• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі: XX ст. Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Гісторыя Беларусі: XX ст.

    Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 349с.
    Мінск 1993
    125.34 МБ
    Усяго, па няпоўных даных, у 1941 г. у Беларусі было арганізавана і дзейнічала 247 партызанскіх атрадаў і падпольных груп. Народны рух супраць нямецкафашысцкіх захопнікаў пашыраўся. Вялікі ўплыў на яго ўздым аказала перамога Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой.
    Пытанні і заданні. Як пагранічнікі і чырвонаармейцы сустрэлі ворага на тэрыторыі Беларусі? 2. Якая работа праводзілася па мабілізацыі сіл беларускага народа на адпор ворагу? 3. Якія абарончыя баі вяла Чырвоная Армія на тэрыторыі БССР? 4. Ахарактарызуйце акупацыйны рэжым, устаноўлены нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Беларусі. 5. Як узнікла падполле і партызанскі рух у рэспубліцы? 6. Прывядзіце прыклады баявой дзейнасці першых партызан і падпольшчыкаў.
    § 29. Масавая барацьба супраць фашысцкіх захопнікаў
    Развіццё падпольнага руху. Ва ўмовах нарастання супраціўлення народа бальшавікі ўзмацнялі кіраўніцтва падполлем і партызанскім рухам. Паглыблялася падрыхтоўка партыйных кадраў для работы ў варожым тыле, умацоўваліся дзеючыя партыйныя камітэты і пашыралася іх сетка. Усяго на акупіраванай тэрыторыі Беларусі было арганізавана каля 200 падпольных абласных камітэтаў, міжрайкамаў, міжрайцэнтраў, гаркамаў і райкамаў КП(б)Б і не меншая колькасць камсамольскіх камітэтаў. Усе яны аб’ядноўвалі больш за 135 тыс. чалавек. Узрастаў уплыў бальшавікоў і былых
    членаў КПЗБ на барацьбу антыфашысцкіх камітэтаў і арганізацый у заходніх абласцях Беларусі.
    Важнае значэнне ў рабоце сярод насельніцтва акупіраванай тэрыторыі надавалася друку. Падпольныя газеты і лістоўкі заклікалі да адданасці Савецкай Айчыне, клікалі ў бой супраць гітлераўскіх захопнікаў. Мінскі падпольны гаркам партыі выдаваў газету «Звязда», першы нумар якой выйшаў 18 мая 1942 г. У пачатку 1943 г. было адноўлена выданне цэнтральнага органа КП (б) Б — газета «Звязда». Зноў пачала выходзіць рэспубліканская камсамольска-маладзёжная газета «Чырвоная змена». Каля возера Палік на Барысаўшчыне дзейнічаў цэлы камбінат падпольнага друку. У акупіраванай Беларусі выдавалася больш як 170 падпольных часопісаў і газет, з іх 17 рэспубліканскіх і абласных.
    Актыўна дзейнічала Мінскае падполле, якое налічвала звыш 2 тыс. чалавек. У 1943 г. яго ўдзельнікі разам з партызанамі вывелі са строю генератары гарадской ЦЭЦ-1 і здзейснілі шэраг дыверсій на чыгуначным вузле. Яны ажыццявілі аперацыю па забойству гаўляйтэра В. Кубэ, але гэты акт каштаваў жыцця шматлікай колькасці заложнікаў. Акупанты ахрысцілі Мінск «страляючым горадам».
    Значную ролю ў барацьбе падпольшчыкаў Магілёва адыгрываў Камітэт садзейнічання Чырвонай Арміі, створаны вясной 1942 г. У кіруючае ядро гэтай арганізацыі ўваходзілі П. I. Бялько, Я. В. Гарошка, М. П. Куўшынаў, К. Ю. Мотэ, В. П. Харытонаў, В. М. Карпінская. Нямала гераічных подзвігаў было здзейснена падпольшчыкамі Віцебска, дзе да лета 1943 г. дзейнічала больш за 60 падпольных груп. Найбольш актыўнымі з іх былі групы, якімі кіравалі I. А. Бекішаў, М. М. Капцелава, П. Л. Ляхоўскі. Вядомай пасля вайны стала дзейнасць обальскіх падпольшчыкаў — камсамольскай арганізацыі «Юныя мсціўцы», створанай вясной 1942 г. на чыгуначнай станцыі Обаль Сіроцінскага раёна Віцебскай вобласці, якую ўзначальвала былая маладая работніца віцебскай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» Е. Зянькова. У арганізацыю ўваходзілі 3. Партнова, М. і Д. Храбценкі, Н. Давыдава, браты Езавітавы, А. Бабрашоў, Н. Азоліна і інш. Па заданню падпольнага райкама партыі яны распаўсюджвалі лістоўкі і рабілі дыверсіі. Па даносу правакатара многія з іх былі арыштаваны і загінулі.
