Гісторыя на градках
агародніцтва на Беларусі
Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
Акрамя ручных прылад, аб якіх размова пойдзе ніжэй, у XIX — пачатку XX ст. на агародах выкарыстоўваліся бароны, сохі, плугі, у тым ліку і жалезныя, якія цягнулі коні ці валы. Жалезныя плугі, па словах апытаных сялян, у адных месцах з’явіліся ў 20-ыя гг., у другіх — у пачатку 30-ых гг. XX ст. У памешчыкаў аралі з іх дапамогай яшчэ ў канцыХІХ ст.’96.
Побач з літоўскай сахой у панскіх маёнтках былі распаўсюджаны жалезныя прылады працы замежнай вытворчасці: брабанцкі плуг, галштынскія і мекленбургскія жалезныя бароны197.
Для гаспадарання ў 1852 г. земляробчы інстытут у Горках, напрыклад, набыў жалезны плуг Рансона, які меў розныя адвалы і лемяхі, жалезную барану, а таксама плуг Говарда, зроблены з аднаго кавалка жалеза з крутавыгнутым крылом адвалу. 3-за гэтага пры ворыве пласт зямлі пераварочваўся і лёгка ламаўся і трэскаўся. Сярод набытага значыліся амерыканскія плугі і акучнікі, а таксама рыдлёўкі і кіркі198.
У канцы XIX ст. у продажы можна было набыць жалезныя плугі і бароны («зігзаг»), лёгкія нямецкія, шведскія, англійскія рыдлёўкі, матыгі, цапы, жалезныя граблі і вілы. Заможныя сяляне, арандатары і гаспадары маёнткаў набывалі не толькі ручныя прылады працы для працы ў агародзе і полі, але і прыстасаванні і машыны: бульбакапальнік Гардэра, ручныя культыватары, жалезныя плугі (плуг Сакка, плуг Вжэсінскага аднаконны і параконны і інш.).
У XIX ст. у сялян, як і ў больш ранні час, ворыва адбывалася з дапамогай сахі. Сахой без перакладзін на прысядзібных участках акучвалі бульбу. 3 дапамогай драўлянай бараны («смык»), збітай з некалькіх яловых плах з сучкамі даўжынёй 30—40 см, ачышчалі ворыва ад пустазелля.Такія прылады бытавалі ў пачатку XX ст., а ў асобных месцах — да 20-ых гг., калі на змену ім прыйшлі жалезныя плугі і бароны199.
Асноўнымі працоўнымі аперацыямі ў агародніцтве, як і ў земляробстве ў цэлым, былі: вываз угнаення, пераворванне, баранаванне, сяўба, догляд за пасевамі агародніны, уборка і захаванне ўраджаю.
У сялянскіх гаспадарках з другой паловы XVIII ст. было абавязковым узворванне і баранаванне сядзібнай зямлі па некалькі разоў200. Ворыва на агародах, як і на палях, было асенняе і веснавое. Вясной у зямлю клалі гной і аралі плугам ці ўскопвалі рыдлёўкай на штык ці два. Сяляне лічылі, што больш чым на 2,5—3 вяршкі заворваць нельга201. Пасля баранавалі бараной, раўняючы зямлю, разбіваючы камы зямлі і знішчаючы карані шматгадовых траў. Асенняе ворыва было карысным не толькі для глебы, але і для барацьбы з пустазеллем, якое пераправала ў зямлі за зіму.
Для ручной апрацоўкі глебы ў канцы XIX — першай палове XX ст. выкарыстоўваліся лапаты-рыдлі, абабітыя па краях жалезам, капачы, ручныя акучнікі, граблі, матыкі, якія мелі розную канструкцыю, форму і прызначэнне. Большасць з іх вядомы, згодна з нашымі дадзенымі, са старажытнасці пад назвамі: «матьіка», «матыга», «капьіл», «сапа», «сапка», «гачка», «капаніца», «цапка», «цяпка» і інш. Матыка ў ранніх формах узнікла, на думку этнографаў, з узнікненнем земляробства202. Першыя матыкі, якія выкарыстоўваліся і для раскарчоўкі ляда, рабіліся з камення, косці.
