• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі: XX ст. Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Гісторыя Беларусі: XX ст.

    Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 349с.
    Мінск 1993
    125.34 МБ
    Вялікае значэнне для наладжвання нармальнага эканамічнага жыцця мела ліквідацыя ў 1922—1924 гг. дзвюх сістэм грашовага абароту у краіне (чырвонец у аптовым гандлі і папяровыя грошы, нічым не гарантаваныя, у рознічным). Грашовую рэформу ў краіне правяла камісія пад старшынствам Р. Я. Сакольнікава. Цяжка пераацаніць вынікі гэтай работы для Беларусі, дзе ў абароце хадзілі грошы самых розных краін. Беларускія сяляне пры продажы сваіх тавараў адмаўляліся прымаць савецкія грашовыя знакі, якія ўвесь час абясцэньваліся, і аддавалі перавагу перш за ўсё залатым манетам царскай чаканкі, затым амерыканскім доларам, англійскім фунтам стэрлінгаў, грошам Польшчы і Прыбалтыйскіх рэспублік.
    Эканамічнае развіццё БССР прама залежала ад яе гаспадарчых магчымасцей і матэрыяльных рэсурсаў. Аднак у пачатку 20-х гг. яны аказаліся штучна абмежаванымі, паколькі рэспубліка складалася толькі з шасці паветаў былой Мінскай губерні (Мінскі, Ігуменскі, Барысаўскі, Бабруйскі, Слуцкі і Мазырскі) з тэрыторыяй 52,3 тыс. кв. км і насельніцтвам 1,5 млн чалавек. У сувязі з гэтым нельга было разлічваць і на развіццё нацыянальнай культуры ўсяго народа.
    Вяртанне БССР часткі ўсходнебеларускіх зямель. 3 улікам як эканамічнага, так і нацыянальнага фактараў у 1923 г. савецкія і партыйныя органы рэспублікі выказалі жаданне вярнуць БССР паветы, у якіх большасць насельніцтва складалі беларусы. У 1924 г. урад СССР наважыўся, нарэшце, на дэманстрацыю павагі да нацыянальных правоў беларусаў, што рабілася з розных падстаў: з жадання добра выглядаць у свеце, пад націскам патрабаванняў народных мас, а таксама ўлічваючы прапановы беларускага ўрада. Паміж ЦВК
    РСФСР і ЦВК БССР было заключана пагадненне, на падставе якога 3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт аб перадачы Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў: Аршанскага, Быхаўскага, Віцебскага, Гарадоцкага, Горацкага, Дрысенскага, Калінінскага (Клімавіцкага), Лепельскага, Магілёўскага, Мсціслаўскага, Полацкага, Рагачоўскага, Сенненскага, Суражскага, Чавускага, Чэрыкаўскага. У выніку ўзбуйнення тэрыторыя Савецкай Беларусі павялічылася да 110 тыс. кв. км, г. зн. больш чым у два разы, а насельніцтва да 4,2 млн чалавек.
    Гэта перадача была далёка не ласкавай з боку «старэйшага брата». Веліжскі, Невельскі і Себежскі паветы Віцебскай губерні, населеныя беларусамі, з-за супраціўлення Пскоўскага губкама апынуліся ў складзе Пскоўскай губерні РСФСР. Да БССР ад Гомельскай губерні далучалася толькі 53 % яе тэрыторый і 41 % насельніцтва. Беларусі вярталі тэрыторыю з бюджэтным дэфіцытам; стан яе гаспадаркі быў проста жахлівы. Але, не зважаючы на гэта, Наркамфін СССР адразу ж пасля ўз’яднання запатрабаваў, каб узбуйненая Беларусь павялічыла ўдвая працэнт удзелу ў выдатках бюджэту СССР.
    У снежні 1926 г. адбылося новае ўзбуйненне БССР. У яе склад увайшлі Гомельскі і Рэчыцкі паветы, у якіх налічвалася больш як 15 тыс. кв. км з насельніцтвам каля 650 тыс. чалавек. Зноў не абышлося без рабаўніцтва. Прадпрыемствы далучанай тэрыторыі мелі вялікі дэфіцыт. Напярэдадні былі вывезены ў новаўтвораную Бранскую губерню некаторыя матэрыяльныя сродкі і культурныя каштоўнасці, і больш таго, БССР давялося пратэставаць супраць патрабавання прадстаўнікоў РСФСР правесці мяжу па рацэ Сож, што азначала б далучэнне Добрушскага раёна да РСФСР.
