Гісторыя на градках агародніцтва на Беларусі

Гісторыя на градках

агародніцтва на Беларусі

Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
63.03 МБ
У кожнага агародніка ёсць невялікія памяшканні з печамі для вырошчвання расады агуркоў. Для атрымання агуркоў у канцы красавіка расаду сеюць у сакавіку густа ў апілкі. Калі расада падрасце, яе пікіруюць у невялікія цэлафанавыя мяшэчкі 7 х 12 см і ставяць у скрыні ў атапліваемых парніках на сцелажах. Калі расліна дасягае 40—50 см, яе падпіраюць калкамі, каб не падала. У красавіку расаду разам з апілкамі высаджваюць у цяпліцу. Да кожнай расліны працягваецца шпагат, які ўверсе прывязаны да дроту. Усе ніжнія пасынкі прышчыпваюцца, і агурок фарміруецца ў адзін ствол.
Самымі працаёмкімі для агароднікаў з’яўляюцца праполка, пасынкаванне. Праз дзень агуркі паліваюць са шланга вадой («летнай»), якая награваецца ў вялікіх ёмкасцях, пастаўленых ддя гэтай мэты на сонца.
Важнай справай агародніка з’яўляецца падкормка раслін мінеральнымі ўгнаеннямі, а таксама настоем каравяку. Ад хвароб ужываюцца розныя фунгіцыды і інсектыцыды. Штодня парнікі праветрываюцца з дапамогай адкрыцця люкаў.
Па сведчанні рэспандэнтаў з Альшан, асобныя жыхары, напрыклад, маюць парнікі не толькі каля дома, але і ў полі, плошча іх часам дасягае 30 сотак і болей574. А гэта патрабуе не толькі прыкладання рук членаў сям’і, але і наймання часовых рабочых.
Трэба адзначыць, што праца ў парніках больш цяжкая, чым праца ў агародзе, таму што тэмпература ў іх у цёплыя
дні вельмі высокая. Да таго ж дрэнна ўплывае на стан здароўя працуючых у цяпліцах па некалькі гадзін вялікая вільготнасць. Да гэтай працы прыцягваюцца і дзеці, якія часам вымушаны прапускаць заняткі ў школе. Свой адмоўны бок мае і некантраляванае ўжыванне мінеральных угнаенняў. Вядома, што памылкі і перадазіроўкі ў гэтым плане вельмі шкодныя. Агароднікі, як пабачылі мы на свае вочы, сыплюць іх столькі, што «аж бела ў парніку». Калі лісты пачынаюць закручвацца і жаўцець, гэта адзнака таго, што трэба спыніць падкормку. Звычайна ў адзін дзень паліваюць, а ў другі — падкормліваюць. Насенне агуркоў у пінскіх агароднікаў выкарыстоўваецца пераважна галандскае (часам польскае), якое дае роўныя, зялёныя, прыгожыя і хрусткія плады. Затое сапраўднага смаку такія агуркі не маюць, як не маюць яны і прыемнага паху, характэрнага для раяніраваных беларускіх і іншых гатункаў.
Калі агуркі вырастаюць, трэба праз дзень выбіраць іх, каб не перараслі і не страцілі сваёй таварнай якасці. Старыя жыхары в. Альшаны возяць здаваць агуркі ў прыёмныя пункты па 2—3 мяшкі на веласіпедзе575. Найбольшы прыбытак атрымліваюць тыя, хто вырошчвае раннія агуркі: у час масавага збору іх прыходзіцца здаваць прадукцыю па нізкай цане. Агароднікі самі ахоўваюць парнікі, да якіх ласыя злодзеі. Гэтая справа, такім чынам, патрабуе напружання сіл і шмат часу. Як адзначалі апытаныя, з-за парнікоў «нікуды не адлучысся»576.
Занятак прамысловым агародніцтвам, як сведчыць наша даследаванне, патрабуе і значных матэрыяльных затрат, бо на кожны парнік штогод патрабуецца да 200 м плёнкі, a таксама нямала ўгнаення для падкормкі раслін і г. д. Вядома, што ўвесь гной з гаспадаркі ідзе ў парнікі. 3-за пасеву на адным месцы агуркі часта хварэюць, і патрабуецца нямала сіл для аздараўлення глебы. Апытаныя адзначалі, што з гэтай мэтай пасля збору ўраджаю ў глебу ўносяць даламіт, паташ, паліваюць зямлю кіпенем, медным купарвасам і г. д. Сеюць у парніках жыта, pane, маслянічную рэдзьку, гарчыцу.
