Гісторыя на градках
агародніцтва на Беларусі
Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
Вядома, што найперш гной клалі на агарод і пад пасевы бульбы. Бульба, якая паступова стала для селяніна другім хлебам, патрабавала найбольшага дагляду, а таму зямля пад яе ўгнойвалася штогод і як мага лепей. Да таго ж пад пасевы выбіралі лепшую зямлю. У маёнтку Русінавічы ў 1879 г., па падліках М.Улашчыка, надзесяціну вывозілася да 100—180 вазоў гною, адзін воз якога важыў каля 20 пудоў329. Спачатку гной скідвалі з вазоў у невялікія кучкі на невялікай адлегласці па ўсяму ўчастку, пасля растрасалі з дапамогай віл па ўсёй плошчы, каб ён болыл-менш раўнамерна трапіў пад кожную расліну. Папярэдняй культурай, пасля якой садзілі бульбу, звычайна былі пшаніца ці жыта. На дзесяціну садзілі 90 пудоў бульбы, а збіралі ў 20 разоў болей — 1800330. Сярэдні гаспадар меў ураджай прыкладна 2000 пудоў331. У народзе лічылі, што трэба трымацца прыдатных тэрмінаў пасадкі бульбы: «Пасееш за пагоду — больш прыходу». I раілі не спазняцца з сяўбой: «Хто картошкі пасадзіць прад Міколай, будзіць з картошкай». Да пасеву многіх культур адносіліся народныя словы: «Хто сее рана, той насенне не губляе».
Для ўгнаення глебы пад бульбу выкарыстоўвалі авечы, конскі, кароўскі, свіны гной, птушыны памёт, жыжу, торф, кампост, попел. Вядома, што прэлы гной, у якім працягвалася гніенне і выдзялялася цяпло, патрабуецца халоднай і сырой глебе, дзе дзейнічаюць бактэрыі аміячнага бражэння, а аміяк паглынаецца паветрам глебы, вадой з зямлёй і лепей засвойваецца каранямі раслін. А для гэтага патрэбна добрая аэрацыя глебы, якая дасягаецца рыхленнем. Сяляне,
назапашваючы вопыт вырошчвання бульбы, стараліся выкарыстоўваць перапрэлы гной, некалькі разоў за лета рыхліць зямлю.
Прыдатнай для ўборкі лічылі бульбу, у якой сцябліна пачала жаўцець, а выкапаная бульба лёгка страсалася з куста: «Націна пасохла — пара капаць картоплю». Яшчэ да поўнай ўборкі бульбы сяляне «падшчупвалі» яе, дастаючы рукамі пры абмацаванні каранёў найбольш буйныя клубні для спажывання ўлетку. Цікава, што такі спосаб нашы продкі ведалі яшчэ ў сярэдзіне XIX ст.332, а магчыма, і раней. Яго і сёння выкарыстоўваюць агароднікі.
Для ўборкі бульбы выбіралі сухое надвор’е, бо вырытая сахой ці плугам бульба павінна была прасохнуць, перш чым трапіць у склеп, падполле ці капец. У адваротным выпадку яна будзе гніць. Выкопвалі яе з зямлі на агародзе звычайна жанчыны. Вядомая прымаўка сцвярджала: «Гарод любіць гарбатую бабу». Пры ручной уборцы выкарыстоўваліся рыдлёўкі і вілы. Выкінутыя на паверхню кусты жанчыны бралі за бульбоўнік («бульбашнік», «цяўнік», «картафлянік», «бульбавенне», «бульбянік», «націна», «бадыллё», «гічаннік»)333, моцна страсалі бульбіны, а тыя, што засталіся, адрывалі ад бульбоўніка і збіралі ў кошыкі. Ссыпалі ў кучы на краю агарода бліжэй да хаты, пасля сартыравалі, адбіраючы пашкоджаныя клубні ў асобныя скрыні ці кошыкі і адкідваючы гнілыя. У капу складвалі насенны матэрыял — сярэдняга памеру бульбіны без пашкоджанняў.
Аналізуючы вопыт пасадкі бульбы сярэдзіны XIX ст., заўважаеш, што асноўныя спосабы дайшлі да нас без істотных змен. У гэтым сказваецца прыхільнасць беларусаў да традыцый. У асобных раёнах Палесся бульбу да гэтага часу выкопваюць уручную з дапамогай спецыяльнай «капушкі», якая нагадвае руку з сагнутымі пальцамі або маленькую лапату. Глеба там не патрабуе разгону плугам, і бульба лёгка выкопваецца з дапамогай простага прыстасавання. Універсальнасць і карыснасць прыёму ў тым, што бульба не пашкоджваецца, а таму лепей захоўваецца.
