Гісторыя на градках
агародніцтва на Беларусі
Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
Першае, што выклікала неабходнасць рэформы ў агародніцтве, гэта недастатковасць ведаў у гэтай галіне. Спрабавалі нават арганізаваць спецыяльныя курсы па аграноміі для хутаран па 2—3 гадзіны ў тыдзень, дзе чыталіся лекцыі, праводзіліся бяседы, якія ілюстраваліся так званымі «туманнымі» карцінамі з дапамогай дыяпраектара пра лепшы вопыт гаспадарання. У вёсцы Сідаравічы Быхаўскага павета Магілёўскай губерні, напрыклад, на двухтыднёвых сельскагаспадарчых курсах займалася 52 чалавекі, якія на працягу чатырох гадзін у дзень праслухоўвалі курс па прыродазнаўстве, асабістым і абшчынным землеўладанні, жывё-
лагадоўлі, садаводству, агародніцтву і інш.460. Праводзіліся практычныя заняткі з паказам прыёмаў вядзення гаспадаркі з мэтай засваення новых, болын дасканалых прыёмаў гаспадарання, у тым ліку і перапрацоўцы агародніны ( сушка, кансерваванне). На бяседы сяляне хадзілі неахвотна. Хутары былі раскіданы, і на заняткі прыходзіла ў лепшым выпадку 10—15 чалавек, зрэдку — 50. У вёсцы Дуброўнікі Ваўкавыскага павета адзін раз сабраліся 5 чалавек, другі — 6. А сяляне вёскі Трунцы ўвогуле варожа паглядалі на новаўвядзенні461. Пасля заняткаў практыкавалі продаж насення і прылад працы — пружынных барон, акучнікаў. Тут жа можна было выпісаць плуг ці сеялку462.
У многіх месцах сяляне супраціўляліся новай сістэме землекарыстання. Аграномы заяўлялі: «хуторяне...самая тяжелая н днкая масса. Новшеств ннкакнх н знать не хотят. Еіце много лет понадобнтся самой упорной работы, чтобы достнчь какмх-лнбо результатов»463.
Аднак і ва ўсходніх губернях, дзе захоўвалася абшчыннае землекарыстанне, станоўчых вынікаў праца аграномаў не дала. Нягледзячы на вялікія выдаткі (за тры гады на ўтрыманне аграномаў затрачана было толькі ў Гомельскім павеце каля 30 тыс. руб. і яшчэ 8554 руб. на арганізацыю курсаў, гутарак і г. д.). Аграномы скардзіліся, што «прнходнтся бороться с косностью населення н тем громадным препятствнем для прогресса в крестьянском хозяйстве, которое представляет обшннное пользованне землею почтн у всех крестьян уезда»464.
Вельмі цікавыя звесткі пра вопыт так званых паказальных агародаў утрымліваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве ў г. Гродна. Вядома, што ў Гродзенскай губерні было больш хутароў, чым у іншых губернях. Для вырошчвання агародніны лепшымі былі тут кліматычныя ўмовы і глеба, большая частка якой складалася з сугліністых, супясчаных і пясчаных глеб, «цёплых» па сваіх фізічных уласцівасцях. Наяўнасць чыгункі і шашы стварала добрыя магчымасці для збыту прадукцыі. Усе павятовыя камісіі па землеўпарадкаванню выпісвалі часопісы па агародніцтву, садаводству і пчалярству465. Акрамя гэтага для паказальных агародаў выпісвалася насенне з Галандыі, Польшчы, ад рускіх і ўкраінскіх 88
вытворцаў, а таксама тукі (суперфасфат, салетра, калійныя солі)466.
У Віленскай губерні былі закладзены паказальныя агароды ў пяці павятовых землеўпарадкавальных камісіях у 1910 і 1911 гг.467 Былі створаны яны і ў розных паветах Гродзенскай губерні. Так, у Ваўкавыскім павеце іх было 5, у Слонімскім — З468. Работа па паляпшэнню садаводства і агародніцтва праводзілася і ў іншых губернях. У Гомельскім павеце Магілёўскай губерні, напрыклад, яна актывізавалася ў жніўні 1913 г., калі быў запрошаны інструктар. Методыка была такой жа, як і ў іншых месцах: распаўсюджванне новых ведаў, арганізацыя паказальных агародаў, абследаванне сялянскіх агародаў і выкарыстанне на іх добрага насення. Земскім сходам на гэтыя патрэбы было выдаткавана толькі ў Гомельскім павеце ў 1913 г. 750 руб., у 1914 і 1915 гг. — 1620 і 1165 руб. адпаведна469.
