Гісторыя на градках
агародніцтва на Беларусі
Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
ла на зіму. Аднак селянін сваю няўдачу адносіў на конт павер’я і тлумачыў: «Не, тут вышла абмылка: мрэць, бачыш, быў ужо тадыча, як мы гной вазілі, а мы аб етам і не ведалі — от капуста і пашла марна»408. Інакш кажучы, на думку селяніна, неўраджай адбыўся з-за парушэння павер’я аб тым, што нельга вывозіць гной на агарод, калі хто-небудзь памрэ ў вёсцы.
Моцна трымалася вера ў тое, што можна паўплываць на надвор’е з дапамогай малітваў, гаданняў, магічных прыёмаў. Я. Баршчэўскі пісаў, што гадалі на куццю, якой трымаліся як шляхта, так і сяляне, гадалі аб будучым ураджаі, падсоўваючы руку пад абрус, выбіралі даўжэйшую сухую сцябліну. Пасля вячэры, гледзячы на яснае зорнае неба, выказвалі надзеі на добрую вясну і на багаты збор садавіны і агародніны ўвосень409.
Страх на людзей наводзіла «рабінавая ноч». Яна адбывалася ў тую пару, калі на палетках і ў агародах даспяваў ураджай, і пагражала знішчыць усе надзеі хлебаробаў. Таму сяляне ўзносілі да неба свае вочы і ўся сям’я шаптала малітвы, каб усё абышлося. Катоў і сабак у гэты час выганялі з хаты, бо верылі, што злы дух, які ўцякае ад перуноў, хаваецца ў гэтых жывёлах. На жар кідалі асвячонае зелле са словамі малітваў410. Звычайна пасля жудаснага выцця вятроў і навальнічных грымотаў, калі вецер праганяў рэшткі хмар, як пісаў Ян Баршчэўскі, наступала заранка і відаць былі пазрываныя з хат і гаспадарчых пабудоў стрэхі, збітыя з дрэў яблыкі і дулі, занесеныя пяском грады з цыбуляй, морквай, буракамі і іншай агароднінай411.
Ян Баршчэўскі таксама пісаў: «У нашым краі доўгая і нясталая зіма, часам мокрая, часам марозная і завейная, у лагчынах вада, а на пагорках паўночны вецер нішчыць пшаніцу і жыта, аднак жа дбайнасць і праца можа перамагчы ўсё»412.
3 мэтай атрымаць дождж на свае агароды і палі дзяўчаты ў Віленскай губерні ўносілі ў хату свае сярпы, бабулі кідалі ў калодзезь мак, хлопчыкі рвалі траву з прыгаворам:
Ідзі, ідзі, дожджыку, Зварым табе боршчыку, Паставім пад лаўкаю, Накрыем булаўкаю!413
Уяўленні беларусаў аб здольнасці дзяцей «прыносіць шчасце», уплываць на сілы прыроды (заклічкі дажджу і інш.) з мэтай атрымання добрага ўраджаю бытавалі паўсямесна яшчэ ў пачатку XX ст. і трымаліся на веры аб чысціні дзшячай душы і ўласцівасці дзяцінства — растучай і прыбываючай сілы — аказваць такі ж узмацняючы ушіыў на сілы прыроды.
Каб выклікаць дождж, у беларускіх татараў быў звычай прыносіць у ахвяру чорнага барана ля рэчкі, а калі сухое надвор’е — белага на ўзгорку. Калі ўраджаю пагражала засуха і змучаныя расліны неадкладна патрабавалі дажджу, куплялі ў складчыну, у якой часта ўдзельнічалі і аднавяскоўцы-беларусьг, чорнага барана. Калі хто-небудзь выказваў здзіўленне іх удзелу ў мусульманскім абрадзе, яны сцвярджалі: «Бог адзіны». Адбываўся гэты рытуал наступным чынам: натоўп татараў, ведучы барана за рогі, рухаўся да берага ракі ці ручая. Спачатку, стоячы радамі, спявалі малітву пяд кіраўніцтвам мулы. Затым адзін з насельнікаў рэзаў барана і клаў ахвяру галавой на поўдзень. Пасля ўсе разам елі звараную ў катле бараніну. У мястэчку Мір, напрыклад, мяса ахвярнага барана неслі дадому. Скуру і косці пасля прынясення ахвяры выкідвалі ў ваду. Самае цікавае, што заканчвалася ахвярапрынашэнне жартамі, удзельнікі абраду абліваліся вадой з кубкаў, а хлопцы з вясёлымі крыкамі кідалі дзяўчат і мулу ў рэчку. Ахвярапрынашэнне з белым бараном праходзіла інакш: жывёлу рэзалі на ўзгорку і спальвалі яе цалкам414.
