• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі: XX ст. Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Гісторыя Беларусі: XX ст.

    Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 349с.
    Мінск 1993
    125.34 МБ
    Уздым прамысловай вытворчасці рэспублікі працягваўся і ў гады 9-й пяцігодкі і склаў 64 %. На 43 % узрасла прадукцыйнасць працы, якая забяспечыла больш за 76 % усяго прыросту прамысловай прадукцыі. Было ўведзена ў строй больш за 90 новых буйных прамысловых прадпрыемстваў. У іх ліку Беларускі шынны камбінат у Бабруйску, нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры, Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній і інш. На 60-я — першую палавіну 70-х гг. прыпадае хуткі рост канцэнтрацыі, развіццё спецыялізацыі і кааперавання вытворчасці. Ствараліся вытворчыя аб’яднанні, падэтальна спецыялізаваныя прадпрыемствы, якія дапаўнялі дзеючыя прадпрыемствы прадметнага профілю.
    Спад тэмпаў росту прамысловасці. Нягледзячы на высокія паказчыкі колькаснага росту прамысловай вытворчасці ў першай палавіне 70-х гг., паралельна ішлі і ўзмацняліся негатыўныя з’явы. Асабліва істотным у гэтых адносінах з’яўляецца адставанне тэмпаў паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасцьдасягненняў навукі і тэхнікі. Гэта стрымлівала пераход прамысловай вытворчасці на якасна новы ўзровень, які базіраваўся на інтэнсіўным развіцці ўсіх яе галін. Адбывалася падзенне якаснага ўзроўню многіх вырабаў, павялічвалася іх адставанне ад сусветных стандартаў і трацілася канкурэнтаздольнасць на сусветным рынку.
    Таму ў другой палавіне 70-х гг. рабіліся спробы дабіцца павышэння эфектыўнасці вытворчасці і якасці
    выпускаемай прадукцыі. Пры гэтым прадугледжвалася забяспечыць паскораны рост найбольш прагрэсіўных галін, асабліва радыётэхнічнай, электроннай, станкабудаўнічай прамысловасці, шэрага вытворчасцей хімічнай галіны, машынабудавання і інш.
    За пяцігодку было пабудавана 40 буйных прамысловых прадпрыемстваў. У іх ліку Пінскі завод кавальскапрэсавых аўтаматычных ліній, Гродзенскі завод сінтэтычнага валакна, Жлобінская фабрыка штучнага футра, Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка і інш. Адбылося далейшае ўзмацненне канцэнтрацыі вытворчасці. У 1980 г. у рэспубліцы дзейнічала каля 200 вытворчых і навукова-вытворчых аб’яднанняў, на долю якіх прыпадала звыш 50 % усяго аб’ёму рэалізаванай прадукцыі, тады як у 1975 г. іх было напалавіну менш.
    Аднак развіццё прамысловасці ў гэтыя гады, як і ўсёй народнай гаспадаркі, па-ранейшаму характарызавалася пераважна ростам колькасных паказчыкаў, тады як намечаныя меры па павышэнню інтэнсіфікацыі вытворчасці і паляпшэнню якасных паказчыкаў аказаліся ў многім нерэалізаванымі. Сярэднегадавыя тэмпы росту прадукцыйнасці працы знізіліся з 8,6 % у дзевятую пяцігодку да 4,5 % у дзесятую, адставанне тэхнічнага ўзроўню ад дасягненняў прамыслова развітых краін павялічылася. У цэлым за 1981 —1985 гг. прырост прамысловай прадукцыі ў рэспубліцы склаў 29 %. Было пабудавана і ўведзена ў дзеянне 36 новых буйных прамысловых прадпрыемстваў, сярод іх Беларускі металургічны завод у Жлобіне, кавальскі завод цяжкіх штампаў у Жодзіне, завод ліцця і нармалей у Гомелі, па вырабу тэхналагічнай аснасткі і вытворчасці вырабаў з металічных парашкоў у Маладзечне, кармавых дражджэй у Мазыры і інш. Аднак перавесці прамысловасць на інтэнсіўны шлях развіцця за кошт узмацнення каманднага кіраўніцтва ёю не ўдалося.