Акрамя агуркоў на Палессі вырошчваюць на продаж таматы, капусту, моркву, цыбулю і інш. У гэтым рэгіёне шмат 118
фермерскіх гаспадарак, якія забяспечваюць адзначанай агароднінай значную частку насельніцтва Беларусі.
Трэба сказаць і пра развіццё насенневодства ў агароднікаў. Па большай частцы, як адзначалася, насенне агароднікі набываюць праз гандаль, галоўным чынам беларускіх і расійскіх вытворцаў. Тым не менш сяляне і асобныя гараджане пакідаюць на семя лепшыя вырашчаныя на сваім агародзе гатункі асобных кулыур і паспяхова вырошчваюць сваё насенне. Самым буйным у Беларусі насенняводчым цэнтрам з’яўляецца Давыд-Гарадок і яго ваколіцы.
У Давыд-Гарадку, дзе традыцыйна склаўся цэнтр па вырошчванню насення розных культур яшчэ ў XIX ст., у тым ліку і агародных, і сёння працягваецца старадаўняя традыцыя. А звязана яна, на думку гісторыкаў, са з’яўленнем на гэтай зямлі крымскіх татар-агароднікаў, ад якіх пакрысе насенняводствам стала займацца і мясцовае насельніцтва. Сёння большасць жыхароў Давыд-Гарадка лічаць, што гэта традыцыя дасталася ім ад продкаў. Паводле нашага апытання пажылых жыхароў Давыд-Гарадка ў 2004 г., вопыт гэты з пакалення ў пакаленне, амаль без змяненняу, перадаецца ад бацькоў дзецям577. Нашчадкі агароднікаў ужо не звязваюць сваё паходжанне з татарамі, якія асіміляваліся тут, хаця антрапалагічныя адзнакі твару асобных з іх падобныя на татарскія.
Немагчыма ў горадзе знайсці хаця б адну сям’ю, у якой не займаліся б гэтай справай. У кожным нават невялічкім прысядзібным агародзе побач з градой цыбулі, часнаку, буракоў, пятрушкі, бульбы для асабістага спажывання вырошчваюць насенне агародніны, а таксама розных аптэкарскіх траў і кветак. Рэспандэнты адзначалі, што сёння прапорцыі паміж гэтымі культурамі схіляюцца на карысць кветак, якія займаюць 2/3 пасяўной плошчы578. Раней насенне агародніны вырошчвалася болей, чым кветак. I гэта, безумоўна, рэгулюецца попытам.
Трэба адзначыць, што для вырошчвання насеннага матэрыялу патрабуецца вялікая праца, якая стала ўжо нормай для кожнага новага пакалення. Акрамя 2—6 сотак градак высадкаў на агародзе каля дома асобныя жыхары ДавыдГарадка маюць 10—25 сотак пад агароды на ўскрайку гора-
да, дзе амаль палова ўчастка адводзіцца пад вырошчванне насення. Склад агародных культур, як сведчыць апытанне, традыцыйны: морква, цыбуля, парэй, батун, радыска, рэдзька, пятрушка, кроп, буракі, агуркі, кабачкі, гарбузы, a таксама любіста, сельдэрэй, мята перачная, шалфей, базілік, пастарнак, icon, чабор, тархун (эстрагон), сунічны шпінат, духмяны гарошак і інш.579. Агароды гарадокцы аралі вясной, бо за зіму зямля злягалася і рабілася «нікудышнай», на думку агароднікаў.
Прадавалі і прадаюць насенне ў розных гарадах Беларусі, Расіі, на Украіне. Дабіраліся прадаўцы нават у далёкія раёны Крайняй Поўначы.
Насенне выспявала к канцу жніўня — пачатку верасня. Тады адбываўся асноўны збор насення агародніны. Агароднікі падкрэслівалі, што насенне любой культуры збіралася не адзіначасова, а паступова, кожны дзень, па меры выспявання. Прыкметай спеласці лічылася распушванне, растрэскванне, жаўценне розных сямян. Чакалі, калі націнне такіх раслін пасохне, тады аббівалі драўляным пранікам580. Тым самым пранікам, з дапамогай якога яшчэ ў пачатку ХХст., а некаторыя і пазней, прасавалі бялізну на рэчцы ці возеры.
Сушылі насенне абавязкова на посцілках у зацененым месцы, якое добра праветрывалася (гарышча, сенцы і г. д.). На сонцы яно перасыхала і страчвала сваю ўсхожасць. Спачатку семянныя каробачкі калацілі пранікам, потым ссыпалі ў рэшата і веялі з яго ў карыта. Пасля поўнай ачысткі і прасушкі насенне ссыпалі ў палатняныя мяшэчкі. Захоўвалі ў падвешаным выглядзе, каб не папсавалі грызуны.
