Гісторыя на градках
агародніцтва на Беларусі
Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
У маёнтках у гэты час ужо практыкавалі вырошчванне расады для пасеваў у спецыяльных парніках. Аб гэтым сведчыць запіс у інвентары: «росады насеено росадннковь два...»244.
Меў месца і крадзеж агародніны. Так, у 1541 г. здарыўся выпадак, які стаў потым тэмай судзебнага разбірацельства, калі татарын Альбедзін у суседа ўкраў: «увошол вь наш огородь н огуркн рваль»245. Дзеці, заўважыўшы гэтае злачынства, паскардзіліся маці, і яна пабіла грабежніка. У 1592 г. у суседа другі гвалтоўна забраў агародніну: «пастернакь, петрушку, морковь покопаль, побраль...»246. У агароды забіраліся часта вясковыя дзеці: «детн его зь его дому репу мою зь огорода рвалн»247.
Вялікія страты агародам усіх саслоўяў наносілі войны. У час Айчыннай вайны 1812 г., напрыклад, паводле дакументаў, нярэдка было «вь огородь все засьянное нстреблено»; у выніку «опустошення огорода понес убытка на 20 рублей серебром»248.
Сяляне, як правіла, на сваіх агародах садзілі «высадкі», насенне з якіх ішло на пасеў. Насенне агародніны прызначалася і на продаж. Часта яно было няякасным і давала дрэнныя ўсходы ці не ўзыходзіла зусім. Так, у 1578 г. магілёўскі мешчанін Конан Баўчура судзіўся з Труханам Акіняй за няўплату ім 50 грошаў за прададзенае яму насенне цыбулі. A апошні матываваў няўплату тым, што яно не ўзышло249. У другога мешчаніна было ўкрадзена сорак фунтаў цыбульнага насення, кожны фунт якога ацэньваўся ў той час па 8 грошаў250.
Яшчэ з канца XVIII ст. у магнацкіх маёнтках з’явіліся цяпліцы, у якіх зімой паспяхова вырошчвалі ананасы, фігі, дыні, абрыкосы, шчаўе, шпінат, пятрушку, салат. Асобныя рэалізавалі частку сваёй прадукцыі на ўнутраным рынку, але большасць спажывалі самі. Вырошчвалі ў цяпліцах і расаду гародніны.
4. Зак. 2839.
Вырашчаную гародніну трэба было захаваць на зіму. 3 гэтай праблемай сутыкаліся агароднікі ва ўсе часы. Як сведчаць старажытныя акты, многія з агародных культур насельнікі квасілі ў бочкі (капусту, буракі, моркву, пастарнак, боб і інш.), другія вязалі ў вянкі-пляцёнкі (цыбулю, часнок): «в том свнрне маку бочка...бобу солянка»251; «варыва в кадьх велнкнхь дубовых: капусты кнслое чотырн кадн...бураковь зь ботвнньем кадей велнкнх трн р'Ьпы бочок дванадцать»252; «...капуста шнткованная»253. Трэба адзначыць, што да XX ст. пераважала квашанне гародніны.
Усе запасы звычайна змяшчаліся ў «падклетках», свірнах, паграбах254. У іх захоўваліся таксама гарох, каноплі, ільняное семя, цыбуля. Так, у 1577 г. з падклета было ўкрадзена: гароху белага «меры Берестейское бочок пять», гароху шэрага — 3 бочкі, маку белага — 2, семя канаплянага — 5, ільнянога — 2, цыбулі вянкоў 15 0 255. Як вынікае з інвентара маёнтка Русоты Гродзенскага павета (1556 г.), які належаў Юрыю Валовічу, у падклеце было: некалькі бочак квашанай капусты, бочка пастарнаку, бочка буракоў, 3 кадкі капусты з напінай (верхнімі зялёнымі лістамі. — Л. Р.) — для чэлядзі, 2 вянкі часнаку. Да таго ж у склепе стаялі назапашаныя 4 «ушаткн» гуркоў, 7 бочак рэпы, 3 бочкі морквы256.
Як бачна з дакументаў, даволі многа сеялі канапель у агародах. 3 канопляў ціснулі вельмі карыснае канаплянае масла, запасы якога на зіму ў панскіх маёнтках складалі ад 2 да 5 і болей бочак257. Канаплянае семя шырока ўжывалі ў ежу сяляне яшчэ ў пачатку XX ст.
