• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі: XX ст. Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Гісторыя Беларусі: XX ст.

    Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 349с.
    Мінск 1993
    125.34 МБ
    Мабілізацыя сіл на адпор ворага. У гэты суровы час урад СССР прыняў шэраг надзвычайных мер па мабілізацыі рэсурсаў краіны для адпору агрэсіі. Была распрацавана праграма дзеянняў, якая лягла ў аснову дырэктывы СНК і ЦК ВКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 г. У ёй змяшчаўся заклік да партыйных і савецкіх арганізацый,
    усяго народа перабудаваць жыццё на ваенны лад, падпарадкаваўшы яго інтарэсам фронту, арганізаваць усебаковую дапамогу Чырвонай Арміі, разгарнуць партызанскую барацьбу на савецкай тэрыторыі, захопленай гітлераўцамі.
    У адпаведнасці з дырэктывай пачалася мабілізацыя людзей у Чырвоную Армію і перадача ёй матэрыяльных каштоўнасцей. На заводах і фабрыках усходніх абласцей БССР наладжваліся вытворчасць боепрыпасаў і рамонт баявой тэхнікі і ўзбраення. Каля 2 млн чалавек было мабілізавана на будаўніцтва абарончых збудаванняў: процітанкавых равоў, акопаў, бліндажоў, дзотаў, а таксама палявых аэрадромаў і пасадачных пляцовак. Адначасова праводзілася масавая работа па арганізацыі медыка-санітарнага абслугоўвання чырвонаармейцаў, па збору сродкаў у фонд абароны краіны.
    У гарадах рэспублікі ствараліся знішчальныя батальёны, якія неслі ахову важных аб’ектаў і вялі барацьбу з дыверсантамі праціўніка. У дапаўненне да іх у сельскай мясцовасці арганізоўваліся групы садзейнічання савецкім войскам. У дапамогу Чырвонай Арміі фарміраваліся атрады і палкі народнага апалчэння. Падраздзяленні апалчэнцаў былі створаны ў Віцебску, Гомелі, Жлобіне, Магілёве, Рагачове і ў іншых гарадах і населеных пунктах. Яны налічвалі больш як 33 тыс. байцоў, якія ўдзельнічалі ў стварэнні абарончых рубяжоў, знішчэнні жывой сілы і тэхнікі ворага, абясшкоджванні яго дыверсійных груп.
    Пад кіраўніцтвам спецыяльна створанай эвакуацыйнай камісіі пры СНК БССР і яе мясцовых органах ва ўсходнія раёны краіны былі эвакуіраваны 1,5 млн рабочых і членаў іх сем’яў, перамешчана 122 прадпрыемствы, у тым ліку «Гомсельмаш», Віцебскі, Гомельскі і Магілёўскі станкабудаўнічыя заводы, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Аршанскі льнокамбінат. Прадпрымаліся крокі па эвакуацыі ў тыл гатовай прадукцыі, запасаў каляровых металаў, рухомага саставу і пуцявой гаспадаркі чыгуначных магістраляў, трактароў і камбайнаў, жывёлы і збожжапрадуктаў.
    Абарончыя баі Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі ў ліпені — жніўні 1941 г. Часці Чырвонай Арміі, адступаючы на Усход, працягвалі весці цяжкія абарончыя баі. Стаўка Галоўнага камандавання, створаная 23 чэрвеня 1941 г., вызначыла задачу тэрмінова стварыць на напрамках галоўнага ўдару праціўніка
    сістэму эшаланіраваных палос і рубяжоў і, выкарыстоўваючы іх, актыўным і ўпартым процідзеяннем спыніць ворага, выйграць час для падрыхтоўкі контрнаступлення.
    У пачатку ліпеня 1941 г. арганізуецца лінія абароны на Заходняй Дзвіне і Дняпры. Сюды былі перадыслацыраваны чатыры арміі (19-я, 20-я, 21-я, 22-я), якія налічвалі 37 дывізій. Меркавалася з іх дапамогай не дапусціць прарыву праціўніка на маскоўскім напрамку.