Агароднікі дзяліліся паміж сабой насеннем. Стараліся пазычаць насенне толькі ў «добрыя рукі». Звычайна той, хто пазычаў, павінен быў даць хоць капейку581. Сёння агароднікі сеюць насенне як новых перспектыўных гатункаў, так і старых, якія трымаюцца, мабыць, болей за стагоддзе і добра адаптаваліся на гэтай глебе, а таму даюць стабільна добрыя ўраджаі. Так, і сёння давыд-гарадокцы адзначалі, што вырошчваюць белую цыбулю (не вельмі горкую), якую ведалі яшчэ іх продкі. Вырастае яна па 1—2 рэпкі з севаку. Асобныя агароднікі культывуюць насенне розных культур і кветак замежных краін. Папулярныя ў насенняводаў доўгая салодкая морква польскіх вытворцаў, агуркі Аладзін, Шрэмскі. 120
Шмат агародных культур, якія яны вырошчваюць на сваіх агародах, атрымліваюць з галандскіх, расійскіх, украінскіх гатункаў.
Асобныя агароднікі Давыд-Гарадка кладуць пад грады перапрэлы гной пад зіму, другія — толькі ўвесну. Выкарыстоўваюць і кампост, які атрымліваюць наступным чынам. Складваюць на агародзе ў адным месцы каля плота падсцілку з саломы ці чароту з каравяком у шчыльную кучу, якую час ад часу паліваюць. На працягу лета скідваюць у яе пустазелле з агарода, націнне з паспелай агародніны, кветак582. За год усё гэта добра пераправае, і атрымліваецца кампост, які прыдатны як каштоўнае арганічнае ўгнаенне.
Увесь агарод тут да сённяшняга дня пераважная большасць гараджан ускопвае рыдлёўкай уручную. А гэта ні многа ні мала — 4—6, a то і болей сотак. Звычайна ён падзелены на прамавугольныя нешырокія (меней 1 м) грады, якія цягнуцца тут праз увесь агарод або падзелены на некалькі маленькіх. Практыкуюць і высокія грады, якія абумоўлены не нізкім месцам, а неабходнасцю паліву ў спякотнае лета ў барозны. Гэтыя грады з абодвух бакоў у канцы баразны маюць невялікі насып, каб не сцякала вада. У асобных агароднікаў, як адзначалі самі рэспандэнты, гэта робіцца з мэтай барацьбы з мядзведкай, якой тут шмат распладзілася583. У барознах рабіліся ямкі, у іх ўстаўляліся металічныя шкляначкі, якія служылі пасткай для мядзведак. Трапіўшы ў такую шкляначку, яна не магла выбрацца.
Трэба адзначыць, што грады высадкаў у агароднікаў, дзякуючы клапатліваму штодзённаму догляду (праполцы, паліву і г. д.), знаходзяцца ў ідэальным стане, тут няма ніводнай травінкі, яны роўныя, як струна. Усё гэта адпавядае і сядзібам давыд-гарадокцаў: акуратна вылажаным пліткай ці зацэментаваным дворыкам, упрыгожаным кветкамі. Гэта акуратнасць, чысціня двара, агарода, вуліцы прыемна спалучаецца са знешнім выглядам і ўнутраным убраннем даволі вялікіх старых, а таксама катэджнага тыпу сучасных дамоў давыд-гарадоцкіх жыхароў. Тут шануюць даўнія традыцыі продкаў, а таму ва ўбранні хат захаваліся ва ўжытку даўняя мэбля, вышытыя сваімі рукамі шторы, прыгожыя белыя фіранкі на вокнах, ажурныя сурвэткі і іншыя рэчы традыцыйнага побыту.
9.	Зак. 2839.
121
Некаторыя віды насення высявалі ў канцы лютага — пачатку сакавіка прама на градку (кветкі, радыску і інш.), калі адтае зямля. Другія агародныя кулыуры сеялі, калі зямля добра прагрэецца, у канцы сакавіка — пачатку красавіка. Перад пасевам насенне прагравалі некалькі гадзін на сонцы. Моркву, цыбулю, буракі садзілі радкамі. Усе расліны, як вядома, патрабуюць падкормкі на працягу лета. Падкармлівалі мачавінай, суперфасфатам, каравяком. Цыбулю, надумку асобных агароднікаў, нелыа падкармліваць нічым: яна не любіць падкормкі, у выніку якой заводзяцца чэрві584.