Гісторыя Беларусі: XX ст.
Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 349с.
Мінск 1993
У адпаведнасці з рашэннямі XV з’езда ВКП(б), які ўдзяліў увагу гаспадарчаму і культурнаму ўздыму нацыянальных рэспублік, быў распрацаваны пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР (1928/29— 1932/33 гг.). Яго кантрольныя лічбы прыняў XII з’езд КП(б)Б, які адбыўся ў лютым 1929 г., а зацвердзіў IX з’езд Саветаў рэспублікі ў маі 1929 г. У наступаючым пяцігоддзі, якое бальшавікі абяцалі народу зрабіць перыядам рашучых зрухаў на шляху да сацыялізму, асноўныя намаганні накіроўваліся на рашэнне такіх гаспадарчых і сацыяльна-палітычных задач, як стварэнне буйной прамысловасці і рост нацыянальных кадраў прамысловых рабочых, рэканструкцыя ўсёй народнай гаспадаркі, выкараненне «капіталістычных элементаў» горада і вёскі. Асноўныя фонды дзяржаўнай прамысловасці рэспублікі планавалася павялічыць у 4,4 раза, у той час як у цэлым па краіне — у 2,9 раза.
Прамысловае будаўніцтва. Асноўная задача пяцігодкі ў галіне прамысловасці заключалася ў павышэнні яе ўдзельнай вагі ў народнай гаспадарцы БССР. Адпа-
ІЬі
6 Біч М. В.
ведна прадугледжвалася развіццё паліўна-энергетычнай базы, стварэнне сельскагаспадарчага і агульнага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў хімічнай, тэкстыльнай, дрэваапрацоўчай, харчовай і іншых галін прамысловасці. Аб’ём вытворчасці буйной прамысловасці павінен быў узрасці на 331,8 %, у тым ліку па групе «А» — на 184,9 % і па групе «Б» — на 427,8 %.
У першыя два гады пяцігодкі прамысловасць рэспублікі зрабіла значны крок наперад. Аднак падзенне сельскагаспадарчай вытворчасці ў сувязі з гвалтоўнай калектывізацыяй, адмова ад эканамічнага стымулявання і гаспадарча-разліковых метадаў, увядзенне камандна-адміністрацыйнай сістэмы гаспадарання (да пачатку 30-х гг. з цэнтральных органаў краіны рэгламентаваліся фактычна ўсе асноўныя паказчыкі работы рэспубліканскай прамысловасці), гонка тэмпаў пад лозунгам «Пяцігодку — у чатыры гады» адмоўна адбіліся на выніках наступных гадоў пяцігодкі. Ужо ў 1931 г. колькасныя і якасныя паказчыкі работы прамысловасці аказаліся значна ніжэй запланаваных. А за пяць гадоў замест намечанага 100%-га росту нацыянальнага даходу атрымалі толькі 86 %.
Аднак эканамічны выяік пяцігодкі быў значны. Выпуск прамысловай прадукцыі ў 1932 г. у параўнанні з 1928 г. павялічыўся ў 2,7 раза. За гады пяцігодкі было ўведзена ў строй 538 прадпрыемстваў, з іх 78 буйных (швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, Гомсельмаш, БелДРЭС і інш.). Удзельная вага прамысловасці БССР у прадукцыі цэнзавай прамысловасці СССР (прадпрыемстваў, што ўваходзілі ў перапіс на аснове дакладных прымет фабрыкі або завода) узрасла з 1,12 да 2,15 %.
У другой пяцігодцы (1933—1937 гг.) ставілася задача павялічыць валавую прадукцыю прамысловасці ў 3,8 раза, развіваць дробнае і сярэдняе машынабудаванне для забеспячэння станкамі і машынамі асноўных галін народнай гаспадаркі рэспублікі і забеспячэння іншых раёнаў краіны, рэканструяваць энергетычную гаспадарку. Аднак сярэднегадавы рост прадукцыі аказаўся значна ніжэй запланаванага. У ліку прычын, што абумовілі зніжэнне тэмпаў, былі: негатыўныя вынікі каманднай эканомікі, што зацвердзілася на гэты час ва
ўсіх сферах гаспадарчага жыцця, недапастаўкі сыравіны і шырокі прыток таннай рабочай сілы ў выніку сталінскай калектывізацыі, забарона буйнога капітальнага будаўніцтва паблізу заходняй граніцы, недастатковае разгортванне энергетычных магутнасцей і інш. На развіцці прамысловасці адмоўна адбіваліся таксама сфабрыкаваныя органамі НКУС судовыя працэсы над «шкоднікамі» і «ворагамі народа», у выніку якіх знішчаліся вопытныя кадры тэхнічнай інтэлігенцыі.
