• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя на градках агародніцтва на Беларусі

    Гісторыя на градках

    агародніцтва на Беларусі

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 144с.
    Мінск 2008
    63.03 МБ
    «Устава на волокй» 1557 г. пагоршыла становішча баяр. Задуманая гэтым дакументам ліквідацыя цераспалосіцы вымагала каралеўскіх камісараў, надзеленых велізарнымі паўнамоцтвамі і ўладай, адсякаць ад земляў баяр столькі, колькі яны хацелі. Меркавалася, што ўзамен іх уладальнікі атрымаюць такую ж колькасць зямлі («отмену») у іншых месцах. Як сведчыць аналіз судовых спраў і іншых дакументаў, часцяком «адмены» яны так і не атрымоўвалі44.
    Сярод баяр былі і заможныя. Так, баяры Грушы пана Кашэраўскага (маёнтак Косава Слонімскага павета, 1597 г.), напрыклад, мелі 15 валок і 5 моргаў; баяры Грыдкі — 5 валок 20 моргаў; Зыбайлы і Запечкі — па 6 валок і 3 моргі45. Павіннасцю баяр гэтага маёнтка быў толькі развоз лістоў. Частка баяр не мела асабістай зямлі, сядзела ў якасці чыншавікоў на каралеўскіх ці памешчыцкіх землях і павінна была «с той землн службу служнтн»46. Паншчыну яны не адбывалі, а толькі 12 гвалтаў. За зямлю яны плацілі 30—40 злотых чыншу, а таксама даніну (курамі, мёдам, яйкамі, льном, ляснымі прадуктамі і інш.), выконвалі работы па рамонту мастоў, дарог, ветракоў, развозілі верхам лісты, пастаўлялі падводы47. У розных губернях і паветах плата была розйай, а павіннасці то скарачаліся, то павялічваліся. Пэў-
    ныя павіннасці на карысць караля неслі і татары, якія жылі ў якасці вотчыннікаў на яго землях. Асобныя з іх мелі і «купленнну» (зямлю), якой маглі распараджацца паводле свайго меркавання48. Многія татары мелі толькі сядзібную зямлю і займаліся агародніцтвам. Яны ўмелі добра яе апрацоўваць, і ў феадальны час «...проязведення татарского огорода славятся как самые лучшне»49.
    Уладальнікамі вялікіх зямельных надзелаў былі магнаты і зямяне, якім давалі ў пажыццёвае карыстанне па некалькі валок зямлі ў розных месцах.
    Паводле пацвярджальнага прывілею Яна Казіміра Гушчанскай і Тучнянскай шляхце, яна атрымлівала землі ў пажыццёвае валоданне за ваенныя заслугі, але павінна была з чатырох валок зямлі даваць каня і ўзброенага пахолка (селяніна) або плаціць штогадова чыншу ў памеры 1 капы і 6 грошаў літоўскіх з валокі50. Шляхціц Абрагімовіч атрымаў па прывілею Аўгуста III (1744 г.) 8 з паловай валок у в. Шыпавіцы, Цехнер — 5 валок (1763 г.); гатаўскі стараста Быстры ў 1760 г. — 12 валок і 3 вёскі з сялянамі (Пешкі, Міхалкі і Боркі)51.
    Паводле інвентара маёнтка Косава Слонімскага павета, які быў падзелены (1597 г.) паміж князямі Рыгорам Сангушкам і Мікалаем Кішкам, «огороду овошового, прн дворе лежачого...пляцу дворного зь огородомь овошовымь н зь городніцомь вымьроно моркгов два, прутов шесть...»52.
    Доля агароднай зямлі была адносна невялікай. Звычайна ёй займалі некалькі моргаў ці прутоў. Так, у (1594 г.) маёнтку Беліца Мінскага ваяводства, як сведчыць дакумент, «...а погною зь огородамн вснмн коло двора моркговь десеть, прутов 15...»53. Велічыня агарода ў маёнтку в. Лазнікі Віленскага павета пана Лазніцкага разам з селішчам двара і гумна складала 4 моргі54.
    Шляхта, якая не магла апрацаваць зямлю, аддавала частку яе арандатарам ці пакідала пад пар або зараслі. Прадаць сялянам зямлю яна не мела права. Такая практыка землекарыстання ў XVIII ст. хутка прыводзіла многіх да збяднення.
    Пытанне аб памерах агародаў у розных слаёў насельніцтва ў старажытны перыяд з’яўляецца вельмі цікавым. Крыніцы не заўсёды даюць яснае ўяўленне аб гэтым. Да таго ж пад назвай «агарод» часта мяркуецца палявая зямля. Часам
    актавыя дакументы змяшчаюць удакладненне: «агарод ярынны» ці «агород «овошовы». Агародам «ярынным» у XVI ст. называлася частка сядзібнай зямлі, на якой сеялі збожжавыя. Уласна агарод выдзяляўся як «овошовы з навозы дворнымі»55. На такім агародзе часта раслі і пладовыя дрэвы.
