Гісторыя на градках
агародніцтва на Беларусі
Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
Для апрацоўкі глебы выкарыстоўваліся розныя прылады: адна-, двухі трохлемешныя плугі, сохі, аднаконная барана Валькура, двухконная барана «Зіг-Заг», дыскаваная барана «Рондаль» цяжкая (разлічаная на трох-, чатырохзменных коней) і лёгкая (на двухзменных коней), эксціпатар пяцілапчаты, а таксама культыватары519.
Насеннем забяспечваліся перш за ўсё калектыўныя гаспадаркі. А тое, што заставалася, як сказана ў Інструкцыі № 23262 ад 25 лістапада 1920 г. па распаўсюджанню агароднага насення Цэнтральнага ўпраўлення аддзела забеспячэння, прадавалі рабочым і служачым, а таксама прыватным агароднікам. Дапамога насеннем ажыццяўлялася на практыцы праз заводскія камітэты і камуны за наяўны разлік. A цэны, як кажуць, «кусаліся». Так, за пуд насення капусты трэба было выкласці 300 тыс. руб., за моркву сталовую —
7. Зак. 2839. 97
50 тыс., мясцовую — 25, буракі сталовыя салатных гатункаў — 50, рэдзьку зімнюю — 80, пятрушку — 25, бручку — 40, агуркі — 60, насенне цыбулі — 60, бабы — 16, гарох агародны — 14, фасоль — 15, рэпу — 80 тыс. і г. д.520.
Гэта быў цяжкі час. За гады Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў рэзка скарацілася плошча пасеваў, знізілася прадукцыйнасць працы, не хапала насення і сельгасмашын. Сельская гаспадарка была ў руках дробных сялян. Народны камісарыят земляробства ў 1920 г. выдаў «Положенне о Всеросснйском сьезде деятелей агрономнческой помоіцн»521, якое, у сувязі з харчразвёрсткай, патрабавала новай арганізацыі сельскай гаспадаркі і ўстанаўлівала магчымыя формы такой арганізацыі ў паляводстве, сядзібнай гаспадарцы, агародніцтве і г. д.
Была выдадзена брашура па развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці, аказанні дапамогі сялянскім гаспадаркам. Цікава, што правядзенне мерапрыемстваў меркавалася па адзінаму дзяржаўнаму плану для ўсіх катэгорый гаспадарак. Перш за ўсё ў планах было імкненне знішчыць цераспалосіцу, аддаленасць зямель, правесці рассяленне на пасёлкі, выселкі, развіваць шматполле522. Адным з першых крокаў у гэтым напрамку была арганізацыя агародаў паблізу гарадоў і прамысловых цэнтраў дпя забеспячэння насельніцтва харчаваннем.
Агародніцтва з пункту гледжання народнага камісарыята земляробства лічылася перспектыўнай галіной сельскай гаспадаркі. Агародныя культуры «давалн макснмум пнтательных вешеств с едннлцы плошадн», а гэта ва ўмовах недахопу хлеба, мяса, лою ў пасляваенны час магло задаволіць у пэўнай ступені недахоп харчавання. Больш таго, расшырэнне плошчы і павышэнне ўраджайнасці агародных культур, раздача зямель пад агароды паблізу гарадоў маглі спрыяць «поўнаму задавальненню патрэб насельніцтва ў агародніне ў памеры гадавой нормы»523.
Прадугледжвалася забеспячэнне агароднікаў тэхнікай і прыладамі працы. Аднак з сельгасінвентаром у паветах стваралася крытычнае становішча: з цэнтра яго не прысылалі, майстэрні ж па рамонту не паспявалі задаволіць усе патрэбы, ды і не ўсе з іх працавалі здавальняюча. У цыркуляры
(1921 г.) Быхаўскаму павятоваму земаддзелу адзначалася, што трэба напружыцца, каб адрамантаваць усю тэхніку і «немедленно прннять меры для устранення той расхлябанностн н того безумня, которые нмеют место до снх пор»524.
Для ўгнаення зямель, прызначаных пад агароды, збіралі гарадскія адкіды, выкарыстоўвалі нават каналізацыйныя адкіды, попел, тарфяны паташ і г. д. Але адной з самых няпростых задач была задача навучыць насельніцтва арганізацыі агародніцтва, тэхналогіі і прыёмам апрацоўкі глебы, а таксама карыстацца новымі прыладамі працы і г. д. 3 гэтай мэтай былі арганізаваны курсы, гутаркі; да паслуг насельніцтва працавалі розныя майстэрні і пракатныя станцыі сельгасмашын.