Прамысловасць рэспублікі дала прырост валавой прадукцыі ў 1,9 раза. Найбольш высокімі тэмпамі развіваліся металаапрацоўчая, харчовая, цагляная, тарфяная і трыкатажная галіны. Ў строй дзеючых уступілі Гомельскі шкляны і Крычаўскі цэментавы заводы, Магілёўскі трубаліцейны і аўтарамонтны заводы, Гомельскі тлушчакамбінат, Аршанскі льнокамбінат, Мінская ЦЭЦ-2 і інш.
Задачай трэцяй пяцігодкі (1938 — чэрвень 1941 г.) ставілася значнае павелічэнне магутнасцей электрастанцый, паскарэнне развіцця прамысловасці, асабліва машынабудавання. Новабудоўлямі пяцігодкі сталі другая чарга БелДРЭС і Мазырская электрастанцыя, Мінскі радыёзавод, Рагачоўскі кансервавы завод. Хуткімі тэмпамі развівалася прамысловасць у заходніх абласцях. Асаблівая ўвага звярталася на забеспячэнне тэхнічнага абсталявання калгасаў і саўгасаў рэспублікі.
Вынікі індустрыялізацыі. За перыяд 1929—1940 гг. у БССР было пабудавана і рэканструявана 1863 прадпрыемствы, што выраблялі 80 % усёй прамысловай прадукцыі рэспублікі. Узніклі такія галіны вытворчасці, якія сталі вядучымі, як станкабудаванне, сельскагаспадарчае машынабудаванне, маторабудаванне, вытворчасць радыёапаратуры. За кошт унутраных рэсурсаў рэспубліка пакрывала свае патрэбы ў цэменце, цэгле і часткова ў хімічных угнаеннях. У буйныя індустрыяльныя цэнтры ператварыліся Мінск, Віцебск, Магілёў, Гомель. Кадры рабочага класа выраслі ў 3,3 раза і склалі больш як 700 тыс. чалавек, у тым ліку 240 тыс. у прамысловасці; павысілася іх кваліфікацыя, з’явіліся новыя прафесіі. Колькасць інжынераў і тэхнікаў толькі за перыяд другой пяцігодкі подвоілася і дасягнула дзевяці тысяч.
Створаная за гады першых пяцігодак структура прамысловай вытворчасці рэспублікі адпавядала ролі, якая была адведзена ёй Цэнтрам у агульнасаюзным
падзеле працы, а таксама ўнутрырэспубліканскім патрэбам. БССР, складаючы каля 3 % ад усяго насельніцтва краіны (паводле даных перапісу 1939 г.), выпускала 12 % металарэзных станкоў, 10,3 %—торфу, 28,7 % — фанеры, 6,9 % — паперы, 2 % — цэменту, 16 % — ільновалакна і трыкатажных вырабаў, 3,8 % — абутку ад агульнасаюзнага выпуску.
Тэмпы індустрыялізацыі каштавалі неверагоднага напружання сіл працоўных рэспублікі і ўсёй краіны. Асабліва дарагой была цана рэзкага рыўка, прынятага камандна-адміністрацыйнай сістэмай у пачатку 30-х гг. у галіне прамысловасці. Гэты «штурм» быў аплочаны велізарнай растратай сіл і сродкаў. Пагоршылася матэрыяльнае становішча ўсіх слаёў насельніцтва, і ў першую чаргу сялянства. У 1932 г. пакупная здольнасць рубля была на 60 % ніжэйшая, чым у 1928 г. Дзякуючы картачнай сістэме падтрымліваўся толькі нізкі пражытачны мінімум. Рэальная заработная плата рабочых дасягнула ўзроўню 1928 г. толькі ў 1940 г.