    На думку гісторыкаў, у XII—XIV стст. феадальныя замкі на Беларусі мелі ад 0,1 да 0,5 га ворнай зямлі56. Праўда, невядома, колькі яе ў той час адводзілася пад агароды.
    У старажытных актах сустракаюцца звесткі пра продаж маёнткаў, дамоў з гаспадарчымі пабудовамі ў горадзе разам з агародамі. Гэта дае падставу меркаваць аб велічыні і кошту агародаў. Так, згодна з купчай ад 16 лютага 1645 г., шляхціц Петрашкевіч прадаў зямяніну Глушаніну за 1500 грошаў літоўскіх палову маёнтка Ляшчылавічы з сялянамі і зямлёй: «з грунтамн пашнымн н непашнымн, з огороды овоіцовымн»57. Часам асобна прадавалася толькі агародная зямля. Напрыклад, магілёўскі мешчанін Аляксей Андросавіч прадаў 2 агароды Клішку Выголку, якія размяшчаліся ў Магілёве паміж агародамі баярына Лазара Андрэевіча і Аннушы Цыбораўскай за 100 грошаў літоўскіх58.
    Як сведчыць аналіз дакументаў, даражэй цаніліся агароды бліжэй да горада і яго цэнтра. Кошт іх залежыў ад велічыні (колькасці моргаў, прутоў), якасці і, вядома, ад колькасці пабудоў і іх стану. Так, магілёўскі мешчанін Трэпала ў 1577 г. прадаў свой дом «з огородом н зо всемь будованемь» за Дняпром за 2 капы 30 грошаў59. Дом з пабудовамі (сенцы, лазня, клець, стаўня) на вуліцы Шклоўскай у Магілёве «н горожу всю н з вороты н з пляцом, пляцу прутов піат без чвертн...»60 у 1577 г. быў ацэнены ў 12 коп грошаў61.
    Валоку зямлі ў гэты час за ракой Дубравенкай у прадмесці Магілёва можна было набыць за 2 капы 30 грошаў62. У самім Магілёве амаль столькі ж (2 капы) каштаваў 1 морг зямлі63, а ў канцы Слабады (прадмесце Магілёва) 2 капы каштаваў дом з 5 прутамі зямлі64. У самім горадзе мяшчанскія агароды, у якія ўваходзілі і палявыя землі, па нашых падліках, у сярэднім налічвалі ад 0,5 да 8 моргаў65, ці, у пераводзе на сучасныя меры, ад 35 сотак да 5,6 га.
    Трэба дадаць, што асобныя мяшчане акрамя агародаў пры доме мелі агароды на ўскрайку горада, аб чым сведчаць купчыя аб продажы ўчасткаў за яго межамі. Гэта традыцыя 14
    працягнецца і надалей. I ў XIX сг., як адзначаў А.С. Дэмбавецкі, амаль у кожнага магілёўскага мешчаніна быў невялічкі агарод пры двары, а другі агарод — на ўскрайку горада66.
    У XVI ст. жыхары мястэчак, гарадоў плацілі пэдаткі («плат волочный») з зямлі, у тым ліку з «агародных пругоў». У 1566 г. жыхары мястэчка Пяшчаткі заплацілі ўсяго 4507 3/4 грошаў, дзе «агародныя» склалі амаль палову — 2213 грошаў67. Мяшчанам трэба было плаціць па 10 грошаў чыншу з кожнага агарода і адслужыць летам па 4 талокі з агарода68. Мяшчане Оршы (1594 г.) плацілі па 5 грошаў з кожнага агароднага морга69.
    Агароды трымалі таксама цэрквы і манастыры. Фундушавыя запісы, якіх шмат ў актах, утрымліваюць звесткі пра 1—2, радзей болей валок зямлі, якія адпісваліся якім-небудзь прадстаўніком прывілеяванага саслоўя царкве, касцёлу ці манастыру. Прычым нярэдка ў гэтых запісах падкрэслівалася, што «агарод і сенажаць» — гэта даходныя артыкулы. Так, Пётр Азямблоўскі з Брэсцкага ваяводства ў 1718 г. адпісваў мясцовай царкве Прасвятой Багародзіцы 4 валокі зямлі «со всемн нх доходнымн статьямн» — агародамі і сенажацямі70. Кашталян віленскі Служка падарыў царкве ў Радванічах 2 валокі зямлі з «сенокосамн н огородамн»71. Паводле фундушавага запісу 1750 г., мінскі кашталян Русецкі ахвяраваў Касцяневіцкай царкве 2 валокі зямлі, з якіх палова была прызначана дзячку на агарод, а астатняе — свяшчэнніку, агарод якога быў насупраць царквы72.
