Гісторыя на градках
агародніцтва на Беларусі
Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
на н около двора окострожоный й ворота однн покрытые»117 (1579 г.); «...гумно огорожоно новым заметомь...»’18 (1591 г.); «тот дворь заметом огорожен...»119 (1599 г.); «...плот горожнвалн...»120 (1539 г.); «плоты поламаль...»121 (1540 г.); «...он угороднль себе плоть берегь межн от моего поля...»122 (1540 г.); «...н огород плотомь огороднвшн...»123 (1592 г.); «домь хоромы, тыны, плоты...»124 (1555 г.); «тын выломал»123 (1566 г.). Назва агароджы «плот» упамінаецца найбольш часта126.
На плот і некаторыя іншыя віды агароджы выкарыстоўвалі жэрдзі, дошкі, колле і галлё: «...форост ольховы на гороженье...»127 (1557 г.); «колля соснового возь»128, «хворост й колье...»129 (1557 г.); «подле того ячменю нзгороду розметано, жердье н колье порубано...»130 (1559 г.); «плот зь хоросту около огорода н сь одного боку саду...»131. Каб загарадзіць («загамаваць») агарод, верх колля рабілі вострым: «острене того колля»132. Як сведчаць актавыя дакументы, перавозілі колле на вазах, у якія запрагалі валоў ці коней. Так, у маёнтку значыліся: «Boat рабочы лесованный, с коламн кованнымн, другнй возь рабочнй на немь кола просте не ковано»133.
Замёт рабілі з броўнаў, і ён быў невялікі па працягласці. Замётам, згодна з актавымі запісамі, звычайна агароджвалі двор ці палову двара ад вуліцы, часам ён даходзіў да паловы гумна: «...гумно огорожоно половнца новым заметомь»134 (1591 г.). У агароджы двара рабіліся дзверы (фортка) у агарод і сад: «...фортка зь двора до огорода овоіцового, другая фортка до садку...»135. Уяўленне аб тым, колькі трэба было матэрыялу на агароджу, дае дакумент 1679 г., у якім адзначаецца, што бурмістру пана Грабоўскага па 9 асмакаў за воз «купнлн форосту выготь ведле двора его возь деветь...» і «...колля возь...» за 15 асмакаў136. У панскіх маёнтках будавалі і дашчатую агароджу, якая называлася «дылеванье» («далеванье»): «...дылеванье межн столпы зь двухь сторонь ажь до гумна»137 (1581 г.); «...дылеванье до половнцы двора зь вротамн...»138 (1589 г.).
Асоба трэба сказаць пра цвікі, з дапамогай якіх мацаваліся дошкі, колле ў плоце ў XVI—XVI11 стст. Першапачатковай нашай гіпотэзай было, што цвікоў у той час не існавала, а таму нам заставалася тол .кі здагадвацца, якім чынам 22
мацаваліся калкі ці дошкі да жэрдак і стаўбоў. Хутчэй за ўсё, што для гэтай мэты выкарыстоўвалі лазняк, лыка, вяроўкі, пяньку і іншыя падручныя сродкі. На гэту думку наводзілі нагляданні, што нават у 50-ыя гг. XX ст. сустракаліся розныя тыпы агароджы з такімі мацаваннямі.
Больш пільна праглядаючы дакументы, мы знайшлі сведчанні даволі шырокага ўжывання ў XVII ст. розных гатункаў цвікоў у будаўніцтве грамадскіх і асабістых пабудоў, а таксама для агароджы. Дакументы 1679—1681 гг. згадваюць аб набыцці: «гвоздя совнтого латного кгонтового»139; «гвоздя велнкого на прнбняне лать...»140; «гвоздя кгонтового до шалеваня...»141; «...гвоздя кгонтового на ворота...»142; «...гвоздовь дванадцать, для прнбняня шнбь...»143. Можна меркаваць, што набыць дастатковую колькасць адпаведных цвікоў для агароджы маглі пераважна заможныя слаі насельніцтва з-за іх даволі высокага кошту. Так, 1 капа «гвоздя совнтого» каштавала 24 асмакі144; «гвоздя латного» — 10—12 асмакаў145; «гвоздя кгонтового» — 6 асмакаў146. «Цвечкі» ці «чвечкі» абыходзіліся 7 асмакаў за капу (1682 г.)147. За працу па агароджванню дубовага тыну рабочаму заплацілі за некалькі дзён 1 залаты і 10 асмакаў (1684 г.)148.
