Гісторыя на градках
агародніцтва на Беларусі
Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
У XIX ст. большасць сялян па-ранейшаму атрымлівалі зямлю ў карыстанне за баршчыну ці аброк. Памешчыкі, магнаты, буйныя землеўладальнікі асабіста распараджаліся і перыядычна ўстанаўлівалі ўраўняльна-душавыя перадзелы зямлі паміж сялянамі. Так, у Лідскім павеце надзел зямлі на душу складаў 4,4 дзесяціны, у Гродзенскім — 3,7, у Ваўкавыскім — 3,7, у Брэсцкім — 3,3 дзесяціны83.
Віленская агульная камісія прапанавала, каб 1/30 частка пазямельнага ўчастка, якім карыстаўся селянін, лічылася сядзібнай, але яна не магла быць алдзелена ад палявога ўчастка. Селянін, атрымаўшы ўчастак, мог адгароджваць сабе агарод дзе хацеў і колькі хацеў84. Гэтая пастанова ўвайшла ў палажэнне 19 лютага 1861 г.
У XIX ст., згодна з інвентарамі, сялянскія надзелы па большай частцы былі ў паўвалокі, ці каля 9 з паловай дзесяцін на сямейства85. У Мінскай губерні ў 1877 г. на сялянскі двор прыпадала ў сярэднім па 17,2 дзесяціны. Да 1905 г. становішча прыкметна змянілася ў горшы бок і сярэдні надзел на двор па губерні скараціўся да 9,1 дзесяціны86. Гэтай зямлёй карысталіся вялікія сем’і, трэцяя частка якіх у вёсцы на канец XIX ст. была нераздзеленай і шматдзетнай (у сярэднім 8—10 дзяцей)87. Такімі вялікімі сямейнымі калектывамі апрацоўвалі сваю зямлю. 3 часам сыны вырасталі, драбілася сям’я, драбіліся і надзелы, межавалася зямля.
Памеры сядзібы, па дадзеным М. Улашчыка, разам з садам і агародам, залежалі ад памераў участка і былі адносна вялікімі. Самы багаты селянін в. Віцькаўшчына Мінскай губерні, напрыклад, меў да двух гектараў, а самы бедны — каля паловы гектара прысядзібнай зямлі88. На ёй размяшчаліся жылыя і гаспадарчыя пабудовы, адзін або два вялікія двары, агарод, сад і невялікі лужок («аселіца»). Агароды займалі ад 1/4 да 1/2 усёй сядзібы і давалі значную частку прадуктаў выключна для спажывання ў сям’і8 Прыкладна такую ж плошчу пад агароды скарыстоўвалі сяляне іншых губерняў90.
У канцы XIX ст. колькасць зямлі, якой карысталася сялянства, памешчыкі і засцянковая шляхта, была рознай. Так, у заможнай в. Віцькаўшчына Мінскай губерні ў паноў было па 200 дзесяцін зямлі і балот, засцянковая шляхта мела ўчасткі па 40—60 дзесяцін, часам большыя або меншыя, праваслаўныя хутаранцы — па 30—60, а бывала, і па 80— 100 дзесяцін зямлі, былыя прыгонныя — ад 3—5 да 20 дзесяцін91.
На сядзібах ваколічнай шляхты Магілёўшчыны ў сярэдзіне XIX ст. размяшчаліся дамы, да якіх прылягалі агароды з агароджай, якая аддзяляла як ад суседняй сядзібы, так і ад патравы хатняй скаціны. «Такая раздзельность частоколамн н заборамн каждой усадьбы н скрытне домов за заборамн дает кажцому хозяйству влд особняка, замкнутого, как будто каждый шляхтнч жнвет отдельно от остального населення околнцы, скрываясь за забором в свою хату, как улнтка в свою раковнну»92.
Асобныя шляхецкія хутары (з 1—4 дварамі) мелі моцныя платы, прамыя добра ўробленыя агароды з садзікам і амаль заўсёды з пчэльнікам93. У Магілёўскай губерні сустракаліся гаспадары са 100 і болей дзесяцінамі зямлі. Частка шляхты мела невялікія і сярэднія.надзелы, асобныя арандавалі зямлю па 20 рублёў за валоку ў 20 дзесяцін ці па 1 рублю за дзесяціну «на круг добрай і няўдобнай зямлі»94.
