• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя на градках агародніцтва на Беларусі

    Гісторыя на градках

    агародніцтва на Беларусі

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 144с.
    Мінск 2008
    63.03 МБ
    Трэба сказаць і аб выкарыстанні віл у агародных работах. Віламі зручна было скідваць бульбоўнік, гарахвянік, гурочнік, быллё, націну буракоў і г. д. У асобных месцах імі карысталіся для выкопвання гародніны з мэтай засцерагчы яе ад парэзаў (як гэта часта здаралася, напрыклад, пры ўборцы рыдлёўкай). Перш чым выбіраць часнок, сялянкі падкопвалі яго віламі за некалькі дзён да ўборкі, каб падсохла націна. Прыкладна два дзесяцігоддзі таму ў продажы з’явіліся вельмі зручныя для ўскопвання агарода чатырохзубыя вілы, у якіх зубцы плоскія. Яны вельмі падобныя на амерыканскія вілы канца XIX ст., якія ўжываліся ў маёнтках222. Працавалі імі як лапатай, але яны, у адрозненне ад апошняй, не рэжуць карэнняў шматгадовых траў, якія знаходзяцца глыбока ў зямлі (пырнік, дзьмухавец і інш.), a падкопваюць іх з коранем. Пустазелля амаль не застаецца ў зямлі. Сёняшнія агароднікі адзначаюць, што імі працаваць значна лягчэй. чым рыдлёўкай, бо зямля не вымаецца пластам, а прасыпаецца праз зубцы, астаўляючы на іх пустазелле. Для выкопвання клубняў у XIX — пачатку XX ст. выкарыстоўваліся амерыканскія пяці-, шасцізубыя вілы, якія на канцы мелі тупыя патаўшчэнні і не рэзалі клубні. Аднак працаваць імі можна было толькі на лёгкай глебе. Па сённяшні дзень такія вілы выкарыстоўваюцца для пагрузкі і разгрузкі бульбы і іншых культур.
    У Пінскім, Ляхавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці этнографамі зафіксавана ручная прылада працы з дрэва для разрыхлення шчыльнай зямлі на прысядзібных участках223, якая 36
    называлася «клюка», «ключка». Ёй зручна было таксама праводзіць барозны для пасеву розных агародных культур на градах.
    Аналізуючы ручныя прылады для апрацоўкі агародаў у розных месцах Беларусі, трэба адзначыць, што форма асобных з іх мала ўдасканальвалася ў параўнанні з ворыўнымі прыладамі. А таму матыкі, рыдлёўкі, напрыклад, застаюцца амаль такімі, якімі былі ў XIX ст. Тым не меней з’явілася шмат новых ручных прылад працы, такіх, як акучнік (для апрацоўкі міжрадкоў’я), аблегчаныя варыянты матык, рыдлёвак, маленькія ручныя плужкі і культыватары, маркёры для канавак для пасеву і інш. Імі і сёння карыстаюцца сяляне і гараджане-дачнікі.
    У агародных работах у XIX ст. выкарыстоўвалі і лейкі. Лейкі для зручнасці аснашчалі ручкай, а на доўгім носіку рабілі спецыяльную пласцінку з дзірачкамі. Дзякуючы ёй, вада лілася дробным дожджыкам, не прыгінаючы расліны, і ахоплівалася большая плошча, чым пры паліве каўшом ці вядром. Цікава, што форма іх у XX ст. была вельмі падобнай на тую, што была ў XIX ст.
    Адной з працаёмкіх работ на агародзе была праполка («полка») розных культур. Агароды, добра апрацаваныя з года ў год, палоць было лягчэй. Калі яны былі моцна засмечаны пустазеллем, сяляне пры асенняй апрацоўцы глебы астаўлялі адкрытымі пласты, каб зямля прамарозілася і трава знішчылася. Аднак такая мера была недастаткова дзейснай. A таму сялянкі на працягу лета мусілі палоць грады, «капанічыць» буракі, бульбу, моркву і інш. культуры, не дазваляючы ім зарастаць травой. Вядома, што ў гэтай карпатлівай і дакучлівай працы трэба было вытрымліваць тэрміны праполкі, калі трава знаходзіцца ў стане семядольных ці невялікіх усходаў і яшчэ не «заглушыла» пасеваў. Пустазелле хутка падсыхала і гніла, калі праполка праводзілася ў сонечнае надвор’е.
