Гісторыя на градках
агародніцтва на Беларусі
Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
Л. В. Ракава
Гісторыя на градках
агародніцтва на Беларусі
Мінск «Беларусь» 2008
УДК635.1/.8(476)(091)
ББК 42.34(4 Бен)
Р 19
Рэцэнзенты:
доктар гістарычных навук А.Ул. Гурко;
доктар гістарычных навук І.У. Чаквін
Выпуск выдання ажыццёулены па заказу Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
У кнізе выкарыстаны фота М. Мельнікава, Т. Габрусь, М. Віннікавай, Л. Ракавай
Ракава, Л.В.
P19 Гісторыя на градках: агародніцтва на Беларусі/ Л.В. Ракава. — Мінск: Беларусь, 2008. — 144 с.: іл.
ISBN 978-985-01-0814-2.
Кніга прысвечана аднаму са старажытных заняткаў беларусаў — агародніцтву. У ёй разглядаюцца асаблівасці апрацоўкі глебы, прылад працы, тэхналогіі вырошчвання і распаўсюджвання агародных культур у розныя гістарычныя часы ў розных сацыяльна-саслоўных групах. Значнае месца адводзіцца вераванням, звычаям і рытуалам беларусаў, звязаных з агароднштвам. У аснову работы пакладзены старажытныя пісьмовыя актавыя дакументы, хронікі XVI—XVIII стст., матэрыялы архіваў XIX—XX стст. і дадзеных этнаграфічных даследаванняў 1960—2000-ых гг.
Разлічана на этнолагаў, гісторыкаў, культуролагаў, работнікаў сельскай гаспадаркі, студэнтаў ВНУ і шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца гэтай праблемай.
УДК 635.1/.8(476)(091)
ББК 42.34(4 Бен)
ISBN 978-985-01-0814-2 © Ракава Л.В., 2008
© Афармленне. РУП «Выдавецтва «Беларусь», 2008
УВОДЗІНЫ
Беларусы спрадвеку былі земляробамі, іх матэрыяльная і духоўная культура была класічна земляробчай. Неад’емнай часткай сялянскай гаспадаркі з’яўлялася агародніцтва. Адсутнасць крыніц не дазваляе вызначыць час, калі агародніцтва стала асобнай галіной у сістэме земляробства, узнікненне якога гісторыкі адносяць да эпохі неаліту (III тысячагоддзе да н. э.)1. Занятак агародніцтвам у беларусаў быў арыентаваны на забеспячэнне патрэб даволі вялікай у той час сям’і прадукгамі харчавання, дзе значную долю складала агародніна. Можна сказаць, што і сёння прадукцыя са свайго агарода ў многім забяспечвае жыццядзейнасць жыхароў вёскі і гарадскіх пасёлкаў, а для жыхароў асобных рэгіёнаў Беларусі з’яўляецца і асноўнай крыніцай даходаў. Здаўна на агародах вырошчвалі боб, гарох, капусту, буракі, моркву, пастэрнак, хрэн, пятрушку, цыбулю, часнок, рэпу, бручку, агуркі, мак і інш.
Развіццё агародніцтва на Беларусі мае асобую актуальнасць з-за малай вывучанасці і дыскусійнасці многіх пытанняў этнічнай гісторыі. Раскрыццё старажытных рысаў, пераемнасць і шляхі развіцця агародніцтва на землях Беларусі з эпохі феадалізму да нашых дзён уяўляюць цікавасць як для вырашэння этнагенетычнай праблемы, так і для разумення культурнай спадчыны беларусаў.
На напісанне гэтай работы аўтара навяла думка пра амаль поўную адсутнасць спецыяльных прац, прысвечаных гісторыі развіцця агародніцтва на Беларусі. Шматлікія апублікаваныя працы гісторыкаў утрымліваюць вельмі цікавыя звесткі аб развіцці сельскай гаспадаркі розных саслоўяў феадальнага і капіталістычнага грамадства, няроўнасці становішча розных сацыяльна-саслоўных груп, характары павіннасцяў і г. д. На жаль, пытанням матэрыяльнай і духоўнай культуры, у тым ліку і месцу агародніцтва ў быце насельнікаў Беларусі, удзяляецца мала ўвагі. Самыя агульныя звесткі аб гэтай вельмі важнай галіне матэрыяльнай кулыуры пачарпнуты аўтарам з прац вядомых гісторыкаў, археолагаў, этнографаў: М. Ры-
тава, П. Шпілеўскага, А. Грушэўскага, А. Кіркора, I. Сербава, М. Нікіфароўскага, Ю. Крачкоўскага, М. Улашчыка, Л.Малчанавай, Л. Мінько, В. Цітова, А. Лойкі, М. Спірыдонава, 3. Капыскага, П. Казлоўскага, В. Голубева і інш. Найбольш значнай сярод іх з’яўляецца невялікая праца М.В. Рытава «Огородннчество в Белорусснн. Современное состоянпе нашего сортоведення» (Доходное плодоводство. Курсы промышленного плодоводства н огородннчества, чнтанные в разных пунктах Россйй. А.К. Грелль. М., 1891). Яна дае ўяўленне аб тэхналогіі вырошчвання асобных агародных культур на сялянскіх агародах у XIX ст.