Параўноўваючы беларускія і ўкраінскія ручныя прылады для апрацоўкі глебы, можна адзначыць, што многія формы іх бытавалі ў абедзьвух краінах і розніліся па большай частцы назвамі. Так, масіўная матыка, падобная на сякеру, у беларусаў мела назву «капыл»203 (у ўкраінцаў — «рогачка»204). Агульнасць у канструкцыі матык двух народаў найбольш выразна праявілася ў палескіх варыянтах матык беларускаўкраінскага памежжа, асабліва тых, дзе тапарышча было як у сякеры, мела гранёны абух, прымацаваны пад прамым вуглом, і патаўшчэнне цэнтральнай рабочай часткі. Магчыма, такое падабенства звязана з агульнымі спосабамі вырабу ў далёкім мінулым. Працаваць «капылом» лічылася цяжкай працай, асабліва пры апрацоўцы ляда. Гэта канструкцыя матыкі ў Беларусі дажыла да канца XIX ст.205.
У XIX ст. традыцыйна матыкі былі трапецападобнай, авальнай, прамавугольнай рабочай часткай і мелі лязо, якое ўверсе заканчвалася вушкам, у якое забіваўся драўляны дзяржак (ручка). Часта лязо і вуха вырабляліся з аднаго кавалка жалеза. У тыпалагічных адносінах матыка XIX ст. была аднатыпнай, дзвюх форм: больш масіўная на доўгай ручцы для апрацоўкі буракоў, кукурузы, бульбы і інш. і маленькая на доўгай ці кароткай ручцы для рыхлення глебы пры праполцы іншых культур.
Аналіз матэрыялаў этнаграфічных даследаванняў 1950— 1960-ых гг., праведзеных беларускімі этнографамі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, дазваляе выявіць ступень бытавання тых або іншых форм ручных прылад у розных рэгіёнах, асаблівасці іх канструкцыі, назваў, выкарыстання ў розных агародных работах. Вядома, што на агародах выкарыстоўваліся матыкі, цапы, рыдлёўкі, граблі, вілы.
У розных мясцовасцях Беларусі матыка мела свае назвы, якія, як правіла, не залежалі ад яе канструкцыі. Так, паўсюдна яна называлася матыга, матыка, капаніца, цапка або сапка. На Брэстчыне акрамя гэтага бытавалі назвы «капачка», «капўшка», «гачка»206; у Мінскай — «драпачык»207; у Віцебскай — «капьіл», «капач»208.
Падчас экспедыцый 1966—1967 гг. у асобных сялянскіх гаспадарках захоўваліся яшчэ старыя матыкі ўзору 1900-ых гг., перыяду калектывізацыі і даваеннага часу, а таксама больш познія, набытыя праз гандаль ці зробленыя мясцовымі ка-
3. Зак. 2839.
33
валямі. Сярод іх у працы на агародзе і полі выкарыстоўваліся рознай формы і канструкцыі «цапы» (шырокія і вузкія, двайныя і вілачныя, а таксама так званыя «англійскія цапы»).
Такія цапы прадаваліся ўжо ў канцы XIX ст. у крамах, дзе іх куплялі заможныя гаспадары і ўладальнікі маёнткаў; сяляне ж заказвалі іх кавалям часам з паламаных блях рыдлёвак, і яны абыходзіліся ім у 25 капеек209. Былі яны лёгкія і зручныя. Фабрычныя, хаця і каштавалі ўдвая даражэй, былі вельмі цяжкімі, працаваць імі было нязручна. Шырокімі цапамі можна было знішчаць пустазелле ў баразне ці ў міжрадкоўі, а для акучвання раслін яны не падыходзілі. Больш лёгкімі і зручнымі лічыліся англійскія цапы. Але з-за дарагоўлі яны былі недасягальнымі для селяніна. Таму і замаўлялі кавалям, якія рабілі цапы па ўзору англійскіх, нямецкіх, шведскіх.
Матыкі, па ўспамінах рэспандэнтаў, вырабляліся таксама з прадаўгаватых піл (крыху загнутых унутр) і мелі шырыню 10—15 см.210. Ад цап матыкі адрозніваліся больш вузкай формай і, у залежнасці ад прызначэння, рабіліся як цяжкімі, так і лёгкімі. Яны прызначаліся для рыхлення зямлі на шчыльнай глебе, знішчэння пустазелля. 3 дапамогай матыкі не толькі рыхлілася зямля вакол раслін, але і выкарчоўваліся шматгадовыя травы (пырнік, дзьмухавец і інш.). Каб спалучаць дзве гэтыя функцыі, матыкі, як і зараз, рабіліся нярэдка двухбаковымі: першы, трохвугольны, прамы ці авальны, служыў для рыхлення, другі, двухці трохзубы, — для знішчэння каранёў раслін. Этнаграфічныя матэрыялы сведчаць аб бытаванні ў Беларусі вялікай разнастайнасці матык, якія мелі прамавугольную, з зубамі ці без іх, квадратную, авальную, трохвугольную, трапецападобную формы. Больш познія па паходжанню маленькія матыкі (капачкі, капаніцы, сапкі, гачкі, цяпкі, трохрожкі і г. д.) часта мелі 2—4 зубцы (прамыя ці загнутыя). Такая матыка не столькі падразала карані, колькі служыла для рыхлення і збівання невялікіх і кароткакаранёвых раслін. Па ўспамінах старажылаў, з’явіліся яны ў Беларусі пасля першай сусветнай вайны211. Трэба адзначыць, што ў асобных вёсках яшчэ ў канцы XIX ст. сустракаліся драўляныя матыкі, рабочая частка якіх была абабіта бляхай ці тонкім жалезам212.