Акрамя асабістых намаганняў сялян ураджайнасць бульбы залежала ад аб’ектыўных фактараў. Нягледзячы на тое што ўрад прымаў захады па распаўсюджанню пасеваў бульбы, якая дазваляла селяніну мець добры харч, рабіць з яе
муку, крухмал, патаку і корм для скаціны, не ўсё складвалася так, як меркавалася. Так, у 1845 г., згодна з паведамленнем Віленскай губернскай камісіі народнага харчавання, у паветах была пасаджана толькі трэцяя частка плануемых пасеваў бульбы з-за таго, што яна часткова памерзла ў ямах, а тая, што падмерзла, дрэнна развівалася334. На ўраджай гародніны і бульбы ў Слонімскім павеце, напрыклад, паўплывала сухое надвор’е вясной335. Тым не меней у Мінскай губерні ўраджай бульбы быў сярэдні, а ў Бельскім і Пружанскім паветах — добры336.
У беларусаў, як ужо адзначалася, здаўна вядомы некалькі спосабаў пасадкі бульбы: «у загоны», «у баразну», «у рады», «пад шнур» і інш. Найбольш пашыраным сёння застаецца пасадка яе барознамі. На працягу двух стагоддзяў выпрацаваны вопыт вырошчвання бульбы, а таксама розныя спосабы ворыва глебы пад бульбу. Першы з іх называецца ворыва «ў склад», калі араты пачынаў першую баразну роўна з цэніра ўчастка, прызначанага пад бульбу. На наступнай баразне ён адварочваў плугам пласт зямлі насустрач першай баразне, і так працягвалася па кругу, пакуль ворыва дасягне канцоў ўчастка. Другі спосаб — «у роскідзь» («у раскідку»), Ворыва такім спосабам пачыналася з канцоў участка і заканчвалася ў сярэдзіне, дзе атрымлівалася вялікая разора. 3 мэтай эканомнага выкарыстання зямлі ў ёй часта садзілі гародніну (буракі, фасолю, гарбузы, боб і інш.)337.
Калі ўчастак упіраўся ў хлеў ці плот, перад імі араты рабіў папярочныя барозны, бо конь не мог дасягнуць канца баразны. Як і ў мінулым, звычайна бульбу паўсюдна садзяць праз адну баразну, астаўляючы адну пустой. Асобныя сеюць адразу па дзве баразны побач, а пустой астаўляюць кожную трэцюю баразну. Спосабаў пасадкі бульбы таксама некалькі. Самыя пашыраныя, калі яе кладуць у баразну збоку, на сярэдзіну ці на дно баразны. 3 кошыка бяруць бульбіны і кладуць на прыкладна роўнай адлегласці (25—30 см) адна ад адной. Пашыранай памылкай сялян была глыбокая ралля і глыбока пасаджаная бульба, якая доўга не ўзыходзіла.
Традыцыйна сяляне перад пасевам выграбаюць бульбу са скляпоў, падполля і іншых памяшканняў непасрэдна перад пасадкай. Гэта зніжае яе ўрадлівасць, бо бульба патрабуе 62
прагрэву ў даволі цёплым месцы не меней трох тыдняў. У выніку «яравізацыі» на бульбінах з’яўляюцца маленькія зялёныя парасткі. Трапіўшы ў глебу, такая бульба хутка прарастае і набірае моц. Сёння большасць дачнікаў, якія ведаюць, як правіла, прагрэсіўныя метады выроіпчвання бульбы, скарыстоўвае гэты метад яравізацыі.
Трэба адзначыць, што асобныя сяляне яшчэ ў XIX ст. разам з бульбай клалі ў баразну боб. Пры гэтым добрым атрымліваўся ўраджай абодвух культур. Пра сумесныя пасевы бобу і бульбы ў XX ст. паведамлялі інфарматары ў розных месцах Беларуеі.
Старажылы з в. Забалацце Чавускага раёна Магілёўскай вобласці паведамілі пра спосаб пасадкі бульбы, які меў мясцовую назву «пад шапку»338. Гэты спосаб больш працаёмкі і выкарыстоўваўся ў гаспадарцы, дзе гною было мала. Таму адзін працуючы кідаў бульбіну ў баразну, а другі ішоў следам і рукой зверху на яе клаў гной («шапку»), далей араты плугам засыпаў баразну.
