• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі: XX ст. Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Гісторыя Беларусі: XX ст.

    Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 349с.
    Мінск 1993
    125.34 МБ
    ЦБ КП(б)Б сумесна з кіраўніцтвам беларускіх Ka-
    муністычных секцый вызначылі персанальны склад Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР. Яго ўзначаліў 3. Ф. Жылуновіч — беларус, але, наогул, ва ўрадзе пераважалі прадстаўнікі не беларусаў, а іншых нацыянальнасцей.
    1 студзеня 1919 г. у Смаленску быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, які абвясціў утварэнне БССР і асноўныя палажэнні яе дзяржаўнага статуса. Уся ўлада на Беларусі аб'яўлялася толькі за Саветамі рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаарменскіх дэпутатаў, а ўсе землі, лясы, воды і нетры, чыгункі, фабрыкі і заводы, банкі — здабыткам народа. 5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР етау Мінск, куды пераехаў са Смаленска Часовы ўрад.
    Паколькі ні I з’езд КП(б)Б, кі тым больш ЦК КП(б)Б не мелі права абвяшчаць дзяржаву і ствараць яе ўладныя органы, узнікла неабходнасць надаць зробленым актам хаця б выгляд легітымнасці. Гэту задачу павінен быў выканаць Усебеларускі з’еэд Саветаў. Але ў перыяд падрыхтоўкі да яго адбыліся іеготныя змены, звязаныя з дзяржаўным статуеам Беларуеі. 16 студзеня 1919 г ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Мйгілёўскай і Смаленскай губерняў БССР і аб’яднанні апошняй, дакладюей таго, што ад яе засталося, з Літоўскай ССР. Тым еамым стваралася буферная дзяржава, якую балывавікі спрабавалі выкарыстаць для адмежавання РСФСР ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ёю, а таксама як прэцэдэат для барацьбы супраць БНР і Літоўскай рэспублікі за ўсталяванне сваёй улады.
    Такое рашэнне ЦК РКП(б) выклікала незадаволенасць як сярод членаў былога Аблвыканхамзаха, якіх узначальзаў А. Ф. Мяснікоў, так і сярод групы 3. Ф. Жылуновіча —■ A. Р. Чарвякова. Процістаямне гэтых груп усё больш узрастала, але тады яны актыўна выступілі за цэласнасць Беларусі: першыя — з мэтай захавання сваёй улады, другія — зыходзячы з нацыянальнай ідз'. 3. Ф. Жылуновіч і яго прыхільнікі напісалі ў ЦК РКП(б) пісьмо, у якім выказалі пратэст супраць тэрытарыяльнага падзелу Беларусі і патраб-авалі пераглядзець прынятае рашэнне. У выніку яны былі зыключаны з урада БССР, a 3. Ф. Жылуновіч яшчэ і арыштаваны.
    I Усебеларускі з’езд Саветаў. Утварэнне ЛітоўскаБеларускай ССР. З’езд у складзе 230 дэлегатаў ад-
    быўся 2—3 лютага ў Мінску. Яго прывітаў старшыня ВЦВК Я. М. Свярдлоў. Ен жа зачытаў пастанову Прэзідыума ВЦВК «Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі», той самай рэспублікі, тэрыторыя якой урадам РСФСР толькі што была зведзена да шасці паветаў Мінскай губерні. I тут жа па прапанове Я. М. Свярдлова з’езд прыняў рашэнне аб аб’яднанні БССР з Літоўскай ССР. Суверэнітэт БССР прыносіўся бальшавікамі ў ахвяру ідэі сусветнай рэвалюцыі.
    З’езд прыняў Канстытуцыю БССР, спісаную з Канстытуцыі РСФСР 1918 г. Зыходзячы з прынцыпу «класавай дэмакратыі», яна дэкларавала правы працоўнага і эксплуатаванага народа, вызначала структуру органаў улады і кіравання. Вышэйшым органам улады ў БССР абвяшчаўся Усебеларускі з’езд Саветаў, а ў перыяд паміж з’ездамі — выбіраемы з’ездам Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК)Савет Народных Камісараў як самастойны выканаўчы орган, які б дзейнічаў пад кантролем ЦВК, не прадугледжваўся. Функцыі ўрада ўскладаліся на Вялікі прэзідыум, фарміруемы ЦВК. Такая структура была перанята ад Заходняй вобласці. На Беларусь па-ранейшаму жадалі глядзець як на адміністрацыйную адзінку РСФСР.