    У абодвух выпадках насельніцтва далучаных да БССР тэрыторый станоўча аднеслася да змены свайго дзяржаўнага статуса. Гэта было на справе вяртанне часткі адабраных у Беларусі ў 1919 г. зямель, што спрыяльна адбілася на кансалідацыі беларускай нацыі, на развіцці яе эканомікі і культуры.
    Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа. Канстытуцыя БССР 1927 г. Адначасова з пашырэннем межаў БССР вырашалася пытанне аб яе адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле. У пачатку 1925 г. рэспубліка была падзелена на 10 акруг (Аршанская, Бабруй-
    ская, Віцебская, Калінінская, Мінская, Магілёўская, Мазырская, Полацкая, Слуцкая) і 100 раёнаў. А ў сярэдзіне 1927 г. арганізаваны восем акруг (Мінская, Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Бабруйская, Полацкая, Аршанская і Мазырская), 101 раён і 1446 сельскіх Саветаў. У той час такі падзел тэрыторыі рэспублікі быў неабходным: ён даваў станоўчыя сацыяльнаэканамічныя вынікі.
    Змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу рэспублікі былі замацаваны ў Канстытуцыі БССР, прынятай на VIII Усебеларускім з’ездзе Саветаў II красавіка 1927 г. Яна значна адрознівалася ад першай Канстытуцыі БССР (1919 г.), бо была зроблена на больш высокім юрыдычным узроўні і адпавядала Канстытуцыі СССР 1924 г. У новай Канстытуцыі БССР змяшчаліся артыкулы, якія рэгулявалі структуру і кампетэнцыю вышэйшых і мясцовых органаў улады. У ёй прадугледжваліся палажэнні, якія павінны былі даваць юрыдычную асновудля забеспячэння правоў грамадзян рэспублікі. Але ўжо з 1929 г. гэтыя правы пачалі парушацца: разгортвалася прымусовая калектывізацыя сялянскіх гаспадарак. Канстытуцыя вельмі хутка не вытрымала праверкі часам.
    Пытамні і заданні. 1. У чым выявіліся гаспадарчы і палітычны крызісы БССР у пачатку 20-х гг.? 2. Назавіце і ахарактарызуйце фактары, якія пагаршалі эканамічнае і палітычнае становішча рэспублікі. 3. Калі і чаму былі праведзены далучэнні да БССР усходнебеларускіх зямель? 4. Дайце ацэнку Канстытуцыі БССР 1927 г.
    § 19. Нэп у рэспубліцы. Аднаўленне народнай гаспадаркі
    Пачатак гаспадарчага ўздыму. Сацыяльная напружанасць у грамадстве, якая не змяншалася з заканчэннем грамадзянскай вайны (селянін хацеў толькі аднаго: свабодна распараджацца атрыманай зямлёй і вырабленымі прадуктамі), патрабавала ад бальшавіцкай партыі неадкладна шукаць выйсце з крызіснай сітуацыі. У. I. Ленін у працы «Аб нашай рэвалюцыі», разумеючы, што яго сацыялістычны праект аказаўся заўчасным для Расіі, ужо зусім інакш асвятляў характар Кастрычніцкай рэвалюцыі. Яе бліжэйшай мэтай абвяшчаўся не сацыялізм, а пераход «да стварэння асноўных прадпасылак цывілізацыі». Давялося пагадзіцца з частковай
    рэстаўрацыяй капіталізму, дапушчэннем прыватнай уласнасці і прадпрымальніцтва, хоць і пад палітычным кантролем дыктатуры пралетарыяту.
    X з’езд РКП(б) стаў фактам крутога павароту ў палітыцы Савецкай дзяржавы. На з’езде была прынята новая эканамічная палітыка, якая, па задумцы яе тварцоў, павінна была забяспечыць хуткі ўздым эканомікі, павышэнне матэрыяльнага і культурнага ўзроўню рабочых і сялян, умацаванне іх саюзу і ў канчатковым выніку пабудову сацыялізму ў краіне. Сродкамі яе рэалізацыі вызначаліся: харчпадатак, які даваў магчымасць эканамічна злучыць горад і вёску; кааперацыя, пры якой маглі адначасова вырашацца як тактычныя задачы (аблягчалася становішча сялянства), так і стратэгічныя (адкрывалася магчымасць выхавання дробнага пастаўшчыка ў сацыялістычным духу); свабоднае прадпрымальніцтва і свабодны рынак, што азначала ўвядзенне эканамічнага кіравання ў процівагу бюракратычнаму, і інш.