    Адказам на пагрозу поўнага знішчэння яўрэяў, загнаных фашыстамі ў лагеры смерці і гета, з’явіўся яўрэйскі рух супраціўлення, які праявіўся ў антыгітлераўскай прапагандзе, уцёках, сабатажы лагерных мерапрыемстваў, дыверсійнай працы, удзеле ва ўзброеных паўстаннях і партызанскім руху. Вядома больш як 650 выпадкаў масавага яўрэйскага супраціўлення ў Беларусі. Толькі з Мінскага гета ўцякло больш як 10 тыс. чалавек, якія потым уліліся ў партызанскія атрады.
    Баявая дзейнасць партызан. Актывізацыі партызанскай барацьбы ў значнай ступені садзейнічалі перамога савецкіх войск пад Масквой і зімовае наступленне Чырвонай Арміі. У канцы 1941 — пачатку 1942 г. войскі Калінінскага фронту выйшлі да граніцы Беларусі на віцебскім напрамку і з імі ў непасрэднае ўзаемадзеянне ўступілі партызанскія атрады М. П. Шмырова, Я. 3. Захарава, Д. Ф. Райцава і інш. Сумеснымі намаганнямі быў вызвалены тракт Усвяты — Сураж (ад Усвят да вёскі Тарасенкі) і ўтвораны 40-кіламетровы праход у лініі нямецкага фронту, які праіснаваў да верасня 1942 г. Гэта былі вядомыя «Віцебскія (Суражскія) вароты», якія адыгралі важную ролю ў станаўленні і развіцці партызанскага руху ў Беларусі.
    3 вясны 1942 г. складваецца новая форма партызанскіх фарміраванняў — брыгады, што ствараліся на аснове асобных партызанскіх атрадаў. К канцу года налічвалася 56 брыгад. У тым жа годзе пачаўся працэс аб’яднання партызанскіх атрадаў і брыгад у больш буйныя фарміраванні — злучэнні.
    1-й Беларускай партызанскай брыгадай камандаваў Бацька Мінай — М. П. Шмыроў. Партызаны Міная, громячы фашыстаў, аднавілі Савецкую ўладу на тэрыторыі 15 сельскіх Саветаў. Супраць іх гітлераўцы кінулі вялікія сілы, але так і не змаглі ліквідаваць партызанскую зону; за галаву Бацькі давалі 30 тыс. марак і карову, але здраднікаў сярод партызан не знаходзілася. Тады акупанты схапілі чацвёра дзяцей Міная ў якасці заложнікаў і расстралялі. Брыгада адпомсціла за іх і тысячы іншых забітых, знявечаных, прыніжаных. А ў кастрычніку 1943 г., злучыўшыся з савецкімі войскамі, яна прыняла ўдзел у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. М. П. Шмырову — Бацьку Мінаю — было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
    У Беларусі і за яе межамі праславілася партызанская брыгада, якой камандаваў К. С. Заслонаў. Яна правяла шэраг буйных баявых аперацый, выратавала нямала мясцовых жыхароў ад масавых расстрэлаў і ўгону ў Германію. Акупацыйныя ўлады абяцалі за галаву Заслонава вялікую ўзнагароду. Супраць партызан яны паслалі значныя сілы. У баі з карнікамі ў лістападзе 1942 г. каля вёскі Купаваць Алексініцкага сельсавета Сенненскага раёна КС. Заслонаў загінуў.
    ' Да сярэдзіны 1942 г. партызанскі рух прыняў такія маштабы, што ўзнікла неабходнасць стварэння адзінага каардынуючага цэнтра. 30 мая 1942 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны прыняў рашэнне аб утварэнні Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання, а таксама рэспубліканскіх і абласных штабоў, у тым ліку Беларускага штаба (БШПР). Гэта садзейнічала ўзмацненню партызанскага руху,Партызаны ўстанавілі пастаянны «кантроль» за рухам на важнейшых чыгуначных магістралях Брэст—Гомель, Мінск — Орша, Мінск — Бабруйск, Полацк—Віцебск. Яны нападалі на гарнізоны, што ахоўвалі чыгуначныя станцыі, узрывалі чыгункі і масты, выводзілі са строю паравозы і вагоны. Напярэдадні 25-й гадавіны Кастрычніка некалькі партызанскіх брыгад Мінска-Палесскага злучэння пад агульным камандаваннем сакратара Мінскага падпольнага абкама партыі Р. Н. Мачульскага ўзарвалі буйны чыгуначны мост на рацэ Пціч. Чыгунка Брэст — Гомель — Харкаў не працавала 18 сутак. У снежні 1942 г. імі быў узарваны мост на рацэ Бобрык. У гэтай аперацыі ўдзельнічала група славацкіх салдат-інтэрнацыялістаў на чале з Янам Налепкам. Участак чыгункі Лунінец— Гомель на 7 сутак выйшаў са строю. Разгортвалася так званая «рэйкавая вайна».
    Некаторую дапамогу партызанам аказвалі польскія фарміраванні, што аб’ядналіся ў адзіную ваенную структуру пад назвай Арміі Краёвай (АК) і былі падначалены свайму ўраду, які знаходзіўся ў Лондане. 3 разрывам адносін паміж савецкім і польскім лонданскім урадам вясной 1943 г. абодва бакі сталі на шлях канфрантацыі і сутычак. АК разгарнула баявыя дзеянні супраць савецкіх партызан і падпольшчыкаў.
    Нейкі час было лаяльнае стаўленне да партызан і савецкіх ваеннапалонных з боку бендэраўцаў (С. Бендэра — адзін з лідэраў УПА — Украінскай паўстанцкай
    арміі). Яны прасочваліся ў паўднёвыя раёны Беларусі, у пачатку супрацоўнічалі з гітлераўцамі, а потым сталі на шлях барацьбы з імі, але прыгняталі польскае насельніцтва, да якога часта адносілі і беларусаў.
    Партызанскія зоны. Рэйды партызан. У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам удалося вызваліць значную частку Беларусі — каля 60 %. На гэтай тэрыторыі сфарміраваліся партызанскія зоны і краі. Іх было больш за 20, у тым ліку Ушацкая ў Віцебскай вобласці, Барысаўска-Бягомльская — у Мінскай, Клічаўская — у Магілёўскай. Некаторыя з іх аб’ядноўваліся ў партызанскія краі. Такім краем, напрыклад, была тэрыторыя ў чатырохвугольніку Олеўск — Оўруч — Мазыр — Тураў, якая ахоплівала 14 раёнаў з насельніцтвам больш як 200 тыс. чалавек.
    У партызанскіх зонах функцыяніравалі падпольныя абкамы, міжрайкамы і райкамы партыі, раённыя і сельскія Саветы, сяляне калектыўна апрацоўвалі зямлю, працавалі школы і бібліятэкі. Тут размяшчаліся аэрадромы, што прымалі самалёты з Вялікай зямлі, ішла падрыхтоўка да баявых аперацый, знаходзілі прыстанішча сотні тысяч мірных жыхароў.
    3 мэтай разгрому партызанскіх зон гітлераўцы праводзілі карныя экспедыцыі. Адной з іх, з удзелам 80 тыс. салдат, была аперацыя пад умоўнай назвай «Котбус», ажыццёўленая ў маі — чэрвені 1943 г. супраць партызан Барысаўска-Бягомльскай і Полацка-Лепельскай зон. Аднак ні адна з карных экспедыцый не прынеслі фашыстам жаданых вынікаў.
    У аперацыі «Котбус» удзельнічала «Першая руская нацыянальная брыгада», якой камандаваў палкоўнік нямецкай арміі, былы падпалкоўнік Чырвонай Арміі У. У. Гіль-Радыёнаў. 17 жніўня 1943 г. яна перайшла на бок партызан. Гэта быў самы масавы (2 тыс. чалавек) пераход да партызан цэлага злучэння, сфарміраванага немцамі з савецкіх ваеннапалонных. Неўзабаве брыгада сумесна з партызанамі на чале з I. П. Цітковым ажыццявіла аперацыю па захопу Докшыц. Перайменаваная ў «Першую антыфашысцкую брыгаду», яна працягвала баявыя дзеянні супраць акупантаў. У красавіку—• маі 1944 г. брыгада панесла вялікія страты, а яе камандзір быў смяротна паранены.
    Немалы ўрон ворагу наносілі рэйды партызан, многія з якіх ажыццяўляліся па заданню штабоў партызанскага руху. Па няпоўных даных, толькі ў лістападзе