызначэнні беларусаў працягвалася да канца 1918 г. I справа не толькі ў тым, што многія яго члены не прызнавалі існавання беларускай нацыі. У кіраўніцтве РКП(б) панавала думка, што чалавецтва знаходзіцца напярэдадні сусветнай пралетарскай рэвалюцыі (Германія і Польшча быццам бы ўжо стаялі на мяжы сацыяльнага ўзрыву). Таму самавызначэнне нацый, стварэнне самастойных рэспублік здавалася справай непатрэбнай, нават шкоднай, таму што вяло да пабудовы «штучных бар’ераў на шляху сусветнай рэвалюцыі». Аднак надзеі на пралетарскія рэвалюцыі ў Польшчы і Германіі не збываліся. У Літве ўмацоўвалася нацыянальная буржуазна-дэмакратычная рэспубліка. Пашыраўся рух за нацыянальнае самавызначэнне на дэмакратычнай аснове на Украіне і ў Беларусі. Гэтыя акалічнасці прымусілі бальшавіцкае кіраўніцтва прыслухацца да патрабаванняў нацыянальных секцый РКП(б) аб стварэнні беларускай дзяржаўнасці.
    21—23 снежня 1918 г. у Маскве прайшла Усерасійская канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б). Яе дэлегаты рашуча выказаліся за стварэнне Беларускай камуністычнай партыі і Беларускай савецкай рэспублікі. Выбраны канферэнцыяй выканаўчы орган — Цэнтраль-
    нае бюро (ЦБ) беларускіх камуністычных секцый быў упаўнаважаны накіраваць намаганні на вырашэнне гэтай задачы. 24 снежня ЦК РКП(б) пайшоў насустрач патрабаванням беларускіх камуністаў і прыняў рашэнне аб стварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Пра змяненне тактыкі ў адносінах да пытання аб беларускай дзяржаўнасці і пра сваё рашэнне ЦК неадкладна паведаміў Аблвыканкамзаху ў Смаленск. Прыз тры дні на нарадзе ў ЦК РКП(б) лрадстаўнікоў Белнацкама, ЦБ беларускіх секцый і Паўночна-Заходняга абкама былі вырашаны пытанні аб урадзе Савецкай Беларусі, прыкладных межах рэспублікі і яе кіраўнічым партыйным цэнтры. Кіраўнікам ЦБ беларускіх секцый і Белнацкама, у тым ліку 3. Ф. Жылуновічу і A. Р. Чарвякову, даручалася падрыхтаваць праект Маніфеста Часовага рэвалюцыйнага рабочасялянскага ўрада Беларусі. Такім чынам быў пакладзены пачатак «дырэктыўнага»,у процілегласць БНР, стварэння беларускай дзяржаўнасці.
    I з’езд Камуністычнай партыі Беларусі. Абвяшчэнне БССР. 30 снежня 1918 г. у Смаленску для абмеркавання пытання аб утварэнні БССР і КПБ ПаўночнаЗаходні абласны камітэт РКП(б) склікаў VI ПаўночнаЗаходнюю абласную канферэнцыю РКП(б). У яе рабоце ўдзельнічалі 173 дэлегаты, якія прадстаўлялі 17 тыс. членаў партыі. Канферэнцыя прыняла рэзалюцыю «Аб абвяшчэнні Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспублікай». У рэзалюцыі падкрэслівалася неабходнасць стварэння на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў самастойнай сацыялістычнай рэспублікі Беларусі. Адначасова яна пастанавіла перайменаваць Паўночна-Заходнюю арганізацыю РКП(б) у Камуністычную партыю (бальшавікоў) Беларусі «як састаўную і неад’емную частку РКП(б)», якая «і ў далейшым цалкам будзе кіравацца дырэктывамі ЦК РКП(б), лічачы яго сваім вышэйшым партыйным органам». У абранае з’ездам Цэнтральнае бюро КП(б)Б увайшлі А. Ф. Мяснікоў, М. I. Калмановіч, В. Р. Кнорын, А. Ф. Пярно, В. С. Селязнёў і 3. Ф. Жылуновіч. Прэзідыум ЦБ КП(б)Б склалі А. Ф. Мяснікоў (старшыня), М. I. Калмановіч і В. Р. Кнорын, якія не былі беларусамі і, як вядома, яшчэ напярэдадні выступалі супраць беларускай дзяржаўнасці.