Гісторыя на градках
агародніцтва на Беларусі
Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
Для сялян цыбуля была важнай крыніцай вітамінаў і найбольш спажыўнай летам нароўні з агуркамі, кропам і іншымі агароднымі культурамі, з якіх рабіліся салаты. A таму сяляне вельмі даражылі ростам не толькі рэпкі, але і верхняга лісця («пер’я»). Дзяцей вучылі, каб пер’е не рвалі з сэрцавіны, а толькі па баках і пажадана з белай ніжняй часткай, каб цыбуля добра расла.
Паспявала цыбуля ў пачатку жніўня. Пер’е жаўцела, panKa вылазіла напалову з зямлі. Калі націна (пер’е) доўга заставалася зялёнай, яе прыгіналі да зямлі рукамі. Выбіралі цыбулю ўручную, пацягнуўшы за хвосцікі кулачком; калі рвалася дрэнна — крыху падкопвалі віламі. Выбраную цыбулю сялянкі вытрымлівалі на градзе яшчэ дзень-два. Галоўнае, каб не было дажджу. Яна падсыхала і збіралася ў кашы, потым яе пераносілі ў цёплае добра праветрываемае памяшканне (у сенцы, клець, паветку) для далейшай прасушкі. Наступнымі аперацыямі былі: ачышчэнне ад верхняга шалупіння і адрыў націння да 12—13 см ад рэпкі, сартыроўка, звязванне папарна для спляцення ў вянкі і вязанкі. Прыгожыя пляцёнкі, якія ў дыяметры дасягалі 25—30 см, рабілі на Магілёўшчыне, Віцебшчыне і ў іншых месцах. У цэнтральнай Беларусі больш пашырана было вязанне цыбулі ў «коскі» (плялі ў косы як валасы), якое зусім не патрабавала адрыву батвы, і пляцёнка таму атрымоўвалася значна танчэйшай. Намі заўважана, што сяляне розных рэгіёнаў прытрымліваліся традыцыйных спосабаў пляцення для кожнай мясцовасці.
Недахоп вітамінаў узімку кампенсавалі за кошт вырошчвання зялёнай цыбулі ўзімку. Дзеля гэтага з пакулля (ачосы льну) рабілі галку, да якой ніткамі прывязвалі галоўкі цыбулі адна каля адной, каб яна нізам дакраналася да пакуля, якое намочвалася і вешалася на вяровачцы ля акна. Лепшае пер’е атрымоўвалася з «татарскай цыбулі» і «маркоўніку»291.
Нароўні з цыбуляй на агародах вырошчваўся і часнок. Толькі яго садзілі значна меней. Зімовы часнок сеялі звычайна ў канцы верасня-кастрычніка (да замаразкаў) у добра ўгноеную глебу на адлегласці 10—13 см адзін ад аднаго і пры першых халадах накрывалі галлём, старызнай, свежым гноем, каб ён не вымерз. Часнок патрабуе такога ж дагляду, як і цыбуля: праполкі, падкормкі, рыхлення. Зімовы часнок у чэрвені выкідваў вялікія стрэлкі з каробачкай сямян, якія ў час трэба было выламаць, каб галоўка вырасла буйной. Гэтую працу маці даручала дзецям. Стрэлкі часнаку не выкідваліся, а крышыліся ў салаты ці, змельчаныя, заліваліся вадой і настойваліся 2—3 сутак. Потым гэтым настоем апырсквалі іншыя расліны ад шкоднікаў. Калі трэба было
аднавіць насенне часнаку, то стрэлкі не выламвалі, а завязвалі ў вузел і чакалі поўнага выспявання каробачак.
Убіралі часнок з град у розны час: зімовы — у канцы ліпеня, яравы — у жніўні. У адрозненне ад цыбулі, ён глыбей укараняецца ў зямлі, і ўборка яго робіцца справай нялёгкай. Таму, як правіла, яго падкопвалі віламі. Прасушаны і ачышчаны ад верхняга шалупіння, часнок вязалі ў вязанкі «коскамі», проста невялікімі пучкамі і вешалі на шастах каля пячы, коміна побач з вязанкамі цыбулі. Але часнок пры такім захоўванні хутка перасыхаў. Дасведчаныя гаспадыні захоўвалі яго ў памяшканнях з добрай цыркуляцыяй паветры.
