• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі: XX ст. Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Гісторыя Беларусі: XX ст.

    Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 349с.
    Мінск 1993
    125.34 МБ
    ся» — па аповесці Я. Коласа «Дрыгва» — пра мужную барацьбу беларускіх партызан супраць акупантаў у гады грамадзянскай вайны, А. Я. Туранкова «Кветка шчасця» — па матывах драмы М. Чарота «На Купалле», першы нацыянальны балет М. Я. Крошнера «Салавей» — па аднайменнай аповесці 3. Бядулі — пра высакародныя якасці беларускіх прыгонных сялян, іх супраціўленне прыгнятальнікам. Тады ж вызначыліся таленавітыя майстры опернага і балетнага мастацтва, такія, як Л. П. Александроўская, Р. У. Млодэк, М. I. Дзянісаў, I. М. Балоцін, A. В. Мікалаева.
    Беларускія мастакі ствараюць нямала карцін, прысвечаных рэвалюцыйным падзеям і ўстанаўленню Савецкай улады, «героіцы» грамадзянскай вайны і мірнага будаўніцтва. Сярод іх: «Партызаны» У. У. Волкава, «Свята беларускага народа» (дэкаратыўны фрыз для беларускага павільёна Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве), «Курлоўскі расстрэл» I. А. Давідовіча, «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск у 1920 г.» Я. А. Зайцава, «БелДРЭС» У. I. Кудрэвіча, «Сустрэча савецкіх танкістаў у Заходняй Беларусі» М. I. Манасзона і інш. У Віцебску працягвала існаваць выдатная мастацкая школа Ю. Пэна. Развіваліся графіка і тэатральна-дэкаратыўнае мастацтва.
    У архітэктуры таго часу ўкараняюцца пампезнасць і гігантаманія, якія павінны былі адлюстроўваць моц, непарушнасць існуючага рэжыму. У гарадах з’яўляюцца такія помнікі эпохі таталітарызму, як Дом урада, Дом Чырвонай Арміі, дамы Акадэміі навук / JsaTpa оперы і балета (архітэктар I. Р. Лангбард), Палац піянераў, гасцініца «Беларусь» (А. П. Воінаў і У. I. Вараксін) у Мінску, новыя дамы ў Магілёве, Гомелі, Віцебску, Оршы. Асноўным тыпам узводзімых шматпавярховых (у 4—5 паверхаў) жылых будынкаў становяцца секцыйныя дамы з двума кватэрамі на лесвічнай пляцоўцы. Узнімаюцца дамы-камуны. Гэта былі будынкі, якія спалучалі ў сабе жылыя і грамадска-гаспадарчыя памяшканні. Намячаецца пераход да ансамблевага прынцыпу жылой забудовы. Але, нягледзячы на востры жыллёвы крызіс, будаўніцтву жылых дамоў удзялялася мала ўвагі.
    Беларускія скульптары ствараюць шэраг манументальных кампазіцый, што ўпрыгожвалі Дом урада, Дом Чырвонай Арміі, Палац піянераў, Беларускі павільён Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве.
    Гэта вядомыя работы скульптараў 3. I. Азгура (партрэтныя бюсты Янкі Купалы і Якуба Коласа), A. В. Грубэ (скульптуры «Беларусь», «Трактарыстка»), A. А. Бембеля (барэльефы ў Доме ўрада, помнікі У. I. Леніну) і інш. Усе яны былі створаны ў духу сацыялістычнага рэалізму.
    Нягледзячы на цяжкасці і ідэалагічны прэс, захоўвалася беларускае народнае мастацтва. На Дэкадзе ў Маскве, што адбылася ў 1940 г., разам з прафесійнымі жывапісцамі, скульптарамі і графікамі дэманстравалі свае творы і народныя майстры. Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выклікалі аддзелы ткацтва, керамікі і інкрустацыі па дрэву. Пад уплывам калгаснай харавой самадзейнасці ў беларускім фальклоры зноў узмацняюцца сялянскія матывы. Народная харэаграфія стала асновай творчых пошукаў і знаходак прафесійных тэатральных калектываў — Дзяржаўнага ансамбля танца БССР, танцавальнай групы Народнага хору БССР, а таксама многіх самадзейных танцавальных калектываў.
    Развіццю беларускага самадзейнага мастацтва аказвалі дапамогу прафесійныя майстры. У другой палове 30-х гг. на Беларусі былі адкрыты Рэспубліканскі і абласны дамы народнай творчасці, прайшлі Усебеларускія алімпіяды рабоча-калгаснай мастацкай самадзейнасці і дзіцячай творчасці. Перад Дэкадай у Маскве адбыліся агляды самадзейнай творчасці, а напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны — тэатральнага самадзейнага мастацтва.