    Першыя крокі па ажыццяўленню нэпа мелі агітацыйна-прапагандысцкі характар: новую палітыку не зразумелі многія камуністы, якія паверылі ў правільнасць і непарушнасць «ваеннага камунізму». Разам з гэтым у рэспубліцы былі вызначаны памеры падатку на асноўныя віды сельскагаспадарчай прадукцыі, на самазабеспячэнне пераведзены многія прадпрыемствы, а каля 300 здадзены ў арэнду. За Саўнаргасам БССР захоўваліся толькі функцыі каардынацыі і кантролю за гаспадарчай дзейнасцю, а непасрэднае кіраўніцтва ёю было ўскладзена на групавыя аб’яднанні і трэсты. У работу дзяржаўных і кааператыўных прадпрыемстваў укараняўся гаспадарчы разлік. Усё гэта садзейнічала павелічэнню колькасці і паляпшэнню якасці выпускаемай прадукцыі.
    Беларуская вёска станоўча аднеслася да замены харчразвёрсткі харчпадаткам. Аднак закладзеныя стагоддзямі ў псіхалогію селяніна непаспешнасць мыслення, разважлівасць, недавер да ўлад, з аднаго боку, і недастатковая кампетэнтнасць партыйных лідэраў у пытаннях сельскай гаспадаркі і псіхалогіі сялянства, іх класавы падыход, які ігнараваў іншыя формы гаспадарання, акрамя калектыўнай, з другога, выклікалі пэўную засцярогу ў адносінах да новай эканамічнай палітыкі. Рад беспартыйных сялянскіх канферэнцый выказаў думку, што харчпадатак толькі часовая мера з мэтай
    агітацыі за расшырэнне пасеваў. На іншых — у інтарэсах правоў сялянства — выказвалася прапанова аб стварэнні сялянскага саюзу. Жыхары вёскі выказвалі сумненне ў стабільнасці эканамічнай палітыкі, бо з цяжкасцю разумелі, як можна ў кастрычніку абвясціць адно (рашэнні V з’езда КП(б)Б, які працаваў 15—20 кастрычніка 1921 г. у Мінску, былі накіраваны на тое, каб распачаць працэс усеагульнай калектывізацыі, нягледзячы на тое, што асноўная сялянская маса не жадала ўдзельнічаць у эксперыменце з калектыўнай вытворчасцю), а ў снежні рабіць зусім іншае (XI канферэнцыя РКП(б), якая адбылася ў снежні 1921 г., абвясціла свабоду выбару форм землекарыстання).
    Нядаўняя палітыка «ваеннага камунізму» выклікала недавер сялянства да нэпа. У той жа час такія крокі, як замена харчразвёрсткі харчпадаткам, дазвол свабоднага выбару форм землекарыстання, знайшлі адабрэнне ў сялянскім асяроддзі. Пачалося хуткае аднаўленне сельскай гаспадаркі. Паспяхова прайшлі пасяўныя кампаніі 1921 і 1922 гг. Важнае значэнне пры гэтым мела дапамога з боку кіруючых органаў у выглядзе прадастаўлення насенных пазык і грашовага крэдыту, арганізацыі пракатных пунктаў сельскагаспадарчых машын і інш.
    Першыя поспехі ў аднаўленні сельскай гаспадаркі стваралі неабходныя ўмовы для ўздыму прамысловасці і развіцця гандлю. У 1921 —1922 гг. пачалі працаваць мінскі чыгуналіцейны і машынабудаўнічы завод «Энергія» (пасля станкабудаўнічы завод імя Кастрычніцкай рэвалюцыі), Талачынскі крухмальны завод, крыштальны завод «Барысаў», шклозавод «Ялізава», фабрыка запалак «Бярэзіна», шэраг лесапільных і гарбарных заводаў. Пад уплывам камуністаў рабочыя ўдзельнічалі ў суботніках па нарыхтоўцы паліва, арганізацыі транспарту і гарадской гаспадаркі. Найбольш актыўныя рабочыя ўдастойваліся ганаровага звання «Герой працы». Наладжваўся гандаль паміж горадам і вёскай, а таксама БССР з Савецкай Расіяй, Украінай і іншымі савецкімі рэспублікамі.
    Нягледзячы на першыя поспехі, становішча прамысловасці заставалася цяжкім: крызіс збыту, які пачаўся вясной 1922 г., працягваўся да 1924 г. Справа ў тым, што прадпрыемствы і трэсты імкнуліся атрымаць высокія прыбыткі і штучна завышалі прадажныя цэны на сваю прадукцыю. У выніку адбылося рэзкае разы-