    Сялянкам прыходзілася палоць зноў і зноў, калі ішлі частыя дажджы і хутка расло пустазелле. На засмечанасць агарода пустазеллем уплывала традыцыя скідваць праполатую траву з зямлёй у баразну ці на мяжу. Гэтыя кучкі травы хутка прарасталі, і пустазелле зноў рассейвалася па агародзе. Каб гэта не здаралася, сёння многія сяляне і дачнікі зно-
    сяць выпалатую траву ў кампостныя ямы. Здаралася, што сяляне пасля ўборкі ўраджаю агародніны ў жніўні-верасні не ўбіралі ўзросшае пустазелле з-за недахопу часу і дапускалі яго разрастанне і абсемяненне. У такім выпадку штогод трэба было змагацца з пустазеллем з падвоенай сілай. Каб дасягнуць чысціні агарода ад засмечвання, вясной гаспадыні карпатліва выбіралі шматгадовыя травы з дапамогай грабляў. Ручныя культыватары, якія часцей прымяняліся на загонах (без градак) у пасадках бульбы, буракоў, морквы, капусты і інш., былі дасягальнымі толькі для памешчыцкіх агародаў і буйных сялянскіх гаспадарак. Культыватары значна палягчалі працу на агародзе, яны добра рыхлілі зямлю і знішчалі пустазелле. Калі іх выкарыстоўвалі 2—3 разы за лета, то гэтага было дастаткова, каб агародныя расліны набіралі моц і далейшы слабы рост пустазелля ім не перашкаджаў расці і развівацца.
    Пры пасеве вялікіх плошчаў буракоў сяляне традыцыйна выкарыстоўвалі спецыяльныя маркёры («цягачка», «значнік»), як правіла, з чатырма зубамі, прымацаванымі да невялікай чатырохграннай палкі, якія дазвалялі сеяць іх роўнымі радамі на аднолькавай паміж імі адлегласці. Амаль у кожнай гаспадарцы для ўборкі капусты, напрыклад, меліся спецыяльныя нажы, з дапамогай якіх яе «ссякалі» адным ударам па храпцы каля качана.
    Склад агародных культур і традыцыі іх вырошчвання. Дакладна невядома, калі на землях Беларусі з’явіліся тыя або іншыя агародныя культуры. Некаторыя даследчыкі лічаць, што культура агародніны сярод славян стала распаўсюджвацца адначасова з прыняццем хрысціянства. Гэтую ролю выконвалі грэчаскія прапаведнікі, манахі, якія прапаведвалі пасты, уводзілі вырошчванне капусты, хрэну, цыбулі, часнаку, гароху, буракоў, агуркоў, гарбузоў, рэдзькі224 і інш. Многія назвы гэтых культур грэчаскія ці рымскія: буракі (грэч. «sevkle»), капуста (рым. «caput» (галава) і г. д. Аб распаўсюджанні асобных агародных культур у гэты час сведчыць той факт, што беларускія археолагі знайшлі ў Мінску буйны агародны боб, а ў Полацку — зерне агуркоў225. Успаміны пра гэтыя культуры ёсць ва ўстаўной грамаце смаленскага князя Расціслава Мсціславіча ў 1150 г., у Ізборніку 1073 г.226.
    У X—XIII стст., па дадзеных археалагічных даследаванняў, склад агародных культур быў невялікі: капуста, рэпа, цыбуля, буракі, агуркі227, а таксама гарох, віка, сачавіца, боб.
    у XVI—XVIII стст., як сведчаць старажытныя акгы, былі вядомы: капуста, буракі, рэпа, рэдзька, боб, гарох, мак, морква, часнок, цыбуля, пастарнак, кроп, пятрушка, агуркі, гарбузы, хрэн, кмін. У гэтым спісе адсутнічаюць бульба, таматы і іншыя, якія з’явяцца пазней.
    Сведкі аб тым, якія культуры былі пашыраны на землях Беларусі ў XVI—XVIII стст., дае нам аналіз старажытных актаў. Дакументы, якія характарызуюць пасевы ў агародах сялян-агароднікаў в. Магільнай Мінскага павета ў 1592 г., сведчаць, што на першым з трох агародаў было засеяна «цыбулй грядь трйнадцать, капусты грядь трвдцать шесть, огурковь грядь пять, пастернаку грядь пять. Другйй огород увесь засьянный рьпою, третйй огород засеяля макомь, коноплямй й горохомь...»228.
