• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі: XX ст. Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Гісторыя Беларусі: XX ст.

    Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 349с.
    Мінск 1993
    125.34 МБ
    падпісала дагавор у ліку першых — у 1963 г.
    Буйным дасягненнем прыхільнікаў міру з’явілася прыняцце XXII сесіяй ААН у 1968 г. праекта Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, які быў падпісаны ў 1970 г. Яго ратыфікавала абсалютная большасць краін. Ha XXIV сесіі Генеральная Асамблея прыняла рэзалюцыю аб неабходнасці хутчэйшай ліквідацыі хімічнай і бактэрыялагічнай зброі. Праўда, прайшло больш за 10 гадоў, пакуль ЗША і СССР прыступілі да рэалізацыі гэтай рэзалюцыі, але намаганні ААН аказаліся не дарэмнымі.
    Умацаванне міжнароднай бяспекі. Ha XXV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН БССР побач з іншымі краінамі была ініцыятарам прыняцця Дэкларацыі аб умацаванні міжнароднай бяспекі, якой прадугледжвалася недапушчальнасць ваеннай акупацыі чужой тэрыторыі. Існавала і Дэкларацыя ААН, прынятая ў 1965 г., аб недапушчальнасці ўмяшання ва ўнутраныя справы краін, ахове іх незалежнасці і суверэнітэту. На жаль, савецкія кіраўнікі ў 1979 г. фактычна парушылі гэтыя Дэкларацыі, аддаўшы распараджэнне аб уступленні савецкіх войск у Афганістан па просьбе ўрада гэтай краіны. Зараз гэта прызнаецца памылкай. Дэлегацыя БССР у ААН знаходзілася ў ліку тых нямногіх краін, якія не падтрымлівалі патрабавання большасці аб вывадзе савецкіх войск з Афганістана.
    БССР у гэтыя гады падпісала цэлы рад міжнародных актаў па палітычных і прававых пытаннях. Яе прадстаўнікі ўваходзілі ў выбарныя органы міжнародных арганізацый, неаднаразова займалі выбарныя пасады на міжнародных сесіях і канферэнцыях. Выбіралася БССР і непастаянным членам Савета Бяспекі. Усё гэта павышала міжнародны аўт.арытэт рэспублікі. Напрамак усёй гэтай работы вызначаўся знешнепалітычным курсам Саюза ССР, што прадвызначала сумесную распрацоўку праектаў пастаноў і прапаноў на сесіях ААН і яе спецыялізаваных арганізацый, а таксама сумеснае галасаванне па ўсіх пытаннях, якія абмяркоўваліся на сесіях.
    З’яўляючыся раўнапраўным членам міжнароднага супольніцтва, рэспубліка заклікана садзейнічаць умацаванню аўтарытэту нашай краіны на міжнароднай арэне, ажыццяўленню ёю практычных крокаў на карысць міру і бяспекі народаў. Гэта патрабуе высокай адказнасці, прынцыповасці і паслядоўнасці пры выра-
    шэнні міжнародных пытанняў, чаго якраз часта ў гады застою і не хапала.
    Пытанні і заданні. 1. Як вы думаеце, чаму навукова-тэхнічная рэвалюцыя вяла да ўмацавання сувязей краін і народаў? 2. Прааналізуйце дзейнасць дэлегацыі БССР у ААН па ўмацаванню міру і ліквідацыі каланіялізму. 3. Пакажыце ўклад БССР у рашэнне праблемы раззбраення, умацавання бяспекі народаў.
    § 33.	Развіццё эканамічных сувязей
    Рост гандлёва-эканамічных сувязей БССР. Важным бокам міжнароднай дзейнасці рэспублікі з’явілася пашырэнне эканамічных сувязей з зарубежнымі краінамі, што выявілася ў павелічэнні паставак на экспарт вырабаў, якія выпускаюцца ў БССР, увозу тавараў і вырабаў з-за мяжы. Рэалізацыяй тавараў, якія вырабляліся на экспарт, распараджалася Міністэрства гандлю СССР і яго знешнегандлёвыя аб’яднанні. Рэспубліка ж выступала ў якасці пастаўшчыка тавараў па заказах гэтых ведамстваў. Такое становішча склалася ва ўмовах строга цэнтралізаванага кіраўніцтва краінай. У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе з БССР пастаўляліся на экспарт галоўным чынам сыравінныя тавары. 3 сярэдзіны 50-х гг. пачалі экспартавацца аўтамабілі, металарэзныя станкі і інструменты, машыны і прыборы. Ужо ў другой палавіне 60-х гг. доля прамысловых вырабаў у структуры экспарту рэспублікі склала каля 80 працэнтаў. На канец 70-х гг. наменклатура экспартных тавараў, якія вывозіліся з рэспублікі, перавысіла 1000 назваў, і вывозіліся яны амаль у 100 краін свету, а іх выпускам было занята звыш 320 прадпрыемстваў. Асабліва важнае месца ў экспарце краіны займалі беларускія трактары, грузавыя аўтамабілі, сіласаўборачныя камбайны, самаходныя скрэперы, наручныя гадзіннікі, станкі-паўаўтаматы, радыётэхнічныя прыборы, калійныя ўгнаенні.