Церпячы матэрыяльныя і сацыяльныя нягоды, рабочы клас тым не менш уцягнуўся ў фарсіраваную індустрыялізацыю, звязваючы яе з хуткай рэалізацыяй мары аб сацыялізме. Вялікі ўплыў на яго рабіла разгорнутая бальшавікамі масавая агітацыя і прапаганда вакол «будоўляў сацыялізму» і створаная імі абстаноўка нецярпімасці, падазронасці і страху. Менавіта гэтым тлумачыцца тая цярплівасць, якую праявілі рабочыя БССР у адносінах да добраахвотна-прымусовых унутраных пазык, што праводзіліся з мэтай пошуку стродкаў для паскоранага развіцця прамысловасці. За перыяд з 1927 па 1932 г. у іх у фонд індустрыялізацыі было фактычна адабрана тры чвэрйі ўсіх сродкаў, атрыманых ад дзяржаўнай прамысловасці.
Адным з метадаў прыцягнення рабочых да ўдзелу ў правядзенні індустрыялізацыі было так званае сацыялістычнае спаборніцтва. Выкарыстоўваючы розныя сродкі маральна-псіхалагічнага ўздзеяння, бальшавікі ўкаранялі такія формы спаборніцтва, як ударныя брыгады, рух рацыяналізатараў і вынаходнікаў, стаханаўскі pyx, а ў канцы 30-х гг.— шматстаночнае абслугоўванне, сумяшчэнне прафесій і інш. Але сацыялістычнае спаборніцтва з самага пачатку насіла фармальны характар, не падмацоўвалася матэрыяльнай зацікаўленасцю (бальшавікі агітавалі за працу на грамадскіх пачатках), паразітавала на энтузіязме мас. Некаторыя рабо-
чыя адносіліся да стаханаўскага руху, як да патагоннай сістэмы.
Мэта такога «рабавання» працы яскрава назіралася ў тым, што развіццё спаборніцтва (спад зацікаўленасці ў ім «знізу» і ўзмацненне кампаній за яго «зверху») суправаджалася, як правіла, пераглядам норм выпрацоўкі ў бок іх павелічэння і зніжэннем расцэнак выпускаемай прадукцыі. Невыпадкова, што прадукцыйнасць працы за гады другой пяцігодкі вырасла ўсяго ў два разы.
Пытанні і заданні. 1. Чым тлумачылі бальшавікі неабходнасць індустрыялізацыі? 2. Якія былі яе мэты і метады і як яны сумяшчаліся? 3. Назавіце перыяды індустрыялізацыі і дайце іх кароткую характарыстыку. 4. У чым заключаліся асаблівасці індустрыялізацыі ў Беларусі? 5. Пералічыце найбольш буйныя прамысловыя прадпрыемствы, пабудаваныя ў рэспубліцы, і абазначце іх на контурнай карце. 6. Чаму і ў якіх формах укаранялася так званае сацыялістычнае спаборніцтва? 7. Якія вынікі індустрыялізацыі ў рэспубліцы?
§ 22. Гвалтоўная калектывізацыя сельскай гаспадаркі
Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускай вёскі. Каапераванне сялянскіх гаспадарак мела месца яшчэ задоўга да 1929 г. Развіццё разнастайных відаў простай кааперацыі (спажывецкай, крэдытнай, збытавой) было важным для дробных сялянскіх гаспадарак, бо яны адчувалі немалыя цяжкасці ў набыцці крэдытаў і абсталявання, у збыце сваёй прадукцыі. Існавалі ў гэты час і болын складаныя віды кааперацыі, напрыклад вытворчая (таварыствы сумеснай апрацоўкі зямлі, калгасы). Але сяляне ахвотна ішлі на тую кааперацыю, якая не закранала асноў самастойнага вядзення аднаасобнай гаспадаркі. Менавіта гэтым тлумачыцца тое, што ў 1925 г. усімі відамі сельскагаспадарчай кааперацыі ў рэспубліцы было ахоплена 18,2 % сялянскіх двароў, а ў 1928—50 %, у той час як калгасамі — не болей 1 %. Апошнія развіваліся вельмі марудна: яны не закраналі асноўнай масы сялянства, гатовага працаваць шчыра, плённа, з размахам, г. зн. сераднякоў і заможных (кулакоў), якіх налічвалася ў рэспубліцы, па даных на 1927 г., адпаведна 64 і 4,1 % (па колькасці гаспадарак). А больш высокія эканамічныя паказчыкі калгасаў (напрыклад, ураджайнасць збожжавых) у параўнанні з дробнымі гаспадаркамі тлумачацца пад-
трымкай з боку ўлады і ўскладненнем умоў існавання аднаасобнікаў (нізкія закупачныя цэны, высокія працэнты на крэдыты, вялікі кошт прамысловых тавараў).