У 1919 г. многія агароды, асабліва ў памешчыцкіх маёнтках, зарасталі пустазеллем: не хапала насення, сельгасмашын, працоўных рук. Загадчык Магілёўскага губземаддзела Валенберг у студзені 1919 г. звяртаўся ў Маскву ў Наркамзем з просьбай аб дапамозе набыцця агароднага і палявога насення. Інакш, як гаварылася ў тэлеграме, «агароды і палі застануцца незасеянымі»525.
Закон аб нацыяналізацыі зямлі, прыняты савецкай уладай, праводзілі ў жыццё губернскія зямельныя ўпраўленні. Высяляліся са сваіх маёнткаў памешчыкі, а іх землі размяркоўваліся па едаках, за выключэннем тых, на якіх ствараліся працоўныя камуны. Паводле цыркуляра Віцебскага губземаддзела (красавік 1919 г.), устанаўліваўся парадак арганізацыі садовых і агародных гаспадарак. Усе агароды і сады «нетрудового пользовання» пераходзілі ў распараджэнне земаддзелаў, якія размяркоўвалі іх не толькі сялянам, але і аб’яднанням прамысловага пралетарыяту. Напрыклад, Віцебскі цагляны завод атрымаў пад агароды 5 дзесяцін зямлі былога фальварка Пятроўскага, камітэт губкааперсаюза — 1 дзесяціну і г. д. Пры прыватных дамах у гараджан меліся невялікія агароды, многія атрымалі яіпчэ дадаткова агародную зямлю за межамі горада.
Каб сабраць добры ўраджай агародніны, трэба было добра ўгноіць агарод. У народзе казалі: «Зямля — талерка: што пакладзеш, то і возьмеш». He хапала гною і мінеральных угнаенняў не толькі ў асабістых гаспадарках. Да таго ж ула-
да прымушала насельніцтва аддаваць частку іх для ўгнаення калектыўных гаспадарак. Так, цыркуляр № 49 ад 5 лютага 1921 г. Віцебскага губземупраўлення прадпісваў устаноўку каля прыватных дамоў яшчыкаў для збору попелу, багатага каліем, з якіх 1 і 5 чысла кожнага месяца ён вымаўся і вывозіўся на арцельныя агароды. На землі арцельных агароднікаў, па ўказанні земаддзела, вывозілі таксама гной і асенізатарскія адыходы. Ніводны гаспадар не мог без рэгістрацыі і выдачы яму адпаведнага ордэра земаддзела вывезці гной ці іншае ўгнаенне на свае агароды, бо ў процілеглым выпадку абозы з гноем і попелам канфіскоўваліся, а вінаватыя падлягалі суду526.
Грамадскія (арцельныя) агароды, якія знаходзіліся ў аддаленні ад населеных пунктаў, часта падвяргаліся спусташэнню. Так, 26 жніўня 1919г. Віцебскі губернскі Саветсялянскіх і батрацкіх дэпутатаў звяртаўся да губваенкома аб пастаноўцы каравула каля агародаў селекцыйна-вопытнай станцыі губземаддзела, якія падвяргаліся разгрому з боку праходзячых і праязджаючых эшалонаў войскаў. У звароце гаварылася, што выбіраецца бульба, агуркі і іншая агародніна не толькі з прыватных агародаў, але і з вопытных участкаў, што вядзе да вялікіх страт527.
Трэба сказаць, што і ў 20-ыя гг. XX ст. агародніцтва паранейшаму не адыгрывала прыкметнай ролі ў агульным строі сельскай гаспадаркі з-за свайго асабліва спажывецкага характару і слабага развіцця прамысловага агародніцтва, якое развівалася пераважна ў падгародных вёсках і мястэчках.