    У мэтах пашырэння гандлёва-эканамічных сувязей з зарубежнымі краінамі, абмену навукова-тэхнічнымі дасягненнямі Беларуская ССР падпісала Канвенцыю аб міжнародных выстаўках. Лепшыя вырабы яе прадпрыемстваў дэманстраваліся на міжнародных выстаўках і кірмашах, праведзеных у 60—70-я гг. у Канадзе, Японіі, Бельгіі, Італіі, ГДР, Польшчы, Венгрыі, Югаславіі, ЗША і інш. БССР і сама з’яўлялася месцам што-
    гадовага правядзення спецыялізаваных міжнародных выставак.
    Геаграфія эканамічных сувязей. Асаблівае месца займала гандлёва-эканамічнае і тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі з краінамі, якія выступалі пад агульнай назвай «краіны сацыялізму». Мелася на ўвазе, што ўсе яны будуюць або пабудавалі сацыялізм. Гэта краіны, якія ўваходзілі ў СЭУ, а таксама Куба, В’етнам, КНДР і інш. На самай справе ўсё вызначалася не іх сацыяльна-эканамічнай структурай, а асаблівай формай эканамічнага і палітычнага адзінства, якое трымалася на дыктаце Масквы. У гэтым сэнсе ўжыванне названага тэрміна з’яўляецца цалкам правамерным. На долю гэтых краін прыпадала звыш 2/з экспартных паставак з БССР. Яна ўдзельнічала ў стварэнні аб’яднанай энергасістэмы «Мір» і нафтаправода «Дружба», пастаўляла ў сацыялістычныя краіны прамысловыя вырабы, калійныя ўгнаенні, харчовыя тавары. 3 БССР у сацкраінах выкарыстоўвалася абсталяванне на будаўніцтве энергетычных аб’ектаў, прадпрыемстваў металаапрацоўчай, металургічнай і іншых галін прамысловасці. На прадпрыемствах рэспублікі выконваліся заказы па камплектаванню і вытворчай кааперацыі з прадпрыемствамі гэтых краін. Вучонымі і канструктарамі СССР і шэрага краін Усходняй Еўропы была створана і асвоена адзіная сістэма сродкаў электронна-вылічальнай тэхнікі. Актыўнымі ўдзельнікамі ў гэтым з’яўляліся калектывы Мінскага завода ЭВМ імя Арджанікідзе, Інстытута матэматыкі АН БССР. У сваю чаргу ў парадку ўзаемных паставак Беларусь атрымлівала машыны і абсталяванне, тавары шырокага спажывання, прадукцыю сельскай гаспадаркі, сродкі транспарту і сувязі, гандлёвае і медыцынскае абсталяванне, мэблю, медыкаменты і інш.
    Каля 10 % экспартных паставак з БССР у 70-я гг. прыпадала на долю краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, якія сталі на шлях развіцця. Пастаўляліся велікагрузныя аўтасамазвалы, грузавыя аўтамабілі, трактары, металарэзныя станкі, будаўнічая тэхніка і г. д. Спецыялісты з Беларусі працавалі ў гэтых краінах на мантажы, наладцы абсталявання і пуску прадпрыемстваў, якія будаваліся з тэхнічнай дапамогай СССР, аказвалі дапамогу ў падрыхтоўцы мясцовых тэхнічных кадраў. 3 гэтых краін у БССР завозіліся тканіны, бавоўна-валакно, пража, шэрсць, скураная сыравіна, абутак, кава, фрукты і г. д.
    Для паскарэння тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці і іншых галінах народнай гаспадаркі важнае значэнне мелі знешнегандлёвыя і тэхнічныя сувязі з развітымі капіталістычнымі краінамі. На іх долю ў гэтыя гады прыпадала каля 20 % усіх экспартных паставак рэспублікі. Прадметам экспарту былі трактары «Беларусь», аўтамабілі, металарэзныя станкі. У сваю чаргу ў Беларусі выкарыстоўваліся тэхнічны вопыт і абсталяванне гэтых краін для вытворчасці поліэтылену, фосфарнай кіслаты, бытавых халадзільнікаў, тэхнічныя лініі для мясакамбінатаў і малочных заводаў, увозіліся тавары народнага спажывання.