    Ядро Вялікага прэзідыума склалі былыя «абласнікі». Ад «белнацкамаўцаў» у яго склад увайшлі толькі двое — I. Пузыроў (камісар па справах аховы здароўя) і Д. Чарнушэвіч (камісар па справах сацыяльнага забеспячэння). Узначаліў Прэзідыум А. Ф. Мяснікоў.
    З’езд такім чынам зацвердзіў існаванне штучнага дзяржаўнага фарміравання. Аб’яднанне 27 лютага 1919 г. Літвы і Беларусі ў адзіную Літоўска-Беларускую ССР і яе лёс падцвердзілі гэта. Старшынёй ЦВК новай дзяржаўнай структуры са сталіцай у Вільні стаў паляк К. Г. Цыхоўскі, a СНК узначаліў літовец В. С. Міцкявічус-Капсукас. 3 наступленнем палякаў ЛітБел таксама хутка памёр, як і нарадзіўся.
    Узмацненне бальшавіцкай дыктатуры. 3 аднаўленнем бальшавіцкай ўлады на Беларусі ўзмацнялася жорсткасць палітычнага рэжыму. Бальшавікі занялі непрымірымую пазіцыю ў адносінах да беларускіх нацыянальна-дэмакратычных партый, што вымусіла апошніх пайсці ў падполле і ўступіць у барацьбу супраць новай улады. Пры перавыбарах валасных Саветаў права голасу прадастаўлялася толькі малазямельным ся-
    лянам. Яго былі пазбаўлены нават сераднякі, якія спачатку лаяльна ставіліся да Савецкай улады. Для барацьбы з антыбальшавіцкімі выступленнямі быў уведзены інстытут заложнікаў.
    У эканамічнай сферы праводзілася палітыка «ваеннага камунізму». На Беларусі яна была больш жорсткай. Па харчразвёрстцы у сялян забіралі ўсе лішкі прадукцыі. Больш таго, урад ЛітБела фактычна адмовіўся ад надзялення сялянства зямлёй і захаваў памешчыцкія маёнткі для арганізацыі камун. За карыстанне ж памешчыцкай зямлёй сяляне павінны былі аддаваць чвэрць ураджаю. Таму яны выказвалі сваё незадавальненне ўладай. Гэтым тлумачыцца тое, што бальшавікі не мелі колькі-небудзь значнай падтрымкі сярод беларускага насельніцтва.
    Пытанні і заданні. 1. Ахарактарызуйце германскі акупацыйны рэжым на Беларусі. 2. Як праходзіла барацьба супраць акупантаў? 3. Чаму і як была створана БССР. 4. Дайце ацэнку I Усебеларускаму з’езду Саветаў. 5. У чым праяўлялася ўзмацненне бальшавіцкай дыктатуры?
    §16	. Барацьба з інтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне БССР
    Наступленне польскіх войск. У лістападзе 1918 г. адрадзілася польская дзяржава. Яе галава Ю. Пілсудскі аб’явіў аб аднаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. У снежні 1918 г. польскія кіруючыя колы сталі на шлях ажыццяўлення сваіх намераў далучыць землі Украіны, Беларусі і Літвы да Польшчы.
    Улічваючы небяспеку з боку Польшчы, 21 снежня на нарадзе ў Гродне Рада БНР, якой у гэты час падпарадкоўвалася Гродзеншчына, стварыла Савет дзяржаўнай абароны, які ўзначалілі В. Ластоўскі і генерал Кандратовіч. У распараджэнне Савета былі перададзены I-ы і 2-і беларускія пяхотныя палкі (2-і яшчэ быў не ўкамплектаваны), асобы пяхотны батальён, беларускі гусарскі эскадрон, Гродзенская камендатура. Перад Саветам дзяржаўнай абароны стаяла задача барацьбы на два франты: з наступаючымі з захаду палякамі і часцямі Чырвонай Арміі з усходу. Але сілы былі няроўныя. Таму на з’ездзе беларускіх грамадска-палітычных арганізацый, які адбыўся ў Гродне, было вырашана ў інтарэсах прадухілення акупацыі далучыць Гродзеншчыну да Літоўскай рэспублікі на правах аўтано-
    міі. Літоўская рэспубліка ў той час была прызнана шэрагам дэяржаў, у тым ліку і краінамі Антанты. 3 мэтай адстойвання інтарэсаў беларускага народа і кіравання беларускімі землямі пры Літоўскім урадзе было створана Міністэрства беларускіх спраў, якое ўзначаліў I. Варонка.