Цікава, што сама агароджа мае ў Беларусі рэгіянальную спецыфіку і мае не толькі розныя назвы, але і спосабы ўзвядзення, выкарыстання для гэтай мэты розных матэрыялаў і г. д. 3 гэтай мэтай намі прааналізаваны матэрыялы этнаграфічных экспедыцый 1950—1960-ых і 2004 гг. Паводле старажытных актавых дакументаў, у XVI—XVII стст. агароджу часцей называлі ізгародай, плотам, парканам, замётам, тынам, а дашчаты забор — «днлеваньем»149. У больш позні час (XIX—XX стст.) агароджа на Беларусі мела некалькі назваў: частакол, тын, паркан, штыкеты, штакеты, штыкетнік, плот, забор, прасла, леска, замёт, пляцень, шалёўка, загарад, ізгарадзь і інш.
Паводле нашых даследаванняў, агароджу рабілі з жэрдак, дошак, калкоў, бярвенняў, плялі з лазы. Агульнай назвай з’яўляецца слова «плот»150. Матэрыялы этнаграфічных даследаванняў сведчаць аб тым, што слова «плот» як назва агароджы ў XX ст. было пашырана ва ўсіх рэгіёнах, за выключэннем Магілёўшчыны. Нягледзячы на адну назву, у кож-
ным рэгіёне плот рабілі не толькі з рознага матэрыялу (дошак, калкоў, жэрдак), але і розным па вышыні.
Асновай любой агароджы былі ўкопаныя ў зямлю слупы праз 3—4 м і прымацаваныя да іх жэрдкі («пярэчкі», «латы»), да якіх, у сваю чаргу, мацаваліся дошкі, калкі, штыкетнік. У асобных гаспадароў паміж дошкамі першага раду прыбіваліся пасярэдзіне больш вузкія. Плот уверсе меў часта прыгожую канфігурацыю ў выглядзе трохвугольнікаў, ромбаў і г. д., якая залежала ад фантазіі майстра. Плот з дошак у асноўным быў па прыцягласці ў некалькі метраў, якія аддзялялі хату і частку агарода ад вуліцы. Са шчыльна прыбітых дошак-шалёвак ён нярэдка быў вышынёй ад 1 да 2 і болей метраў151. Астатняя частка агароджы рабілася з больш вузкіх дошак (штыкетніка) ці з калкоў, якія прыбіваліся да жэрдак як ушчыльную, так і рэдка.
Даследаванне паказала, што ў цэнтральных і паўднёвых губернях часцей сустракаецца назва «плот», і гэты плот рабілі з доўгага вертыкальнага штыкетніку, а часткова — з гарызантальна прыбітага да слупоў ачэсанага жэрдзя152. На Магілёўшчыне такая агароджа часцей насіла назву «забор», і гэтая агароджа рабілася так: да слупоў прыбіваліся гарызантальна ў 2—3 рады жэрдкі, а потым да іх вертыкальна мацаваўся штыкетнік, дошкі ці круглыя калкі.
Плот забяспечваў найбольшую абарону ад жывёлы і злодзеяў. Праз шчыльна прыбіты штыкетнік не пралазіла нават курыца. Такую ж функцыю выконвалі «леска»153 і «частакол»154. Заборы са штыкетніка часта мелі аднайменныя назвы: «штакет», «штыкет», «штахет», таксама «дыль»155. Калі ў назвах «плот», «штыкет», «забор» больш тэрміналагічнае адрозненне, то «частакол» азначае агароджу, як правіла, з нячышчаных калкоў, завостраных уверсе, якія прыбіваліся дажэрдак, часам апляталіся лазой156. Калкі ставіліся вертыкальна, прама ці ў выглядзе буквы «X». Нярэдка яны былі вострымі і доўгімі, таму пералезці праз частакол было нялёгкай справай. На Магілёўшчыне такая агароджа насіла назву «леска» або «ізгарадзь». «Леска» рабілася са шчыльна падагнаных тонкіх альховых палак, арэшніку ці яловага сучча і перапляталася папарна па розных баках паралельна прыбітага да слупоў жэрдзя, утвараючы нешта падобнае на букву «X». Рабілася яна звычайна са свежага, 24
не высахлага яшчэ сучча, каб не ламалася. Звычайна плотам ці «лескай» тут не абносілі ўсю сядзібу, а толькі агарод каля хаты, з-за недахопу матэрыялаў. На леску, якая аддзяляла двор ад агарода, гаспадыня вешала для прасушкі гарлачыкі, чугункі, слоікі і г. д.
