Гісторыя Беларусі: XX ст.
Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 349с.
Мінск 1993
У заходнебеларускага насельніцтва пачалося новае жыццё, аднак не тое, аб якім яно марыла. Ліквідацыя польскай сістэмы кіравання і ўстанаўленне савецкай сістэмы суправаджаліся масавымі беззаконнасцямі новых улад — высылкай у глыб краіны былых дзяржаўных служачых (нават леснікоў), гандляроў і рамеснікаў. Дэпартацыя (высяленне) матывавалася неабходнасцю ачысціць край ад буржуазных элементаў, «ворагаў народа». Мясцовым кадрам, у тым ліку былым членам КПЗБ і КСМЗБ, выказваўся «палітычны недавер». Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў КП(б)Б было адноўлена толькі 46 былых членаў КПЗБ, КПЗУ і КПП, у тым ліку С. В. Прытыцкі, Р. I. Сяржант, В. 3. Царук, 3. Ф. Паплаўскі, В. 3. Харужая. На кіруючыя пасады назначаліся, як правіла, работнікі, якія прыбылі з усходніх абласцей рэспублікі. Іх было звыш 14 тыс. чалавек. Няведанне многімі з іх мясцовай спецыфікі прыводзіла да грубых памылак і выклікала незадавальненне насельніцтва. Аж да 1941 г. паміж заходняй і ўсходняй часткамі Беларусі заставалася дэмаркацыйная лінія. На працягу доўгага часу ў адносінах да людзей захоўвалася дзяленне іх на «захаднікаў» і «ўсходнікаў».
1 У 1944 г. па рашэнню Сталіна горад Беласток і суседнія з ім раёны былі перададзены Польскай Рэспубліцы.
16 лістапада 1939 г. паміж урадамі СССР і Германіі было заключана пагадненне аб перасяленні, у прыватнасці, асоб беларускай нацыянальнасці з польскіх тэрыторый, акупіраваных трэцім рэйхам, на беларускія землі, што адышлі да СССР. Перасялілася шмат беларусаў, большасць якіх напаткаў трагічны лёс: яны сталі здабычай НКУС.
У заходніх абласцях Беларусі разгарнуліся сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Тэхнічна рэканструяваліся старыя і пачалі будавацца новыя прамысловыя прадпрыемствы. Ужо за першы год існавання Савецкай улады павялічыўся аб’ём прадукцыі мясцовай прамысловасці. За сем месяцаў быў адноўлены Днепра-Бугскі канал працягласцю 201 км, тады як Польшча не здолела зрабіць гэта на працягу 20 гадоў. Было ліквідавана беспрацоўе. 30 тыс. сялянскіх двароў былі «аб’яднаны» ў калгасы. Гэты працэс, як і ва ўсходніх абласцях, быў гвалтоўным. Узрасла колькасць агульнаадукацыйных школ, было адкрыта 12 тэхнікумаў, 4 інстытуты, 5 драматычных тэатраў, 100 кінатэатраў.
Факт уключэння Заходняй Беларусі ў склад БССР яшчэ недастаткова ацэнены гістарычнай навукай. Безумоўна толькі тое, што ў тых канкрэтных умовах як знешняга, так і ўнутранага характару, пры ўсіх жахах сталінскага рэжыму ён меў усё ж такі станоўчае значэнне для беларускага народа.
Беларускае замежжа. Вайна і рэвалюцыя, нацыянальная палітыка бальшавіцкага кіраўніцтва, калі неаднаразова вызначалася тэрыторыя Беларусі без уліку этнічных меж і наогул ігнараваліся жыццёвыя інтарэсы насельніцтва, выклікалі новую хвалю яго эміграцыі ў краіны Заходняй Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі1. Сваю радзіму пакінула каля 1,5 млн беларусаў.
3 усталяваннем Савецкай улады ўпершыню ўзнікла арганізаваная палітычная эміграцыя, якая групавалася вакол Рады і ўрада БНР, кіраўніцтва партыі беларускіх эсэраў і іншых палітычных арганізацый. Па няпоўных даных, яна налічвала больш за 120 тыс. чалавек.
Найбольшую плынь эміграцыі 20—30-х гг. складалі працоўныя Заходняй Беларусі. 3 1921 па 1939 г. эмі-
1 Першая хваля эміграцыі мела месца яшчэ ў 80-я гг. Х!Х ст. Масавы характар яна прыняла ў 1905—1913 гг., калі Беларусь пакінула каля 800 тыс. чалавек, але потым большасць з іх вярнулася на радзіму.