Уяўляюць цікавасць звязаная з агародам і агароднымі культурамі варажба дзяўчат і хлопцаў аб будучым лёсе, вяселлі, розныя чары, прысушкі і адсушкі, тлумачэнні сноў. Так, у беларусаў вядома варажба дзяўчат на калках плота, калі яны хацелі даведапна аб тым, хто будзе іх будучы муж: халасты ці ўдавец. 3 гэтай мэтай яны выбягалі да плота ці на агароды, дзе выбіралі ад вугла месца ў плоне (ці адвольнае) і лічылі калкі ў ім, прыгаворваючы: «То кол, то калец, то кавалер, то ўдавец» альбо: «То тын, то тынец, то кавалер, то ўдавец». Гэтак жа рабілі і хлопцы: «То кол, то каліна, то ўдава, то дзяўчына». Слова, вымаўленае на апошнім калку, давала падставу для высноў415. Падобная варажба сустракалася паўсямесна, адрозніваючыся невялікімі варыяцыямі прыгавору, выбару месца ў плоце і колькасцю варажэй. Праз плот «працягвалі» хворае дзіця ў сарочцы. Хвароба, па
ўяўленні селяніна, застанецца ў дзіцячай сарочцы, а дзіця паправіцца416.
Варажылі ў час надыходу агароднай сяўбы: ці хутка дзяўчына выйдзе замуж і ці добры ў яе будзе муж. Дзяўчаты адной або некалькіх вёсак заворвалі асобную граду, сеялі на ёй краскі аднаго гатунку, пераважна руту, і наглядалі. Хутчэй пойдзе замуж, па павер’і, тая, чые краскі першымі расцвітуць. Дзяўчаты, якія садзілі розныя краскі ў сваім малым агародчыку перад вокнамі хаты, таксама ўважліва сачылі за іх ростам і цвіценнем: добры рост абяцаў хуткае замужжа за добрага чалавека, дрэнны — за ліхога417. Варажылі і на агародных культурах, напрыклад на капусце. Так, дзяўчына, якая мела на прыкмеце некалькі патэнцыяльных жаніхоў, садзіла ў агародзе на асобнай градцы расаду карэньчыкам ўверх і пакідала яе без паліўкі. Пры гэтым яна загадвала на кожнага жаніха паасобку. Калі якая-небудзь расліна прыжывалася ў такіх умовах, то лічылася, што жаніхом будзе адпаведны жаніх, на чыё шчасце яна пасаджана. У асобных месцах некалькі дзяўчат на Тройцу садзілі расаду капусты, у якой папярэдне адрывалі корань. Добрае жыццё, па народным уяўленні, павінна было дастацца дзяўчыне, расада якой усё ж вырасла418.
У многіх магічных дзеяннях, якімі займаліся асобныя людзі, прысутнічаў гарох, дзе вызначальнай з’яўлялася лічба 9: 9 струкоў гароху, 9 зярнят у струку і г. д. Верылі, што дзякуючы струку гароху, у якім 9 зярнят, ліхадзеі маглі здабыць сабе шапку-невідзімку. 3 дапамогай 9 струкоў гароху, у якіх па 9 зярнят, пакладзеных на дарозе перад шлюбным поездам, можна, згодна з павер’ем, пашкодзіць шлюбу. Такую ж ролю можа адыграць і адзін струк гароху з няпарнай колькасцю зярнят, паложаны пад сядзенне. Разлучыць каханых, па народным павер’і, можна і з дапамогай сабранага паміж Калядамі і Вадохрышчам высушанага свінога памёту, шчэпаць якога трэба было кінуць наводлег ад шчаслівай пары419.
У асяроддзі беларускага сялянства бытавала шмат прыкмет і павер’яў, звязаных з агародніцтвам, якія ўвабралі жыццёвы вопыт, веды, этыку, служылі дарадчыкам у жыцці, перасцерагалі ад няправільных дзеянняў і нават кіравалі паводзінамі. Прыкметы часта мелі пад сабой рацыянальную 80
аснову і былі заснаваны на шматгадовых назіраннях за надвор’ем, ростам раслін, вялікім жыццёвым вопыце па вырошчванні тых або іншых культур, які перадаваўся з пакаленне ў пакаленне, дазвалялі селяніну рацыянальна выкарыстоўваць яго. Напрыклад, сяляне лічылі, што «калі ў тыя дні, калі садзяць капусту і бручку, ідзе дождж ці стаіць туман, то і агародніна добра ўродзіцца»420. Сапраўды, пры высаджванні капусты ці бручкі вільгаць, паліў — неад’емная ўмова.