Па дадзеных М. Рытава, на агароджу ў 100 сажняў трэба было набыць 400 калоў па 3 рублі за сотню, 10 вазоў галля па рублю за кожны воз і 10 рублёў аддаць за работу157. A гэта складала 32 рублі — сума, вялікая па цэнах канца XIX ст. Магчыма, гэта ўплывала на тое, што сяляне, не маючы дастатковых сродкаў на агароджу, саджалі вакол сядзібы дрэвы (ліпы, вішні, слівы і інш.), якія, разрастаючыся, стваралі жывую агароджу. Традыцыя гэта, па дадзеных аўтара, існавала і ў 50—60-ыя гг. XX ст. Часта сустракалася агароджа, якая называлася «прясла» (назва пашырана на Магілёўшчыне) і якой абносілася большая частка сядзібы. Да рэдка расстаўленых слупоў прыбіваліся ў 2—3 рады, a то і болей паралельныя жэрдкі, і такая агароджа ўратоўвала агарод ад патравы толькі буйной рагатай жывёлай. Пералезці праз прясла чалавеку ці дробнай жывёліне або птушцы не ўяўляла ніякай цяжкасці. Пасля Вялікай Айчыннай вайны для большай надзейнасці зверху і знізу яе нацягвалі калючы дрот, якога шмат валялася ў розных месцах158.
Пашыраны былі ў Беларусі агароджы пад назвай «пляцень», якія рабіліся з лазы або з галля дрэў. Пляцень плёўся праз невялікія (меней 1 м) калкі. Па-майстэрску зроблены пляцень выглядаў прыгожа, аднак быў недаўгавечным, хутка перасыхаў, а галлё ламалася. Пляцень служыў агароджай ад жывёлы і птушак. Аднак пераадолець яго для курыцы ці казы не складала цяжкасці. Такія агароджы рабілі часцей удовыя і адзінокія жанчыны, якія не мелі мужчынскіх рук у гаспадарцы159. У XIX — першай палове XX ст. на Палессі і ў іншых месцах сустракаліся плятні вышынёй да 2 м і болей, шчыльна сплеценыя з лазы, якія былі надзейнай аховай агарода ад патравы жывёлай ці птушкай. Сплеценая агароджа часцей насіла адпаведную назву. Значна радзей плятнём называлі агароджу, падобную на частакол. Яна ўяўляла сабой прыбітыя да слупоў 3 гарызантальныя жэрдкі, пераплеценыя вертыкальна суччам. Такая назва сустракалася ў Гомельскай, Мінскай і некаторых іншых абласцях. Існавала
агароджа ў 3—6 гарызантальных жэрдак, прыбітых на адлегласці 30 см і болей да слупоў, або паміж двух слупоў паралельныя жэрдкі апляталіся да іх лазой у выглядзе оо>бо.
Найбольш старажытным відам агароджы, якая захавалася да сярэдзіны XX ст. і нават пазней, быў плот на шулах (шуляку), які называўся «паркан», «замёт», «забор (плот) на шулах закідны». Гэты плот рабіўся з бярвенняў (6—9), якія закідваліся ў спецыяльна зробленыя шпары ў шулах. Ён быў невялікі па працягласці і аддзяляў часцей за ўсё двор ад вуліцы, радзей — і частку агарода, што прылягала да гаспадарчых пабудоў. Цікава, што ў асобных раёнах Міншчыны зафіксавана назва «парканіна» (так называліся калкі ў плоце). Многія віды ранейшай агароджы існуюць і сёння. Разам з тым у невялікіх гарадах, пасёлках, у асобных жыхароў вёскі агароджа робіцца з выкарыстаннем камення, металу, спецыяльных пліт, металічнай сеткі і іншых матэрыялаў, якія ствараюць прыгожы выгляд дагледжанаму агароду.
Глеба-кліматычныя ўмовы Беларусі і ўраджайнасць агародных культур. На развіццё агародніцтва вялікі ўплыў аказвае прыроднае асяроддзе, глеба-кліматычныя ўмовы Беларусі, якая знаходзіцца ў вобласці паўночных умераных шырот. Характар надвор’я, на думку вучоных, у многім залежыць ад масы Атлантыкі і заходніх ветраў, якія ўзімку вызываюць снегапады, а летам — дажджы і пахаладанні161. Найбольш цёплымі месцамі ў Беларусі з’яўляюцца паўднёвазаходнія раёны. Звычайна колькасць ападкаў на Беларусі блізкая да нормы. Асабліва спрыяюць сельскагаспадарчай працы дажджы ў маі і ліпені («Май дажджлівы — год урадлівы» — сцвярджае народ). Аднак «Год на год не прыходзіцца», а таму здараліся засушлівыя ці занадта дажджлівыя гады, якія не спрыялі добраму ўраджаю.