    Вядомы магнат Іван Храптовіч у 1585 г. падараваў Прачысцінскай царкве Св. Багародзіцы ў маёнтку Ліпскі да дзвюх валок, якія яна атрымала ад яго бабкі, яшчэ 3 валокі «зо вснмн кгрунтамн оремымн н неоремымн, зь огороды овошовымн, зь сады, зь погноямн, зь навозамн, зь ган н сеножатьмн...»73.
    Пры раздзеле маёнткаў раздзелу падлягалі і землі свяшчэннікаў, якія ляжалі на гэтай зямлі. У дакуменце суда аб падзеле маёнтка Бераставіцы паміж ваяводам Андрэем Ляшчынскім, князямі Янушам Заслаўскім і Фёдарам Масальскім упамінаюцца «огороды н погнон поповскле н подь огородннкамь церковнымь кгрунту моргов пятнадцать...»74.
    У 1431 г. падскарбі літоўскі Аляксей Кмыта пачаўбудаўніцтва царквы Св. Тройцы, а свяшчэнніку «на выжмвленье»
    (пракармленне) даў зямлі 6 моргаў пад агарод і пад пабудову дома каля ракі Мухавец75. У 1609 г. фундушавы запіс дазваляў свяшчэнніку Бенядзікту ў в.Карошчынскай мець «з огородом прй доме й на пашню волоку землй»76.
    Як бачна з прывілею Сігізмунда III на царкву Св. Мікалая ў в. Полайцы, якая валодала дзвюма валокамі зямлі, «застннкамн й огородамй, до ней надлежачймй...», свяшчэннік Парфіновіч мог карыстацца ёй «до жйвота своего» і нічога не павінен быў плаціць «на ўрад Берасцейскі». Трэба было, як гаворыцца ў дакуменце, «тольку службу Божую вь оной церквй служйтй й за нась господаря пана Бога просйтй...»77.
    Такім чынам, свяшчэннікі, у адрозненне ад мяшчан, ад падаткаў за зямлю вызваляліся. Так, у 1579 г. у вечнае валоданне атрымаў 10 валок зямлі ў в. Благавічы (непадалёку ад Чавус) свяшчэннік мясцовай царквы Сямён Шырма. Акрамя таго, яму быў дадзены засценак пры дарозе ў Чавусы памерам у 33 моргі, на якім размяіпчалася царква Св. Мікалая і дом свяшчэнніка, «построенный сдозволенйя Могйлевского старосты»78. Дадаткова ён атрымаў дазвол на пабудову мельніцы і карчмы, з якіх павінен быў ужо плаціць падаткі, а «з оных десятй уволок й застенков, на замок Могйлевскй, плататй нйчого не повйнен»79.
    У другой палове XVIII ст. існавалі два пункты гледжання на памер зямлі пад агароды. Так, Казімір Радзівіл і Францыск Сапега ў 1760 г. нават выдалі інструкцыю, у якой рэкамендавалася абмежаваць плошчу пад агароды на карысць таварных культур, а ўраджайнасць агародніны павышаць за кошт паляпшэння апрацоўкі агародаў. Антон Радзівіл у 1792— 1798 гг., наадварот, прапанаваў іх пашырыць і зрабіць таварнымі80.
    Вядома, што ў цэнтральнай і заходняй Беларусі 16 магнацкіх сем’яў валодалі 30 % усіх зямель гэтага рэгіёна81. Увогуле пашырылася дваранскае землекарыстанне, якое налічвала амаль палову ўсіх земляў. Развіццё рынку ў сярэдзіне XVIII ст. стымулявала пашырэнне фальваркова-баршчыннай гаспадаркі, дзе агародніцтву стала надавацца ббльшае значэнне. Вядома, што прадукты сельскай гаспадаркі ў гэты час складалі 96 % экспарту. Як адзначаў П. Казлоўскі, у структуры экспартнай прадукцыі 83,5 % прыпадала на прадукты паляводства, 13,1 % — жывёлагадоўлі, 1,8 % — пча16
    лярства і толькі 1,5 % — агародніцтва і садаводства, а таму выручка ад продажу яе складала 0,6 %82. Гэта азначае, што прадукцыя агародніцтва ў экспарце займала другаступенныя пазіцыі. Асноўная частка вырашчанай агародніны ішла на асабістыя патрэбы сямей і ўнутраны рынак.