Гісторыя на градках агародніцтва на Беларусі

Гісторыя на градках

агародніцтва на Беларусі

Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
63.03 МБ
Устава вымушала, каб участкі мелі форму прамавугольніка, а кожная валока мусіла наразацца трыма роўнымі кавалкамі з размяшчэннем на сярэднім з іх сядзібы з агародам. Сядзіба мела наступны план: на адным баку размяшчалася хата, на друтім — гумны, хлявы, свірны і інш. Хаця ўрад імкнуўся, каб адна сям’я брала цэлую валоку17, на практыцы яе часта апрацоўвалі 2—3 сям’і блізкіх сваякоў ці суседзяў, каб лягчэй было заплаціць за яе чынш. У год вясковыя жыхары плацілі 106 грошаў з «добрай» валокі, 97 — з сярэдняй і 83 — з «подлай» валокі; гараджане адпаведна: 50, 40 і 30 грошаў18. Ва ўсходніх раёнах Беларусі памера пачалася толькі ў канцы XVI і завяршылася к сярэдзіне
XVII ст. Ha кожную фальварачную валоку тут мусіла быць 7 сялянскіх19.
Сяляне-агароднікі дзяліліся на гарадскіх, панскіх і казённых. Акрамя прызначаных штогадовых плацяжоў у выпадку пагрозы вайны яны павінны былі дадаткова ўносіць падатак: «а тые огородннкн, которые ку огородом землн мают, по грошей трм лнтовсюнх» (1557 г.)20. Немалыя агароды мелі і мяшчане, якія дадаткова плацілі за іх: «хто прн домех огород метн будет, тот особно з огорода датн мает» (1577 г.)21. Надзелы мяшчан г. Нясвіжа Мінскага павета, напрыклад, у 1592 г. складаліся з валокі палявой зямлі і пляцу сядзібнай (прутоў 8—12). 3 кожнай валокі плацілі па 40 грошаў, з сядзібных прутоў — па асмаку, з вулічных — па 5 пенязяў з кожнага. У павіннасць уваходзіла і адбыванне 3 талок22. Як сведчаць актавыя дакументы, памеры сядзібнай зямлі складалі ад 1/3 да валокі зямлі (1597 г.). 3 77 агародаў, якія мелі жыхары Косава, плата складала па 30 грошаў з валокі23.
У структуры плацяжоў у пачатку XVI ст. пераважалі грашовыя. У 30—40-ыя гг. XVI ст. адбыліся істотныя змены ў аграрных адносінах: попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю на Захадзе выклікаў стварэнне фальваркаў, якія былі арыентаваны на вытворчасць прадукцыі на продаж. Землеўладальнікі пачалі ўводзіць сваю сельскагаспадарчую вытворчасць і пераводзіць сялян з аброку на паншчыну, што садзейнічала іх запрыгоньванню і абеззямельванню. Напрыклад, у маёнтку Радашковічы Менскага павета ў 1549 г. жылі 31 агароднік (малазямельныя) і 14 «убогіх» сялян, якія не вялі асабістай гаспадаркі24.
Памеры павіннасцяў агароднікаў залежалі ад памераў надзелаў, ад якасці глебы і былі неаднолькавымі ў розных мясцовасцях. Так, на Пінскім Палессі агароднікі Сялецкія павінны былі з’яўляцца 2 дні ў тыдзень на пешую службу «з чым прыкажуць», а жанчыны — адпрацаваць 12 талок летам на праполцы памешчыцкіх агародаў і ўборцы ўраджаю хлеба. Агароднікі Сціцічэўскія пешую службу неслі 3 дні ў тыдзень, а жанчыны адбывалі таксама 12 талок. Кнубоўскія агароднікі, надзел якіх пад сядзібай і агародам складаў 13 ці 19 прутоў, адбывалі толькі 10 талок25. Сяляне-агароднікі, якія належалі зямянцы Соф’і Хлудзінскай, гаспа8
дыні маёнтка Мрочкаў, у тыдзень адбывалі 4 дні талакі «за свонм хлебомь, а толоку два днн за панскнм хлебомь от мала н до велнка»26. Агароднікі фальварка Марачэўскага акрамя 2 талок павінны былі плаціць у год 15 грошаў27.
Сяляне мусілі выконваць усе павіннасці, якія ўстанаўліваліся ўладай, таму што вінаватыя плацілі штраф ці караліся фізічна. Ва Уставе на валокі 1557 г. запісана: «н который человекь не выйдет на работу, нно за первый день огурного заплатнт грошь, а за другій день барана; а колн н вь третнй разь огурнтся, або за пянствомь не выйдет, нно бнчемь на лавце скаратн, а днн повннные велетн заробатн...а не откупатнся оть работы ннкому»28.
У каралеўскіх (казённых) сялян памеры надзелаў таксама былі рознымі, а павіннасці назначаліся старастамі, дзяржаўцамі ці адміністратарамі маёнткаў. Некаторыя вёскі карысталіся асобнымі прывілеямі і мелі асобныя абавязкі. Так, у ахоўным каралеўскім лісце Сеннікскім сялянам (1670 г.) яны былі наступнымі: з кожнай валокі штогод на дзяржаўную працу трэба было даваць па 8 рабочых дзён у год, плаціць у казну чыншу па 8 злотых і 9 грошаў і шмат якіх іншых плацяжоў29. Валокі былі цяглыя і чыншавыя. Прывілеяваныя сяляне в. Сцяпанавічы (1671 г.) замест павіннасцяў з кожнай цяглай валокі плацілі па 7 злотых 15 грошаў, з чыншавых валок — па 8 злотых 6 грошаў і 4 пенязі, a таксама неслі даніну: куры, гусі, зерне і інш.30.
Аднак не ўсе вёскі мелі прывілеі. Большасць казённых сялян акрамя аплаты чыншу адбывалі і натуральныя павіннасці (12 рабочых дзён у год, 3 талакі, вазілі ў Брэст жыта, давалі адну падводу на 20 міль і гадавога вартаўніка ў тулупе, ботах, з тапаром і мяшком). У адрозненне ад памешчыцкіх сялян казённыя ў выпадку крыўд маглі звяртацца ў суц31.
Сялянскія палі і агароды, дзе нястомна працавалі члены сям’і, а таксама іх хаты і гаспадарчыя пабудовы, як сведчаць дакументы, даволі часта падвяргаліся спусташэнням, якія ўчынялі жаўнеры, расійскія войскі, або ў час звычайных разборак паны-суседзі. Нездарма народная прыказка сцвярджала: «Паны дзяруцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць». Так, у в. Якавічы, напрыклад, у 1693 г. жаўнеры падканцлера ВКЛ князя Радзівіла «вь поле потравнлн жатву, позабн-
2.	Зак. 2839.
9
ралн вь снопахь, разорнлм огороды...», захапілі розныя сялянскія пажыткі на суму 1 тыс. злотых32. Межы сялянскіх земляў часта былі не пазначаны, а таму парушаліся памешчыкамі, з якімі сялянам цяжка было справіцца.
Становішча сялян было нялёгкім, яны цярпелі крыўды ад памешчыцкага самаўпраўства. Гаспадары маглі іх прадаць або закласці разам з зямлёй, захапіць і завезці куды-небудзь у іншае месца. Рабавалі сялян і чужыя паны са слугамі, рабілі патраву іх палёў і агародаў, ламалі і палілі агароджу. Так, у 1559 г. у скарзе пана Мялешкава зазначалася, што слугі суседа крыўдзілі яго сялян: у аднаго «...пожалн н оселнцу его плоть, нзгороду розметалн й пожгдй...», у другога — пааралі і паламалі плот, выаралі дарогі, у трэцяга — парубілі плот33.
Прыгонныя сяляне былі бяспраўнымі, іх маглі закладваць разам з маёнткамі. Аб закладзе («заставе») агароднікаў сведчыць дакумент 1558 г., згодна з якім зямянін Марцін Бязвусы, які меў доўг перад бацькам і не мог яго аддаць, аддаў у «заставу» свой маёнтак Радзівілаўскі з «...тые людй з детьмм йхь з статкя, зь огороды...»34. Таму ўжо ў XVI— XVII стст. здаралася, што сяляне разам з сем’ямі збягалі ад аднаго памешчыка да другога або ў Запарожскую Сеч, у іншыя месцы. У актавых запісах гэтага часу сустракаюцца скаргі памешчыкаў на тое, што беглыя прыхапілі з сабой усё, што можна было ўзяць: скаціну, рэчы, адзенне і інш.
На Палессі яшчэ да валочнай памеры зямля, у тым ліку і агародная, была ва ўладанні так званых дворышч, якія былі сямейна-радавымі саўладальнікамі і вызначаліся кааперацыяй працы. Дворышчы мелі невялікія кавалкі зямлі ад 15 прутоў да 1 ці 1 ‘/2 морга. У сярэднім іх надзелы ўключалі ад паўвалокі да 1 '/2 валокі, якія складаліся з 20—25 асобных кавалкаў зямлі, раскіданых па розных урочышчах35. У залежнасці ад якасці глебы яе размяркоўвалі пад ворыва, сенакос, агарод (пад агарод выбіралі лепшую, больш урадлівую сухую балоцістую глебу). Такая сістэма захавалася і пасля валочнай памеры, якая поўнасцю была праведзена толькі ў паўночнай частцы.
Цэнтрам дворышча была сядзіба, яна складалася з жылых і гаспадарчых пабудоў і пэўнай колькасці зямлі пад
агароды, сады і пчэльнік, якая была паблізу сядзібы36. Дворышча было і адзінкай падаткаабкладання.
У іншых месцах адзінкай абкладання служылі дымы (сям’я, сялянскі дом, хата, гаспадарка) і службы. Дым уключаў, як правіла, адну сялянскую сям’ю ў сярэднім з 2—4 сынамі, братанічамі, прымакамі і г. д. Дымы аб’ядноўваліся ў службы, якія ўключалі, як сведчаць актавыя дакументы, ад 2—3 да 8 і болей дымаў. У іх часцей уваходзілі сваяцкія ці суседскія сем’і. Напрыклад, у маёнтку Вітаўляны Мінскага павета (1590 г.) служба Вазоўская складалася з сямі дымаў: «Марка Жыдовіч маеть сыновь чотырн, Антнп, Есько, Андрей, Гордей; другій дым Юшко Жолнеровнчь, мает сынов трн, Берунь, Тнмошь н Окуло; третнй дымь Бурко Возвйчь, маеть сыновь два, Панкрать н Матвей; четвертый дым Полуянь Голубковнчь, маегь сыновь два, Онншко н Федорь; пятый Мокота; шостый дымь Прокопь Строкь, сыны трн Клнмь, Сенюкь, Фшюнь; семый дымь Мнкмта Строковнчь»37.
Сяляне, паводле старажытных актаў, мелі палову ці валоку зямлі (бедныя — меней чым паўвалокі), якую аралі з дапамогай 1—2 валоў, некаторыя — яшчэ і 1—2 коней38. У гаспадарцы звычайна меліся 1—2 сахі, якія ў той час каштавалі даволі дорага, а таму нярэдка станавіліся здабычай злодзеяў ці «шкоднікаў». У ролі апошніх выступалі нядобразычліўцы з ліку сваякоў, суседзяў ці чужынцаў, якія маглі парубіць саху, паламаць39 і нанесці такім чынам вялікую шкоду сям’і.
Становішча сялян у XVII—XVIII стст. пагоршылася. Феадалы дзеля болыпай даходнасці сваіх маёнткаў павялічылі паншчыну, асабліва адработачныя павіннасці. У другой палове XVIII ст. у сярэднім сяляне мелі паўвалокі ворнай і сенакоснай зямлі ці дзевяць з паловай дзесяцін40. Зямля пад агароды складала прыкладна каля 0,5 дзесяціны і меней. На кожны сялянскі дым, які з’яўляўся адзінкай адпраўлення павіннасцяў, у сярэднім прыпадала па 36 гвалтаў. А кошт работ і пабораў складаў 18 руб. 9 кап., што ў перакладзе на рабочыя дні складала 362 дні41. Гэта азначала, што амаль цэлы год адзін дарослы чалавек з сям’і павінен быў працаваць на пана. Жанчыны-сялянкі акрамя гвалтаў і паншчыны павінны былі выконваць усе работы на панскім агародзе:
рыхтаваць грады, садзіць і паліваць капусту і іншыя культуры, палоць, а восенню збіраць усю агародніну. Праца на панскім агародзе не рэгламентавалася: працаваць трэба было столькі, колькі спатрэбіцца. За кожную правіннасць атрымлівалі цялесныя пакаранні (удары вяроўкамі, розгамі, саджэнне на цэп і г. д.)42.
Іншым было становішча баяр. Баяры да Гаранзейскага сейма 1413 г. былі вышэйшым ваенным і грамадзянскім саслоўем, якому ў ВКЛ давалі зямлю за заслуті «на праве земской военной службы», на якую яны павінны былі «ставіць каня» ці некалькі коней, у залежнасці ад колькасці зямлі. У сярэднім баяры трымалі па 5 валок зямлі, якую яны маглі прадаваць, мяняць, дарыць, закладваць. Так, у 1503 г., згодна з даравальнай граматай пінскага князя Фёдара Яраславіча, Савасцяну Валадзьку былі аддадзены 3 валокі і 12 моргаў зямлі «...з огороды овошовымй» і іншымі ўгоддзямі, за якія нашчадкі «...маюць служнтн конемь на войну, яко н нные бояре нашы Пннскне»43.