Гісторыя на градках
агародніцтва на Беларусі
Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
б) жалезная «драчка» для праполкі травы; в. Бароўка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. 1955 г.
3
в) кірка; в. Дзяготкі Полацкага р-на Віцебскай вобл. 1966 г.
г) «кацубка» жалезная з драўлянай ручкай для выграбання з печы вуголля; в. Акропна Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. 1963 г.
д) «землямер» (даўжыня — 2 м); в. Брынёва Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. 1961 г.
е) «крук» жалезны (12x13 см) з драўлянай ручкай (2 м); в. Балашы Свірскага р-на Віцебскай вобл.
1954 г.
ё) «крук» (12 х 10 см) для скідання гною з ручкай (1 м); в. Дуброва Асвейскага р-на Вшебскай вобл. 1954 г.
ж) «крук» жалезны (15 х 23 см) з ручкай (1 м); в. Гарбачова Расонскага р-на Віцебскай вобл. 1954 г.
з) «скапіч» жалезны; в. Вялікае Бярэзіно. 1955 г.
і) «капачка» жалезная (13 х 17 см) з драўлянай ручкай (80 см); в. Гарадок Рэчыцкага раёна Гомельскай вобл. 1965 г.
к) «кука» драўляная з ручкай для разбіўкі груды зямлі на агародзе; в. Загор’е Лепельскага р-на Віцебскай вобл. 1966 г.
л) вілы жалезныя; в. Іжа Вілейскага р-на Мінскай вобл. 1971 г.
м) вілы стальныя з драўлянай ручкай; в. Любоўшы Вілейскага р-на Мінскай вобл. 1971 г.
14. «Мач». Музей г. Ашмяны, Гродзенская вобл. 1979 г.
15. «Копачка»; в. Каменка Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. 1980 г.
16. «Значнік» для пасеву буракоў; в. Ельня Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. 1979 г.
18. Нож для ссякання качаноў капусты; в. Барава. Музей Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.
17. «Цягачка» для пасадкі буракоў; в. Закор'е Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. 1979 г.
19. Запрэжка коней; Столінскі р-н. Фота М. Мельнікава
20. Ураджай цыбулі на прасушцы. Фота А. Габрусь
21. Памідор вагай 1,2 кг (на ветцы справа); г. Гомель. 2004 г.
22. Традыцыйная пасадка бульбы барознамі.
Фота А. Габрусь
23. Вялікі кош для бульбы; в. Верасніца Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. Фота М. Віннікавай. 2005 г.
24. Кашы для бульбы і буракоў; в. Верасніца Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.
Фота М. Віннікавай. 2005 г.
25. Пераборка і перанос бульбы кашамі; в. Верасніца Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. Фота М. Віннікавай. 2005 г.
26. Плуг, сошка, барана; в. Ліпск Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. 1968 г.
П. Перакопка бульбы. Фота М. Мельнікава. 2007 г.
28. Пераворванне бульбянога загона. Фота М. Мельнікава. 2007 г.
29. Яма з навесам для захоўвання бульбы; в. Ворань Лепельскага р-на Віцебскай вобл. 1966 г.
30. Паграбок; в. Агародня Добрушскага р-на Гомельскай вобл. 1980 г.
31. Ураджай дачніка; г. п. Бараўляны Мінскага р-на. Фота Л. Ракавай. 2007 г.
32. Жанчыны бяруць лён на агародзе; в. Сушчэўская Слабодка Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Фота Л. Ракавай. 1970 г.
34. Сяляне; в. АгародняКузьмініцкая. 1912 г.
33. Селянін з сахой; в. Морач Клецкага р-на Мінскай вобл. 1959 г.
35. Сяляне; в. Велюнь Столінскага р-на. 1939 г.
37. Гарбузовая плантацыя на вясковым агародзе. Фота А. Габрусь
36. Пляцёнка цыбулі. в. Мыслабож Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. 1960 г.
38. Агарод з агароджай «прясла»; в. Рудня Міхалкаўская Мазырскага р-на Гомельскай вобл. 1950 г.
39. Градкі з морквай і капустай (па Мітлайдэру); г. Гомель.
Фота Л. Ракавай. 2004 г.
40. Багаты ўраджай гарбузоў; Столінскі р-н Гомельскай вобл. Фота М. Мельнікава. 2006 г.
41. Парнікі з агуркамі і таматамі, прызначаны.мі на продаж; г. п. Іўе Гродненскай вобл. ФотаЛ. Ракавай. 2006 г.