Першыя вынікі, як адзначалі аграномы, паказалі перспектыўнасць такога землеўпарадкавання. Па дадзеных 1912 г., у Брэсцкім павеце на паказальных хутарах пры ўнясенні попелу і фосфарных тукаў ураджай павялічыўся амаль удвая. Напрыклад, бульбы з такіх агародаў сабралі па 820 пудоў, a без угнаення і тукаў — толькі па 450 пудоў470. Вес качана капусты ў хутараніна таксама быў у 1,5—2 разы болей, чым у сялян вёсак471.
Станоўчы вопыт вядзення гаспадаркі быў атрыманы ў земскім маёнтку «Рэчкі» Гомельскага павета, які ў 1910 г. быў падараваны мясцовым памешчыкам Васілём Бачковым губернскаму камітэту па справах земскай гаспадаркі дзеля адкрыцця ў ім сельскагаспадарчага вучылішча472.
Нягледзячы на засмечанасць зямлі, тут быў атрыманы неблагі ўраджай караняплодаў з дзесяціны: 600 пудоў зялёнагаловай белай морквы, 2418 пудоў — белай іспалінскай. Было сабрана таксама 2 тыс. пудоў бульбы, насенне якой выпісалі з Маскоўскага сельскагаспадарчага інстытуга. Істотна паўплывала на ўраджайнасць, як сведчаць сучаснікі, добрае насенне і выкарыстанне ўгнаення. Акрамя таго ў маёнтку быў зроблены гадавальнік, дзе вырошчвалі сваё насенне і вывучалі, якія гатункі лепей вырошчваць у дадзеных прыродна-кліматычных умовах473.
Сяляне куплялі насенне агародных культур звычайна ў крамах і лаўках местачковых яўрэяў, і яно, па сведчанні аграномаў, было няякасным і не давала добрых ураджаяў. Таму яны прапанавалі закупаць яго з-за мяжы і прадаваць не праз мясцовых настаўнікаў, як гэта практыкавалася ў Расіі, а праз склады землеўпарадкавання, прычым — ва ўпакоўках з адпаведнай інструкцыяй: калі сеяць, як даглядаць пасевы. Прапаноўвалі бясплатнае насенне і тукі для паказальных агародаў і продаж па ільготнай цане астатнім сялянам474. Гэта было насенне агародніны першай неабходнасці: капуста, агуркі, морква, цыбуля, буракі, рэдзька і інш. Гаспадары паказальных агародаў, якія атрымлівалі лепшае насенне бясплатна, павінны былі вярнуць з новага ўраджаю выданую ім колькасць насення ці абмяняцца ім з суседзямі475.
У ведамасці аб выдачы насення і штучных тукаў за 1914 г. значыцца, што хутаранам Ляхавіцкага павета выдадзена было іх на суму 6 руб. 53 кап. Пералічана тут насенне розных сартоў агародніны: гарох, рэпа Пятроўская, бручка, капуста Слава, Гендэр; агуркі Манастырскія, Алісееўскія, цыбуля Мадэрн; салат, морква Нанцкая, пятрушка, фасоль, таматы, а таксама нарвежская салетра, нягашаная вапна476.
Праз насенныя пункты за 1914 г. па Гродзенскім павеце было прададзена насення на суму 106 руб. 18 кап. Кошт яго быў розны. Так, фунт насення капусты, напрыклад, каштаваў 1 руб. 38 кап.477.
На паказальных агародах прымянялі наступны севазварот: першы год поле на свежым угнаенні засаджвалі KanyeTaft, на другі — саджалі караняплоды (гуркі, цыбулю, буракі, моркву і г. д.), на трэці — бабовыя ці караняплоды, a потым зноў вярталіся да капусты і г. д.478. Інструктары вучылі сялян догляду за раслінамі, барацьбе са шкоднікамі. 3 гэтай мэтай прымяняліся апырсквальнікі «Таўрыда» і «Жульен». Для барацьбы са шкоднікамі набывалі інсектыцыды і фунгіцыды479.