Развіццё агародніцтва тармазілі адсутнасць агратэхнічных ведаў у асноўнай часткі насельніцтва, незабяспечанасць сялянскіх гаспадарак новымі сельскагаспадарчымі прыладамі працы і машынамі, дабраякасным насеннем і інш. Да таго ж сяляне прызвычаіліся абапірацца на вопыт бацькоў і дзедаў. He спрыяла яго развіццю і тое, што на агародах працавалі пераважна жанчыны. Многія з адзначаных праблем звярталі на сябе ўвагу кіраўніцтва губземаддзелаў, рабіліся захады па іх пераадоленні. У межах вялікіх гарадоў, напрыклад, забараняліся культуры збожжавых і бульба на агародах і прапаноўвалася палавіну плошчы засаджваць капустай, палавіну — іншай агароднінай528. Для таго каб плошчы скары100
стоўваліся як мага з болыпай карысцю, пастановой Віцебскага губземаддзела ад 29.1.1921 г., напрыклад, прадугледжвалася арганізацыя арцеляў агароднікаў, якім папярэдне давалася заданне, калі яны з 1 дзесяціны агароднай зямлі павінны былі здаць ад 1000 да 1300 пудоў агародніны па цэнах губземаддзелаў. Пакідалі толькі па норме столькі, колькі трэба для патрэб гаспадаркі. Арцелям адпускалася насенне агародніны, фураж для жывёлы (авёс) і паёк для яе членаў529. Паёк на працуючага члена агароднай арцелі складаў 30 фунтаў мукі, на непрацуючага — 18 фунтаў, a астатняе размяркоўвалася аднолькава: рыбы 4 фунты, солі — 2 фунты. Акрамя гэтага на кожную дзесяціну агароднай зямлі вытворцам выдавалі 15 аршын тканіны, 5 каробак запалак, 3 фунты газы, 2 фунты тытуню, 2 фунты — дзёгцю, 5 фунтаў — вяроўкі530.
На агародніцтва і бахчаводства быў накладзены падатак у 275 пудоў з дзесяціны ў перакладзе на капусту. Прычым 1 пуд капусты мог быць заменены 12 фунтамі цыбулі ці 20 фунтамі морквы, 20 фунтамі буракоў сталовых, 30 фунтамі бульбы, 50 фунтамі агуркоў531.
Каб селянін меў магчымасць самастойна рацыянальна будаваць сваю гаспадарку, у канцы 20-ых гг. арганізоўваліся курсы для дарослых сялян (35—40 слухачоў) з мэтай атрымання мінімуму сельскагаспадарчых ведаў. На курсах чыталі лекцыі і праводзілі практычныя заняткі раённыя аграномы і выкладчыкі сельскагаспадарчых школ532.
Успомнілі ў той час і пра вопыт паказальных агародаў пачатку XX ст. У 1925—1926 гг. актыўна прапагандавалі вопыт так званых культурна-паказальных гаспадарак, якія выкарыстоўвалі на практыцы агранамічныя веды па новых тэхналогіях вядзення агародніцтва з прымяненнем трох-, чатырохі нават дзевяціпольнай сістэмы, падрыхтоўцы глебы з восені, выкарыстанні добрага насення, мінеральных угнаенняў, а таксама трыманні навукова-абгрунтаванага чаргавання культур і г. д. Гэта былі гаспадаркі аднаасобнікаў, якія мелі ад 0,5 да 2 дзесяцін агароднай зямлі. Апрацоўкай зямлі займалася даволі вялікая сям’я. Нярэдка зямлю апрацоўвалі брацкія сем’і. Так, браты Шопель (в. Канцавая Полацкага р-на) апрацоўвалі 51 дзесяціну зямлі, з якіх было 2
дзесяціны агароднай зямлі, сваёй сям’ёй у колькасці 15 чалавек (7 мужчын і 8 жанчын). I акрамя саміх сябе павінны былі карміць яшчэ 10 утрыманцаў533. У в. Маслава Пруднікаўскага с/с Валынецкага р-на ў паказальнай гаспадарцы было 8 працаздольных і 2 — утрыманцы. 3 21 дзесяціны ворнай зямлі 1 ‘/2 прыходзілася на агарод534. Гэтыя гаспадаркі знаходзіліся на хутарах.
Паводле паказальных гаспадарак, з агародных культур перавага тут авдавалася бульбе, капусце, буракам, агуркам. Сеялі таксама бручку, моркву, цыбулю, гарох і іншыя культуры. У дакуменце падкрэслівалася, што ў хутарскіх гаспадарках атрымлівалі больш высокія ўраджаі, чым у сялянскіх. Так, ураджай бульбы ў сярэднім у іх дасягаў 1000—1500 пудоў з дзесяціны і болей (у сялян — 400—600 пудоў). Kanye™ збіралі 4, 800 пудоў з дзесяціны, бручкі і морквы па 3, 000 пудоў з дзесяціны535.