• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі: XX ст. Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Гісторыя Беларусі: XX ст.

    Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 349с.
    Мінск 1993
    125.34 МБ
    Асвета і навука. Першапачатковую задачу культурнага развіцця бальшавікі бачылі ў ліквідацыі непісьменнасці. Спроба вырашыць праблему да 10-годдзя Савецкай улады не ўвянчалася поспехамі, хаця пісьменнасць насельніцтва ўзнялася амаль да 60 % (у 1897 г.— 32 %) і пераўзышла агульнасаюзную. У рэспубліцы былі прыняты меры па актывізацыі работы дзяржаўных устаноў і грамадскіх арганізацый (прафсаюзаў, камсамола, фабрычна-заводскіх калектываў) у гэтым напрамку, а таксама па далучэнню да яе шырокай грамадскасці, якая аб’ядналася ў ячэйках таварыства «Далоў непісьменнасць!». У выніку армія добраахвотных культурармейцаў перавысіла 30 тыс. чалавек і абучыла больш за адну трэцюю асоб, якія не ўмелі ні пісаць, ні чытаць. На пачатак 1939 г. доля пісьменных ва ўзросце ад 9 да 49 гадоў склала ў рэспубліцы 80,8 %. Але гэта аказалася ніжэй за сярэднія даныя па СССР. У табліцы пісьменнасці насельніцтва саюзных рэспублік БССР «узначаліла» групу адстаючых (Кіргізская, Узбекская і Туркменская ССР), не лічачы Літоўскай і Малдаўскай, якія ўвайшлі ў склад Саюза напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Адмоўна адбілася скасаванне палітыкі беларусізацыі.
    Адначасова прадпрымаліся крокі па развіццю агульнаадукацыйнай школы. Гэтаму садзейнічалі дзяр-
    жаўныя асігнаванні на яе патрэбы, хаця і адносна бедныя ва ўмовах фарсіраванага росту эканомікі і дзеяння «астаткавага прынцыпу» фінансавання культуры, а таксама рэформы 30-х гг., у прыватнасці ўвядзенне ўсеагульнага і абавязковага пачатковага навучання, а затым і сямігадовага. Пэўную ролю пры гэтым адыгралі дапамога прафсаюзаў, шэфства прадпрыемстваў і дзейнасць таварыства «Сябар дзяцей». У рамках СССР была створана адзіная сістэма адукацыі, уведзена прадметнае навучанне і арганізаваны рэжым заняткаў.
    Усё гэта не магло забяспечыць трывалага развіцця культуры, бо рабілася з мэтай насаджэння марксісцкай ідэалогіі і выхавання насельніцтва ў духу пакорнасці. Зацвярджалася уніфікацыя навучання, адмова ад дыферэнцыраванага выкладання ў адпаведнасці са здольнасцямі вучняў, ад сістэматычнай работы па іх прафесійнай арыентацыі і інш. He ўдзялялася патрэбнай увагі павышэнню якасці падрыхтоўкі вучняў і развіццю іх творчага мыслення.
    Разам з пашырэннем школьнай адукацыі разгарнулася падрыхтоўка кадраў для патрэб народнай гаспадаркі. Рашэнню гэтай задачы служылі пасылка моладзі на вучобу ў цэнтральныя раёны краіны, выкарыстанне камандзіраваных у рэспубліку спецыялістаў з цэнтра, стварэнне ўласнай сеткі рабфакаў, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў з дзённай, вячэрняй і завочнай формамі навучання. У канцы другой пяцігодкі ў БССР функцыяніравалі 153 спецыяльныя навучальныя ўстановы, у тым ліку 25 вышэйшых. Колькасць навучэнцаў у іх перавысіла 56 тыс. чалавек.
    У справе выхавання мас у духу ідэалогіі таталітарызму важнае значэнне надавалася клубам, чырвоным куткам, бібліятэкам, гурткам. Пастаноўка кінафільмаў, спектакляў, лекцый, вечароў мастацкай самадзейнасці, пытанняў і адказаў, сямейных вечароў, «жывых», вусных і светлавых газет, эстрадных выступленняў «сіняблузнікаў» выкарыстоўвалася для насаджэння ідэй марксізму, адданасці бальшавіцкай партыі і культу асобы Сталіна.