Павер’і ж па большай частцы былі заснаваны на выдумцы, фантазіі беларуса. Жаданне чалавека растлумачыць тыя або іншыя з’явы спараджала многія забабоны і павер’і, якія мелі алегарычны, сімвалічны сэнс і не абяцалі утылітарнай карысці. Этнолагаў яны цікавяць як з’ява народнай культуры. Згодна з народным павер’ем, нельга было сеяць агародніну кульгавай жанчыне, нельга перакладваць насенне з рукі ў руку, сеючы яго421. Цяжка зразумець сэнс народнага павер’я, што ўраджаю ўсіх агародных культур спрыяе павешаны на агародным плоце конскі чэрап422.
Кожны год гаспадыні марылі пра добры ўраджай агуркоў, бульбы, буракоў і іншых культур, ведалі шмат прыкмет, якія звязаны з ураджаем пэўнай культуры. Агурочны год яны звязвалі з доўгімі чырвонымі шышкамі на елках. Калі на Грамніцы капае с капежа (страхі. — Л. Р.), то будзе ўраджай на агуркі423. Сеяць іх лепш за ўсё было ў дзень «агароднага святога» Пахома (28 мая) або на Юр’я (6 мая), апошнія агуркі можна было садзіць перад Міколай на Івана (21 мая)424. Народныя прыкметы не раілі сеяць у сераду і ў пятніцу, у посныя дні, у час, калі свеціць месяц, таму, што яны, па прыкмеце, не зародзяць ці пойдуць у пустацвет425.
У асобных месцах гаспадыні сеялі агуркі вечарам (каб не было пустацвету). У другіх лічылі: калі ў дзень пасеву не было сонейка, то агуркі вырастуць дуплаватымі. У пачатку цвіцення агуркоў карысталіся магічным прыёмам, каб на іх была добрая завязь: кідалі ў пограб старыя лапці ці штонебудзь плеценае ці вязанае426. Збіралі пустацвет, варылі яго з мёдам і крапілі расліны. Гэта мела рацыянальны сэнс таму, што на іх ахвотна садзіліся пчолы, якія лепей апылялі кветкі.
Этнографам Л.І. Мінько запісаны (Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл.) абрады: пры пасадцы агуркоў на градку
клалі «таўкач» з прыгаворам: «Штоб такія гуркі ляжалі». Клалі ў лапаць насенне агуркоў і цягнулі яго ў агарод, «каб так агуркі косы распускалі»427.
Сяляне адзначалі, што, калі ўраджай на збожжа — будзе неўраджай на бульбу, і наадварот (Слуцкі р-н)428. Бульбу, згодна з прыкметамі, не садзілі за два тыдні перад Юр’ем і два тыдні пасля яго. Адны гаспадары садзілі бульбу ў той дзень, калі на небе «галавастыя хмары» (вялікай вырасце), другія — калі па небе ходзяць баранчыкі і ярка свеціць сонца (будзе яе шмат)429. Частка сялян лічыла, што лепей бульбу сеяць на сход маладзіка (ніколі не будзе дробнай)430. Добрым днём для копкі лічылася субота431.
Селянін мог вярнуцца назад дадому ідучы на агарод, калі ўбачыць на сваім шляху чалавека, які сядзіць (і бульба будзе сядзець, а не расці), калі дарогу пяройдзе свіння (будзе наздраватай бульба). А каб лепей яна расла, можна было запрасіць для пасадкі першай бульбіны цяжарную жанчыну ці для пасадкі першай баразны — мужчыну432.
У асобных раёнах прытрымліваліся пэўных тэрмінаў пасадкі бульбы, напрыклад, не раней пятага ці сёмага дня маладзіка (Хойніцкі р-н Гомельскай вобл.)433 . 3 мэтай паўплываць на ўраджай сеялі бульбу з прыгаворамі. Так, у БудаКашалёўскім раёне гаварылі: «Госпадзі, дай на ўсіх долю. Колькі на небе аблачкоў ляжыць, каб мая бульбачка так пад кустом ляжала»434. Што тычыцца буракоў і морквы, то пасеяць іх трэба было не пазней таго часу, калі зацвіце чаромха.