• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі: XX ст. Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Гісторыя Беларусі: XX ст.

    Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 349с.
    Мінск 1993
    125.34 МБ
    1943 г. у іх удзельнічала 1800 чалавек. Партызаны прайшлі некалькі тысяч кіламетраў па тэрыторыі Мінскай, Пінскай, Баранавіцкай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцей, перасеклі пяць чыгунак, рэкі Ясельду, Шчару, Нёман, Агінскі канал. За гэты час яны знішчылі 2500 варожых салдат і афіцэраў, 500 вагонаў і платформ, падарвалі звыш 1100 рэек.
    Дзейнічала партызанская разведка. Асабліва каштоўнай была інфармацыя разведчыкаў аб размяшчэнні і перамяшчэнні варожых войск, задумах праціўніка. Да пачатку ваеннай аперацыі па вызваленню Беларусі яны дасталі схемы шэрага абарончых збудаванняў ворага і планы абароны Мінска, Вільнюса, Брэста, Бабруйска і іншых гарадоў. За асаблівыя заслугі, бясстрашша і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе, 14 камандзіраў спецыяльных падраздзяленняў і груп былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, у тым ліку С. А. Ваўпшасаў, КП. Арлоўскі, A. М. Рабцэвіч.
    «Рэйкавая вайна». Вышэйшым уздымам барацьбы партызан на чыгуначных камунікацыях праціўніка была аперацыя па адначасоваму масаваму падрыву чыгунак з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак пад умоўнай назвай «рэйкавая вайна». У Беларусі яна праводзілася ў тры этапы. Па рашэнню ЦК КП(б)Б БШПР распрацаваў яе план. Была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа: у партызанскія злучэнні перакінуты інструктары-мінёры і шмат сродкаў баявога забеспячэння (тол, міны, бікфорды, дэтануючы шнур і інш.).
    Першы этап «рэйкавай вайны» праводзіўся ў пачатку жніўня 1943 г., калі савецкія войскі распачалі контрнаступленне пад Курскам. У аперацыі на чыгунках удзельнічала каля 100 тыс. партызан. Узрываліся рэйкі, пускаліся пад адхон ваенныя эшалоны, разбураліся чыгуначныя станцыі, знішчаліся варожыя гарнізоны і інш. У выніку на 40 % скараціліся перавозкі для групы фашысцкіх армій «Цэнтр», а таксама быў паралізаваны рух параходаў і барж па Заходняй Дзвіне, Дняпры, Сожы і Дняпроўска-Бугскаму каналу.
    Штуршкі выбухаў на чыгуначных камунікацыях запісалі нават нямецкія сейсмографы ў Берліне. Рух паяздоў на Усходнім фронце быў паралізаваны. Намеснік камандуючага групы армій «Цэнтр» па тылу граф Шэнкендорф застрэліўся. Гітлераўскае камандаванне, як стала вядома Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандаван-
    ня Чырвонай Арміі праз Стакгольм, аддала распараджэнне разбіраць другія пуці ў шэрагу краін Еўропы. I пацягнуліся эшалоны з рэйкамі і шпаламі з Германіі, Аўстрыі, Францыі на Усход.
    ■ Разам з тым масавы падрыў рэек, часта на тых дарогах, якімі праціўнік рэдка карыстаўся, з аднаго боку, прыводзіў да распылення боепрыпасаў, з другога — наносіў у канчатковым выніку шкоду самім сабе, бо пасля вызвалення іх давялося самім жа аднаўляць. Таму партызанскія фарміраванні арыентаваліся на павелічэнне дыверсій, накіраваных на падрыў цягнікоў.
    Другі этап «рэйкавай вайны» пад назвай «Канцэрт» праводзіўся ў другой палове верасня — кастрычніку 1943 г., калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю БССР. Праціўнік вымушаны быў падвоіць колькасць дывізій для аховы сваіх камунікацый.
    Трэці этап пачаўся ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі, і працягваўся да поўнага вызвалення рэспублікі. Ен быў узгоднены з дзеяннямі савецкіх войск і ахапіў усю акупіраваную тэрыторыю Беларусі. Партызаны вывелі са строю найбольш важныя чыгуначныя лініі і часткова паралізавалі перавозкі ворага амаль на ўсіх дарогах. Гэта мела аператыўна-стратэгічнае значэнне ў ходзе наступлення Чырвонай Арміі.