Базу нашага даследавання склалі старажытныя пісьмовыя крыніцы (акты, хронікі, інвентары маёнткаў), а таксама ўспаміны падарожнікаў, якія бывалі на беларускіх землях у розныя часы. Аўтарам вывучаліся таксама матэрыялы абласных, занальных і нацыянальнага архіваў краіны, дзе аналізаваліся звесткі аб занятках агародніцтвам розных сацыяльных слаёў грамадства XIX—XX стст. Шырока выкарыстаны палявыя даследаванні супрацоўнікаў аддзела этналогй Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі і асабістыя запісы аўтара (2000— 2008), зробленыя ў розных рэгіёнах Беларусі. Цікавыя звесткі аб агародніцтве аўтар знаходзіла ў фальклорных і літаратурных творах.
Як адзначалася, узнікненне земляробства на тэрыторыі Беларусі гісторыкі адносяць да эпохі неаліту (III тысячагоддзе да н.э.). Пры раскопках паселішчаў ранняга жалезнага веку знойдзены зярняты гароху, вікі, палявых (конскіх) бабоў, а таксама першае старажытнае рала (у в. Капланавічы Клецкага р-на). Цікавыя звесткі пра развіццё агародніцтва ў XVI—XVIII стст. даюць нам старажытныя акты, летапісы, хронікі.
3 гэтай кнігі Вы даведаецеся, якія культуры былі распаўсюджаны на агародах у розныя гістарычныя часы, якой тэхналогіяй і якімі прыладамі працы карысталіся, а таксама пазнаёміцеся з народнымі ведамі, звычаямі, традыцыямі і рытуаламі, якія збераглі нашы прашчуры і дзеды і якія, на іх погляд, павінны былі забяспечваць ураджайнасць палёў і агародаў, ахоўваць іх ад сіл стыхіі. Спадзяёмся, што чытачоў-агароднікаў могуць зацікавіць рацыянальныя прыёмы працы на агародах, якія можна скарыстаць і сёння.
Глава 1
РАЗВІЦЦЁ АГАРОДНІЦТВА Ў XVI—XIX стст.
Сельскагаспадарчая навука разглядае агародніцтва як галіну раслінаводства па вырошчванні спажыўных раслін па большай частцы на агароджаных участках зямлі. Спачатку яно служыла для задавальнення хатніх патрэб і рэзка алдзялялася ад паляводства2. Адрозніваюць два тыпы агародніцтва: адкрыты (вырошчванне на палях і агародах) і ахоўны (вырошчванне ў цяпліцах, парніках і пад больш простымі ўкрыццямі)3. Здаўна агародніну вырошчвалі ў адкрытым грунце, забяспечваючы асноўны збор прадуктаў і насенны матэрыял. Пазней з’явіліся цяпліцы, парнікі, плёначныя ўкрыцці, якія дазвалялі ліквідаваць сезоннасць у забеспячэнні насельніцтва свежай агароднінай.
Адносна паняцця агарод да нашага часу не існуе адзінай думкі. Большасць вясковых жыхароў агародам называлі ўчастак зямлі, засаджаны агароднінай4. Размяшчаўся агарод no634 з домам за гаспадарчымі пабудовамі ці паміж імі, што было зручным для хуткай дастаўкі агародніны да стала. Часта паняцце «агарод» беларусы звязваюць з усёй зямлёй на сядзібе, уключаючы пасадкі бульбы, жыта, ячменю, канюшыны і інш. У асобных гаспадароў агародныя культуры высаджваюць паміж пладовых дрэў, размешчаных шырокімі радамі па ўсёй сядзібе, у другіх — традыцыйна ўздоўж сядзібы садзяць загоны капусты, буракоў, морквы, агуркоў, гарбузоў і іншых культур. Думаецпа, што слова «агарод» ужываецца як у вузкім, так і ў шырокім сэнсе.
Назва «агарод» паходзіпь, відаць, ад «агароджы» ці «окострожы»5. У старажытных дакументах акрамя назвы «агарод» («так же н огород тот, што я, Юрей Савнцкмй, прнкупнл тут-же подле того пляцу, подле влотовок»)6, сустракаецца назва «капусннк» — агарод, засаджаны капустай («плоты у капустнпка моего порубнл н шкоды почпннл...»)7, і зрэдку _ «навоз» («тоть барннь...наехавшн кгвалтомь на властное поле мое, на навозь...»)8. Апошняя назва («навоз») ты-
чылася прысядзібнай дзялянкі зямлі, добра ўгноенай і ўробленай.