грыравала больш за 250 тыс. чалавек, пераважна ў Канаду, ЗША, Аргенціну, а таксама ў краіны Еўропы — Францыю, Германію, Бельгію, Галандыю і інш.
Асобнае месца займала міграцыя жыхароў Савецкай Беларусі ў іншаэтнічныя раёны СССР. Яна адбывалася ў выніку планавага набору рабочай сілы з Беларусі, прымусовых дэпартацый ці ўцёкаў сялян пад час калектывізацыі, сталінскіх рэпрэсій і інш. За перыяд з 1926 па 1938 г. Беларусь пазбавілася больш за 600 тыс. чалавек, пераважна жыхароў сельскай мясцовасці.
Адной са шматлікіх груповак эмігрантаў з Беларусі ў далёкім замежжы была беларуская дыяспара ў ЗША. Да другой сусветнай вайны тут пражывала каля 100 тыс. беларусаў. Лідэрамі нацыянальнага руху сярод іх у той час былі Я. Чарапук, Я. Варонка, I. Любач і ксёндз Я. Тарасевіч. Яны ўзначальвалі арганізацыі, якія ўзніклі ў Нью-Йорку—Беларускі нацыянальны камітэт і ў Чыкага — Камітэт абароны Радзімы.
Іншым масавым прытулкам бежанцаў з Беларусі была Канада, куды ў 20—30-я гг. пераехала каля 10 тыс. чалавек. У той час яны яшчэ не мелі сваіх самастойных нацыянальных арганізацый і грунтаваліся вакол рускіх нацыянальных клубаў.
Пасля Рыжскага пагаднення ўзмацнілася хваля эміграцыі заходнебеларускага насельніцтва ў Аргенціну, што прывяло да стварэння ў ёй шэрага нацыянальных арганізацый: Беларускага грамадска-асветніцкага таварыства, бібліятэкі імя Івана Луцкевіча, таварыстваў «Культура», «Белавеж», «Якуб Колас». У 1939 г. яны аб’ядналіся ў Федэрацыю беларускіх арганізацый. У выніку культурная дзейнасць сярод эмігрантаў з Беларусі пашырылася і стала больш мэтанакіраванай.
Балыпавіцкія ўлады імкнуліся далучыць эміграцыю да ажыццяўлення сваёй ідэі сусветнай рэвалюцыі і надаць эміграцыі рэвалюцыйны характар. Намаганні ў гэтым напрамку не заставаліся безвыніковымі — некаторыя з эмігрантаў пачалі весці бальшавіцкую агітацыю, што абвастрала адносіны з мясцовай уладай. Але найбольшы ўплыў на эміграцыю рабілі тагачасныя працэсы ў БССР — пераход да новай эканамічнай палітыкі і курс на беларусізацыю. Частка ўрада БНР на чале з А. Цвікевічам у кастрычніку 1925 г. аб’явіла аб самароспуску і вярнулася ў Беларусь. Другая частка на чале з прэзідэнтам П. Крэчэўскім засталася за мя-
жой — у Празе. Гэты раскол быў адной з прычын затухання палітычнай дзейнасці беларускай эміграцыі.
Пасля расколу ўзніклі новыя арганізацыі, якія намагаліся аб’яднаць беларускую эміграцыю з мэтай задавальнення яе культурных інтарэсаў. Гэта — Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны, Аб’яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый, Беларускі архіў, часопісы «Перавясла», «Іскры Скарыны», «Прамень» (потым «Новы прамень») і інш. Аб’яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый было асабліва папулярным сярод моладзі. Яно згуртавала вакол сябе студэнтаў-беларусаў Прагі, Рыгі, Вільні, Варшавы, Рыма і іншых гарадоў Еўропы.
Жыццё і дзейнасць эміграцыі былі часткай гісторыі беларускага народа.
Пытзнн! і заданні. 1. Якую дапамогу савецкія людзі аказвалі працоўным Заходняй Беларусі ў іх барацьбе за вызваленне? 2. Вызначце ўклад КПЗБ у развіццё нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. 3. У чым заключалася злачынства Сталіна і яго акружэння ў адносінах да нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі? 4. Як адбылося ўключэнне Заходняй Беларусі ў склад БССР? 5. Якія палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні адбыліся ў Заходняй Беларусі пасля яе ўваходжання ў БССР? 6. Дайце характарыстыку беларускай эміграцыі ў 20—30-я гг.