    Вынікі пасляваеннага развіцця прамысловасці. Вынікам развіцця прамысловасці БССР у пасляваенныя гады з’явілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу, у якім у 1986 г. налічвалася 1490 прадпрыемстваў, больш за палавіну з іх уваходзілі ў склад вытворчых і навукова-вытворчых аб’яднанняў. Індустрыяльны воблік рэспублікі пачалі вызначаць магутная энергетыка, машынабудаванне і прыборабудаванне, хімія і нафтахімія, электроніка і радыёэлектроніка, вытворчасць мінеральных угнаенняў,
    сінтэтычных валокнаў і інш. За гэтыя гады павысіўся тэхнічны ўзровень прамысловай вытворчасці, звязаны з пераходам ад машынна-фабрычнай да комплекснааўтаматызаванай вытворчасці. На пачатак 1985 г. на прадпрыемствах дзейнічала 4100 комплексна-механізаваных, аўтаматызаваных, комплексна-аўтаматызаваных участкаў, цэхаў і вытворчасцей, 330 прадпрыемстваў, каля 10 тыс. механізаваных паточных і аўтаматычных ліній. Пашырылася выкарыстанне станкоў з лікавым праграмным кіраваннем, станкоў-аўтаматаў. Прынцыпова новым напрамкам у аўтаматызацыі вытворчасці з’явілася робататэхніка. К сярэдзіне 80-х гг. прамысловыя робаты пачалі выкарыстоўвацца на мінскіх заводах: трактарным, «Тэрмапласт» і інш.
    Інтэграваным паказчыкам эфектыўнасці тэхнічнага прагрэсу быў рост прадукцыйнасці працы. Ен нарастаў аж да канца 60-х гг„ аднак у 70-я — першай палавіне 80-х гг. тэмпы яго затармазіліся, амаль на 30 % знізілася фондааддача, павялічыўся разрыў у тэхнічным узроўні і якасці вырабаў у параўнанні з сусветнымі стандартамі.
    Цяжкасці абвастрыліся і ў сувязі з гіпертрафіраваным апярэджваннем у развіцці вытворчасці сродкаў вытворчасці (група «А», якая ўсё больш ператваралася ў галіну вытворчасці дзеля вытворчасці) у параўнанні з вытворчасцю прадметаў спажывання (група «Б»). У выніку ў гаспадарчых і партыйных органах, навуковай літаратуры сфарміраваўся погляд на вытворчасць прадметаў спажывання як на другарадную галіну. У сваю чаргу планавыя органы, выкарыстоўваючы ў планаванні валавыя паказчыкі і прынцып астаткавых сродкаў у адносінах да групы «Б», садзейнічалі падзенню ролі плана ў яе развіцці.
    Так выявілася ў жыцці рэзкае абвастрэнне супярэчнасцей паміж дырэктыўным кіраваннем, якое скоўвала творчую ініцыятыву і актыўнасць працоўных мас, і неабходнасцю шырокага прастору для іх развіцця. Да таго ж гэты буйны рэспубліканскі комплекс ствараўся амаль што без уліку магчымасці выкарыстання мясцовай сыравіны і пастаўлены быў у поўную залежнасць ад яе знешніх паставак. Гэтым была ўзведзена вялікая перашкода на шляху будучага суверэнітэту рэспублікі.
    Заданні. 1. Раскрыйце, якімі сацыяльна-эканамічнымі фактарамі можна растлумачыць тое, што за гады аднаўлення прамысловасці
    ў рэспубліцы машынабудаўнічая галіна перавысіла даваенны ўзровень амаль у два з палавінай разы. Параўнайце з аднаўленнем прамысловасці ў гады нэпа. 2. Пакажыце, як адбіўся на развіцці прамысловасці БССР уплыў навукова-тэхнічнага прагрэсу. 3. Прааналізуйце, у чым заключалася супярэчнасць развіцця прамысловасці БССР у пасляваенныя гады. Растлумачце прычыны адставання тэхнічнага ўзроўню і якасці прамысловай прадукцыі, якая выпускаецца ў БССР, ад аднатыпнай прадукцыі, што выпускаецца ў прамыслова развітых краінах. 4. Растлумачце, чаму спробы правядзення рэформы ў кіраўніцтве прамысловасцю ў сярэдзіне 60-х гг. аказаліся безвыніковымі.
    § 36.	Будаўніцтва
    Аднаўленне і рост вытворчасці. У пасляваенныя гады ў буйную галіну народнай гаспадаркі рэспублікі ператварылася будаўніцтва. Былі створаны магутныя будаўнічыя арганізацыі, аснашчаныя па тым часе перадавой тэхнікай, такія, як «Белтрактарабуд», «Аўтапрамбуд», «Белстанкабуд», «Белтэкстыльбуд» і інш. У 1948 г. у будаўніцтве рэспублікі было занята звыш 30 тыс. рабочых, інжынерна-тэхнічных работнікаў Значная частка з іх прыбыла ў Беларусь з іншых раёнаў краіны.