У сялянскіх агародах XIX ст. па-ранейшаму значнае месца адводзілася такім агародным культурам, як буракі, капуста, морква, рэпа, цыбуля, часнок і інш.258. У агародах вялікія плошчы займалі сачавіца, фасоля, гарох259. Яны забяспечвалі харчаванне сялянскай сям’і на год, калі быў добры ўраджай. У ведамасці аб пастаўцы хлеба, гародніны і пладоў за 1849 г. па Гродзенскай губерні адзначалася, што «огородннчество н садоводство не составляют промысла: крестьяне занммаются онымм только для домашнего обнхода»260. Продаж лішкаў агародніны казённымі сялянамі ажыццяўляўся ў бліжэйшых мястэчках і гарадах261. Аднак прадаць іх можна было толькі па мізэрнай цане таму, што кожны жыхар меў свой агарод і прадукцыю з яго.
Па дадзеных Гродзенскага губернскага статыстычнага камітэта за 1864— 1897 гг., у якасці агародных культур значыліся: рэпа, буракі, морква, капуста, агуркі, сланечнік, гарчыца, мак, стручковы гарох, боб, сачавіца, аптэкарская гародніна262. У маёнтках пашыраліся пасевы бручкі, фасолі, сельдэрэю, шпінату, парэю, якія культываваць, на думку П. Казлоўскага, пачалі з 60—90-ых гг. XVIII ст.263. Аналіз актавых дакументаў паказвае, што бручка і фасоля былі вядомы беларусам яшчэ ў XVI ст.
П. Шпілеўскі пісаў, што ў агародах Міншчыны сеялі хмель, гарчыцу, каляндру, дыні і гарбузы, мяту, рэдзьку, цыбулю і часнок, салату, пятрушку, мак, спаржу, тытунь264.
Аб складзе агародных культур можна меркаваць па сельскагаспадарчай выставе 1853 г., якая была наладжана ў Горыгорыцкім земляробчым інстытуце. У ёй прымалі ўдзел агароднікі Магілёўскай і сумежнай Смаленскай губерняў. Выстаўляліся на ёй акрамя традыцыйных культур гарбузы (па 2 пуды весам), кавуны, іспалінская кукуруза, амерыканскі, турэцкі і гавайскі тытунь, кітайскі рэвень і інш.265.
Аналізуючы унікальную кнігу «Літоўская гаспадыня», выдадзеную ўпершыню ў 1848 г., дзе акумуляваны гаспадарча-кулінарны вопыт жыхароў Міншчыны, прыходзім да высновы, што ў першай палове XIX ст. беларусы ўжо ведалі шмат агародных культур, якія раней не сеяліся.
У асноўным агародніну ў гэты час сяляне вырошчвалі толькі для патрэб асабістай сям’і, а таму пад агароды адводзілася толькі частка сядзібы. Частка сялян асобныя агародныя культуры ўвогуле не вырошчвала, таму што лічыла гэта невыгаднай справай, а купляла іх па неабходнасці ў гарадах, мястэчках. Некаторыя ўвогуле аддавалі перавагу пасеву збожжавых, ільну і канапель на сядзібе.
Сведчанні аб пасевах розных культур у асобных даследчыкаў не супадаюць. Так, М.В. Рытаў пісаў, што ў Беларусі большую частку агарода займаюць не агародныя расліны, a каноплі і ячмень, якія, лічаць сяляне, больш карысна вырошчваць, чым агародніну. Найбольш пашыраны сярод агародніны, на яго погляд, былі капуста, агуркі, цыбуля, буракі. Зрэдку сеялі гарбузы, рэдзьку, рэпу, моркву, боб266. Бобу сеялася так мала, што ён лічыўся прысмакай дзяцей на працягу лета. Рытаў адзначаў, што ў часткі сялян не ха-
пала гародніны нават для сябе, у тым ліку агуркоў, гарбузоў, якія растуць толькі каля плятня, па якім уюцца267. Пасля яны даспяваюць на крышах. Няшмат, на яго погляд, сеялі сяляне ў XIX ст. рэдзькі і морквы і амаль не ведалі фасолі268. Хутчэй за ўсё, склад агародных культур у розных месцах меў свае асаблівасці і адрозненні.
