Гісторыя Беларусі: XX ст.
Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 349с.
Мінск 1993
Выхад з калгаса з’явіўся натуральнай рэакцыяй сялян выратавацца ад голаду, які ахапіў краіну ў 1932—1933 гг. і забраў 3—4 мільёны жыццяў. Масавы голад абышоў рэспубліку, хаця і тут шматлікімі былі паведамленні аб тым, мабыць, за выключэннем некаторых паўднёвых раёнаў, што сяляне засталіся без хлеба, які сілай канфіскоўваўся ў іх праз калгасы.
К канцу пяцігодкі ў БССР налічвалася больш як
9 тыс. калгасаў, у якія было ўключана звыш 43 % сялянскіх гаспадарак з пасяўной плошчай 1782 тыс. гектараў і было створана 219 новых саўгасаў. Гвалтоўная калектывізацыя рэзка адмоўна адбілася на вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Яе агульны аб’ём у 1932 г. у параўнанні з 1928 г. быў на 26 % меншым, упала ўраджайнасць асноўных культур, на адну трэцюю скарацілася пагалоўе жывёлы. Становішча мала чым адрознівалася ад пасляваеннай разрухі. Кампенсаванне падзення вытворчасці станавілася вельмі праблематычным.
У гады другой пяцігодкі калектывізацыя ў Беларусі завяршылася. У калгасах апынулася 87,5 % сялянскіх двароў і было абагулена 96 % пасяўной плошчы. Створаныя ў МТС палітаддзелы, якія дзейнічалі камандназагаднымі метадамі, ажыццяўляючы «чыстку» калгасаў і іх кіруючых органаў, умацавалі гаспадаркі, але не як кааператыўныя, а як дзяржаўныя. Разам з тым у лютым 1936 г. II Усесаюзны з’езд калгаснікаў-ударнікаў са згоды ЦК ВКП(б) прыняў прыкладны Статут сельскагаспадарчай арцелі, які гарантаваў існаванне асабістай падсобнай гаспадаркі калгаснікаў і гэтым самым даваў некаторую палёгку ім. У выніку адміністрацыйных мер і адначасова нязначных уступак сялянству пачалося паступовае аднаўленне падарванай у ходзе калектывізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці: у калгасах вырасла колькасць выпрацаваных працадзён. На калгасных палях працавала больш як 8 тыс. трактароў, 600 камбайнаў і іншыя сельскагаспадарчыя машыны. Аб’ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі БССР перавысіў узровень 1932 г., але вытворчыя паказчыкі заставаліся ніжэй узроўню канца 20-х гг. Асноўнай крыніцай паступлення бульбы і мяса-малочнай прадукцыі ў дзяржаўны фонд і задавальнення асабістых патрэбнасцей у прадуктах харчавання былі падсобныя гаспадаркі калгаснікаў. Яны і дазваляліся дзеля павелічэння гэтых паставак.
Ліквідацыя хутароў у 1938—1939 гг. з’явілася паўторным гвалтам над сялянствам. Па-ранейшаму падаўляліся любыя нязначныя спробы дэмакратыі ў калгасах і ўсякая ініцыятыва знізу, накіраваная на паляпшэнне матэрыяльнага становішча калгаснікаў.
Вынікі пераўтварэння вёскі. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі азначала карэнныя змены ўсяго ладу жыцця асноўнай масы насельніцтва рэспублікі. Яе выні-
кам з’явіліся ліквідацыя шматукладнасці ў эканоміцы і стварэнне буйных калектыўных гаспадарак.
Калектыўная праца ў савецкім варыянце не паказвала сваёй перавагі над індывідуальнай. Метады, якімі ажыццяўлялася абагульванне сялянскіх гаспадарак, злачынствы пры правядзенні калектывізацыі (рэпрэсіраваны кожны 6-ы селянін), пазбаўленне калгасаў гаспадарчай самастойнасці з самага пачатку тармазілі іх гаспадарчы рост. 2-е выданне прыгоннага права атрымала замацаванне ў наступныя гады. Ад калгаснай вёскі на розныя дзяржаўныя патрэбы ўсё больш адрываліся чалавечыя і матэрыяльныя рэсурсы. Цэны на зерне і большую частку іншых сельскагаспадарчых прадуктаў захоўваліся ў некалькі разоў ніжэйшыя за рыначныя. 3/4 прадукцыі нарыхтоўвалася бясплатна. Важнейшыя сродкі вытворчасці, а таксама кваліфікаваныя кадры засяроджваліся ў дзяржаўных МТС. Паралельна ўзмацнялася сістэма дырэктыўнага планавання і бюракратычнага камандавання калгасамі з боку партыйна-дзяржаўнага апарату.