42. Печка для абагрэву парніка з агуркамі; в. Альшаны Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Фота Л. Ракавай
Заняткі сялян агародніцтвам яшчэ ў сярэдзіне XIX ст., як заўважалі сучаснікі, не мелі прамысловага значэння, агародніцтвам займаліся выключна для асабістага спажывання. Выключэннем можна лічыць сялян з прыгарадных вёсак, якія вырошчвалі на продаж раннюю і познюю гародніну. Перш за ўсё гэта капуста, гуркі, рэпа, бручка342. Гародніну на продаж вырошчвалі і гараджане, але не паўсямесна. У Магілёўскай губерні, напрыклад, продажам агародніны займаліся жыхары Гомеля, Мсціслава, Чэрыкава, Рагачова, a таксама прыгарадаў Магілёва (стараабрадцы, яўрэі, мяшчане). Бралі ў арэнду «годные под огороды землн» ў памешчыкаў і арандатараў. Так, у Рагачоўскім і Чэрыкаўскім паветах, напрыклад, у кожнага памешчыка стараабрадцы арандавалі пад агароды па 2—3 дзесяціны, і павінны былі плаціць за дзесяціну ад 50 да 70 руб. у Рагачоўскім і ад 40 да 50 — у Чэрыкаўскім. На гэтых агародах тыя, хто меў найбольшы попыт, паспяхова вырошчвалі гародніну (агуркі, капусту, бульбу, буракі і фасолю). У Мсціславе, які знаходзіўся на памежжы з Расіяй, «прамысловым» агародніцтвам займаліся прышлыя агароднікі з Калужскай губерні. Яны працавалі тут з вясны да восені, потым вярталіся на радзіму. У Горацкім павеце арандатарамі былі яўрэі, якія за плату ад 75 да 150 руб. за дзесяціну343 маглі атрымаць зямлю са свежым гноем, на якой добра раслі агуркі і капуста. Магілёўскія мяшчане каля Дняпра на сваіх заліўных агародах вырошчвалі столькі агуркоў, што забяспечвалі не толькі гараджан, але і жыхароў прыгарадных вёсак344. Парнікі для вырошчвання ранняй'агародніны на продаж у Магілёве, напрыклад, былі толькі ў аднаго гаспадара345.
У Клецкіх мяшчан татарскага паходжання, на думку П. Шпілеўскага, быў нейкі сакрэт у вырошчванні агародных культур, таму што ў іх вырасталі цыбуліны велічынёй з рэпу. На продаж прызначалася ў іх і бульба — чырвоная і надзвычай смачная, рассыпчатая, не вадзяністая. Смачнымі былі морква і буракі — сакавітыя нават увесну. Вырошчвалі ў вялікай колькасці і розную зеляніну. Каб атрымаць добры ўраджай, татаркі з дочкамі праводзілі цэлыя дні ў агародах і на палях, а ўзімку па пятніцах і нядзелях вазілі свой тавар: бульбу, гарох, цыбулю, рэпу, моркву і г. д. — на базар вялізнымі вазамі ці збывалі прыезжым памешчыкам і ад-
надворцам. Што тычыцца насення агародніны, то яны стараліся нікому яго не прадаваць і не пазычаць346.
У Нясвіжы быў базар з радамі, якія адводзіліся пад продаж агародніны. Татаркі, па словах П. Шпілеўскага, сядзелі паджаўшы ногі на бруку, а перад імі «на разасланай дзярузе ці ў мяшках было навалена мноства цыбулі, часнаку і парэю...»347.
П. Шпілеўскі пісаў, што койданаўскія татары таксама займаліся выдзелкай скур і агародніцтвам, як і клецкія, толькі яны былі больш заможнымі, таму што жылі бліжэй да Мінска і мелі магчымасць прадаваць сваю прадукцыю ў ім даражэй348.
Раней у Мінску за Кацярынінскай царквой пачынаўся Татарскі канец (Татарскае прадмесце), дзе засталіся жыць пасля паражэння пад Клецкам у 1506 г. каля 400 татар. Яны вырошчвалі ў вялікай колькасці агародніну ў сваіх агародах і на палях паблізу Ракаўскай дарогі349. Займаліся агародніцтвам і іўеўскія татары, якія з поспехам вырошчвалі агуркі і іншыя культуры.
Развіццю агародніцтва ў XIX ст. перашкаджала адсутнасць добрага насення, асабліва ў сялянскіх гаспадарках. Памешчыкі мелі магчымасць выпісаць насенне з Рыгі, Пецярбурга, Масквы і інш. Сяляне традыцыйна куплялі яго вясной на кірмашах, дзе яго прадавалі рознымі мерамі: гарнцамі, шклянкамі, шчэпцямі. Якасць насення ніхто не гарантаваў. Часам вырошчвалі насенне самі ці куплялі ў суседзяў.
