Гісторыя на градках
агародніцтва на Беларусі
Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
Ян Баршчэўскі пісаў: «У нашым краі доўгая і нясталая зіма, часам мокрая, часам марозная і завейная, улагчынах вада, а на пагорках паўночны вецер нішчыць пшаніцу і жыта, аднак жа дбайнасць і праца гаспадара можа перамагчы ўсё»162.
Урадлівасць глебы залежала ад яе складу. Большасць тэрыторыі складалі дзірваніста-падзолістыя і падзоліста-балот26
ныя глебы163. Першыя падзяляліся на гліністыя, суглінкавыя, пясчаныя і супясчаныя, вельмі адчувальныя да засухі і залішняй вільготнасці.
На поўначы Беларусі пераважалі сярэднеі цяжкасугліністыя глебы, на захадзе і паўднёва-ўсходняй частцы — супясчаныя і пясчаныя. Лепшыя ўраджаі атрымліваліся на дзірваніста-падзолістых глебах Мінскай, Магілёўскай і часткова Віцебскай абласцей, а таксама на моцна дзірваністых глебах Прыпяцкага Палесся і багатых гумусам падзолістых глебах Прыпяцкага Левабярэжжа164.
Мясцовыя экалагічныя ўмовы, характар глебы ў многім абумоўлівалі не толькі характар земляробства, але і яго спецыялізацыю і эфектыўнасць. На думку В.С. Цітова, «яны ў значнай ступені вызначалі прыёмы апрацоўкі глебы, асабліва землекарыстання, севазварот і адпаведныя ім аптымальныя канструкцыі сельскагаспадарчых прылад. У беларускіх губернях былі шырокавядомы некалькі сістэм земляробства, якія склаліся гістарычна: падсечна-агнявая, лясная аблога, трохполле і шматполле»165. У найбольш заселеных і асвоеных раёнах Беларусі, якімі былі лёсавыя раўніны Панёмання, цэнтральнай Беларусі і левабярэжжа Дняпра, у сярэдзіне XIX ст. ворныя землі складалі палову сельскагаспадарчых угоддзяў, а ў сістэме севазвароту гаспадарыла трохполле166, хаця сустракалася двухполле і нават шасціполле (напрыклад, у маёнтку Храптовіча ў Бешанковічах), а таксама дзевяціполле.
У асобных месцах паўночнай і паўднёвай Беларусі малаўраджайныя дзярнова-падзолістыя глебы, шматлікія марэнныя ўзгоркі і азёры, вялікая колькасць вялізных камянёў, a таксама адносна невялікі вегетацыйны перыяд (178—185 дзён) на поўначы стваралі меней прыдатныя ўмовы для гаспадарання. Землі былі неаднолькавыя. Так, у Гродзенскай губерні, напрыклад, большасць земляў складалі пясчанасугліністыя. У асобных месцах (напрыклад, у Пружанскім павеце) гэта былі сумесі гліны і мергеля, суглінка і балотнага чарназёму, прыдатныя для вырошчвання агародніны. Такую ж урадлівую глебу (па большай частцы суглінак і балотны чарназём) мелі Кобрынскі і іншыя паветы. Паміж Чэрыкавым і Мсціславам у глебе былі суглінкі і вапна, што разам стварала мергель, карысны для раслін. Паміж Дуброў-
най і Мінскам зямля была сумессю чарназёму, глею і пяску. Але аднымі з самых ўрадлівых лічыліся землі паміж Нясвіжам і Наваградкам167.
У Лепельскім павеце (в. Забалацце) глеба складалася з невялікага слою сумесі белага пяску і белай гліны. Перамешаную з гноем глебу называлі «шарою». «На одной н той жа десятане можно встретнть суглннок, красный песок н шарую землю до того мелкого слоя, что стонт прозевать н не поднять элеватор на плуге, чтобы белый песок подпочвы выворотнлся наружу»168. Цяжка было апрацоўваць падзолістую цвёрдую і халодную глебу, якая мае шмат вады. Расліны на ёй вымакаюць ці запавольваюцца ў росце. Таму земляроб вымушаны быў вырываць па палях глыбокія канавы для сцёку вады.