    Штаб Заходняга фронту (камандуючы Маршал Савецкага Саюза С. КЦімашэнка) напружваў усе сілы, каб як мага больш утрымаць праціўніка на р. Бярэзіне і не даць яму з ходу прарвацца да Дняпра. Першыя спробы фарсіраваць Бярэзіну ў раёне Бабруйска былі нейтралізаваны. Аднак новае наступленне танкавай дывізіі фашыстаў, падтрыманае авіяцыяй, спыніць не ўдалося. Гэта паставіла пад пагрозу сканцэнтраванне рэзервных армій у раёнах Оршы, Магілёва, Жлобіна, Рагачова. Упартыя баі разгарнуліся на Бярэзіне паблізу Барысава і ў горадзе. Упартае супраціўленне ворагу было аказана пад Оршай, дзе 14 ліпеня ўпершыню ўступіла ў бой батарэя рэактыўных мінамётаў (камандзір капітан I. А. Флёраў). Тады ж войскі 20-й арміі пад камандаваннем генерала П. А. Курачкіна правялі контрудар у раёне Сянно і Лепеля. Тут адбылася адна з буйнейшых танкавых бітваў пачатковага перыяду вайны. 3 абодвух бакоў у ёй удзельнічала больш як 1,5 тыс. танкаў. Праціўнік быў адкінуты на 30—40 км, аднак, атрымаўшы падмацаванне, ён зноў пацясніў савецкія войскі.
    Надзвычай напружаны характар насілі баі ў раёне Магілёва. Абарона горада ўвайшла гераічнай старонкай у гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Яна працягвалася 23 дні з 4 па 27 ліпеня. Асноўны цяжар барацьбы прыняў на сябе 61-ы стралковы корпус пад камандаваннем генерал-маёра Ф. А. Бакуніна. Сам горад абараняла 172-я стралковая дывізія генерала М. Т. Раманава. Разам з яе воінамі змагаліся 12 тыс. народных апалчэнцаў. Абарона працягвалася і пасля таго, калі горад быў акружаны гітлераўцамі. Апошнія абаронцы Магілёва прарвалі варожае кальцо і выйшлі на Усход.
    Упартыя баі на гомельскім напрамку вёў 63-і стралковы корпус пад камандаваннем камкора Л. Р. Пятроўскага. Ен правёў магутны контрудар і, фарсіраваўшы
    Днепр, вызваліў Жлобін і Рагачоў. Гэта дазволіла ўмацаваць Гомель. Яго абаронцы, сярод якіх знаходзіўся і полк народнага апалчэння, цэлы тыдзень утрымлівалі горад. 19 жніўня гітлераўцы захапілі яго, страціўшы больш як 5200 салдат і афіцэраў.
    Паражэнне савецкіх войск у Беларусі было абумоўлена агульным станам ЗахАВА да пачатку Вялікай Айчыннай вайны — іх непадрыхтаванасцю да абароны. Адбілася і тая акалічнасць, што не была ўлічана магчымасць раптоўнага нападу праціўніка і абарончых баёў на ўласнай тэрыторыі. Вораг скарыстаў слабасць флангаў найбольш буйной беластоцкай групоўкі савецкіх войск, а таксама ўсяго левага крыла ЗахАВА. Наносячы магутныя флангавыя ўдары сваімі танкавымі і механізаванымі дывізіямі пры вялікай падтрымцы авіяцыі, ён нанёс вялікія страты Заходняму фронту (забітыя, параненыя, палонныя і акружэнцы склалі каля 400 тыс. чалавек з агульнай колькасці 750 тыс.), паралізаваў яго процідзеянне і, нягледзячы на гераічнае супраціўленне чырвонаармейцаў, да канца жніўня акупіраваў усю тэрыторыю Беларусі.
    Адказнасць за такі вынік нясуць перш за ўсё Сталін і яго бліжэйшае акружэнне. Але ўсю віну несправядліва ўсклалі на кіраўніцтва Заходнім фронтам. Яго камандуючы Д. Р. Паўлаў і некаторыя іншыя военачальнікі былі асуджаны 1 расстраляны.
    Разам з тым двухмесячныя абарончыя баі савецкіх войск у Беларусі не дазволілі праціўніку рэалізаваць план «маланкавай вайны» ў намечаныя тэрміны і далі магчымасць Стаўцы Вярхоўнага Камандавання (Галоўнакамандавання) сканцэнтраваць рэзервы і правесці абарончыя мерапрыемствы на маскоўскім кірунку.
    Акупацыйны рэжым. На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўводзілі «новы парадак» — дзяржаўную сістэму палітычных, ідэалагічных, эканамічных і ваенных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Яе ідэйнай асновай была чалавеканенавісніцкая «pacaBaa тэорыя» нацыстаў, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі, неабходнасць расшырэння «жыццёвай прасторы» для немцаў і іх «права» на сусветнае панаванне.
