Гісторыя на градках
агародніцтва на Беларусі
Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
У панскіх маёнтках садзілі мноства гатункаў капусты: качанную (чырвоную і белую), белакачанную (раннюю, сярэднюю і познюю), каляровую, рэпную (кальрабі), ліставую. Больш за ўсё садзілі капусты позніх гатункаў, якая паспявала за 150—160 дзён. Вядомымі гатункамі ў гэты час былі: Слава, Галандская, Сабураўка і інш.276.
У сялян капуста часта выроіпчвалася на асобых участках («капусніках»)277, якія размяшчаліся ў больш нізкіх месцах (каля рэк, непадалёку ад вёскі або ў канцы сядзібы). Асартымент яе тады быў болыіі вузкі. Насенне капусты і расаду сяляне часцей за ўсё куплялі ў гарадах і мястэчках, і яно, дарэчы, не вылучалася добрай якасцю, як і асабістае насенне, вырашчанае ў агародзе. Асноўным недахопам у вырошчванні капусты было не толькі няякасныя насенне і расада, але і няведанне сялянамі тэхналогіі вырошчвання, калі сеялі яе позна (у канцы мая — пачатку чэрвеня), часта рабілі загушчаныя пасадкі. У выніку качаны вырасталі велічынёй з кулак. Да таго ж сяляне недастаткова палівалі яе, бо нанасіць вады з калодзежа ці возера было вельмі цяжка. Здаралася, купленая ў нядзелю расада чакала некалькі дзён да пасадкі, вяла і таму дрэнна прымалася. Сяляне вырошчвалі гатункі капусты: «агародзінка», «ярмуш», «валошка», «галавачка»278. На пасеў сяляне куплялі часцей познія гатункі: Ульмскую, Вялікую Эрфуртскую279 (якія мелі вялікую шчыльнасць качаноў), Грэчаскую пудовую, радзей — раннюю («скараспелку»), якую маглі скарыстоўваць у ежу летам. Асноўная маса капусты прызначалася для спажывання зімой.
Капуста патрабуе глебу, багатую перагноем, любіць расці на суглінках, тарфяніках, чарназёмах. Пачынае расці KanyeTa пры 4 °C. Калі тэмпература дасягне 20—25 °C, пачынаецца інтэнсіўны яе рост. Аднак капусце патрабуецца шмат вільгаці, і найлепшыя ўраджаі атрымліваліся ў цёплае вільготнае лета. У засушлівае надвор’е капуста патрабуе частых паліваў, бо лісце ад спякоты вяне, а расліна запавольваецца ў росце. Для ўтрымання вілыаці ў глебе агароднікі апрацоўвалі глебу пад капусту на глыбіню не меней 6 вяршкоў (27 см)280. Восенню ў глебу ўносілі свежы гной, а вясной — перапрэлы. У залежнасці ад участка (вільготны ці сухі) капусту
сеялі градамі ці барознамі. На сырых месцах рабілі грады шырынёй каля 1 м (бывалі і вузейшыя) і да 27 см вышынёй. У сухіх месцах капусту сеялі барознамі.
Познія гатункі капусты садзілі часта на адлегласці 1 м адзін ад аднаго. А каб з большай карысцю выкарыстаць плошчу, паміж радамі садзілі раннюю бульбу, агуркі, бручку, салату, шпінат, цыбулю.
Расалу капусты вырошчвалі звычайна ў парніках («рассадніках»), Распаўсюджаным спосабам пасеву ў парніку быў старажытны («у раскіданне», «у разброс»), калі насенне проста сыпалася ў глебу. Адбывалася гэта ў першай палове сакавіка, а потым, калі падрасце, патрабавалася яшчэ прарэжванне расады. Найболын зручным лічыўся пасеў у шахматным парадку на адлегласці 7—9 см адной расліны ад другой, які дазваляў капусце добра развівацца без прарывання. Часам расада пікіравалася ў іншае месца з густога («у раскіданне») пасеву. У грады капусту высаджвалі прыкладна 25—30 мая, а то і ў пачатку чэрвеня.