Самі ж калгаснікі былі адхілены ад валодання сродкамі вытворчасці. Калектыўнае не рабілася «маім», не выклікала ашчадных адносін да грамадскага, а прыводзіла да пагардлівых адносін да яго. Больш таго, працаўнікі сельскай гаспадаркі былі пазбаўлены пашпартоў, што выключала магчымасць свабоднага перамяшчэння, юрыдычна прывязвала да калгаса і павялічвала прымусовы характар працы. Пачалося рассяляньванне вёскі.
Пытанні і заданні. 1. Ахарактарызуйце сацыяльна-эканамічнае становішча беларускай вёскі напярэдадні «суцэльнай» калектывізацыі. 2. У чым сэнс сталінскай мадэлі калектывізацыі? Хто быў яе праціўнікам? 3. Выдзеліце і ахарактарызуйце перыяды калектывізацыі беларускай вёскі. 4. Як сяляне супраціўляліся ўступленню ў калгасы? 5. Што хавалася за палітыкай ліквідацыі кулацтва як класа? Вынікі гвалтоўнай калектывізацыі.
§ 23. Усталяванне таталітарнага р?жыму.
Масавыя рэпрэсіі
Цэнтралізацыя кіраўніцтва выіворчасцю. Дырэктыўная сістэма кіравання, якая ўсталявалася ў канцы 20-х— пачатку 30-х гг., не толькі абмяжо^вала, але і знішчала пачаткі вытворчай дэмакратыі. Пытанні ар-
ганізацыі вытворчасці ўсё больш рашаліся не на вытворчых нарадах, а вузкім колам асоб, адміністрацыяй прадпрыемства. Сходы склікаліся галоўным чынам для крытыкі тых, хто правініўся і пакарання «шкоднікаў», для перадачы пэўных указанняў і інфармацыі, а таксама з нагоды чарговай «перамогі» сацыялізму. Яны набывалі распарадча-ўрачысты характар. У калгасах рашаючую ролю адыгрывала праўленне, але часцей за ўсё верхаводзіў яго старшыня, які назначаўся «зверху» і на сходах толькі прадстаўляўся калгаснікам. Пастановы вышэйстаячых інстанцый павінны былі без пярэчання выконвацца ніжэйстаячымі.
Такое кіраўніцтва наогул адмаўляла працоўнаму калектыву ў яго праве быць суб’ектам кіравання вытворчасцю, праяўляць ініцыятыву, укараняць перадавы вопыт і метады работы, браць на сябе адказнасць за канчатковыя вынікі вытворчай дзейнасці. А гэта пазбаўляла грамадства магчымасці ісці да дэмакратычнай сістэмы кіравання.
Бюракратызацыя грамадска-палітычнага жыцця. Палітычны рэжым з рысамі дэмакратычнага цэнтралізму ў 20-я гг. ператвараўся ў палітычны рэжым аўтарытарнага цэнтралізму—беспярэчнага падначалення цэнтральнай уладзе. Гэта праяўлялася перш за ўсё ва ўзаемаадносінах органаў розных ступеней унутры кіруючай, бальшавіцкай партыі, а таксама_ паміж імі, з аднаго боку, і радавымі камуністамі, з другога. Падобныя змены адбываліся ва ўсіх звёнах савецкай палітычнай сістэмы, на чале якой узвышалася партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва.
Справа ў тым, што дзяржаўнае рэгуляванне рынкам супярэчыла палітыцы нэпа. Рэзка разышліся інтарэсы паміж прамысловай і сельскагаспадарчай галінамі народнай гаспадаркі. Узнікла небяспека палітычнага крызісу, які можна было прадухіліць далейшай цэнтралізацыяй улады. Гэтаму садзейнічалі і эканамічныя працэсы на сусветнай арэне, менавіта паглыбленне крызісу гаспадарчых сувязей.
Другой перадумовай такога развіцця грамадскапалітычнага жыцця з’явіўся велізарны рост колькасці членаў партыі, Саветаў, грамадскіх арганізацый, іх кіруючых і выканаўчых органаў за кошт маргінальных сацыяльных слаёў (слаі, якія страцілі былыя сувязі з тым сацыяльным асяроддзем, да якога раней належалі, і не набылі трывалага месца ў новым), асабліва тых,
якія выйшлі з вёскІ, адарваліся ад зямлі, ужо не былі сялянамі, але не сталі рабочымі або служачымі і таму паддаваліся моцнаму ўплыву камандных метадаў кіравання. Такі бурны рост гэтых элементаў у пэўнай меры быў непазбежны ва ўмовах фарсіравання індустрыялізацыі і гвалтоўнай калектывізацыі.