    У сумеснай барацьбе. Супраць захопнікаў вялі барацьбу як партызаны, так і насельніцтва акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Мірныя жыхары, нароўні з шырокім супраціўленнем ваенным, эканамічным і палітычным мерапрыемствам акупацыйных улад, аказвалі прамую дапамогу партызанам. Яны папаўнялі армію партызан, забяспечвалі іх адзеннем, прадуктамі і медыкаментамі, клапаціліся аб параненых, збіралі, рамантавалі і перадавалі ў атрады зброю і боепрыпасы, будавалі абарончыя збудаванні і аэрадромы, выконвалі ролю сувязных, разведчыкаў і праваднікоў.
    Насельніцтва нярэдка прымала ўдзел у баявых аперацыях партызан: разгроме варожых гарнізонаў, знішчэнні атрадаў карнікаў, дыверсіях, «рэйкавай вайне» Бессмяротны подзвіг здзейснілі жыхары палескай вёскі Навіны браты, сталыя ўжо людзі, Міхаіл і Іван Цубы. Карнікі, уварваўшыся ў вёску, схапілі братоў і загадалі ім паказаць дарогу у партызанскі лагер. Міхаіл Цуба наадрэз адмовіўся і тут жа на вачах у брата быў застрэлены. 70-гадовы Іван Цуба завёў фашыстаў у ri-
    бельную дрыгву. Праз унука яму ўдалося перадаць партызанам пра сваё рашэнне. Фашысты па-зверску забілі патрыёта. Народ увекавечыў памяць аб братах Цубах: Навіны перайменавалі ў вёску Цубы, а ля шашы, недалёка ад Салігорска, паставілі помнік беларускім Сусаніным.
    Барацьба на акупіраванай тэрыторыі абапіралася на ваенную, матэрыяльную і маральную падтрымку савецкага тылу. Адтуль беларускія партызаны атрымлівалі зброю, боепрыпасы, адзенне, харч, медыкаменты, а са свайго боку перапраўлялі дзяцей і параненых. Толькі самалётамі было транспартавана 11 тыс. чалавек.
    Ва ўмовах, калі забеспячэнне партызан з Вялікай зямлі абмяжоўвалася (адзін час лічылася, што яны павінны клапаціцца аб сабе самі), асаблівае значэнне набывала дапамога насельніцтва. Атрымліваючы яе, партызаны і самі вырашалі праблемы пошуку, вырабу і рамонту зброі, забеспячэння харчам, адзеннем, жыллём. Пры гэтым нярэдкімі, асабліва ў пачатковы перыяд вайны, былі выпадкі грабяжу і насілля над мясцовымі жыхарамі. 3 узмацненнем кіраўніцтва партызанскай барацьбы іх колькасць прыкметна памяншалася.
    Самааддана працавалі беларусы, эвакуіраваныя на ўсход краіны,— у Паволжы, на Урале, у Татарскай і Башкірскай АССР, у шэрагу абласцей РСФСР. Калектывы вывезеных фабрык і заводаў у кароткі тэрмін манціравалі абсталяванне, стваралі так званыя франтавыя брыгады, перавыконвалі вытворчыя заданні. Частка эвакуіраванага насельніцтва працавала ў сельскай гаспадарцы, вучоныя АН БССР удасканальвалі тэхналогію вытворчых працэсаў, працавалі Беларускі дзяржаўны універсітэт (на ст. Сходня пад Масквой) і Мінскі медыцынскі інстытут (у Яраслаўлі), пасільны ўклад у барацьбу ўносілі і дзеячы беларускай культуры і мастацтва.
    Барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Беларусі насіла масавы характар. У падполлі змагалася 70 тыс. чалавек, а ў складзе 1255 партызанскіх атрадаў — 374 тыс. Мясцовыя жыхары складалі абсалютную большасць партызан (амаль 90%). Разам з беларусамі сярод народных мсціўцаў былі прадстаўнікі амаль усіх нацыянальнасцей СССР. Зарубежныя антыфашысты налічвалі каля 4 тыс. чалавек, у тым ліку палякі, славакі, чэхі, югаславы, венгры, французы,
    бельгійцы, аўстрыйцы, галандцы, прыкладна 100 немцаў і інш.