Раздзел X. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ
СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ
§ 27. Напярэдадні нападу фашысцкай Германіі
Становішча БССР. Паводле даных на 22 чэрвеня 1941 г., тэрыторыю БССР складалі 10 абласцей і 188 раёнаў агульнай плошчай 225,7 тыс. кв. км, на якой пражывала 10 млн 528 тыс. чалавек. Беларусь уваходзіла ў склад СССР як адна з 16 рэспублік, якія болып фармальна, чым на справе, мелі правы нацыянальных. Да канца 30-х гг. у ёй, як і ва ўсёй краіне, зацвердзіўся «казарменны» сацыялізм. Яго палітычную аснову складала таталітарная сістэма ўлады са сваім культам асобы ў абліччы Сталіна. Ядром сістэмы з’яўляўся партыйна-дзяржаўны апарат, які нібыта выказваў інтарэсы народа і яго волю. Вернымі слугамі гэтага апарату былі Саветы, якія афіцыйна лічыліся органамі ўлады,
прафсаюзы і камсамол. Канстытуцыйных свабод і правоў не існавала. Выбарнасць не была крыніцай улады. Пустой дэкларацыяй заставалася і права грамадзяніна на сваё ўласнае меркаванне. Органы НКУС кантралявалі ўсе сферы жыцця грамадства. Сістэма трымалася на страху, гвалце і духоўным заняволенні насельніцтва.
Эканамічную аснову створанага сацыялізму складала, на словах, сацыялістычная ўласнасць у дзвюх формах — агульнанароднай і калгасна-кааператыўнай, на справе ж — адзіная дзяржаўная ўласнасць, якой цалкам і поўнасцю распараджалася партыйная наменклатура. У мэтах умацавання гэтай уласнасці яна ажыццяўляла планаванне народнагаспадарчай дзейнасці і размеркаванне прыбыткаў вытворчасці, забяспечвала калектыўную арганізацыю працы, даступнасць сацыяльна-культурных даброт і г. д. Таварна-грашовыя адносіны былі зведзены да мінімуму.
Прыкметныя змены адбыліся і ў сацыяльна-эканамічным развіцці рэспублікі, у якой народная гаспадарка была састаўной часткай эканомікі СССР. Да пачатку 40-х гг. цаною жыцця цэлага пакалення былі дасягнуты пэўныя поспехі ў павелічэнні аб’ёму прадукцыі прамысловасці і сельскай гаспадаркі, ліквідацыі масавай непісьменнасці і павелічэнні часу, які затрачваўся на вучобу ў школе, паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання насельніцтва і інш.
У канкрэтных абставінах на канец 30-х гг., калі дзейнічалі розныя, часам супярэчлівыя фактары, у тым ліку ідэалагічны прэс, масы былі ахоплены «псіхозам»: большасць насельніцтва, несвядомае наконт характару ўзнікаўшых у жыцці змен, лічыла, што з’яўляецца ўдзельнікам вялікіх падзей, і аказвала ў асноўным падтрымку ўладзе.
He спадзеючыся на разуменне рабочых і выкарыстоўваючы розныя сродкі, у тым ліку насілле і прапаганду, улада забяспечвала згуртаванне мас напярэдадні нападу фашысцкай Германіі на СССР. У 1940 г. былі ўведзены жорсткія законы аб адказнасці за выпуск недабраякаснай і некамплектнай прадукцыі, аб прыцягненні да адказнасці за крадзяжы і грубыя парушэнні ўнутранага распарадку на рабоце, аб парадку абавязковага пераводу работнікаў з адных прадпрыемстваў і ўстаноў у іншыя. У вытворчых калектывах рэалізоўваліся прапановы ВЦСПС аб іх пераводзе з 7на 8-гадзінны рабочы дзень і сямідзённы тыдзень, аб заба-
роне самавольнага ўходу рабочых і служачых з прадпрыемстваў і ўстаноў. Распаўсюджвалася прыняцце ў калектывах павышаных абавязацельстваў па выпуску прамысловай прадукцыі. Работнікаў сельскай гаспадаркі, нягледзячы на ўстанаўленне ў 1939 г. абавязковых норм выпрацоўкі працадзён у калгасах, уцягвалі ў спаборніцтва за права быць прадстаўленымі на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве.