Гісторыя Беларусі: XX ст.
Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 349с.
Мінск 1993
Вялікі ўрон панеслі прафсаюзы: іх тэрытарыяльныя Саветы былі ліквідаваны, а функцыі Цэнтральнага савета прафесіянальных саюзаў Беларусі (ЦСПСБ) ускладзены на ўпаўнаважаных ВЦСПС па БССР на грамадскіх асновах. Перадача правоў нізавых органаў Рабоча-сялянскай інспекцыі (PCI) да саюзаў насіла больш прапагандысцкі характар, бо функцыі створаных пры прафсаюзах груп рабочага кантролю былі зведзены толькі да кантролю за працай гандлёвых кропак і прадпрыемстваў бытавых паслуг.
Да канца 20-х гг. адбылося згортванне нават тых элементаў дэмакратыі, якія, як першыя веснавыя парасткі, з’явіліся ў пачатку дзесяцігоддзя, напрыклад свабода выбару той ці іншай формы творчай дзейнасці або калектыўнасць у абмеркаванні рашэнняў. Гэтаму вываду знешне супярэчыць прыняцце Канстытуцыі СССР у 1936 г. (Канстытуцыі «перамогшага сацыялізму», як яе называлі) і па яе ўзору і падабенству Канстытуцыі БССР у 1937 г., у якіх абвяшчалася адмена
рада палітычных абмежаванняў перыяду рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Усе грамадзяне, незалежна ад сацыяльнага паходжання і становішча, атрымлівалі цяпер поўныя палітычныя правы, у тым ліку права выбіраць і быць выбраным. Шматступенныя, няроўныя і адкрытыя выбары замяняліся прамым, роўным і тайным галасаваннем. Аднак спаборніцтва, барацьба лідэраў і ідэй не прадугледжвалася. Болып таго, увядзенне падобных канстытуцыйных норм толькі дэкларавалася, бо выбары ў сапраўднасці ад пачатку да канца былі працэдурай заўсёды аднадушнага адабрэння намечанай «вярхамі» палітычнай лініі і зацверджаных імі адзіных кандыдатур у органы ўлады.
Гэтыя новаўвядзенні пад уплывам прапаганды ўспрымаліся часткай насельніцтва рэспублікі як адпавядаючыя сацыялізму і таму выклікалі вядомае задавальненне. Разам з тым пры абмеркаванні праекта канстытуцыі, якое насіла фармальны характар, працоўныя ставілі пытанні аб неабходнасці ўсебаковага разгляду вылучаемых кандыдатур і канстытуцыйных гарантый матэрыяльнага забеспячэння дзяцей-сірот, састарэлых грамадзян і ўсіх страціўшых працаздольнасць, аб прадастаўленні права займацца індывідуальнымі відамі дзейнасці, у прыватнасці будаўніцтвам дач і г. д. Дысанансам з гэтымі прапановамі гучала патрабаванне некаторых рабочых абмежаваць выбарчыя правы былым «пазбаўленцам» — выбіраць, але не быць выбраным. Такі падыход быў невыпадковы: ён сведчыў ці аб тым страху, у якім трымала народ партыйная эліта, ці аб імкненні паказаць сваю лаяльнасць.
Дыктатура, якая была ўсталявана ў краіне, патрабавала свайго прыкрыцця ў выглядзе такой канстытуцыі. Аб тым, што гэта так, сведчаць тыя хвалі рэпрэсій, якія пракаціліся да і пасля яе прыняцця.
Масавыя рэпрэсіі. У рэспубліцы, як і ў краіне ў цэлым, стваралася атмасфера нецярпімасці, падазронасці і варожасці. Пад прыкрыццём сталінскай формулы аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму адбываліся грубыя парушэнні правоў чалавека. Значныя страты панесла не толькі сялянства. У пачатку 30-х гг. карныя органы СССР — БССР прама рэпрэсіравалі або звольнілі з працы і пакінулі ў межах рэспублікі ці перавялі на працу ў Расію вялікую колькасць прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі.
Вялікая хваля рэпрэсій пракацілася ў 1933—
1936 гг. у час чысткі партыі і абмену партыйных білетаў. Колькасць КП(б)Б скарацілася з 65 тыс. да 32 тыс. чалавек. У 1937 г. была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Ф. Гікала (сакратар ЦК КП(б)Б), A. Р. Чарвяковым (старшыня ЦВК БССР), М. М. Галадзедам (старшыня СНК БССР). Склад рэспубліканскай партыйнай арганізацыі зменшыўся яшчэ на 2,2 тыс. чалавек. У выніку масавых чыстак і палітычнага тэрору КП(б)Б страціла 40 % свайго складу. У наступныя гады толькі ва ўсходніх раёнах Беларусі было рэпрэсіравана больш як 10 тыс. партыйных функцыянераў і работнікаў дзяржаўных устаноў. Пра гэта, хаця і ўскосна, гаворыць сам факт вылучэння ў той час у партыйна-дзяржаўны апарат на гэтай тэрыторыі больш за 17 тыс. чалавек.
У 1937—1938 гг. былі рэпрэсіраваны старшыні ЦВК і СНК БССР Я. А. Адамовіч, 3. Ф. Жылуновіч і інш., сакратары ЦК КП(б)Б Я. Б. Гамарнік, A. 1. Крыніцкі і інш. Таксама былі падвергнуты рэпрэсіям амаль усе наркамы, прафсаюзныя і камсамольскія дзеячы, кіраўнікі народнай гаспадаркі, якія працавалі ў Беларусі ў 20-х — другой палове 30-х гг. Большасць з іх была прыгаворана пазасудовымі органамі да вышэйшай меры пакарання1. Сярод катаў беларускага народа — былыя наркамы НКУС БССР Г. А. Малчанаў, Б. Д. Берман, A. А. Наседкін, Л. Ф. Цанава.
Аўтарытарная ўлада ператварылася ў таталітарны палітычны рэжым.
Пытанні і заданні. 1. Як устанавіўся ў краіне палітычны рэжым аўтарытарнай улады? 2. Якія былі перадумовы яго распаўсюджання ў Беларусі? 3. Як ён адлюстраваўся на грамадска-палітычным жыцці рэспублікі? 4. Для чаго прымалася Канстытуцыя БССР 1937 г.? 5. Што вы ведаеце аб незаконных рэпрэсіях у БССР? Ці былі яны непазбежныя? 6. У чым сэнс таталітарнага палітычнага рэжыму?
' Усяго ў 20—50-я гады, па звестках камісіі па рэабілітацьп, у Беларусі было рэпрэсіравана каля 600 тыс. чалавек, рэабілітавана на 1993 г. звыш 120 тыс.
§ 24. Палітыка «культурнай рэвалюцыі». Уціск нацыянальнай культуры
Разгром «нацыянал-дэмакратызму» і фарміраванне новай інтэлігенцыі. Адмова ад новай эканамічнай палітыкі і ўсталяванне таталітарнага рэжыму непазбежна прывялі да дэфармацыі нацыянальна-культурнай палітыкі. Рэжым асабістай улады не мог ужыцца з самастойнасцю рэспублікі ні ў эканамічнай, ні ў культурнай галінах, з вылучэннем і актыўнай дзейнасцю мясцовых кадраў. Таму ў перыяд «вялікага скачка», «штурмаў» індустрыялізацыі і калектывізацыі, разам з націскам на сялянства, адбыўся ўдар па нацыянальнай інтэлігенцыі, якая была абвінавачана ў правым ухіле.
На беларускую інтэлігенцыю, якая выйшла з сялянства, быў павешаны ярлык «нацыянал-дэмакратызму», пад які падвялі нібыта варожую савецкаму ладу ідэалогію і практыку з мэтай рэстаўрацыі капіталізму ў Беларусі. Першымі ў нацыянал-дэмакратызме былі абвінавачаны A. Р. Чарвякоў — старшыня ЦВК БССР, 3. Ф. Жылуновіч, які працаваў на той час дырэктарам выдавецтва «Беларусь», і У. М. Ігнатоўскі — першы прэзідэнт АН БССР. Апошні не вытрымаў цяжару абвінавачання і пакончыў жыццё самагубствам.
Апагеем паклёпніцкай кампаніі стала сфабрыкаваная ад пачатку да канца справа, якая атрымала назву «Саюза вызвалення Беларусі». У 1931 г. быццам за прыналежнасць да яе было асуджана 90 чалавек, галоўным чынам работнікаў культуры, навукі, мастацтва і шэрага наркаматаў рэспублікі. Сярод іх — наркам асветы A. В. Баліцкі, намеснік дырэктара выдавецтва «Беларусь» П. В. Ільючонак, наркам земляробства Д. Ф. Прышчэпаў. Роля кіраўніка СВБ адводзілася народнаму пісьменніку Янку Купалу. Але паэт не даў магчымасці справакаваць сябе і, вярнуўшыся дадому пасля чарговага допыту ў лістападзе 1930 г., зрабіў спробу самагубства. «Лепш смерць фізічная, чым палітычная»,— пісаў ён у перадсмяротным лісце да A. Р. Чарвякова. Потым меркавалі, што гэта ЯКупала перашкодзіў ГПУ правесці судовую справу публічна, яго спроба самагубства ўзрушыла грамадскасць у БССР і за мяжою.