    Поспехі ў культурным развіцці, несумненна, былі. Аднак таталітарная палітыка 30-х гг. прывяла да грубых дэфармацый і ў гэтай галіне. Культура развівалася больш ушыр, чым углыб, не столькі на нацыянальнай аснове, колькі ў супярэчнасці з ёю. Падменай якасных паказчыкаў колькаснымі, папулярызацыяй масавых відаў творчасці стваралася ілюзія «вялікіх» перамог у галіне культуры — «сацыялістычнай па зместу і нацыянальнай па форме».
    Пытанні і задгмні. Пакажыце ўсю надуманасць і злачыннасць барацьбы з так званай «нацдэмаўшчынай». 2. Што ўяўляла сабой новая інтэлігенцыя? 3. Якія былі поспехі ў развіцці асветы? Чым яны былі абумоўлены? 4. Як у рэспубліцы развівалася навука? 5. У чым заключалася заганнасць прынцыпу сацыялістычнага рэалізму? 6. У якім сэнсе можяа і трэба весці гаворку аб дасягненнях літаратуры і мастацтва? 7. Якая была цана гэтых лоспехаў?
    Раздзел IX. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ ПАД УЛАДАЙ ПОЛЬШЧЫ. УКЛЮЧЭННЕ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў СКЛАД БССР
    § 25.	Становішча Заходмяй Беларусі ў складзе Польшчы. Барацьба за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне
    Палітыка Польшчы ў Заходняй Беларусі. Па Рыжскаму мірнаму дагавору (ад 18 сакавіка 1921 г.) да Польшчы адышла значная частка заходнебеларускіх зямель (Гродзенская губерня, усходнія раёны Віленскай і заходнія раёны Мінскай губерні), якія атрымалі назву Заходняй Беларусі. На гэтай тэрыторыі пражывала амаль 3,4 млн чалавек, ці 12,7 % насельніцтва Польшчы. Іх большую частку (70,5 %) складалі беларусы. У адпаведнасці з дагаворам урад Польшчы павінен быў даць беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву «ўсе правы, якія забяспечвалі б свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў». Аднак гэтыя абавязацельствы не выконваліся.
    Заходняя Беларусь з’яўлялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, рынкам збыту і крыніцай таннай сыравіны і рабочай сілы. 3 прамысловасці, дзякуючы жывёлагадоўчай накіраванасці сельскай гаспадаркі, развівалася вытворчасць масла і сыру, пашыралася колькасць мясабойняў. Аднак гарбарная, металаапрацоўчая, тэкстыльная і іншыя галіны, якія калісьці адыгрывалі значную ролю ў народнай гаспадарцы, прыйшлі ў заняпад. У параўнанні з БССР Заходняя Беларусь вырабляла прамысловай прадукцыі ў 9 разоў менш, хоць па тэрыторыі і колькасці насельніцтва яны былі амаль роўныя. Рабочыя працавалі па 12—14 гадзін у суткі. Іх заработная плата была ніжэйшая, чым на ўласнапольскіх землях.
    У сельскай гаспадарцы была занята пераважная большасць насельніцтва — 85 %. Памешчыкі, якіх было менш як 1 % ад усёй колькасці жыхароў, валодалі амаль паловай усёй зямлі. Больш таго, польскі ўрад пачаў засяляць беларускія землі так званымі асаднікамі — былымі афіцэрамі і унтэр-афіцэрамі, якім адводзіліся вялікія зямельныя надзелы і даваліся грашовыя сродкі. Іх уласнасць яшчэ больш умацоўвалася за кошт зямель тых, хто не змог паставіць сваю гаспадарку пасля камасацыі (землеўпарадкавання), калі пад выглядам барацьбы з цераспалосіцай сялян гвалтоўна
    высялялі на хутары, але не аказвалі неабходнай дапамогі. Апынуўшыся ў цяжкім бядотным становішчы, большасць сялян вымушана была наймацца да багацеяў у якасці рабочых або эмігрыраваць у ЗША, Kanafly, Лацінскую Амерыку, Заходнюю Еўропу. У тыя гады з Польшчы ў іншыя краіны выехала каля 80 тыс. беларусаў.
    Ва ўмовах польскага панавання эканоміка Заходняй Беларусі развівалася павольна. Рабочыя і сяляне пакутавалі не толькі ад эксплуатацыі памешчыкаў і капіталістаў, асаднікаў і кулакоў, але і ад высокіх ускосных падаткаў дзяржавы на тавары шырокага спажывання.