Садзілі капусту, як і іншыя агародныя культуры, па традыцыі звычайна жанчыны, часам ім дапамагалі дзеці. Селянін, па словах доўгажыхароў, глядзеў на агарод як на «бабскую» справу ў гаспадарцы, а таму агародным працам і адводзілася апошняе месца. Гаспадар, па традыцыі, араў агарод, калі яго памер дазваляў, а калі не — капаў рыдлёўкай, вывозіў гной, рабіў агароджу. Часцей за ўсё агароджваўся ён толькі з боку вуліцы. He выратоўвалася агародніна ад патравы птушкай ці скацінай у нядбайных гаспадароў з-за традыцыйна дзіравага плота, тыну ці прасла, зробленых «на хуткую руку». Таму днём патрабаваўся асобы нагляд за жывёлай і птушкай, які павінны былі ажыццяўляць дзеці на сядзібе і ў агародзе. Жанчына на працягу лета мусіла насіць вёдрамі ваду на агарод для паліву, палоць у вольныя часіны, матычыць, акучваць расліны, збіраць ураджай, перапрацоўваць агародніну, закладваць на зіму і г. д. Такім чынам, агарод і праца ў ім лічыліся нечым накшталт асабістай справы жанчыны. Традыцыя патрабавала яе найпершай працы ў полі і доме, а ў апошнюю чаргу — у агародзе.
Зямлю пад капусту ўвосень добра ўгнойвалі, заворвалі, баранавалі. Вясной зямлю баранавалі за некалькі дзён да пасеву і выбіралі пустазелле. Рыдлёўкай выкопвалі невялі-
кія ямкі глыбінёй да 8 вяршкоў281 і 4—6 вяршкоў у квадраце, з іх выкідвалася частка верхняга слою і насыпаўся перагной, які перамешваўся з зямлёй.
Аперацыю гэту жанчыны праводзілі раніцай ці ўвечары, стараліся ў пахмурныя дні ці пасля дажджоў. Ямкі палівалі вадой, садзілі каліва капусты, каб не засыпаць яе серцавіну, і старанна прыціскалі зямлю каля сцябліны, зноў палівалі.
Пры пасадцы расады выбіраліся лепшыя, здаровыя сеянцы, якія не мелі пашкоджанняў. Перш чым пасадзіць іх, трэба было калком зрабіць паглыбленне, у якое павінны былі змясціцца карані з ніжняй часткай сцябліны. Звычайна частку (1/3) асноўнага кораня прышчыпвалі. Маладая не перарослая расада прыжываецца хутчэй, дарослая часта хварэе. Тыповай памылкай было тое, што сялянкі не заўсёды выкарыстоўвалі калкі для ямак і, праткнуўшы зямлю ўказальным пальцам, пхалі ў невялікую дзірку капусту коранем, які не заўсёды распраўляўся поўнасцю. Таму часта расліна гінула ці доўга хварэла. Практыкавалі пасадку расады са «стулам» (з зямлёй), які асцярожна абкапвалі маленькай рыдлёўкай у выглядзе саўка. Такім спосабам выкопвалі з парнікоў расаду і для вялікіх плошчаў пасеву, складвалі ў скрыні, засланыя рагожай, каб зямля не асыпалася ад каранёў.
Капуста сеялася на расаду прыкладна за месяц да высадкі ў агародзе. Большасць сялян расаду сеялі як у адкрытым грунце на звычайных градках, якім адводзілася асобае месца ў агародзе: каля плоту, сцяны хаты, на прыгрэве, так і ў парніках і цяпліцах. У першым выпадку зямля перамешвалася з перагноем і насенне на расаду садзілі ў красавіку, калі зямля прагрэлася. Каб яна не змёрзла ў час замаразкаў, на ноч накрывалі рагожкамі, трап’ём, саломай, сухім перагноем. Асобныя сяляне практыкавалі невялікія агароджы з жардзей (накшталт парніка), якія мелі і пакрышку з матаў саломы. На сям’ю з 9 душ садзілі ад 4 да 5 град капусты і столькі ж буракоў282.
Капуста, як і іншая гародніна, пашкоджвалася блошкамі, капусным даўганосікам, кветкаедам, мядзведкай, капуснай мухай, тлёй і інш. Сяляне ведалі толькі простыя спосабы барацьбы са шкоднікамі, якія, аднак, не заўсёды 48
давалі свой плён. Адным з іх з’яўляецца спосаб пасыпання попелам ці тытунёвым пылам лістоў раніцай, калі яны вільготныя ад расы. Другі звязаны са збіраннем вусеняў рукамі ў пару, калі ўжо завязваліся галоўкі качаноў. Гэтую працу нярэдка давяралі дзецям. I сёння гэты спосаб лічыцца самым лепшым і да таго ж самым экалагічным таму, што прымяненне хімічных рэчываў садзейнічае частковаму іх назапашванню ў капусце. На жаль, на вялікіх пасадках капусты сабраць гусеняў немагчыма. Даволі значную ролю ў ахове капусты ад шкоднікаў адыгрывалі птушкі, якіх было шмат і якія старанна збіралі шкоднікаў на працягу лета.
