Гісторыя на градках агародніцтва на Беларусі

Гісторыя на градках

агародніцтва на Беларусі

Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
63.03 МБ
Яіпчэ болей пашырыўся тапінамбур у пачатку XX ст., калі яго сталі садзіць на сялянскіх агародах. Сёння вядома, што гэта вельмі карысная расліна, якая ўвесну была сапраўднай крыніцай вітамінаў для селяніна, які, не ведаючы пра гэта, з асалодай спажываў яго ў салаце ці ў свежым выглядзе. Распаўсюджанню тапінамбуру спрыяла яго непераборлівасць: ён добра рос на любой глебе за выключэннем мокрай, дзесяткі гадоў на адным месцы, не патрабуючы асобага дагляду, не баючыся засухі і нават не патрабуючы спецыяльных умоў для захоўвання. Тапінамбур даваў ураджай да 30 пудоў, добра захоўваўся ў глебе і ранняй вясной выкапваўся як для асабістага спажывання, так і на корм жывёле300. Елі яго не толькі ў свежым выглядзе, але і вараным, і печаным.
Высокія (да 5 аршын) сцябліны таўшчынёй да дзюйма летам ішлі на корм жывёле, а адзеравянелыя восенню — на паліва301. Часта ён замінаў іншым раслінам з-за сваёй вышыні, таму садзіць тапінамбур сталі ў адзін рад па краях агародаў, канаплянікаў, гумен (таксама для таго, каб ён служыў жывой загараддзю). Больш таго, культуру лічылі вельмі даходнай, а «забота па уходу за ней лежала бы на
бабе без участня мужнка, что отдавало бы грушу в ея полное распоряженне»302.
У сярэдзіне XIX ст. пачалі вырошчваць таматы (галоўным чынам у маёнтках), з якіх гатавалі розныя стравы. Памідоры нават спрабавалі назапашваць у натуральным выглядзе. 3 гэтай мэтай чыстыя, выцертыя ад пылу таматы клалі ў паліваны гаршчок і, не націскаючы на іх, залівалі мяккай астужанай салёнай вадой (расол быў такі, каб сырое яйка плавала на паверхні). Пасудзіну накрывалі драўлянай талеркай, якая не давала ім усплыць наверх. Цвіль здымалася, a перад ужываннем таматы вымочвалі і прапалосквалі ў вадзе303.
У XIX ст. на беларускіх землях, па большай частцы ў паўднёвых раёнах, вырошчвалі кавуны і дыні. Каб даўжэй захаваць іх свежымі, выбіралі не зусім спелыя кавуны і дыні, укладвалі на попел у бочку і перасыпалі сухім попелам, каб яны не дакраналіся бакоў бочкі, а зверху — яшчэ тоўсты слой попелу. Накрывалі, асмольвалі бочку і захоўвалі ў сухім халодным памяшканні альбо закопвалі ў склепе на глыбіню аднаго локця304.
Другі спосаб захоўвання кавуноў і дыняў на зіму — засыпка іх глыбока ў жыта ў засеках або падвешанне ў склепе ў сетцы ці палатне305. Зялёныя дыні, якія не паспелі да восені, клалі ў гліняную пасудзіну і залівалі крута пасоленай вадой (каб у ёй плавала сырое яйка) на 5—6 дзён, затым выразалі ў іх па аднаму «рабру» і лыжкай даставалі насенне. Потым засыпалі ўнутр гарчыцу, крыху імбіру, часнаку, гваздзікі, простага перцу, мускатнага арэха. Сярэдзіна павінна была быць абсыпана поўнасню. Потым назад устаўлялі «рабрыну», абвязвалі ніткай, клалі ў гаршчок і залівалі гарачым воцатам, а калі астыне — абвязвалі яго пузыром і захоўвалі306.
Вялікую ролю ў харчаванні беларусаў адыгрывае бульба, якой адведзена значнае месца ў структуры спажывання прадуктаў.
На Беларусі бульбу пачалі вырошчваць, па словах П. Баброўскага, пры каралі польскім і вялікім князі літоўскім Аўгусце III (1736— 1763)307. М.Улашчык лічыў, што яна з’явілася раней308. 3 самага пачатку бульба неадназначна была 56
ўспрынята насельніцтвам. Адны называлі яе «праклятым яблыкам», іншыя — другім хлебам.
У канцы XVIII ст. акадэмік І.І. Ляпёхін, які падарожнічаў па Беларусі, адзначаў, што ёсць тут «земляныя яблыкі (бульба), якія тут някепска родзяць і аб якіх вядома, што ў час хлебнага недароду многа служыць могуць»309.
3 80-ых гг. XVIII ст. у агародах магнацкіх уладанняў у Паставах, Ружане, Быцені, Высокім, Дзярэчыне і іншых садзілі бульбу. Раілі садзіць яе і сялянам для таго, каб «бульба ў неўраджайныя гады спасала ад голаду бедных людзей»310. Аб наяўнасці вялікіх пасадак бульбы ў пачатку XIX ст. у Гродзенскай губерні сведчыў В.Севяргін311. Бульба, радзімай якой лічыцца Амерыка, трапіла ў Беларусь праз Еўропу.
Бульба была завезена ў Еўропу ў XVI ст.312. Спачатку яе лічылі шкоднай для здароўя. Праз стагоддзе з «земляных яблыкаў» рабілі муку, крупу, воцат, крухмал, гарэлку і г. д. Навучыліся еўрапейцы вырабляць з бульбянога шалупіння паперу, а з самой бульбы — клей.
Хуткае распаўсюджанне бульбы на Беларусі было звязана з адносна добрымі ўраджаямі, якія давала яна нават на малаўрадлівых глебах, а таксама з пашырэннем вінакурэння, дзе бульба паступова атрымала немалаважнае значэнне. У 60-ых гг. XIX ст. Гродзенская губерня займала першае месца ў Расійскай Імперыі па колькасці перапрацаванай на спірт бульбы313, а ўсе беларускія губерні давалі 25 % агульнага збору бульбы ў Імперыі314.
Бульбу садзілі ў загоны пасля асенняга і веснавога ворыва зямлі і баранавання ў полі ці на сядзібе. Вядома, што ў загоны сеялі ўжо ў XVI ст. і іншыя гародныя культуры (моркву, буракі, мак і інш.). У XIX ст. загонамі называліся палосы пахаты ці градкі. Другім спосабам была пасадка бульбы ў баразну (без веснавога ворыва). У Бешанковіцкім маёнтку Храптовіча сеялі «пад шнур»315. Цяпер такі спосаб называецца квадратна-гнездавым. Бульба ў той час мела шмат назваў: «бульба», «булба», «картопля», «картохля», «картофля», «курдбпа», «картошка», «бараболя» (дробная бульба), «земнякі» (польск.), многія з якіх захаваліся да нашага часу. Менавіта бульба, якую з вялікай цяжкасцю і недаверам успрымаў у XVIII ст. беларускі селянін, у XIX ст. стане важнейшай агароднай культурай, таму што сеялася яна спачатку менавіта
ў агародах. Каля сярэдзіны XIX ст. адбылася інтрадукцыя яе на поле. Пашырэнне пасадак звязана з тым, што бульба часта давала большы прыбытак, чым збожжавыя, а таму была «болыішм пособнем в продовольствнн»316. А народ усведамляў, што «бульба хлебу падмога».
Бульбу ў першай палове XIX ст. садзілі ў невялікай колькасці, галоўным чынам для асабістага спажывання317. У вялікіх плошчах пасеву не было патрэбы таму, што сяляне амаль не выкарыстоўвалі яе на корм скаціне, як гэта адбылося пазней. Ды і на продаж агародніны (у тым ліку і бульбы) ішло з сялянскіх гаспадарак вельмі мала, за выключэннем гарадоў і прыгарадаў, дзе сяляне без цяжкасці маглі знайсці збыт прадукцыі. Мала ведалі яны пра аграномію гэтай культуры.
Важнасць пашырэння пасеваў бульбы ў сялянскіх гаспадарках усведамляў царскі ўрад яшчэ ў першай палове XIX ст. У 1835 г. начальнікам губерняў было паслана «наставленне», у якім паміж іншым указвалася на важнасць увядзення чацвёртага поля пад бульбу ў казённых сялян за кошт расчысткі лясоў, асушкі балот318 і г. д. Да гэтага падштурхоўвалі недароды хлеба, а таму сялян, якія разводзілі бульбу не толькі на агародах, але і ў полі, заахвочвалі грашовымі ўзнагародамі і медалямі319. Прадпрымаліся захады па атрыманню імі агранамічных ведаў.
У 1841 г. у Санкт-Пецярбургу была выдадзена брашура «Краткое наставленне о посеве, уборке н храненнн картофеля, составленное по высочайшему повеленню в третьем департаменте государственных нмушеств». У ёй падрабязна распавядалася, як сеяць бульбу, які і калі ўносіць гной, якое патрэбна насенне, як лепей яе ўбіраць і захоўваць. У якасці ўгнаенняў раілі выкарыстоўваць тое, што было дасягальным для хлебароба: гной, сумесь птушынага памёту ці драўляных апілак з попелам, або попелу з паташом; сумесь гною з рэшткамі адыходаў мылаварняў, гарбарных заводаў, глей з сажалак, мох320.
Аўтары брашуры прапаноўвалі адбіраць на насенне самыя спелыя і буйныя бульбіны, а калі іх няма, то дробную бульбу трэба было сеяць па дзве разам321. Цікава, што калі сцябліны вырасталі да 2—3 вяршкоў, то на кусце раілі астаўляць па 1—2 сцябліны, астатнія рэкамендавалася зразаць.
Садзілі бульбу ў барозны на 7 вяршкоў адну ад адной да таго боку, ад якога аралі зямлю, каб наступны пласт закрываў бульбу на 1 */2, але не болей, чым на 2,5 вяршка322.
У Горыгорыцкім сельскагаспадарчым інстытуце праводзілі эксперыменты па павелічэнню ўраджаю бульбы. Так, у адным эксперыменце (1852 г.) было выяўлена, што выпрабаваная ў расоле бульба (тая, што не ўсплыла) дае лепшы ўраджай323. Да таго ж навукоўцы заўважалі, што сяляне, якія атрымлівалі неблагія ўраджаі, заграбалі гной у барозны, а аралі пераважна загонамі. На раўніне гэта было апраўдана, таму што на лёгкіх глебах ворыва «в гребешок» выдувала зямлю ветрам324.
Большае распаўсюджанне бульба атрымала ў 40-ых гг. XIX ст. Сярод гатункаў бульбы былі вядомы: Шасцітыднёвы, Маржалена, Каралеўскі, Альфа, Спаржавы, Ранні розавы325. Бульба прыжылася на Беларусі дзякуючы сваёй непатрабавальнасці да глебы. Яна расце на добра ўгноеных пясчаных суглінках і гліністых супесях, мергельных суглінках. Бульба патрабавальная да вілыаці, але мокрых месцаў не любіць, як не любіць свежага гною, ад якога расце вялікае націнне. Найбольш добрым часам для пасеву лічылі дні перад апошнім майскім замаразкам.
У агародах практыкавалі пасадку бульбы на градках у шахматным парадку (35 х 35 см). Рабілі ямку глыбінёй у 1 вяршок і засыпалі бульбу зверху цапкай ці матыкай. У агародзе бульба расла лепей, чым на полі, з-за абароненасці ад вятроў, большай магчымасці яе догляду і своечасовай апрацоўкі. Градкі капалі рыдлёўкай, садзілі бульбу, потым баранавалі зямлю граблямі. Акучвалі яе звычайнай матыкай або рыдлёўкай, каб не пашкодзіць каранёў. Садзілі ў агародзе раней, чым у полі (часам на 2 тыдні), што дазваляла мець больш ранні ўраджай бульбы. Добра расла бульба пасля лубіну і бабовых, зніжаўся ўраджай з-за хвароб. У XIX ст. былі вядомы такія хваробы бульбы, як белая гніль, парша і інш.
У канцы XIX ст., па словах М. Рытава, існавалі мясцовыя гатункі бульбы: дробны чырвоны з сіневатай скурай і дробны белы. Раннія гатункі сяляне не культывавалі326. П. Шпілеўскі яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. бачыў на агародах Мінскага краю бульбу белую, жоўтую, чырвоную, залацістага колеру розных памераў. Асабліва смачнай ён прызнаваў «стокротку» — маленькую бульбу327.
Бульбу ў агародах садзілі і пад саху. Пры пасеве бульбы адну баразну сеялі і дзве праганялі пустыя328. Каб конь ішоў роўна і не забіраў убок, вадзіў яго хлопчык, трымаючыся за аброць. Работа гэта была нялёгкай: патрабавала паспяваць за канём і ўвесь час сцерагчыся, каб ён не патрапіў на нагу капытом. Дарэчы і зараз, дзе ўспашка зямлі адбываецца канём, водзяць яго па полю звычайна хлопчыкі. Праз 3—4 тыдні, калі на глебе актыўна прабіваліся пустазелле і ледзьледзь бульба, агарод баранавалі. Калі гэта адбывалася ў добрае сонечнае надвор’е, пустазелле хутка падсыхала і гінула. Бульбу акучвалі ў далейшым звычайна два разы, а некаторыя — і болей.