Узнікненне і распаўсюджанне розных форм матык звязана як з прыродна-кліматычнымі ўмовамі краю, так і з запазычаннямі ў суседніх народаў, а дыктавалася зручнасцю ў іх выкарыстанні. Матыкай працавалі наступным чынам: білі лязом на адлегласці 4—6 см ад расліны ў напрамку да сябе і абгортвалі яе. Так абгортвалі («абцяпвалі», «матыкалі») бульбу, буракі, кукурузу і іншыя расліны, збіраючы пры гэтым найбольш буйное пустазелле, каб лягчэй далей было апрацоўваць зямлю. Час ад часу іх вастрылі з дапамогай спецыяльных прылад. Калі трэба было падрыхліць («падбіць») зямлю пад раслінамі, дзе трава была маленькай, матыкай варушылі зямлю на невялікай адлегласці вакол расліны. Акрамя таго, матыка выкарыстоўвалася і для абазначэння радкоў і барознаў, у якія кідалі потым насенне. Для гэтага вуглом матыкі праводзілі на падрыхтаванай градзе вузкія баразёнкі глыбінёй 3—6 см, а пасля севу насення морквы, буракоў ці якой-небудзь іншай культуры такім жа чынам з абодвух бакоў баразёнкі абгортвалі зямлёй.
He менш старажытнай прыладай, чым матыка паўкруглай ці чатырохвугольнай формы, была лапата-рыдля, зробленая з цвёрдых парод дрэва з акоўкай па нізе жалезам213. Яна была падобнай на ўкраінскі заступ, у якім таксама рабочая частка была акавана жалезам ці так званым «насадам»214. У другой палове XIX ст. лапаты-рыдлі, лапаты-шлюхты215, «жалезнякі», «заступы-рыдлі» бытавалі ў асобных месцах на Віцебшчыне, Брэстчыне і Гомельшчыне216 і праіснавалі да 1939 г.217. 3 дапамогай рыдлёўкі сяляне націскалі нагой на выступ у рабочай частцы, потым пераварочвалі зямлю і выкопвалі агародніну (бульбу, буракі і інш.). Ёй ускопвалі таксама агародную зямлю для пасеву ў градкі ці загоны буракоў, бульбы, капусты і г. д. Рыдлёўкай абгортвалі бульбу пры акучванні. Ужывалася яна і для капання ям, падбору гною і іншых работ. Карысталіся і стальнымі (англійскія, нямецкія і інш.) рыдлёўкамі, якія куплялі за 50—70 капеек і да жалезнай часткі прымацоўвалі драўляную ручку (прыкладна 70—90 см) з дапамогай заклёпкі ці цвіка. У беларускіх сялян, па дадзеных даследавання, яны з’явіліся ў пачатку 30-ых гг.218. Англійскія з ручкай і прамавугольным лязом каштавалі ад 2 руб. 25 кап. да 2 руб. 75 кап.219. У канцы XIX ст. для апрацоўкі зямлі выкарыстоўвалі
невялікія лапаты «капачы», або «капалкі»220, з востраканечным лязом. 3 дапамогай іх часта выкопвалі бульбу, буракі, бручку, моркву і іншую гародніну.
Для апрацоўкі міжрадкоўя выкарыстоўваліся вузкія (з 2—3 зубамі) граблі. Шырокімі граблямі зручна было разбіваць невялічкія камы зямлі на ўскопаных месцах (градках), прыкрываць зямлёй насенне, выбіраць бульбу. У Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці граблі да сённяшняга дня выкарыстоўваюць пры ўборцы бульбы, выграбаючы з іх дапамогай яе з ралля. У Лепельскім раёне ў 1960-ыя гг. асобныя гаспадары капалі бульбу з дапамогай кароткіх металічных грабель («грабелыіы») ці драўляных з чатырма зубамі221.