Капусту сяляне ўбіралі з агарода апошняй, калі ўжо ўсё сабрана. Звычайна гэта адбывалася ў кастрычніку ці пачатку лістапада ў ясны сонечны дзень, часта пасля нядоўгіх замаразкаў. Капусту секлі спецыяльным тапаром ці вялікім нажом прама на градцы, астаўляючы ў зямлі доўгія храпкі. Для спажывання капусты зімой у свежым выглядзе, а таксама капусты на насенне яе вырывалі з зямлі разам з каранём, абтрасалі ад зямлі і садзілі ў вільготны пясок у склепе ці падвешвалі папарна звязанымі храпкамі пад столлю на жэрдцы ў халодным памяшканні. Такія спосабы захавання капусты былі вядомы таксама рускім і ўкраінцам283. Захоўвалі яе і ў драўляных лабазах, абкладзеных зямлёй, дзе яна лепей вентыліравалася і таму лепей захоўвалася. Пашыраным спосабам у сялян было захаванне капусты ў ямках глыбінёй да 1 аршына.
У панскіх маёнтках у пачатку XIX ст. сеялі ліставую капусту. Насенне капусты высявалі на расаду ў красавіку, калі яна дасягала 6 лістоў, высаджвалі ў зямлю на градах у пахмурнае надвор’е на адлегласці дванаццаці цаляў. Убіралі восенню з агарода перад маразамі або пасля іх. Зрэзаную ліставую капусту захоўвалі ў халодным месцы, утыкаючы коранем ў дзіркі ў зямлі, і бралі, калі трэба. Каб атрымаць капусту, багатую лісцем, неабходна было ў палове лета выскусці сярэдзіну284.
У панскіх агародах не рэдкасцю былі духмяныя расліны — любіста, калуфер, мята, мір, божае дрэўца (спаржа), фіміян, кмен, чабор (шчабрэц), маяран, рута. Многія мелі па некалькі градак трускалак і суніц285. У маёнтках вырошчвалі эстрагон, эндзівій, бядрынец, кервель, агародны чабор,
базілік, буйміну, ракамболь, шпінат, кроп, хрэн, размарын286. Іх загатоўвалі ў запас.
Звычайна на насенне пакідалі 15 кустоў маярану, астатнія ў самым росквіце зразалі і сушылі на вольным паветры ў цені, развесіўшы на вяроўках ці на печы на палатне. Высушаную траву складвалі ў драўляную ці шкляную пасудзіну, высланую паперай, і закрывалі. Падобным чынам назапашвалі і іншыя культуры.
Збіралі духмяныя расліны (капрыфоль, рэзеда, белая мірабель, апельсінавы цвет, пахучы гарошак, лаванда, мімулус287 і інш.) ля поўдня, калі няма расы.
На Беларусі здаўна вырошчвалі цыбулю. Археалагічныя дадзеныя сведчаць, што яна вядома з X—XIII стст.288. Пісьмовыя крыніцы даюць дакладныя сведчанні аб распаўсюджанні яе ў сярэдзіне XVI ст. У XIX ст. у сялянскіх агародах вырошчвалі да 7—8 батанічных відаў, якія адрозніваліся ступенню спеласці, памерам і колерам цыбулін, а таксама формай (шарападобныя, сплюшчаныя, доўгія)289. У Беларусі быў пашыраны гатунак жаўтаватай рэпчатай цыбулі, вострай на смак. Садзілі яе рана вясной (у канцы красавіка — пачатку мая), зразаючы вярхушкі цыбулі для атрымання пышнай націны. He існавала ў гэты час зімовай цыбулі — батуна290. Сеялі з рэпкі сярэдняга памерудля атрымання зялёнай масы і рэпкі, а таксама з сяўка («сеянчыка») і чарнушкі (сямян). Цыбуля, якая любіць суглінак з перагноем, добра расла на глебах Беларусі. Сеялі яе пасля агуркоў і капусты, часта на змешаных градах па суседству з морквай, капустай, кропам, агуркамі. Цыбуля добра ўплывае на гэтыя расліны, дзякуючы фетанцыдам, якія яна выдзяляе і якія здольны адпужваць шкоднікаў. Гэтага не маглі не заўважыць сялянкі, якія, як правіла, садзілі яе ў такім парадку. Цыбулю, як і іншыя культуры, «падкармлівалі» настоем каравяка, птушынага памёту, падсыпалі попел.