    Праводзімая бальшавікамі індустрыялізацыя і рэканструкцыя ўсяго грамадскага ладу патрабавалі паставіць сабе на службу і навуку. Нароўні з падрыхтоўкай новых навуковых кадраў разгортвалася шырокая сетка навукова-даследчых устаноў. У гэтых умовах
    непазбежным з’явілася пашырэнне Акадэміі навук БССР. У яе складзе ўжо дзейнічала 14 навукова-даследчых інстытутаў. Сярод іх — інстытуты філасофіі, мовазнаўства, літаратуры і мастацтва, гісторыі і эканомікі, біялагічных навук, аграглебавы, хіміі, геалогіі, фізіка-тэхнічны, псіханеўралагічны і інш. Ha АН БССР былі ўскладзены задачы каардынацыі навукова-даследчых прац, іх выканання, а таксама ўкаранення ў вытворчасць вынікаў гэтых прац. Акадэмія навук стала цэнтрам навуковага жыцця рэспублікі, хоць і абмежаванага жорсткімі ідэалагічнымі рамкамі.
    Дзейнасць АН БССР будавалася ў адпаведнасці' з сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі пераўтварэннямі, што адбываліся ў рэспубліцы і краіне ў цэлым. Інстытуты грамадскіх навук вывучалі строга зададзеныя пытанні марксісцка-ленінскай дыялектыкі і класавай барацьбы, эканомікі прамысловасці і сельскай гаспадаркі, сацыяльна-эканамічнай гісторыі і гісторыі савецкага грамадства, беларускага мовазнаўства ілітаратуразнаўства, крытыкі буржуазных уплываў і ідэалогіі фашызму. Пры гэтым вострая ідэйна-тэарэтычная барацьба часам вырастала ў палітычныя абвінавачанні, што мела вельмі негатыўнае значэнне для развіцця грамадазнаўчых навук.
    У галіне гісторыі разгарнулі работу археолагі A. М. Ляўданскі, К. М. Палікарповіч, С. А. Дубінскі. Іх археалагічныя экспедыцыі прывялі да адкрыцця існавання на Беларусі эпохі верхняга палеаліту і інш. Шырока разгарнуліся этнаграфічныя даследаванні (A. I. Сержпутоўскі, I. А. Сербаў, М. М. Нікольскі, Н. I. Лебедзева). Вядучай тэмай у галіне сацыяльна-палітычнай гісторыі была тэма барацьбы народных мас супраць феадальнага прыгнёту (У. I. Пічэта, I. Ф. Лочмель і інш.). Вучонымі інстытута гісторыі былі надрукаваны два тамы «Матэрыялаў да гісторыі мануфактуры ў перыяд распаду феадалізму», першы том «Гісторыя Беларусі ў дакументах», зборнік дакументаў «Кастрычнік на Беларусі» і інш.
    Традыцыйнымі для Акадэміі сталі даследаванні біялагічнага профілю. Была зроблена геамарфалагічнае апісанне тэрыторыі БССР і выканана праца «Глебазнаўства і глебы БССР». У сценах Акадэміі былі закладзены асновы навуковых школ па важных напрамках арганічнай і неарганічнай хіміі. Менавіта тут пачалася распрацоўка шэрага актуальных праблем матэма-
    тыкі, а таксама фізікі металаў. Значныя поспехі былі дасягнуты вучонымі Акадэміі ў вывучэнні пытанняў, звязаных з прамысловай вытворчасцю каніфолі і шкіпінару, са здабычай, сушкай і спальваннем торфу, высвятленнем хімічнага саставу торфу і сапрапеляў, асушэннем забалочаных зямель, павышэннем ураджайнасці сельскагаспадарчых культур, вывядзеннем карысных сартоў бульбы і лёну, выкарыстаннем лясных рэсурсаў.
    У 1940 г. у БССР налічвалася 67 навуковых устаноў, у якіх працавала больш як 2200 навуковых супрацоўнікаў, у тым ліку 28 акадэмікаў і 22 члены-карэспандэнты. Сярод іх найбольш вядомымі былі С. Я. Вольфсан (філасофія), М. А. Пятровіч (эканоміка), У. I. Пічэта і М. М. Нікольскі (гісторыя), П. А. Бузук (мовазнаўства), М. I. Замоцін (літаратуразнаўства), Ц. Л. Берсцін (матэматыка), I. Г. Некрашэвіч (фізіка), В. В. Шкацелеў (хімія), A. I. Кайгародаў (геафізіка), М. Ф. Бліадухо (геалогія), A. Р. Жэбрак (біялогія) і інш.