Аднак рэпрэсіі працягваліся. Ужо само выкладанне на беларускай мове магло быць пастаўлена ў віну і кваліфікавана як «нацдэмаўшчына». Так здарылася
з рэктарам Беларускага дзяржаўнага універсітэта У. I. Пічэтам. У лагерах і турмах загінула больш як 50 пісьменнікаў, у тым ліку тыя, што стаялі ля калыскі сучаснай беларускай літаратуры,— Максім Гарэцкі, Уладзіслаў Галубок, Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Алесь Дудар, Платон Галавач і інш. Акадэмія навук БССР страціла большую палову навукоўцаў*. Значныя страты панеслі работнікі мастацтва і настаўнікі. Астатняя частка інтэлігенцыі вымушана была стаць на шлях прыстасавальніцтва да рэжыму.
Новае папаўненне работнікаў разумовай працы склалі вылучэнцы з асяроддзя рабочых і сялян, а таксама маладыя кадры — выпускнікі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. У 20—30-я гг. было падрыхтавана толькі з вышэйшай адукацыяй больш за 40 тыс. спецыялістаў, у тым ліку настаўнікаў, урачоў, інжынераў, эканамістаў, аграномаў, юрыстаў. У працэнтных адносінах яны склалі звыш палавіны ўсёй інтэлігенцыі рэспублікі. Але ў выніку рэпрэсій была парушана пераемнасць пакаленняў інтэлігенцыі: маладыя кадры, якія атрымалі адукацыю ва ўмовах балылавіцкай дыктатуры, былі пазбаўлены многіх з тых ведаў нацыянальных культурных традыцый, якімі вызначаліся іх папярэднікі.
Велізарны ўрон, нанесены інтэлігенцыі, згубна адбіўся на культурным развіцці ў 30-я гг. і наступныя дзесяцігоддзі. Беларусізацыя была спынена, больш Taro, пачалася «контрбеларусізацыя».
Як вядома, мова — галоўны кампанент у комплексе развіцця нацыянальнай культуры. Супраць яе і павяла атаку тагачасная ўлада. Пастановай СНК БССР «Аб зменах і спрашчэннях беларускага правапісу» ад 25 жніўня 1933 г. адбылося наўмыснае, штучнае скажэнне лексічных і граматычных нормаў беларускай мовы, у выніку чаго яна значна наблізілася да «вялікай» рускай мовы. Адначасова пачалося скарачэнне колькасці беларускамоўных школ, народных дамоў, хат-чытальняў, ліквідацыя нацыянальных сельсаветаў, змяншэнне выдання беларускіх кніг і газет, перавод справаводства розных устаноў на рускую мову, замена кіраўнікоў беларускага паходжання стаўленікамі з Масквы.
1 Да канца 1989 г. былі рэабілітаваны 100 пісьменнікаў і 67 вучоных рэспублікі.
Уладай былі распушчаны краязнаўчыя арганізацыі, спынена этнаграфічнае даследаванне рэспублікі і музейная справа. Некаторыя з тых, хто прыстасаваўся да новага ладу (М. М. Нікольскі, М. Я. Грынблат, С. Я. Вольфсан і інш.), пачалі чарніць вядомых прадстаўнікоў «старой» культуры. Паэт-дэмакрат, заснавальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры Ф. КБагушэвіч быў абвешчаны «кулацкім паэтам», філолаг-славяніст, заснавальнік беларускага мовазнаўства Я. Ф. Карскі — «вялікадзяржаўным чарнасоценцам», пісьменнікі і літаратуразнаўцы М. I. Гарэцкі і М. I. Каспяровіч — контррэвалюцыянерамі. Ігнаравалася дзейнасць кампазітара М. В. Анцава, гісторыка М. В. Мялешкі, мастацтвазнаўца М. М. Шчакаціхіна. Адмаўлялася ўсё станоўчае, што было зроблена В. Ю. Ластоўскім, I. Ю. Лёсікам, С. М. Некрашэвічам, A. I. Цвікевічам, A. А. Шлюбскім і іншымі дзеячамі беларускай культуры, а самі яны былі рэпрэсіраваны. Але, нягледзячы на ўціск, культура развівалася і дасягнула пэўных поспехаў.