Развіццё агародніцтва ў многім звязана з узроўнем развіцця вытворчых сіл грамадства, сістэмай землеўладання і землекарыстання, прыродна-кліматычнымі ўмовамі, удасканаленнем прылад працы, тэхналогіяй вырошчвання розных культур і іншымі фактарамі. Сельская гаспадарка ВКЛ была сацыяльна-эканамічнай асновай феадальнага грамадства, дзе землі, як асноўны сродак вытворчасці, вызначалі стан эканомікі ў дзяржаве. Самую вялікую частку яго жыхароў складалі сяляне.
Агародніцтвам, як і земляробствам у цэлым, займаліся не толькі сяляне, але і мяшчане, і слугі-агароднікі ў панскіх фальварках. У залежнасці ад прыналежнасці зямлі, якой карысталіся, сяляне падзяляліся на дзяржаўных (велікакняжацкія, гаспадарскія), баярскіх (шляхецкія) і царкоўных (духоўныя)9. Ворны зямельны надзел, памеры якога вызначаліся Статутамі ВКЛ для розных катэгорый сялянства, быў асновай натуральнай сялянскай гаспадаркі. Сяляне мелі спадчыннае права валодання надзелам. За карыстанне надзелам яны павінны былі плаціць грашовую рэнту, выконваць адработачныя павіннасці (паншчына), а таксама дзяржаўныя павіннасці па будаўніцтву і рамонту дарог, мастоў, перавозцы грузаў і інш. Па меры запрыгоньвання сялянства раслі і іх павіннасці. Калі ў пачатку XVI ст. яны працавалі на пана адзін дзень у тыдзень, то ў сярэдзіне стагоддзя — ужо два дні10. Інтэнсіўны працэс запрыгоньвання сялянства, замацаваны нормамі прыгоннага права, аформленнага ў Статутах ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг., знайшоў адлюстраванне ў абмежаванні яго правоў: адмена права пераходу селяніна ад аднаго пана да другога, права распараджэння нерухомай маёмасцю і інш.
Аграрныя пераўтварэнні другой паловы XVI ст., якія атрымалі назву «валочнай памеры», прадугледжвалі поўны ўлік і больш рацыянальнае размеркаванне зямлі, уніфікацыю існаваўшых сялянскіх павіннасцяў (замена даніны і чыншу паншчынай і г. д.), а таксама замацаванне права ўласнасці на зямлю за феадаламі.
У ВКЛ мелася асобая група сялян, якія пасяляліся на невялікіх участках зямлі і выконвалі ўстаноўленыя павін6
насці. Яны называліся «агароднікамі». Колькасць іх была невялікай. Так, у в. Лунінец у 1588 г. у маёнтку памешчыцы Барбары Кунцэвічаўны працавала 9 агароднікаў са сваімі сем’ямі, у якіх, як правіла, было па некалькі сыноў11. У памешчыцы Гарнастаевай у маёнтку Балаткова Брэсцкага павета было 8 агароднікаў, павіннасцю якіх быў адзін дзень працы ў тыдзень на пана, выкананне ў год 6 талок і выплата чыншу 6 грошаў літоўскіх12. У Паўла Каханоўскага — памешчыка в. Дзяргло Берасцейскага павета — працаваў 1 агароднік з сям’ёй, які меў асабістага вала13.
Паводле «Уставы на валокі» 1557 г., агароднікі атрымалі надзелы зямлі па 3 моргі (1 морг = 0,71 га) і сяліліся вёскамі па 10—20 двароў паблізу фальваркаў14. Валочная памера 1557 г. увяла падворнае землекарыстанне ў заходняй і цэнтральнай Беларусі. За атрыманы надзел сяляне павінны былі адпрацоўваць у велікакняжацкіх і памешчыцкіх маёнтках 1 дзень у тыдзень без каня, а іх жонкі — 6 дзён за лета. Падчас правядзення валочнай памеры (канец 30-ых гг. XVI ст. — сярэдзіна XVII ст.) у катэгорыю агароднікаў пераводзілі і чэлядзь15. Аб надзяленні зямлёй чэлядзі сведчыць «Ліст» Жыгімонта Аўгуста ад 8 лютага 1562 г. аб дараванні пушкару Мсціслаўскага замка Логвіну Грыдкавічу «дворышча» з агародамі ў г. Мсціслаўі. Яму далі агарод былога пушкара Кузьмы Гапановіча за пэўную плату «черезь ревнзоров нашнх, з мрькговь местьскюсь уставьленого...»16. У XVIII — першай палове XIX ст. «агароднікамі» зваліся ўжо жыхары вёсак і мястэчак, якія мелі толькі хату і агарод.