Аналіз розных гістарычных крыніц таго часу сведчыць аб пашырэнні склада агародных культур і іх гатункаў, сярод якіх пашыраны былі: капуста качанная, Каломенская і Грэчаская пудовая, чырвоная, ранняя і позняя, каляровая; бульба Галандская і Французская; морква, буракі жоўта-чырвоныя, круглыя, Егіпецкія; жоўтая рэпа; розныя гатункі бручкі і рэдзькі, радыскі; а таксама цыбулі, гуркоў, хрэну, пятрушкі, сельдэрэю, цыкорыю, бабоў, фасолі, гароху, маку350.
Вырошчваннем агародніны на продаж займаліся перш за ўсё ў памешчыцкіх гаспадарках. Так, у 1776—1780 гг. з давыд-гарадоцкага маёнтка Юзэфа Радзівіла было вывезена і прададзена больш за палову вырашчанай агародніны і ад 38 да 60% усяго насення агародных культур351.
Да ліку культур, якія карысталіся асаблівым попытам на рынку, адносіліся: мак, цыбуля, часнок, аніс, хмель, каноплі. Амаль усе буйныя і сярэднія землеўладальнікі вырошчвалі хмель, пашыраючы яго пасевы з-за росту вінакурна-піваварнай вытворчасці. На продаж ішоў таксама хмель, атрыманы ў якасці аброка ад сялян. Для яснага разумення структуры пасеваў у агародах таго часу трэба зазначыць, што асабіста агародныя культуры займалі меншую частку, у асноўным тут сеялі каноплі352.
У канцы XIX ст. прамысловыя агароды былі ў руках яўрэяў і татар. На продаж вырошчвалі і экзатычныя кулыуры. У Бельскім павеце, напрыклад, у адным з маёнткаў была цяпліца, дзе вырошчвалі ананасы і спаржу. Даход ад продажу іх дасягаў 2 тыс. руб.353. М.В. Рытаў адзначаў: «В Белоруссйй огороднйчество стойт выше, чем в Лйтве, кроме Мйнской губернйй, где оно одйнаково с лйтовскймй, с тою разнйцею, что сортймент овотей добавляется маком (ползун), фасолью, подсолнечнйком й кукурузою, а в еврейскйх огородах — чесноком й пастернаком»354.
Такім чынам, занятак агародніцтвам на продаж у XIX ст. пачаў развівацца. Цікава, што ў гэты час складваліся рэгіянальныя цэнтры па вырошчванню асобных агародных культур. Так, Пінскі і Шклоўскі паветы спецыялізаваліся па вырошчванню гуркоў, Рэчыцкі — фасолі, Слуцкі — цыбулі, часнаку, Давыд-Гарадок — насення агародных культур і г. д. Дарэчы, Пінск, Шклоў і Давыд-Гарадок і зараз застаюцца такімі цэнтрамі.
Так склалася гістарычна, што ганаровае месца на агародах занялі капуста і буракі, якіх сеялася шмат і якія ўваходзілі ў асноўны склад харчовых прадукгаў. У пачатку XX ст. на агародах паспяхова вырошчвалі раннюю бульбу («скораспелку»), Па-ранейшаму сеялі шмат морквы, цыбулі, бручкі, гуркоў, а таксама маку, турнэпсу, часнаку, канапель.
Захоўванне агародніны. Агародніну трэба было не толькі вырасціць, але і захаваць да новага ўраджаю для спажывання членамі сям’і і на насенне. Для захоўвання агародніны найбольш старажытным спосабам з’яўляюцца ямы, якія былі знойдзены археолагамі ў Хатомелі Столінскага раёна, у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці і пад Заслаўем Мінскай вобласці. Яны мелі круглую ці авальную форму,
былі неглыбокімі355. Такія сховішчы вядомы і іншым народам: рускім, сербам, венграм і інш.
У XIX ст. для агародніны капалі невялікія ямы, не глыбей за два локці356 (лішняя вага зверху шкодзіць гародніне), знізу на тры цалі высцілалі саломай. Гародніну ў яму клалі радамі, перасыпалі сухім пяском таўшчынёй у адну цалю. На апошні слой пяску зноў слалі салому і насыпалі пагорак з зямлі. Яго ўтрамбоўвалі дошкай, вакол пракопвалі равок для сцёку вады, з надыходам зімы яму накрывалі гноем. Ямы для захавання бульбы былі больш распаўсюджаны ў паўночных і цэнтральных раёнах357. Ямы для захоўвання бульбы зімой рабілі на ўзвышшы. Краі ямы абпальвалі саломай (для знішчэння сырасці), а ад мышэй абмазвалі глінай. Сыпалі бульбу, накрывалі саломай і прысыпалі зямлёй, шчыльна ўтрамбоўваючы паверхню. Часам над ямай ставілі зруб са страхой. Друтнм спосабам захоўвання агародніны былі кучы.