Арандатарам жылося нялёгка: як толькі ён расчысціць і ўробіць участак зямлі, пан павышае яму арэндную плату ці зганяе на новы, неачышчаны95. Агарод меў вялікае значэнне з пункту гледжання забеспячэння прадукцыяй не толькі для селяніна, але і для гарадскіх служачых. Кожны з іх, хто паступаў на службу ў казённую палату, губернскае праўленне, земскі суд і г. д., меў, як правіла, сядзібу з агародам пад горадам ці ўвогуле жыў у ваколіцы за 5—6 вёрст ад яго96. Гэта дазваляла весці асабістую гаспадарку ў вольны ад працы час.
Прыродныя ўмовы ў часе былі рознымі, і сяляне, якія атрымалі аднолькавую колькасць зямлі, былі неаднолькава заможнымі. Пра ўраджайную зямлю для агародаў, дзе ўрадлівы слой — дванаццаць цаляў97, пісаў Я. Колас у паэме «Новая зямля»:
Там, брат, гароды — чуеш, маці?
(Ён гэтым жонку падкупляе) Так ураджайны, так багаты, I блізка, тут жа каля хаты! Сама зямля без гною тлуста, I надта родзіцца капуста: 3 вядро галоўкі вырастаюць, 3 трох коп кадушку накладаюць! А мак! а рэпа! морква, бручка! А буракі, гуркі, пятрушка — Ўсяго, ўсяго, ну проста — страх! I ўсё там расце, як на дражжах.
Незайздросным было становішча сялян да адмены прыгону. У XIX ст. кожная сялянская сям’я ў тыдзень павінна была адпрацаваць 6 дзён паншчыны (3 мужчынскіх і 3 жаночых). Да гэтага трэба дадаць, што ў летні час колькасць іх павялічвалася за кошт гвалтаў. Павіннасцю сялян былі пасеў, праполка, а таксама збор ураджаю агародніны ў фальварку.
На паншчыну ішлі працаваць з усходам сонца «з чым прыкажуць», а заканчвалі з заходам. Баршчына складала 312 дзён у год. А калі пан клікаў на звышурочныя («гвалты»), часам па 2 чалавекі з сям’і, ці адбываць «старожу», селянін таксама не меў права адмовіцца. «Старожа» цягнулася 3 дні, калі клікалі да памешчыка «для помогання працом людзн дворовых»98 ці ахоўваць маёнтак уладара ўначы.
3-за вялікай колькасці працоўных дзён селяніну, які разам з членамі сям’і павінен быў працаваць на панскіх палетках і агародах, не было сіл для працы ў асабістым агародзе і на полі. Па падліках З.Ю. Казлоўскага, з 216 сем’яў Берасцейскага, Віцебскага, Менскага, Аршанскага і Ашмянскага паветаў у другой палове XVIII ст. здольных да паншчыны было 756 чалавек, ці 64,9 % усіх членаў сямей. 3 іх 411 — дзеці (хлопчыкі і дзяўчынкі ад 12 да 18 гадоў). На адну сям’ю прыпадала 3,5 чалавекі працаздольных (1—2 дарослых і дзеці). Улічваючы, што акрамя працы ў сваёй гаспадарцы трэба было яшчэ адбываць паншчыну, на сваім полі ці агародзе штодня маглі працаваць толькі 1—2 чалавекі". Становіцца зразумелым, якога напружання сіл ад селяніна патрабавала яго штодзённая праца. У такіх умовах не магло быць
эфектыўнага агародніцтва з-за нізкай прадукцыйнасці, прымітыўнасці сельскагаспадарчай тэхнікі і г. д.
Для працы ў памешчыцкіх агародах і на палях выкарыстоўвалі цяглых сялян. Але рабочых рук часта не хапала, і памешчыкі прымянялі наём шляхты, мяшчан, вольных і нават замежных падданых. Удзельная вага наёмнікаў на паўднёвым захадзе і захадзе Беларусі дасягала 27 %. У цэнтры яна была крыху ніжэй, а к усходу зніжалася да 9 %100.У панскіх маёнтках, гледзячы ад іх велічыні, за ўстаноўленую плату працавалі пастаянныя рабочыя, батракі і батрачкі, ад 30 да 100 чалавек101. Яны і жылі побач у збудаваных хатах, мелі асабістыя агароды.
Паводле даследавання А. Лойкі, паншчына ў маёнтках дробнай і сярэдняй шляхты на захадзе і ў цэнтры Беларусі на 21 % перавышала паншчыну ў магнацкіх латыфундыях, а на ўсходзе — на 13 %102 з-за значнай колькасці надзвычайных работ, якія адрывалі сялян ад працы на сваіх участках.