    Цікава, што ў старажытнасці слова «овош» абазначала не агародніну, а садавіну: «вступйвшя у в огород мой своволне і аблонй садовые, которые в томь огороде былй й овошу вже з себе довалй, секерою порубал...»229. Агародныя культуры ўпамінаюцца пад назвай «зелйе».
    Згодна з інвентаром 1580 г., у маёнтку Здзятла, які належаў князю Канстанціну Астрожскаму, перад дваром былі «окострожоны» тры агароды, на якіх было засеяна «цыбулй посевной фунтов полчетверта» на 25 градках. Акрамя таго, тут жа размяшчаліся 15 град цыбулі на насенне («высадков»), 4 грады буракоў, 2 — капусты, 3 — рэпы і 3 — морквы. Сеялі і пастарнак, мак, гарох, боб, часнок, гарбузы, буракі, рэдзьку («грыжанка»). Акрамя пасеваў на градках вядомы быў пасеў «загонамі». У прыведзеным дакуменце значацца 3 загоны пастарнаку, столькі ж — морквы, 4 — буракоў і маку «посеено не мало»230.
    «Загонамі», ці «гонамі», у беларусаў, рускіх і іншых народаў называлі ўчастак зямлі, велічыня якога вызначалася даўжынёй, а даўжыня ў сваю чаргу абумоўлівалася фізічнымі магчымасцямі рабочай жывёлы. Таму загоны не былі пастаяннымі велічынямі. Звычайна гэта была баразна ў 20—30 сажняў, якую праходзіў араты з сахой, потым рабіў пера-
    пынак і паварочваў, каб араць баразну з другога боку. Так атрымоўваўся гон. Некалькі гонаў утваралі паласу ўзаранай зямлі231. І.А. Сербаў пісаў, што гоны на лёгкім грунце дасягалі 200 сажняў, а на цяжкім іх даўжыня скарачалася ўдвая232.
    У агародах шмат сеялі буракоў, якія займалі важнае месца ў рацыёне жыхароў феадальнага часу. Буракі мелі некалькі назваў: «буракя», «цвікля», «свекла», «борш», «ботвннье», «батвянье», «ботьвннне»: «...боршу й чосноку за осм трй»233; «у в огороде...цыбулй град дванадцать, ботвянья, морков, пастарнак, гороху белого град чотырн»234; «...капусты гряд трндцать ботвяня ставня две: одна капуста, a другая батвйнья»235; «...высадков свекольных насажено град четыре»236. Пераважна пад назвай «бацвінне» разумелася выключна батва буракоў: «...бураков з ботвяньем кадей велмкнх трн»237.
    Побач з буракамі вялікую спажыўную каштоўнасць у забеспячэнні агароднінай вялікіх у той час сем’яў мела капуста. Яе садзілі таксама шмат. Паводле дакументаў: «...у в огороде засеяно речей домовых стравных — капусты град десеть, цыбулл град дванадцать»238; «...капусты копа трн грошй»239.
    У вялікай колькасці ў ВКЛ сеялі хрэн, які не толькі спажывалі самі, але і лрадавалі. Вядома, што хрэн з мёдам у сялян лічыўся прысмакай. Яго дабаўлялі ў стравы і елі асобна, выкарыстоўвалі ў лячэбных мэтах. Аб распаўсюджанні хрэну сведчаць назвы «хрэнавішча», «хрэнавіска», якія абазначалі поле, засеянае хрэнам240.
    He толькі сяляне займаліся працай у агародах памешчыкаў. За сяўбой у маёнтку часта наглядалі самі гаспадары, a зрэдку і самі прымалі ў ёй удзел: «уво второк...малжонка его...с челядю своею...сеяла...бобы й пастернак»241.
    У вялікай пашане сярод агародніны былі цыбуля і часнок. Шырока выкарыстоўвалі ў харчаванні мак, а таму сеялі яго нямала. У агародзе фальварка Курапешскі цыбуля займала 6 з йаловай градак, па 2 загоны сеялі буракі і пастарнак і па 3 загоны — мак242.
    У фальварках, як сведчаць актавыя дакументы, агародніну сеялі не толькі ддя спажывання, але і на продаж. Цікавасць уяўляе агарод буйнога землеўладальніка Берасцейска-
    га староства ў XVI ст. (1577 г.), у якім было засеяна: цыбулі загонаў 20 («з рунтов чотырн» насення) і столькі ж капусты, 15 загонаў пастарнаку, 60 — морквы, 5 загонаў пятрушкі і бочка канапель. Асабліва ўражвае плошча пасеваў маку і рэпы, якімі было засеяна па 2 моргі243.