• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі: XX ст. Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Гісторыя Беларусі: XX ст.

    Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 349с.
    Мінск 1993
    125.34 МБ
    Змены, якія адбыліся ў Еўропе, мелі важнае значэнне для Беларускай ССР. У асобе краін Усходняй Еўропы яна набыла дружалюбных суседзяў, атрымала добрую магчымасць для наладжвання з імі на трывалай аснове шматбаковых эканамічных і культурных сувязей.
    Але адносіны СССР з саюзнымі краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы не былі раўнапраўнымі. Народнадэмакратычныя рэжымы, якія склаліся ў гэтых краінах у першыя пасляваенныя гады, былі зламаны ў працэсе ўстанаўлення над імі сталінскага дыктату. 3 кааліцыйных урадаў гэтых краін былі выгнаны дэмакратычныя сілы, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з фашызмам, устаноўлены рэжымы асабістай улады, сілай навязана сталінская мадэль сацыялізму. Гэта супярэчыла інтарэсам народаў як СССР, так і дружалюбных з ім краін, перашкаджала ўстанаўленню паміж імі сапраўды раўнапраўных, заснаваных на дэмакратычных пачатках адносін, вызначала іх недаўгавечнасць.
    Югаславія выступіла супраць сталінскага дыктату ў міждзяржаўных адносінах і ў 1948 г. парвала адносіны з СССР. Іх нармалізацыя адбылася ў 1953—1954 гг., ужо пасля смерці Сталіна. У 1961 г. Албанія перастала прымаць удзел у рабоце СЭУ і выйшла з Варшаўскага Дагавора.
    БССР — адна з краін-заснавальніц ААН. Павышэнне ролі БССР на міжнароднай арэне ў пасляваенныя гады выявілася перш за ўсё ў яе актыўным удзеле ў пасляваенным уладкаванні свету, стварэнні і дзейнасці новай міжнароднай арганізацыі — ААН і яе га-
    лоўных органаў. Ужо ў ходзе абмеркавання пытання аб пасляваенным уладкаванні свету і стварэнні ААН урад СССР прапанаваў прызнаць, побач з СССР, раўнапраўнымі членамі ўсе савецкія рэспублікі. Аднак згода з ЗША і Англіяй была дасягнута толькі ў адносінах Беларускай і Украінскай савецкіх рэспублік. Гэтым прызнаваўся іх вялікі ўклад у разгром фашызму і панесеныя імі ў ходзе вайны каласальныя людскія ахвяры і матэрыяльныя страты.
    27 красавіка 1945 г. міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік краінзаснавальніц гэтай арганізацыі. Так БССР упершыню ў гісторыі стала членам самай прэстыжнай арганізацыі, створанай у мэтах падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, развіцця дружалюбных адносін паміж народамі, ажыццяўлення міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару.
    Але членства БССР у ААН не прывяло да якіхнебудзь прынцыповых змен у становішчы рэспублікі як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне, да пашырэння яе функцый і паўнамоцтваў. Строга цэнтралізаваная камандна-адміністрацыйная сістэма кіраўніцтва сталінскага тыпу, якая ўсталявалася ў краіне, таксама як і татальная цэнтралізацыя грамадска-палітычнага жыцця, надзейна душыла ўсякую самастойнасць рэспублік, нацый і народнасцей. Таму і ўдзел дэлегацыі БССР у рабоце ААН з самага пачатку прыняў фармальны характар. Яна фактычна з’яўлялася часткай дэлегацыі СССР, сумесна з якой галасавала па ўсіх пытаннях, што абмяркоўваліся ў ААН.
    Разам з тым раўнапраўнае членства БССР у складзе ААН аб’ектыўна адыгрывала станоўчую ролю. Яно пашырала яе міжнародны дыяпазон, садзейнічала ўстанаўленню і развіццю сувязей і кантактаў з іншымі краінамі, набыццю дыпламатычнай культуры, вывучэнню і абагульненню вопыту іншых краін на аснове непасрэднага назірання за працэсамі, якія адбываліся ў свеце. У гэтым, мабыць, заключаўся і галоўны сэнс удзелу дэлегацыі БССР у абмеркаванні пытанняў, якія выносіліся на штогоднія сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, на пасяджэнні яе камітэтаў і камісій. Па шэрагу важных праблем дэлегацыя БССР выступала з прапановамі і праектамі рэзалюцый, чым садзейнічала актывізацыі
    дзейнасці ААН. У прыватнасці, па яе прапанове ў 1946 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю «Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў». На Парыжскай мірнай канферэнцыі ў гэтым жа годзе пры абмеркаванні тэрытарыяльных і рэпарацыйных пытанняў дэлегацыя Беларускай ССР дабівалася справядлівага пасляваеннага ўладкавання Еўропы без якой бы там ні было дыскрымінацыі і ўніжэння годнасці асобных дзяржаў і народаў. 3 такіх пазіцый 10 лютага 1947 г. міністр замежных спраў БССР К. В. Кісялёў падпісаў у Парыжы мірныя дагаворы з былымі саюзнікамі гітлераўскай Германіі — Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.
    Узмацненне «халоднай вайны». Віноўнікамі абвастрэння адносін паміж СССР і краінамі Захаду ў пасляваенныя гады, расколу свету пад сцягам абвастрэння ідэалагічнай барацьбы з’явіліся абодва проціборствуючыя бакі, якія замест перагавораў і пошуку ўзаемапрымальных рашэнняў сталі на шлях сілавога вырашэння міжнародных пытанняў. У ЗША гэта атрымала канцэнтраванае выяўленне ў палітыцы «адкідвання» камунізму, а ў СССР — у бурным нарошчванні ўзбраенняў, фарміраванні ў свядомасці народа новага ворага ў асобе амерыканскага імперыялізму, у пераходзе да жорсткага дыктату ў адносінах з краінамі Усходняй Еўропы. Адмова ад эканамічнага супрацоўніцтва з заходнім светам і пераход да канфрантацыі на шляхах пасляваеннага ўладкавання свету супярэчыла інтарэсам як аднаго, так і другога боку. Абвастрэнне міжнародных адносін зрабіла адбітак і на дзейнасці ААН, якую абодва бакі выкарыстоўвалі як трыбуну для ўзаемных абвінавачванняў і выкрыцця. Сваю лепту ў працэс абвастрэння проціборства ўнесла і дэлегацыя БССР. У прамовах і выступленнях яе прадстаўнікоў канцэнтравалася ўвага на выкрыцці агрэсіўнага курсу амерыканскага і міжнароднага імперыялізму, якому супрацыіастаўлялася «...сапраўды народная, міралюбівая, у вышэйшай ступені гуманная знешняя палітыка СССР». Безумоўна, імперыялізм, у тым ліку амерыканскі, заслугоўваў сур’ёзнай крытыкі ў сувязі з умяшаннем у вайну ў Карэі, эканамічным і палітычным націскам на краіны Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Аднак замоўчвалася пры гэтым, што сама вайна ў Карэі з’яўлялася спробай сіл ваенным шляхам распаўсюдзіць сацыялістычную рэвалюцыю, якая была заклікана вырашыць сацыяльна-
    эканамічныя і палітычныя праблемы, што стаялі перад грамадствам.
    У абвастрэнні міжнародных адносін народы свету не без падстаў убачылі нарастаўшую пагрозу новай сусветнай вайны. Савецкія людзі рашуча падтрымалі масавы рух за мір. Аднак унутры краіны ён у пэўнай меры абмяжоўваўся, паколькі яго арганізатарам выступаў бюракратычны партыйна-дзяржаўны апарат, народу адводзілася пасіўная роля.
    Галоўным вынікам змен, якія адбыліся ў знешнепалітычным жыцці Беларускай ССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, з’явіўся выхад праз членства ў ААН на шырокую міжнародную арэну. Пачалі дзейнічаць пастаянныя прадстаўніцтвы рэспублікі ў ААН і яе спецыялізаваных органах, такіх, як ЮНЕСКА (Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры), МАП (Міжнародная арганізацыя працы), МСЭ (Міжнародны саюз электрасувязі) і інш. Устанаўліваліся непасрэдныя кантакты і сувязі дэлегацыі БССР з дэлегацыямі іншых краін, развіваліся культурныя сувязі рзспублікі, асабліва з усходнееўрапейскімі краінамі. Аднак у цэлым міжнародная дзейнасць рэспублікі насіла ў гэтыя гады абмежаваны характар. Зусім недастаткова ўдзялялася ўвагі развіццю непасрэдных эканамічных сувязей рэспублікі з іншымі краінамі.
    Задамні. 1. Раскажыце пра змены, якія адбыліся ў міжнародным становішчы БССР пасля Вялікай Айчыннай вайны. 2. Прааналізуйце прычыны, што перашкаджалі развіццю сапраўднай дружбы народаў БССР і краін Усходняй Еўропы ў пасляваеннь’я гады. 3. Пакажыце, якое значэнне для БССР мела ўваходжанне ў ААН. 4. Растлумачце прычыны ўзнікнення «халоднай вайны».
    § 32.	Павышэнне актыўнасці БССР у дзейнасці ААН
    Барацьба за ўмацаванне міру і ліквідацыю каланіялізму. Нягледзячы на «халодную вайну», інтэграцыйныя працэсы ў сусветнай эканоміцы пад уздзеяннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая разгарнулася з 50-х гг., паступальна пашыраліся і паглыбляліся. А разам з гэтым узрастала цана міру для ўсіх і кожнай асобнай краіны. Гэта аказвала ўплыў на дзейнасць ААН, большасць членаў якой бачылі сваю задачу ў тым, каб не дапусціць развязвання новай вайны.
    Дэлегацыя Беларускай ССР у ААН таксама адстойвала лінію на ўмацаванне міжнароднага міру і бяспекі, змагалася за раззбраенне, хоць ніхто ў гэта сур’ёзна не верыў, поўную ліквідацыю каланіялізму, за раўнапраўнае эканамічнае супрацоўніцтва паміж усімі краінамі. Яна таксама выступіла за строгае захаванне ўсімі краінамі Статута ААН, супраць спроб перагляду яго асноў. Пры актыўным удзеле дэлегацыі БССР XV сесія ААН у 1960 г. прыняла Дэкларацыю аб наданні незалежнасці каланіяльным краінам і народам, якая паслужыла асновай поўнага крушэння каланіялізму ў свеце. Яна выступала з рашучым асуджэннем вайны, якую вялі ЗША ў В’етнаме. Патрабаванне аб спыненні вайны і неадкладным вывадзе амерыканскіх войск з В’етнама актыўна падтрымалі працоўныя рэспублікі. На многіх прадпрыемствах і ва ўстановах адбыліся масавыя мітынгі пратэсту. Іх рэзалюцыі друкаваліся ў газетах, накіроўваліся пасольству і ўраду ЗША. Працоўныя рэспублікі выступалі за аказанне неабходнай дапамогі в’етнамскаму і іншым народам у іх цяжкай барацьбе з замежнай агрэсіяй.
    Сумесна з дэлегацыямі СССР, УССР, усходнееўрапейскіх краін дэлегацыя БССР выступала ў ААН у абарону інтарэсаў кангалезскага народа, за вывад замежных войск з Афрыканскага кантынента, рашуча асудзіла агрэсію Ізраіля ў 1967 г. супраць Егіпта, Сірыі і Іарданіі, выступала з падтрымкай краін Паўднёвай Афрыкі ў іх барацьбе супраць расізму і апартэіду.
    Удзел у рашэнні пытанняў раззбраення. На многіх сесіях ААН у 60—70-я гг. абмяркоўваліся пытанні аб усеагульным і поўным раззбраенні, аб знішчэнні ядзернай зброі. Дэлегацыя БССР удзельнічала ў іх абмеркаванні, аднак да прыняцця такіх рашэнняў заходнія краіны аказаліся не гатовы. Ды і самі ініцыятары пастаноўкі пытання больш канцэнтравалі ўвагу на прапагандысцкім баку справы, чым на дасягненні практычных вынікаў. Гэта была цэлая паласа ў гісторыі ААН, калі паміж вядучымі краінамі разгарнулася спаборніцтва па праяўленню ініцыятыў і ўнясенню на яе абмеркаванне важных пытанняў, пры заведамай іх непадрыхтаванасці. Тым не менш па некаторых пытаннях былі дасягнуты пагадненні. У 1963 г. у Маскве быў падпісаны Дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў трох сферах (у атмасферы, космасе і пад вадой). К канцу 70-х гг. яго падпісалі каля 120 дзяржаў. БССР