Агароджа. Атрымаўшы ва ўладанне землі, трэба было вызначыць іх межы, таму што вельмі часта ўзнікалі спрэчкі паміж суседзямі, якія «казнлн» (псавалі. — Л.Р.) памежныя знакі ці пераносілі іх у іншае месца. Так узнікла патрэба ў агароджы.
Традыцыя «очерчнвать» (межаваць) зямлю даўняя. Пад пасеў розных культур трэба было мець апрацаваны кавалак зямлі, для чаго нашы продкі расчышчалі і спальвалі лясы, хмызнякі, а сам лес «очерчнвалн», гэта значыць, у ніжняй частцы кожнага дрэва кругам здзіралі кару і яно ссыхала. Ссохлы лес называлі «чарцяжом», яго выпальвалі, знішчалі пні і ўзворвалі. Атрымліваўся прыдатны для сяўбы кавалак зямлі — «праробак»’03, якім вельмі даражылі таму, што яго расчыстка была вельмі працаёмкай. Участак памячалі межавымі знакамі.
У XVI ст., як сведчаць актавыя запісы, па вуглах межавай зямлі насыпалі «нарожныя капцы», якія былі і малымі, і вялікімі. Вакол трэба было «копець обрубом обвестн», гэта значыць, вырубіць невялікую прастору лесу. На версе капца ўмацоўвалі кол («паль»), на які, як правіла, ставілі межавы знак. Капцы насыпаліся на адлегласці «шестн мерннчьнхь шнуровь»104, як гаворыцца ў адным з дакументаў. Нам не20
вядома, колькі гэта было ў сучасных мерах аддегласці. Вядома, што для вымярэння адлегласці бралася вяроўка, якая мела назву «лыко», і тагачасная мера абазначалася, напрыклад, «у одно лыко»105 («полянка простого поля у одно лыко», 1556 г.)106. Межавая лінія вакол зямлі называлася «стеною»107, а вугал, які ўтвараўся межамі зямлі, — «пета», «пята»108. Часта капцы, на якіх ставіліся межавыя знакі ў выглядзе крыжоў («грані», «крыжы»), даволі глыбока — «...коло лнпы дванадцатый копець закопатн, (н гранн) вь лнпу вруба™...»109 — зарасталі хмызняком, дрэвамі.
Пастаянна з-за зямлі, яе межаў узнікалі спрэчкі паміж землеўладальнікамі, а часам здараліся гвалтоўныя наезды, самавольныя парушэнні межаў. Такіх судовых спраў нямала разглядалася ў розных месцах. Прывядзём некалькі з іх. У маі 1620 г. памешчык Радзівіловіч, сабраўшы некалькі ўзброеных людзей, напаў на жонку суседа памешчыка Гліндзіча, якая займалася сяўбой у асабістым агародзе, «...сь челядю своею домовою сеяла ярыны огородные а мяновнте тоесть бобы н пастернакь...», пабіў яе, вырубіў некалькі дрэў, знішчыў межавыя знакі і правёў новую памежную рысу. Прычым, як вынікае са скаргі, мяжу правёў «ушырь на загонь, а у должь можеть бытм на трое гоны воловых...». Паспеў нават да новай мяжы паставіць камору і адрыну'10. У 1559 г. людзі пана Дзевяткоўскага папсавалі межавыя знакі суседа: «два копцы на стене его мйлостн розметаль, а стену н межу зь кгрунту выбраль н нншне копцы обораль н две фон зь гранямн вырубаль н выпалнль...»111.
Вельмі часта ў дакументах гаворыцца аб пашкоджанні межаў агародаў, якія абводзіліся агароджай: «его плоть, нзгороду розметалн н пожглн...»; «...н мзгороду его розметал’ь...»; «подле того ячменю нзгороду розметано, жердье н колье порубано...»112; «...ворота порубаль, тыні> выломаль...» (1566 г.)113; «...тыны, плоты все забраль н до своего дома звозшгь...» (1555 г.)114.
Аналіз актавых дакументаў сведчыць аб тым, што ў XVI ст. найболын пашыранымі назвамі агароджы былі: паркан, плот, тын, замёт, дылованье (днлеванье). Часцей фігуруюць у дакументах такія сведкі: «паркан»115, «кругом того двора огороды его мнлостн намжачіе, почавшн одь двора...подле паркану надь рФку Полоту...»116 (1618 г.); «плот около гум-