Агуркі займалі важнае месца сярод агародных культур XIX ст. Рэдкая гаспадыня не садзіла ў сваім агародзе хаця б 2—3 шнуркі агуркоў. Асабліва добрыя іх ураджаі адзначаліся ў цёплае і вільготнае лета. Добра раслі яны на суглінках з перагноем, які часцей уносіўся восенню, а вясной пад агуркі клалі кампост. Асобныя сяляне акрамя арганічных угнаенняў карысталіся і мінеральнымі тукамі (калійнай соллю, чылійскай салетрай і інш.). У час росту агуркі некалькі разоў пасыпаліся попелам, які садзейнічаў іх росту і плоданашэнню, а таксама абараняў ад шкоднікаў і хвароб.
Садзілі агуркі на добра асветленых месцах, абароненых ад вятроў дрэвамі ці будынкамі. Непрыдатнымі лічыліся як высокія месцы, так і нізкія. Часта садзілі побач з макам292. Спосабаў пасеву было некалькі. Сеялі на градках як уздоўж, так і ўпоперак грады, на якой рабілі ямкі да 20 см глыбінёй і 35 шырынёй. Для атрымання больш ранніх агуркоў клалі ў ямкі кампост, перамешаны з зямлёй, ці свежы гной, а на яго насыпалася зямля. Народ лічыў: «Дзе гноем смярдзіць, там і радзіць». Пры апошнім спосабе, якім часцей карысталіся агароднікі, якія вырошчвалі агуркі на продаж, здымалі верхні слой зямлі пэўнай даўжыні і глыбіні, у яму клалі густа гной, а потым засыпалі зямлёй. Атрымоўвалася цёплая града дзякуючы пераправанню гною і выдзяленню ім цяпла.
Але большасць вясковых жанчын не ведалі такой тэхнікі і па традыцыі сеялі агуркі на звычайных градах ці ў барознах, прарэзаных уздоўж агарода, прарошчаным ці сухім насеннем. Грады гэтыя звычайна былі памерам 105 х 35 см і 52
разора рабілася матыкай ці цапкай на глыбіню 4 см. У разору на адлегласці 9 см клалася семя па 2—3 штукі, якое засыпалася граблямі з краёў баразны і пакрывалася зямлёю на палец. Лічылі, што адзіночнае каліва будзе непаўнацэнным і можа загінуць, таму сеялі па 2—3 штукі запар. Калі расліны падрасталі, лішнія калівы проста прышчыпвалі ці вырывалі. Першы пасеў агуркоў рабілі каля паловы мая, другія — у канцы мая. Сяляне верылі, што найбольшы ўраджай будзе ў таго, хто пасее іх на свята Пахома: «Пасееш гуркі, калі Пахом, будзеш абіраць іх мяхом».
Агуркі — культура, вельмі адчувальная да паліву, недахоп якога значна зніжае ўраджай. «Без паліва і капуста не расце» — сцвярджала народная прымаўка. Палівалі раніцай ці ўвечары цёплай вадой, якую зараней наношвалі і налівалі ў бочкі, дзе за дзень яна сагравалася. Ведалі, што халодная вада шкодна ўздзейнічае на далікатны агурок, які мог ад яе загінуць. Разам з палівам часта сумяшчалі і падкормку перабрадзіўшым і разбаўленым вадой каравяком, птушыным памётам. На суглінках пасля паліву ўтваралася корка, а таму трэба было матычыць зямлю паміж радкамі, збіваючы пустазелле і абгортваючы сцябліны зямлёй з бакоў. Нельга было часта матычыць у засушлівае надвор’е, што яшчэ болей пазбаўляла расліны ад вільгаці. Дарэчы, пустазелле на градцы ў такре надвор’е засланяла ад спякоты і затрымлівала вільгаць. Народная прымаўка «Не бяда, што расце лебяда» якраз характарызуе гэта.
Збор гуркоў гаспадыня праводзіла раніцай. Звычайна яна, асцярожна падымаючы гурковыя «косы», шукала крэпкія, сярэдніх і вялікіх памераў агуркі і клала ў фартух («у пелену»), трымаючы левай рукой яго пярэдні край у кулацэ. Сяляне, асабліва пажылыя, любілі есці вялікія, доўгія, крыху пажаўцелыя агуркі (звычайна Вязнікаўскія і Паўлаўскія давалі такія плады)293. Гэтая звычка існуе да гэтай пары, і вяскоўцы сцвярджаюць, што яны больш смачныя294. Кожная гаспадыня прымячала на градцы першы вырасшы агурок («семяннік»), які ахоўвала ад усіх на насенне, папярэдзіўшы, каб не сарваў хто-небудзь з членаў сям’і. Ён выспяваў спачатку на градцы, а пасля поўнай уборкі — на страсе пуні. Калі «семяннікоў» на градзе было многа, гэта адмоўна адбівалася на ўраджаі, бо яны патрабавалі ад расліны шмат спажыўных рэчываў, якіх не хапала іншым пладам.