Калі з’яўляліся ўсходы і бачны былі радкі, бульбу акучвалі («абганялі», «падганялі») плугам, а пасля баранавалі ўздоўж радкоў і ўпоперак. Гэта стымулявала дадатковы рост каранёў бульбы і пазбаўляла ад пустазелля, якое ўзнімалася разам з ёй. Другое акучванне праводзілі да цвіцення (калі бульбоўнік дасягне не меней 20—25 см у вышыню). Пасля другога акучвання бульбу абавязкова «падглядалі» (вызвалялі засыпаныя вярхушкі бульбоўніка ад зямлі, каб не згнілі). Гэта тыповая памылка, бо акучванне нават усёй расліны спрыяе росту дадатковых каранёў. Звьгчайна акучвалі 2 разы, асобныя — 3. Абганялі бульбу ў XIX ст. бясколавым плужком, у які запрагалі каня. За дзень араты мог абагнаць каля дзесяціны339.
Невялікія пасадкі бульбы на агародзе рабілі звычайна пад рыдлёўку, а акучвалі з дапамогай матыкі. Гэтыя старажытныя прылады працы і зараз выкарыстоўваюцца ў розных агародных работах як у сялян, дачнікаў, так і ў гараджан. Толькі рыдлёўкі, вілы, граблі, матыкі зараз зроблены з жалеза, раней (яшчэ і ў пачатку XX ст.) правобразам іх былі драўляныя з металічнымі насадкамі ці акутыя жалезам знізу340.
Перад копкай бульбоўнік касілі касой ці жалі сярпом, сушылі яго на плоце, азяродзе ці скармлівалі скаціне, скідвалі ў кампостныя ямы і г. д. Захоўвалі бульбу ў сухіх скляпах, падполлі, ямах, кучах, пакрытых саломай і зямлёй.
Разганялі бульбу плугам, праходзячы па адным радзе, аралі на адзін бок, а, вяртаючыся, другі рад выварочвалі на процілеглы бок. Існавалі спосабы ворыва: праз адну і праз дзве баразны. Пры ўсіх спосабах разгону бульбы частка яе заставалася ў зямлі, а таму бульбянішча скарадзілі, падбіраючы рэшткі бульбы, а пасля яшчэ раз пераганялі. Дзеці і падлеткі, як правіла, збіралі яе, практычна не астаўлялі ніводнай бульбіны, што адпавядала ашчаднаму стаўленню беларусаў да ўсяго, што здабывалася нялёгкай працай.
Уборка бульбы лічылася сур’ёзным заняткам і па большай частцы жаночай справай. Збіралі яе звычайна жанчыны і дзеці. Спецыяльна прыязджалі родныя, прыходзілі дапамагаць суседзі, часам збіралася «талака». Пасля збору мяшкі з бульбай пераносілі бліжэй да дому, ссыпалі бульбу ў кучу, прасушвалі і «парабіралі» (сартыравалі). Збіралі бульбу ў плеценыя кошыкі ў паўформе паўшара з лазы ці яловых каранёў. На Беларусі здаўна лічылі, што трэба выбіраць бульбу ўручную, каб яе не пашкодзіць. Гэта была цяжкая праца, калі, сагнуўшыся, цэлы дзень трэба збіраць, насіць цяжкія кошыкі да мяшка ці кучы. Крыху лепей было працаваць у добрае сонечнае надвор’е.
У непагадзь праца павялічвалася, бо трэба было насіць бульбу пад павець ці ў пуню, дзе яе прасушвалі, перш чым запасаць на зіму. Выбіралі бульбу звычайна голымі рукамі, здзіраючы каля пазногцяў скуру. Зямля забівалася ў пазногці, і доўгі час іх нельга было адмыць.
Трэба дадаць, што ўборку плугам праводзілі не ўсюды, a там, дзе была цвёрдай зямля. У раёнах Палесся, цэнтральнай Беларусі (напрыклад, у Слуцкім р-не) бульбу традыцыйна капаюць спецыяльнымі «капачкамі» ўручную. Такі спосаб лёгка ажыццявіць, дзякуючы мяккай і рассыпістай глебе.
Паўсюдна пасля копкі бульбы ўчастак пераганяюць плугам, барануюць і збіраюць рэшткі бульбы. Калі праца з уборкай бульбы падыходзіла к канцу, па традыцыі гаспадыня рыхтавала пачастунак з гарэлкай і ўсе ўдзельнікі збіраліся на так званыя «дакопкі» («абкопкі», «укопкі», «дабіркі»)341. Спявалі песні, частаваліся, радаваліся добраму ўраджаю.