Адметнай асаблівасцю сялянскіх агародаў былі змешаныя пасевы. Так, на сярэдзіне град садзілі буракі, а па баках — моркву. Па краях таксама сеялі бабы, фасолю, салат ці радыску. Варыянты змешаных пасеваў былі розныя: капуста з буракамі, буракі з агуркамі, цыбуля з морквай і інш. У Чэрыкаўскім павеце, напрыклад, сеялі ўпоперак грады па чарзе капусту і гуркі, а па краях — фасолю і буракі269. Трэба зазначыць, што і сёння практыкуюцца змешаныя пасевы. Ёсць у гэтым пасеве рацыянальнае зерне, бо асобныя культуры (фасоля, боб, сланечнік, тапінамбур, кроп і інш.) выконваюць ахоўную функцыю, абараняючы пасадкі ад халодных вятроў, ствараючы ў спякоту цень, а для пакручастых раслін даюць магчымасць віцца па іх сцяблінах. Вельмі яскравае ўяўленне аб агародзе першай паловы XIX ст. дае А. Міцкевіч:
За платамі — сад уперамежку
3 агародам: яблыні збягалі рад за радам
3 пагорка ў сухадол, і паміж імі — грады Капусты. Качаны лабастыя пры яры... Блішчаць залысінай, як думныя баяры, Нібы гадаюць, што чакае ў скорым часе. Гарошак у стручках і моркву ў апранасе Націны кучаравай, боб у белым цвеце У кіяхі, схаваныя ў вянку суквецця, I гарбузы з рабымі, слізкімі бакамі, Што грэюць жываты між градак з буракамі.
Ідуць барозны скрозь, і строгі скрозь парадак, Радок у рад, як строй, каноплі паміж градак; Мясцовы кіпарыс ці падабенства туі Ад розных вусеняў гародніну вартуе, Бо водарам яны і мошкі ап’яняюць, I ў спёку мётламі сваімі зацяняюць Расліны на градзе. Нат вуж і той, як знае, Гарод, дзе п’яніць пах канопляў, абмінае.
Пляц незаценены займае мак стракаты, Між той пярэстасці, як поўня сярод зорак, Сланечнік галянасты з жоўтых веек-створак... На градах папярочных Суцэльны зараснік у косах агурочных. Там ні кустоў, ні дрэў і аніякіх кветак — Зялёным дываном укрылі ўвесь палетак Пляцёнкі-паўзункі, і кожны ў жоўтым цвеце270...
Сяляне кепска ведалі тэхналогію вырошчвання розных культур, а таму была неабходнасць у спецыялістах, якіх рыхтаваў Горыгорацкі земляробчы інстьпут. У ім праводзіліся розныя эксперыменты, каб высветліць, што ўплывае на рост агародніны, якія ўмовы трэба ствараць для яе развіцця. У сярэдзіне XIX ст. тут агароднінай засявалі каля 3 '/2 дзесяціны271. Так, у 1852 г. буракі, пастэрнак і іншыя культуры з-за залішняй вільгаці выраслі дробнымі і маласакавітымі; боб, гарох патачылі чэрві; мошкі пашкодзілі каляровую капусту, бручку, кальрабі. Качанная капуста, наадварот, вырасла добрай і амаль не была пашкоджана гусенямі, якія зусім знішчылі яе ў агародах гараджан272. Спецыялісты вырашылі, што паўплывалі на гусеняў хутчэй за ўсё каноплі, пасаджаныя ў міжрадкоўі капусты. Дарэчы, практыка агародніцтва пацвердзіла ў далейшым станоўчы ўплыў (адпужванне розных шкодных насякомых) гэтай культуры на розныя віды гародніны. Але самы галоўны вывад, да якога прыйшлі настаўнікі і навучэнцы, гэта адсутнасць увогуле выгады пры вырошчванні гародніны, таму што затраты на пасеў і ўборку ўраджаю ў гэты неспрыяльны год не апраўдаліся. Так, выручка ад продажу гародніны (не лічачы той часткі, што з’елі выхаванцы і служачыя) склала ўсяго 120 руб. 93 кап. пры затратах у 180 руб. 2 кап.273. Звязана гэта было з малым коштам агародніны. Напрыклад, чвэрць буракоў ацэньвалася ў 1 — 1 руб. 50 кап.; морквы — 1 руб. 20 кап.; цыбулі — 1,80—2 руб. 50 кап. Сотню качаноў капусты можна было прадаць ад 80 кап. да 1 руб. 20 кап.; столькі ж гуркоў — ад 20 да 40 кап. А за пуд хмелю можна было атрымаць толькі 3 руб. срэбрам274.
Сярод культур, якія вырошчваліся на агародах у XIX ст., па-ранейшаму важнае месца займала капуста, якая, на думку даследчыкаў, была вядома славянам яшчэ з V—VI стст.275.