Падобныя працэсы адбываліся і на Беларусі. Доля рабочых, у асноўным учарашніх сялян, у складзе насельніцтва рэспублікі павялічылася з 4,05 % у 1928 г. да 21,9 % у 1935 г. У рэспубліканскай партыйнай арганізацыі яны складалі пастаянна каля 60 %, а на рэспубліканскіх з’ездах Саветаў і сярод членаў ЦВК іх было крыху менш за 50 %. Але новы сацыяльна-палітычны статус не забяспечваў ім адпаведнай псіхалогіі пануючага класа. Таму яны былі добрай падставай для каманднага фарміравання грамадства без багатых.
Невыпадкова, дзесяткі тысяч маладых рабочых рэспублікі былі запрошаны для ўдзелу ў чыстцы дзяржаўнага апарату, што ажыццяўлялася ў 1929—1930 гг. з мэтай удасканалення яго работы, як гэта шырока рэкламавалася. «Ачышчальная» кампанія праводзілася пад прыкрыццём шэфства фабрык і заводаў над дзяржаўнымі ўстановамі. Адгэтуль вырасла так званае сацыялістычнае сумяшчальніцтва, калі тым або іншым рабочым даваліся абавязкі служачых і яны штодзённа выконвалі іх без адрыву ці з адрывам ад вытворчасці. У БССР у шэфскай рабоце ўдзельнічала да 44 прадпрыемстваў, а сацсумяшчальнікамі працавала больш як 250 рабочых. Дзякуючы гэтай практыцы, органы кіравання былі запоўнены «патрэбнымі» людзьмі, якія не маглі самастойна прымаць рашэнні. 3 другога боку, у грамадстве фарміравалася ілюзія «свайго» кіравання.
Пад канец першай пяцігодкі ў кіруючыя органы БССР уліўся вялікі кантынгент рабочых і бяднейшых сялян, што вылучыліся ў ходзе сталінскіх «штурмаў» індустрыялізацыі, калектывізацыі, кіравання. Пры гэтым ён быў тройчы абноўлены. Новаспечаныя кадры занялі вакантныя пасады і новыя пасты, якія з’яўляліся па меры разбухання дзяржапарату, што было непазбежна ва ўмовах камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Іх культурны ўзровень быў яўна недастатковы: тры чвэрці складу мелі толькі пачатковую адукацыю, a то былі і без адукацыі. У выніку сфарміраваўся «кіруючы» дзеяч, гатовы рэалізаваць любыя пастановы, прынятыя вышэйстаячымі інстанцыямі, падтрымаць любыя дзеян-
ні, распачатыя «зверху». Стварыўся бюракратычны апарат, які, аднак, не «вісеў» у паветры, а знаходзіў сваіх выканаўцаў, спекулянтаў на энтузіязме мас, іх веры ў Савецкую ўладу і сацыялізм.
Зацвярджэнне дыктатуры. 3 сярэдзіны 30-х гг. грамадска-палітычнае жыццё штучна кансервуецца на ўзроўні, адпавядаючым палітычнаму рэжыму асабістай улады. Адбываецца зрошчванне партыйнага апарату з дзяржаўным. У яго руках канцэнтруецца заканадаўчая і судовая ўлада. Нізавыя органы як партыйна-дзяржаўных, так і масавых грамадскіх арганізацый арыентуюцца выключна на механічнае выкананне распараджэнняў вышэйстаячых інстанцый. Грамадскія інстытуты і самадзейныя арганізацыі працоўных, якія ўзніклі ў сярэдзіне 20-х гг., канчаткова спыняюць сваю дзейнасць. Закон наогул губляе свой уласны першапачатковы сэнс.
Саветы стваралі толькі бачнасць улады прадстаўнікоў працоўных мас. Іх фарміраванне адбывалася на аснове дырэктыўных указанняў, што выключалі крытыку партыйна-дзяржаўных органаў, спаборніцтва кандыдатур, плюралізм у вызначэнні і рашэнні задач. Спынілася дзейнасць секцый Саветаў і дэпутацкіх груп. Ва ўмовах масавых рэпрэсій вынішчаліся нацыянальныя кадры ў дзяржаўных установах і органах грамадскіх арганізацый.