Ураджайнасць глебы таксама была неаднолькавай. Іншаземныя аўтары, якія пабывалі на Беларусі, прызнавалі, што зямля тут адносна ўрадлівая. Так, вядомы вандроўнік барон С. Герберштэйн пісаў пра Гродзеншчыну, што ў ёй даволі добрыя ўраджаі, у адпаведнасці з прыродай. Вандроўнік П. Гейзенштэйн пра Полацкае ваяводства гаварыў, што яно не саступае па ўрадлівасці глебы іншым169. Вядомы вандроўнік Гваньіні нават прысвяціў гэтым пытанням работу, якая называлася «Спосаб ворыва і сеяння ў Беларусі, сумежнай з Масковіяй, і ў Вялікім княстве Літоўскім»170, у якой шмат увагі ўдзяліў падсечнаму земляробству.
Ураджайнасць агародных культур у значнай ступені залежыць ад угнаення глебы. Здаўна ў якасці ўгнаення выкарыстоўвалі гной, хаця немагчыма дакладна вызначыць, калі ўпершыню пачалі яго выкарыстоўваць. Вядома, што ў Заходняй Еўропе яшчэ ў XV ст. не ведалі, што рабіць з ім, а ў Парыжы ў гэты час скідвалі яго ў Сену171. Беларускімі археолагамі знойдзены вялікія скопішчы гною ў пластах XVI—XVII стст.172. У XVI ст. у інвентарах маёнткаў сустракаецца ўпамінанне аб гноі: «...с полямм навознымн н ненавознымн ялвымн н простымн»173; «...продаватн, променятн, навозом навезтн»174; «...бочка землн навозное полкопы грошей»175. Угноеныя палі ў XVI ст. называліся «гной», a поле для выпасу скаціны — «пагной», таму што яно паступова ўгнойвалася, дзякуючы жывёле. Гэтая розніца выражалася ў дакументах: «...зь погноямн, зь навозамн»176.
Глеба заўсёды патрабавала ўгнаення, каб даваць добры ўраджай. У народзе казалі: «Зямелька нас корміць, а сама есці просіць», «Кладзі гной на гарод кожны год будзеш хадзіць кажды дзень на гарод».
У XIX ст. на кожную дзесяціну ў Гродзенскай губерні вывозілася ад 150 да 200 вазоў гною177. Выкарыстанне ў якасці ўгнаення гною буйной рагатай скаціны традыцыйна склалася на Беларусі. Яго стараліся назапасіць. Часта змешвалі конскі, кароўскі і авечы гной з торфам і чарназёмам, скідваючы іх у агульную кучу вышынёй да 1 ’/2 аршына178. Па-першае, гэта павялічвала абьём угнаення, а па другое, торф, які прапітваўся гнаянымі газамі, быў адным з лепшых тукаў і выкарыстоўваўся пераважна як ўгнаенне для парнікоў і агародаў. Дарэчы, гнаяныя кучы і кампостныя ямы паліваліся гнаяной жыжай (з-пад свіней ці кароў). У якасці ўгнаення выкарыстоўваўся глей і торф. На Магілёўшчыне ворная зямля, калі добра ўгнойвалася, давала добры ўраджай на працягу дзесяці гадоў без угнаення. У некаторых маёнтках Аршанскага павета ў зямлю ўносілі гной і мергель179.
Гною ў гаспадарцы сялян не хапала нават для ўтнаення сваіх палеткаў. У першую чаргу ўгнойваліся сядзібныя агароды, бульбяныя пасевы. Да таго ж павіннасцю прыгонных сялян быў вываз часткі гною са сваіх хлявоў на панскія палеткі. Па ўспамінах старых жыхароў Магілёўшчыны, сяляне ў пачатку XX ст. з мэтай павялічыць колькасць гною на двары перад пуняй, дзе ўтрымлівалі жывёлу, падсцілалі салому, скідвалі розныя арганічныя адыходы (пустазелле, бадыллё, лісце буракоў і капусты і інш.), якія разам з экскрэментамі жывёлы прэлі і ўтваралі гной. Дзякуючы гэтаму на наступны год увесну селянін вывозіў толькі з двара да 10 вазоў гною180.