    Беларусь была падзелена на часткі. Тэрыторыя Віцебскай, Магілёўскай, большай часткі Гомельскай і
    ўсходніх раёнаў Мінскай абласцей была ўключана ў зону армейскага тылу групы армій «Цэнтр», дзе ўсе адміністрацыйныя функцыі вык'онвала ваеннае камандаванне. Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей увайшлі ў склад рэйхскамісарыята «Украіна». Паўночна-заходнія раёны Брэсцкай і Беластоцкай абласцей з гарадамі Гродна і Ваўкавыск далучаны да Усходняй Прусіі. Паўночна-заходнія раёны Віленскай вобласці адышлі да генеральнай акругі Літвы. Баранавіцкая вобласць, часткі Мінскай і Віленскай, паўночныя раёны Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей (‘/3 тэрыторыі БССР) склалі генеральную акругу Беларусі («Генеральбецырк Беларутэнія»). Яна была ўключана ў састаў рэйхскамісарыята «Остланд» з рэзідэнцыяй у Рызе і падзелена на 10 раёнаў (гэбітаў). Уся ўлада ў іх знаходзілася ў руках цывільнай адміністрацыі, якая апіралася на войскі і розныя службы (СС —ахоўныя атрады, а таксама адборныя войскі, СА — штурмавыя групы, адданыя фюрэру, СД — служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі, гестапа — палітычная паліцыя і інш.). Намеснікам Гітлера ў Беларусі стаў гаўляйтэр Вільгельм Кубэ, а пасля яго забойства падпольшчыкамі — групэнфюрэр войск СС генерал-лейтэнант паліцыі фон Готберг.
    Свой новы «парадак» акупанты ўводзілі вельмі жорстка. Усе рабочыя і служачыя павінны былі з’явіцца на свае працоўныя месцы, а беспрацоўныя — адзначыцца на біржы працы. Каб наладзіць цывільнае жыццё з максімальнай карысцю для сябе, немцы адразу ж сталі на шлях фарміравання акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх падраздзяленняў, прыцягваючы да іх калабарацыяністаў. 3 мэтай стварэння сваёй апоры сярод насельніцтва яны дазволілі прыхільнікам беларускага нацыянальнага руху распаўсюджваць нацыянальную сімволіку, арганізоўваць беларускія школы, тэатральныя і навуковыя ўстановы, у тым ліку Акадэмію навук, выдаваць беларускія газеты. А потым, калі становішча акупантаў стала катастрафічным, яны пайшлі на арганізацыю «дарадчых органаў кіравання», у тым ліку Беларускай цэнтральнай рады і Беларускай краёвай абароны.
    Большасць тых, хто апынуўся на акупіраванай тэрыторыі, схіляліся да захавання свайго былога гаспадарчага статуса, бо трэба было жыць. Але ва ўмовах
    жорсткага акупацыйнага рэжыму і пад уплывам некаторых прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху невялікая частка жыхароў рэспублікі стала супрацоўнічаць з нямецкімі адміністрацыйнымі структурамі, a то і служыць у карных войсках пад лозунгам барацьбы з бальшавізмам.
    Сярод калабарацыяністаў былі беларусы, якія раней пражывалі ў Заходняй Беларусі, Польшчы, Германіі і іншых краінах і зрабілі стаўку на гітлераўскую Германію, жадаючы з яе дапамогай адраджаць Беларусь. На правым фланзе гэтых сіл стаяла Беларуская нацыяналсацыялістычная партыя (беларускія фашысты) на чале з Ф. Акінчыцам, што была створана яшчэ ў пачатку 30-х гг. Калабарацыяністамі сталі і тыя, што знаходзіліся да вайны на тэрыторыі БССР, а пасля яе акупацыі паверылі немцам і свядома пайшлі да іх на службу, хіба абставінамі лёсу аказаліся звязаны з вышэйназванымі элементамі і вымушаны былі далучыцца да немцаў.
    Некаторыя з калабарацыяністаў актыўна супрацоўнічалі ў прапагандысцкім апараце немцаў, удзельнічалі ва ўмацаванні паліцэйскіх падраздзяленняў, якія, па даных на канец 1941 г., налічвалі 15—16 тыс. чалавек, а таксама ў стварэнні і дзейнасці такіх грамадскіх арганізацый, як Беларуская народная самапомач (старшыня I. Ермачэнка), сродкі якой выкарыстоўваліся і немцамі, і Саюз беларускай моладзі (лідэры М. Ганько і Н. Абрамава), які будаваўся па прынцыпу Гітлерюгенда і ахапіў больш за 12 тыс. чалавек. Былі зроблены захады стварыць Беларускі вольны корпус самааховы пад шэфствам брыгадэнфюрэра СС Цэнера, але няўдалыя, бо Берлін праз некаторы час адмовіўся ад гэтых планаў.