    За гады пятай пяцігодкі асноўныя вытворчыя фонды будаўнічых арганізацый выраслі ў 5 разоў. Увайшоў у строй шэраг заводаў зборнага жалезабетону, павысілася тэхнічная аснашчанасць будаўнічых арганізацый. У выніку механізацыя земляных работ дасягнула прыкладна 90 %, пагрузачна-разгрузачных — звыш 50 % і г. д.
    Важнае значэнне меў у 50-х гг. пераход на індустрыяльнае будаўніцтва на аснове шырокага ўкаранення зборнага жалезабетону, іншых матэрыялаў і вырабаў, якія забяспечвалі высокую ступень зборнасці ў будаўніцтве. На гэтай аснове будаўнічая галіна ў рэспубліцы хутка пашыралася. На сярэдзіну 70-х гг у яе ўваходзіла 760 дзяржаўных падрадных і 150 міжгаспадарчых арганізацый. У галіне было занята звыш 370 тыс. чалавек. Будаўнічыя рабочыя з’яўляліся другім па колькасці (пасля прамысловага) атрадам рабочага класа рэспублікі.
    За 60-я — першую палавіну 70-х гг істотна ўмацавалася матэрыяльная база будаўніцтва У 2—3 разы павялічылася колькасць скрэпераў, экскаватараў, буль-
    дозераў, аўтапагрузчыкаў, перасовачных кранаў, аўтагрэйдэраў і іншай будаўнічай тэхнікі. Пашырылася ў будаўніцтве выкарыстанне будматэрыялаў і канструкцый з лёгкіх бетонаў, жалезабетону, алюмініевых сплаваў. Больш стала вырабляцца сілікатных блокаў і пліт, мінеральнай ваты, керамзіту; ступень зборнасці ў будаўніцтве склала каля 50 %.
    Рост механаўзброенасці працы і ўдасканаленне тэхналогіі будаўніцтва забяспечылі за 15 гадоў больш чым двухкратнае павышэнне прадукцыйнасці працы. За 30 гадоў, з 1956 па 1985 г., будаўнікі рэспублікі пабудавалі больш за 500 буйных дзяржаўных прамысловых прадпрыемстваў, каля 120 млн м2 жылой (карыснай) плошчы, у выніку больш за 11 млн чалавек палепшылі жыллёвыя ўмовы. Значнае будаўніцтва вялося ў сферы народнай адукацыі, культуры, навукі, быту.
    Аднак у цэлым развіццё будаўніцтва ў гэтыя гады адбывалася пераважна за кошт фізічнага росту яго матэрыяльна-тэхнічнай базы і павелічэння колькасці будаўнічых рабочых, тады як уплыў тэхнічнага прагрэсу меў абмежаваны характар. Ва ўмовах каманднай сістэмы кіраўніцтва гэта было непазбежным, але пакуль дэмаграфічныя ўмовы забяспечвалі пастаянны прыток рабочай сілы, галіна пашырала сваю вытворчасць. К сярэдзіне 70-х гадоў магчымасці экстэнсіўнага развіцця ў будаўніцтве, як і іншых галінах, у многім сябе вычарпалі, што істотна адбілася на становішчы гэтай галіны.
    Спад у будаўніцтве. 3 другой палавіны 70-х гг. тэмпы развіцця будаўнічай галіны замарудзіліся, што з’явілася вынікам узмацнення негатыўных з’яў у эканоміцы і грамадстве, не дазволіўшых перавесці яе на інтэнсіўны шлях. Нават у 1985 г. ручной працай у будаўніцтве было занята каля 57 % рабочых. Нягледзячы на наяўнасць магутнай будаўнічай тэхнікі, выкарыстоўвалася яна ў многім неэфектыўна, неабходны рамонт і рэканструкцыя тэхнікі праводзіліся нясвоечасова і на нізкім якасным узроўні, што істотна зніжала каэфіцыент выкарыстання. На эфектыўнасці будаўніцтва асабліва адмоўна адбіліся недахопы, a то і поўная адсутнасць малой механізацыі, з-за чаго доля ручной працы заставалася празмерна высокай. 3 дапамогай аўтабетонанасосаў, установак для падачы жорсткіх раствораў, фарбавальных агрэгатаў высокага ціску і іншых механізмаў ва ўсіх развітых краінах на будоўлях была