    Зніжэнне эфектыўнасці эканамічных суаязей у 70— 80-я гг. У канцы 70-х гг. у эканамічных сувязях СССР з зарубежнымі краінамі сталі ўзмацняцца негатыўныя тэндэнцыі: падала канкурэнтаздольнасць прамысловых вырабаў на сусветным рынку, зніжаўся на іх попыт, скарачаўся вываз пры адначасовым павелічэнні экспартных паставак сыравіны і энерганосьбітаў (нафты і газу). Гэта вяло да нерацыянальнага іх выкарыстання, скарачэння даходаў ад экспарту ў сувязі з падзеннем цэн на гэтыя тавары на сусветным рынку. Выявілася няздольнасць краіны своечасова рэагаваць на становішча, якое хутка змянялася, унутры краіны і ва ўсім свеце.
    Але галоўнае заключалася не проста ў замаруджанні эканамічнага развіцця краіны, а ў разрыве яго ўзроўню, які катастрафічна павялічваўся ў супастаўленні з развітымі краінамі свету. Калі ў краінах Захаду на базе навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ішоў працэс хуткага ўдасканалення тэхнікі і тэхналогіі вытворчасці, абнаўлення наменклатуры вырабаў, рэзкага павышэння іх якасці, то ў СССР усе гэтыя працэсы, не маючы эканамічнай базы, ажыццяўляліся адміністрацыйнай сістэмай недапушчальна павольна і з велізарнымі стратамі. Становішча пагаршалася і тым, што ў сувязі з уводам нашых войск у Афганістан у 1979 г. развітыя капіталістычныя краіны сталі на шлях абмежавання эканамічных сувязей з СССР, звязваючы іх з патрабаваннем аб вывадзе гэтых войск. Адмоўна адбілася і падзенне ў сувязі з Афганістанам прэстыжу СССР у трэцім свеце. Спусташальна дзейнічалі непасільная гонка ўзбраенняў, у якую ўцягнулася краіна з-за памылак у галіне знешняй палітыкі, умяшанне ў рэгіянальныя канфлікты, неэквівалентныя гандлёвыя абмены. Такім
    чынам, пагаршэнне знешнеэканамічных і гандлёвых сувязей Савецкага Саюза ў канцы 70-х — першай палавіне 80-х гг. з’явілася адлюстраваннем крызісу «адміністрацыйнага сацыялізму», сведчыла аб няздольнасці яго бюракратычнага апарату рашаць як унутраныя пытанні ў інтарэсах грамадства, так і забеспячэння для гэтага спрыяльных знешніх умоў.
    Заданні. 1. Раскажыце, што садзейнічала развіццю гандлёваэканамічных сувязей БССР у пасляваенныя гады. 2. Раскрыйце, чаму пераважную ролю ў гандлёва-эканамічных сувязях БССР адыгрывалі сацыялістычныя краіны. 3. Растлумачце прычыны зніжэння эфектыўнасці гандлёва-эканамічных сувязей на рубяжы 70—80-х гг.
    § 34.	Культурныя сувязі БССР
    Удасканаленне арганізацыі культурных сувязей. Важнае месца ў адносінах з зарубежнымі краінамі займалі культурныя сувязі. Іх развіццё з’яўляецца абавязковай умовай росту ўзаемаразумення паміж народамі і краінамі, умацавання даверу і дружбы, паглыблення эканамічнага і тэхнічнага супрацоўніцтва, у канчатковым выніку ўмацавання міру і бяспекі народаў. БССР падтрымлівала ў гэтыя гады параўнальна шырокія культурныя сувязі, асабліва з краінамі сацыялізму. Гэтыя сувязі ажыццяўлялі дзяржаўныя ўстановы, творчыя саюзы і калектывы, навучальныя і навуковыя ўстановы, бібліятэкі, партыйныя і грамадскія арганізацыі, Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязей з зарубежнымі краінамі, Беларускае таварыства па культурных сувязях з суайчыннікамі за мяжой (Беларускае таварыства «Радзіма»). Прадстаўнікі БССР удзельнічалі ў рабоце такіх міжнародных устаноў, як Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА), Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ), Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ), Міжнародны савет архіваў і інш. Камісія Беларускай ССР па справах ЮНЕСКА супрацоўнічала з аналагічнымі нацыянальнымі камісіямі іншых краін па сумеснай арганізацыі фотавыставак, падбору кандыдатаў з ліку мастакоў, артыстаў, навуковых работнікаў для накіравання за мяжу ў якасці стыпендыятаў ІОНЕСКА, арганізоўвала абмен турыстамі, вечары і юбілеі, прысвечаныя вядомым дзеячам навукі і культуры, і г. д.