3 ведамасці аб выдачы насення на паказальныя агароды Слонімскага і Ваўкавыскага паветаў у 1914 г. вынікае, што значная яго частка была выпісана з-за мяжы: Германіі, Галандыі, Польшчы. Гэта, аднак, не гарантавала яго якасць:
гэтае насенне часта было дрэнным, позна трапляла на месцы480. Звычайна насення хапала па некалькі фунтаў на павет. Так, на ваўкавыскія і слонімскія паказальныя агароды было выдзелена: 4 фунты насення капусты Браўншвейгскай, 1 фунт Эрфурцкай; 3 фунты гуркоў Мурамскіх, 3 — Манастырскіх, 2 — Нежынскіх, 2 — Аксельскіх; морквы Нанцкай — 3 фунты, Браўншвейгскай — 2; рэдзькі белай летняй — 3, зімняй — 2; радыскі Шарлаховага — 2; рэпы Майскай — 3, Пятроўскай — 2; пятрушкі каранёвай Галандскай — 2; цыбулі Цытавускай — 1/2 пуда; гарбузоў Іспалінскіх — 2; мака белага — 1 фунт; буракоў Егіпецкіх — 1/2 уда481. У гэтым спісе не хапае таматаў, гароху, фасолі, рэпы, бручкі і інш. Гэтыя, па сведчанні дакумента, «новыя» культуры сеялі ў іншых паветах Гродзенскай губерні. Так, у Беластоцкім павеце сеялі таматы двух сартоў: Аліса Рузвельт і Кароль ранніх, фасоля Англійская жоўтая, ранняя, а таксама белая Рэмантантная і Трыумф зямны, гарох Тэлефоны Картэра, кукуруза Жамчужына Шпіной, рэпа Пятроўская і ранняя, шчаўе Бяльвільскае482 і інш.
Цікава, што некаторыя з пералічаных гатункаў насення гародніны захаваліся да сённяшняга дня, аб чым сведчыць іх назва. Гэта адносіцца да капусты Браўншвейгскай і Слава, морквы Нанцкай, агуркоў ранніх Мурамскіх, буракоў Егіпецкіх, рэдзькі Пятроўскай і інш. Акрамя адзначаных агародных культур у агародах сеялі каноплі, лён, тытунь, хмель у невялікай колькасці для задавальнення асабістых патрэб483.
Акрамя насення на паказальныя агароды было выдадзена па 30 фунтаў калійнай солі і па 30 фунтаў чылійскай салетры. У якасці тукаў выкарыстоўваліся яшчэ томасшлак, каініт, суперфасфат, попел, нягашаная вапна. На кожным паказальным агародзе быў зроблены парнік для расады ў выглядзе зруба, у які спачатку клаўся конскі гной (для сагравання), а пасля — пласт зямлі, і накрывалася гэта канструкцыя аконнай рамай і саламяным «матам»484. Дарэчы, гэты спосаб вырошчвання расады агародніны захаваўся ў асобных сялян да сённяшняга дня.
Аграрная рэформа дапамагала сялянам даведацца аб новых агратэхнічных прыёмах, новых культурах, новых прыладах працы. Вопыт паказальных хутароў вызначыў і выгад-
насць змены культур у параўнанні з трохполлем. Сяляне пачалі практыкаваць севазварот (чарагаванне раслін) у сваіх гаспадарках. He ўсе з іх маглі набыць новыя прылады працы, таму існавалі пракатныя станцыі, дзе за 5 кап. у суткі селянін мог карыстацца плугам ці акучнікам, за 10 кап. — пружыннай бараной485 і г. д.
Як ужо адзначалася, не заўсёды прывезенае з-за мяжы насенне было якасным. Таму аграномамі ставілася задача стварэння свайго насенняводства. Вядома, і раней сяляне збіралі сваё насенне капусты, агуркоў, але яго не хапала, ды і якасць была дрэннай (яно выраджалася), таму і куплялі на рынках ці ў мясцовых лаўках, дзе прадавалася пераважна насенне варшаўскіх насенняводаў — Гозера, Васілеўскага і інш. У вялікіх гарадах, куды не кожны селянін патрапіць, можна было набыць лепшае насенне Эрфурта486.
Заможныя гаспадары маглі сабе дазволіць выпісаць агароднае насенне з Варшаўскай і Віленскай фірм Велера, з Масквы — Умлера, з Кіева — Меера. Прадавалі насенне і камерцыйныя аддзелы сельскагаспадарчых таварыстваў. Так, у г. Магілёве такі аддзел размяшчаўся на Шклоўскім базары і прапаноўваў не толькі агароднае насенне, але і апырсквальнікі розных сістэм, разнастайныя сродкі барацьбы са шкоднікамі, штучныя тукі (томасшлак рускі і замежны, суперфасфат, чылійскую салетру, калійную соль, каініт і інш.)487. Яўрэі-агароднікі з гарадоў і мястэчак Гродзенскай губерні атрымлівалі насенне з-за мяжы праз аб’яднанне «Еко»488. He дзіва, што і ўраджай у заможных гаспадароў быў вышэйшы, чым у сялян.