    «Пітаратура і мастацтва. Дэфармацыя савецкага грамадства, разрыў слова і справы выразна праявіліся ў развіцці маладой беларускай савецкай літаратуры. Пачатак 30-х гг. быў згубным для яе. Адмоўную ролю ў гэтым адыгралі прадубліраваная ў БССР вядомая пастанова ЦК ВКП(б) 1932 г. «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый», а затым Усебеларускі і Усесаюзны з’езды пісьменнікаў, якія запатрабавалі ад літаратараў паслядоўнага правядзення прынцыпу сацыялістычнага рэалізму. Лагічным іх вынікам з’явілася ідэалізацыя рэвалюцыйных падзей 1 існуючага ў краіне грамадскага ладу. Наперакор праўдзе савецкі чалавек стаў прадстаўляцца як творца і гаспадар новага жыцця. Пра гэта сведчаць многія літаратурныя творы, хоць часам і напісаныя на адносна высокім мастацкім узроўні. Гэта творы А. Александровіча, С. Грахоўскага, Э. Самуйлёнка, Д. Скрыгана, М. Хведаровіча, К. Чорнага і інш. Аповесць П. Галавача «Спалох на загонах», напрыклад, разрэкламаваная як адметная літаратурная з’ява 30-х гг., сваім зместам апраўдвала формы і сродкі, з дапамогай якіх праводзілася масавае «рассяляньванне» краіны.
    Прымусовае ўкараненне прынцыпу сацыялістычнага рэалізму рабіла моцны ўплыў на свядомасць народа, умацоўваючы ў ім веру ў той нібыта справядлівы і адзіна магчымы сацыяльны лад, які будаваўся ў Краіне Саветаў.
    У канцы 20-х — 30-я гг. у рэспубліцы пашыраецца сетка прафесійных драматычных тэатраў. Адкрываюцца дзяржаўныя рускія тэатры, рабочы тэатр, а затым тэатр імя ЦСПСБ, тэатры рабочай моладзі, юнага гледача, тэатр лялек, калгасна-саўгасныя і абласныя. Праўда, некаторыя з іх у 1937—1938 гг. былі расфарміраваны (БДТ-3, на чале якога стаяў вядомы артыст, рэжысёр і драматург У. I. Галубок, тэатр рабочай моладзі і інш.). У іх дзейнасці таксама ўкараняўся прынцып сацыялістычнага рэалізму — прымітыўнага ілюстратарства. Нягледзячы на гэта, захоўваліся лепшыя традыцыі нацыянальнага тэатра. Пра гэта сведчыць Дэкада беларускага мастацтва, якая адбылася ў 1940 г. у Маскве.
    Нягледзячы на адміністрыраванне і ўціск, беларускае тэатральнае мастацтва вылучыла такіх таленавітых акцёраў, як У. I. Крыловіч, Б. В. Платонаў, Г. П. Глебаў, У. I. Уладамірскі, I. Ф. Ждановіч, A. КІльінскі, Л. I. Ржэцкая, якія мелі вялікую папулярнасць сярод гледачоў. Сваёй творчасцю яны ўнеслі істотны ўклад у беларускае сцэнічнае мастацтва.
    У 1928 г. у Ленінградзе была створана кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь», пераведзеная ў канцы 30-х гг. у Мінск. Кінематограф становіцца гукавым, з’яўляюцца рэспубліканская кінахроніка і фільмы для дзяцей. Экранізуюцца літаратурныя творы, аднак пануючай з’яўлялася сучасная тэматыка, якая падавалася ў тым жа апалагетычным (ухваленчым) духу. Развіццё беларускага кінематографа было звязана перш за ўсё з імёнамі Ю. В. Тарыча і У. У. КоршСабліна (найбольш значнымі ў 30-я гг. былі фільмы «Першы ўзвод», «Шукальнікі шчасця», «Адзінаццатага ліпеня» і інш.).
    Важнай падзеяй у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, у якую для работы запрасілі рускага кампазітара В. А. Залатарова — вучня М. А. Балакірава і М. А. Рымскага-Корсакава. Праз год пачаў дзейнасць Беларускі тэатр оперы і балета. У 1937—1938 гг. былі заснаваны Беларуская дзяржаўная філармонія і Ансамбль песні і танца Беларускай ваеннай акругі.
    У 30-я гг. ствараюцца вядомыя беларускія оперы Я. К. Цікоцкага «Міхась Падгорны» — пра батрака, які пад уплывам камуніста становіцца змагаром за шчасце народа, A. В. Багатырова «У пушчах Палес-