    Сацыяльнае прыгнечанне перапляталася з нацыянальным бяспраўем. Беларусаў не жадалі лічыць нацыяй. Ажыццяўлялася гвалтоўная паланізацыя беларускага пасельніцтва: закрываліся існаваўшыя дагэтуль беларускія школы, гімназіі, настаўніцкія семінарыі, якія з’яўляліся асноўнай базай падрыхтоўкі педагогаў для гэтых школ, зачыняліся клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні, створаныя беларускімі культурнаасветнымі арганізацыямі, спыняліся выданні беларускіх газет і часопісаў, забаранялася ўжыванне беларускай мовы ў дзяржаўных установах і органах мясцовага самакіравання. Невыпадкова, штоколькасць непісьменных сярод беларусаў складала амаль палову. Адной з праяў нацыянальнага прыгнечання была рэлігійная нецярпімасць польскіх улад да праваслаўнай большасці беларускага насельніцтва. 3 500 існаваўшых у Заходняй Беларусі праваслаўных цэркваў больш за 300 былі ператвораны ў каталіцкія касцёлы.
    Ю. Пілсудскі, які ўстанавіў у 1926 г. сваю дыктатуру ў Польшчы, абвясціў рэжым «санацыі» («аздараўлення»), Знешне гэты рэжым выглядаў міратворчым для краіны. У судовым працэсе над палітычнымі вязнямі, напрыклад, захоўваліся ўсе атрыбуты дэмакратыі: следства, ахова, пракурорскі нагляд і інш. Але на справе «санацыя» ў сваёй палітычнай частцы была зведзена да жорсткага падаўлення не толькі камуністычнага, але і ўсіх форм дэмакратычнага руху.
    3 канца 20-х гг. становішча працоўных мас Заходняй Беларусі пагоршылася. Гэта было звязана з сусветным эканамічным крызісам 1929—1933 гг., затым дэпрэсіяй і пачаткам новага крызісу (1937 г.), з наступленнем фашызму ў Еўропе і рэакцыі ў Польшчы.
    Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей вяло да актывізацыі апазіцыйных палітычных сіл і нарастання нацыянальна-вызваленчага руху ў заходніх раёнах Беларусі.
    Масавы рух супраць прыгнёту буржуазна-памешчыцкай Польшчы ў 20-я гг. У першыя гады польскага панавання барацьба набыла партызанскі характар. Яна падтрымлівалася з боку як СССР, так і эмігранцкага ўрада БНР у Коўне. Асабліва ўпартай барацьба была ў Гродзенскім, Брэсцкім Ваўкавыскім, Навагрудскім, Пінскім, Слонімскім і Косаўскім паветах. Партызаны спальвалі маёнткі памешчыкаў, сядзібы асаднікаў, рабілі смелыя налёты на паліцэйскія ўчасткі і ўрадавыя ўстановы. На чале руху стаялі камуністы — члены перайшоўшых на нелегальнае становішча арганізацый КП(б)Б, Камуністычнай рабочай партыі Польшчы (КРПП), Камуністычнай партыі Літвы (КПЛ). Поплеч з імі ішлі беларускія эсэры, сярод якіх найбольшай актыўнасцю вызначаліся члены Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА), якая ў 1922 г. вылучылася з левага крыла БПС-Р. Яна карысталася значным уплывам сярод беларускай інтэлігенцыі і часткі сялян.
    У нацыянальна-вызваленчым руху ўдзельнічалі прадстаўнікі не толькі плыняў камуністычнага напрамку, але і беларускага нацыянальна-дэмакратычнага лагера. Аб гэтым сведчаць выбары ў польскі сейм у 1922 г. Па выніках выбараў у сейме стварылася беларуская нацыянальная фракцыя, у склад якой увайшло 11 паслоў (дэпутатаў), у тым ліку Б. А. Тарашкевіч, С. А. Рак-Міхайлоўскі, П. В. Мятла, А. Станкевіч, В. Рагуля, Ф. Ярэмчык і інш. Фракцыя прадстаўляла практычна ўсе тагачасныя беларускія палітычныя партыі. Выявіліся новыя магчымасці абароны нацыянальных і сацыяльных правоў беларускага народа, пачынаўся якасна новы этап у развіцці нацыянальна-вызваленчага руху — з выкарыстаннем парламенцкай формы барацьбы. Вынікам такога поспеху з’явілася пашырэнне і ўзмацненне руху.