    Да пачатку студзеня 1919 г. польскія войскі захапілі значную частку Гродзенскай губерні і рушылі на Гродна і Вільню. Міністэрства беларускіх спраў звярнулася да паўнамоцнага прадстаўніка германскага ўрада ў Літве А. Цымерле з просьбай аб дапамозе германскіх войск у абароне беларускіх зямель. Цымерле ў адказе заявіў, што па патрабаванню краін Антанты Германія з 25 студзеня 1919 г. павінна прапускаць польскія войскі на Усход.
    У другой палове лютага 1919 г. Польшча прадоўжыла йаступленне па трох напрамках: I) Вільня — Ліда — Маладзечна, 2) Баранавічы— Мінск, 3) Кобрын — Пінск. Да сярздзіны сакавіка ёй удалося захапіць Брэст, Ваўкавыск, Слонім, Скідзель, Шчучын, Пінск, Баранавічы.
    Бальшавіцкая ўлада не змагла аргангзаваць значнага супраціўлення польскім войскам. Справа ў тым, што вялікія сілы Чырвонай арміі ў гэты перыяд канцэнтраваліся на Усходнім фронце, які бальшавіцкі ўрад лічыў галоўным. Нават у час наступленкя палякаў мабілізаваныя ў Чырвоную Армію накіроўваліся туды. Створаны для барацьбы з палякамі надзвычайны орган — Савет абароны Лггоўска-Беларускай ССР быў бездапаможным у арганізацыі абароны, бо не меў у сваім распараджэнні дастатковых узброеных сіл.
    Няздольнасць у арганізацыі супрацгўлення агрэсіі Польшчы, прымусовая мабглізацыя ў Чырвоную армію і адпраўка мабілізаваных на Усходні фронт, палітыка «ваеннага камунізму» выклгкалі сярод насельнгцтва Беларусі і чырвонаармейцаў хвалю абурэння і прывялі да паўстанняў супраць бальшавіцкай улады ва ўсходняй частцы Беларусі. Адным з іх у паласе Заходняга фронту было паўстанне ў Гомелі. У гм удзельнічалі 67-ы і 68-ы палкі 2-й (Тураўскай) брыгады 8-й стралковай дывізіі, што складаліся галоўным чынам з сялян. Выступленне было падрыхтавана «Падпольным паўстанцкім камітэтам» на чале з эсэрам М. М. Стракапытавым. 24 сакавіка паўстанцы захапілі Гомель, a 26 сакавіка — Рэчьгцу. У раёне іх дзеяння была ўстаноўлена
    моцная ўлада. Былі захоплены і расстраляны старшыня ісакратар Гомельскага рэўкама С. С. Камісараў і А. Качанскі, старшыня павятовай ЧК IЛанге і інш. Створаны для барацьбы з паўстанцамі ваенна-рэвалюцыйны штаб звярнуўся ў іншыя гарады з просьбай прыслаць войскі і з іх дапамогай жорстка задушыў паўстаяне. Такі ж лёс спасціг паўстанцаў у Барысаве, Слуцку, Рагачове, на Палессі.
    Вясной 1919 г. польскія войскі захапілі Ліду і Вільню. Урад ЛітБела пераехаў у Мінск. У мэтах канцэнтрацыі сіл і ўзмацнеяня абароны 1 чэрвеня 1919 г. у Маскве было прынята рашэнне аб перадачы паўнамоцтваў бальшавіцкіх урадаў Украіны, ЛітБела і Латвй ўраду РСФСР. Літоўска-беларуская арміябыла перайменавана ў 16-ю армію. Тым не менш польскае наступлеыне працягвалася. Савецкія войскі пакінулі Мінск, Слуцк, Барысаў, Бабруйск, Жлобін, Рагачоў, Рэчыцу. Пагроза навісла над Гомелем. I толькі на лініі р. Бярэзіны фронт стабілізаваўся да вясны 1920 г.
    Акупацыйны рэжым і беларускі нацыянальны рух. На захопленай тэрыторыі Беларусі польекія ўлады ліквідавалі органы мясцовага кіравання,як балыпавіцкія, так і тыя, што былі створаны Радай БНР, а іх актывісты жорстка праследаваліся. Былі забаронемы прафсаюзы і іншыя рабочыя арганізацыі. Незаконнымі аб’яўляліся ўсе аграрныя пераўтварэнні і аднаўлялася вамешчыцкае землеўладанне, г. зн. польскае, бо большасць памешчыкаў на Беларусі прызнавалі сябе палякамі. Польская армія праводзіла непамерныя рэквізіцыі, паўсюдна ўчыняла рабаўніцтва і гвалт. Багацці Беларусі раскрадаліся і перапраўляліся ў Полывчу. Значна павялічылася беспрацоўе і наогул пагоршылася матэрыяльнае становішча насельніцтва.