    Нямала беларусаў удзельнічала ў еўрапейскім руху Супраціўлення. Сярод іх Героі Савецкага Саюза В. А. Квіцінскі і А. Ф. Фёдараў, якія змагаліся з фашыстамі на славацкай зямлі. У французскім руху Супраціўлення ўдзельнічалі У. М. Антоненка, Ф. К. Варанішча, Ф. Ф. Кажамякін і інш. Падпольную арганізацыю ў Маўтхаўзене пасля Д. М. Карбышава ўзначальваў ураджэнец Чавусаў Магілёўскай вобласці савецкі разведчык палкоўнік Л. Я. Маневіч. У канцэнтрацыйных лагерах падпольнай дзейнасцю займаліся A. К. Кісялёў, Н. ІД. Цвяткова, Д. Ф. Цумараў, П. Д. Шаўраў і г. д.
    На беларускай зямлі дзейнічалі 14 тыс. байцоў, якія ўваходзілі ў польскую Армію Краёву, і 12 тыс.— у склад Украінскай паўстанцкай арміі і так званых «бульбаўцаў», многія з якіх змагаліся з гітлераўцамі.
    За тры гады самаадданай барацьбы ў тыле ворага патрыёты Беларусі нанеслі вялікі ўрон акупантам у тэхніцы і жывой сіле. Губляючы шмат людзей (на тэрыторыі Беларусі фашысты знішчылі больш як 2,2 млн савецкіх грамадзян), яны разам з Чырвонай Арміяй забілі амаль 0,5 млн акупантаў і паліцэйскіх. За мужнасць і адвагу ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў больш як 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, a 88 з іх атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.
    Пытанні і заданні. 1. Раскрыйце на канкрэтных фактах масавы характар супраціўлення фашысцкім захопнікам у Беларусі. 2. Ахарактарызуйце формы гэтага руху. 3. У чым праявілася кіруючая роля падпольных партыйных арганізацый у разгортванні антыфашысцкай барацьбы? 4. Назавіце імёны вядомых кіраўнікоў і герояў падпольнага і партызанскага руху. 5. Пастарайцеся нарысаваць карціну жыцця партызанскай зоны. 6. Як рыхтавалася і была ажыццёўлена «рэйкавая вайна»? Якія яе вынікі? 7. Які ўклад у справу барацьбы супраць гітлераўцаў унеслі камсамольцы і моладзь Беларусі?
    § 30. Вызваленне Беларусі
    Пачатак вызвалення. Атрымаўшы перамогу ў Курскай бітве, Чырвоная Армія распачала наступленне на велізарным фронце— ад Невеля да Чорнага мора. Восенню 1943 г. яна ўступіла на тэрыторыю Беларусі. 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр
    БССР — горад Камарын. Асенне-зімовае наступленне савецкіх войск прынесла поўнае або частковае вызваленне 36 раёнам і двум абласным цэнтрам — Гомелю і Мазыру. Немалаважнае значэнне ў гэтым мела фарсіраванне Дняпра ў раёне Лоева. 183 воіны 65-й арміі, якая ажыццявіла гэту аперацыю, былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.
    Разам з Чырвонай Арміяй у наступальных баях удзельнічалі салдаты і афіцэры 1-й польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, сфарміраванай на тэрыторыі СССР па ініцыятыве Саюза польскіх патрыётаў. Камандаваў дывізіяй палкоўнік Э. Берлінг. Яе баявы шлях пачаўся ў бітве 12—13 кастрычніка 1943 г. пад Леніна (населены пункт недалёка ад Горак Магілёўскай вобласці). Многія воіны дывізіі вызначыліся ў баі і былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а трое з іх атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.
    Наступаючым часцям Чырвонай Арміі дапамагалі падпольшчыкі і партызаны. Яны паралізавалі рух на чыгунках, штурмам авалодалі мястэчкам Горваль і ўтрымлівалі яго да падыходу савецкіх войск, удзельнічалі ў вызваленні Калінкавіч, Васілевіч, Лельчыц і іншых населеных пунктаў. Разам з тым не дазвалялі ворагу рабаваць і спальваць вёскі, вывозіць на катаргу жыхароў.
    У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны — поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі, вызваленне народаў Еўропы ад фашысцкага рабства і крушэнне гітлераўскай Германіі. Значную ролю ў рашэнні задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя, вядомая пад кодавай назвай «Баграціён».