Буракі (стараславянскае «свекл») былі вядомы грэкам і рымлянам. У XIX ст. сеялі шмат гатункаў буракоў (ліставыя, сталовыя, кармавыя, цукровыя), насенне якіх трапляла ў продаж з Германіі, Польшчы, Расіі і інш. Лепей буракі раслі на суглініста-перагнойных глебах, непрыдатнымі былі таксама пясчаныя. У сырых месцах рабілі для пасеву высокія грады і сеялі намочаным насеннем у пачатку мая. Пасеў ажыццяўлялі «ў раскід», а таксама радамі і гнёздамі. У радках расліны садзілі на 4 см адзін ад аднаго.
Сяляне сеялі буракі простага рускага гатунку — Кажухоўскія з дробнымі каранямі, якія пасля абрэзкі націння рубіліся, як капуста, і ўжываліся, як бацвінне. Караняплод чысціўся і квасіўся для баршчу295.
Сельдэрэй (seler — польск.), на думку даследчыка М.В. Рытава296, быў вядомы славянам у V—VI стст. Быў ён ліставы і каранёвы. Вядома, што ў XIX ст. яго вырошчвалі ў панскіх маёнтках. Многім сялянам ён быў незнаёмы.
Ад палякаў была запазычана пятрушка (pietrus’zka, piotruziele — польск.). Вядома ліставая і карнявая пятрушка, якая сеялася пераважна ў гараджан, у маёнтках і не мела шырокага распаўсюджання ў сялян.
Пастэрнак («пустерняк», pastemak — польск.) з’яўляецца старажытнай кулыурай, першыя звесткі аб якой утрымліваюць старажытныя акты XVI ст. Ён падобны на моркву, толькі светлага колеру. Як і пятрушка, не меў распаўсюджання на сялянскіх агародах.
У XIX ст. у Беларусі паспяхова вырошчвалі белую і жоўтую бручку, якая вырастала за 4—4 ’/2 месяца (ад пасеву насеннем). У тэхналогіі яе вырошчвання шмат агульнага з капустай. Сеялі яе ў першай палове красавіка разам з KanyeTaft у рассадніку, а ў пачатку чэрвеня высявалі ў агародзе на адлегласці 35 см297.
Бручка сеялася на добра ўгноеных цёплых глебах (на асушаных балотах, у нізкіх вільготных месцах) і часам дасягала 1—2 кг весу, a то і болей. Яе ўбіралі з агарода разам з капустай перад маразамі, вымалі асцярожна з зямлі віламі, каб не пашкодзіць караняплод. Вялікія ўчасткі бручкі разворвалі і выбіралі рукамі. Сцябліну адразалі ад клубня, прасушвалі на вольным паветры і, як бульбу, захоўвалі ў скляпах, падполлі ці ў ямцы, перасыпаючы зямлёй. Бручка была
любімай агароднінай дзяцей, хрусткая і салодкая, яна была сапраўднай прысмакай зімой.
У панскіх маёнтках сеялі эндзівій — салатны цыкорый. Звычайна яго садзілі ў парніку нягуста, у ліпені. Са з’яўленнем шасці лісткоў падразалі канцы карэньчыкаў і лісцікаў і высаджвалі на граду, на сонца. Эндзівій патрабаваў добрага паліву. Перад маразамі выкопвалі з глебай (для захавання на зіму), садзілі ў склепе, дзе адкрывалі вакно для праветрывання. Каб пазбавіць горычы, збіралі ўсе лісты салаты ўверх і злёгку перавязвалі лыкам. Праз дваццаць дзён яны ў сярэдзіне крыху бялелі і былі мяккімі і прыдатнымі для ежы298.
Вядомы ў гэты час быў і тапінамбур («земляная груша»), які вырошчвалі на градах. Восенню частку яго збіралі і клалі ў склеп для спажывання. Аднак самым прыдатным і карысным было яго спажыванне ранняй вясной, калі яго выкопвалі з зямлі і елі свежым299. Для многіх ён быў крыніцай вітамінаў і карысных рэчываў. Многія сяляне ў гэты час не ведалі тапінамбур.