Як адзначалася, вялікую ролю ў атрыманні добрага ўраджаю адыгрывала надвор’е. 3 надвор’ем цесна звязаны пасеў у тэрмін агародных кулыур, іх рост і ўраджайнасць. Так, 30 мая 1844 г. прадвадзіцель дваранства Бельскага павета паведамляў Гродзенскаму грамадзянскаму губернатару: «На полях Бельского уезда ознмый хлеб начал колоснться, состоянме коего хорошее, посев ярового хлеба н огородных овошей окончен н всходы оных медленны...чему препятствует
сухая холодная погода»181. У гэты год халодная, асабліва ноччу, без дажджоў, з моцнымі вятрамі вясна адмоўна адбівалася на росце раслін, марудны рост якіх адзначалі і ў іншых месцах Гродзеншчыны: Ваўкавыскім, Гродзенскім і іншых паветах182. У Мінскай губерні, дзе вясна пачалася цёплым надвор’ем у красавіку, а ў маі былі засуха і моцныя вятры, у чэрвені — праліўныя дажджы і халады, пагоршыўся рост і цвіценне розных культур, у тым ліку і агародніны. А ў нізкіх мясцінах на падзольнай глебе яна ўрадзілася асабліва дрэнна183.
У 1882 г. у жніўні на Магілёўшчыне здарыліся замаразкі («ранішнікі»), якія моцна пашкодзілі расліны на палях і агародах і прынеслі сялянам вялікія страты184.
Спецыяльная Віленская губернская камісія народнага харчавання была занепакоена становішчам, якое склалася ў выніку неспрыяльных атмасферных з’яў летам і вясной 1844 г. Яна пацвердзіла, што з 10 мая па 1 чэрвеня тэмпература паветра была халоднай, з дажджамі, а ночы «з прымарозкамі». У нізкіх месцах ураджай проста вымак. Град летам пашкодзіў, а ў асобных месцах знішчыў пасевы агародніны, як, напрыклад, у Лынтупах памешчыка Бучынскага, а таксама ў Раманішках — Даўгялы, Байкоўшчыне — Юрагі і многіх іншых185. Заставалася толькі спадзявацца на тое, што ежы хопіць да будучага ўраджаю. Невялікі ўраджай гародніны 1844 г. паўплываў на рост яе кошту.
Раннія замаразкі восенню не далі магчымасці сабраць агародніну ў час. Стварылася такое становішча, як канстатавала Гродзенская губернская камісія харчавання, што «в картофеле н огородных овошах большой недостаток, нбо многне места занесены былн водою, й по сей прнчнне урожай оных в сравненян с прошлогодннм едва может быть в третьей частн»186. Такое становішча здаралася часта. Трэба адзначыць, што характар надвор’я неаднолькава ўплываў на ўраджай зернавых і агародніны. Так, у наступным, 1845 г. надвор’е таксама не спрыяла росту збожжавых, а вось агародніна, у тым ліку бульба, была добрай187. У 1853 г. у Гродзенскай губерні разам з мізэрным ураджаем хлеба мала было і агародніны, асабліва бульбы. У нізкіх месцах яе шмат згніло, а таму і не хапіла на забеспячэнне сем’яў188.
Асабліва важна для росту агародніны, каб вясной праходзілі дажджы, а летам было цёплае надвор’е. Што тычыц30
ца лета, калі агародніна хутка расце, набірае моц, на яе таксама дрэнны ўплыў аказваюць шкодныя атмасферныя з’явы, такія, як град, праліўныя дажджы, холад, а таксама шкодныя насякомыя і хваробы, якія значна памяншаюць ураджай або зусім знішчаюць яго. Так, газета «Гродненскне губернскне ведомостн» ў ліпені 1905 г. паведамляла, што ў сялян і прыватных уласнікаў паветаў агароды і хлебныя палі моцна пашкодзіў град. Напрыклад, у Бельскім павеце ў маёнтку Антонін акрамя збожжавых былі пабіты градам 4 дзесяціны бабоў і 3 дзесяціны з агароднінай. Страты ад града склалі 5 тысяч рублёў189.
Прылады працы і апрацоўка глебы на агародах. Пра сельскагаспадарчы інвентар старажытнага перыяду мы маем няшмат дадзеных. Вядома, што па дадзеных археолагаў, у пачатку другога тысячагоддзя, на агародах прымяняліся драўляныя рыдлёўкі і металічныя матыкі190. Пад 1590 г. упамінаюцца «сошнікі» як прылады сялянскія пана Копаця, а таксама сярпы, косы, тупіцы, матыка, заступень жалезны191, пад 1575 г. — барана192, пад 1598 г. — рыдлі, матыкі193, пад 1555 г. — «копач»194. У XVII ст. у дакументах сустракаюцца назвы: «лапаты», «рыдлі», «вілы», «заступы»195.