Гісторыя на градках
агародніцтва на Беларусі
Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
Кожны агароднік сёння мае неабходныя прылады для працы ў агародзе: рыдлёўкі, вілы для гною, а таксама шыраказубыя, шарыкавыя (для выкопвання караняплодаў і бульбы), граблі для рыхлення і разраўнівання розных форм і памераў, матыкі для знішчэння пустазелля, акучвання раслін, а таксама рыхліцелі, шлангі, вёдры, лейкі, распы126
ляльнікі і апырсквальнікі. Яны ўсё больш удасканальваюцца, аблягчаючы працу.
Праца на агародзе па-ранейшаму патрабуе шмат часу і сілы. Для вырошчвання агародніны патрэбны гной, каравяк і мінеральныя ўгнаенні, якія ўносяцца некалькі разоў у год. Сёння даволі цяжка і дачнікам, а галоўнае, дорага купіць хоць воз гною, без якога немагчыма паляпшэнне структуры глебы і ўраджайнасць агародніны. Шмат выдаткаў патрабуецца і на мінеральныя ўгнаенні, і на насенне, і на сродкі абароны раслін, што робіць гэты занятак справай нявыгаднай (калі не лічыць атрыманне экалагічна чыстай агародні ны для асабістага спажывання). Таму сёння плошча пад агародніну ў агароднікаў-аматараў скарачаецца ўпараўнанні з пачаткам 90-ых гг., калі наглядаўся пік актыўнасці заняткаў агародніцтвам. На невялікіх плошчах, астаўленых пад агародныя культуры, вырошчваюць пераважна шматгадовыя: рэвень, спаржу, шчаўе, хрэн, мелісу, лімонную мяту, чабор, маяран і іншыя расліны, багатыя комплексам вітамінаў, лёгказасваяльнымі арганічнымі кіслотамі, вугляводамі, бялкамі і г. д.
Пад агародніну астаўляюць 2—3 градкі, на якіх сеюць цыбулю, часнок, агуркі, зеляніну (кроп, пятрушку і г. д.). Асноўная плошча дачнага ўчастка адводзіцца пад дрэвы, дэкаратыўныя расліны, кветкі. Паблізу вялікіх гарадоў (у катэджных пасёлках, напрыклад) агарода можна і не ўбачыць увогуле. Гаспадары добраўпарадкаваных, вялікіх катэджаў лічаць за лепшае пасеў на ўчастку газоннай травы, размяшчэнне кветнікаў, дэкаратыўных раслін і дрэў. Такая тэндэнцыя пашыраецца і хутчэй за ўсё стане пануючай.
Цяжка сказаць, які лёс чакае агародніцтва ў будучым. Вядома, што гэты вельмі важны занятак беларусаў, вельмі адчувал’ьны да змен у сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці, звязаны з развіццём патрэб насельніцтва, экалогіяй, дэмаграфічнымі і іншымі працэсамі. Так, павелічэнне на вёсны людзей састарэлага ўзросту, якія не ў стане вырошчваць агародніну нават для асабістых патрэб, вядзе да скарачэння плошчаў агародаў, а ў шэрагу выпадкаў — да павелічэння пакінутых гаспадарамі сядзіб з агародамі (па розных прычынах), якія зарастаюць пустазеллем. Есць і добрыя зрухі ў гэтай справе. Рост аграгарадкоў і прыток у вёску моладзі працаздольнага насельніцтва, несумненна, паспрыяе развіццю агародніцтва.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Даследаванне працэсаў эвалюцыі агародніцтва, якое было неад’емнай часткай сельскай гаспадаркі розных слаёў насельніцтва (і перш за ўсё сялян), паказала, што яны цесна звязаны з прыродна-кліматычнымі і сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі Беларусі, сістэмай землеўладання і землекарыстання, а таксама з этнічнымі традыцыямі. Этнічныя традыцыі праяўляліся ў асаблівасцях форм апрацоўкі зямлі, устойлівасці асобных прыёмаў, навыкаў і звычаяў, а таксама ў складзе і тэхналогіі вырошчвання агародных культур, спосабах іх назапашвання на зіму і г. д.
Пад уплывам прыродна-кліматычных умоў і сацыяльнаэканамічных фактараў мяняліся сістэмы земляробства, якія, у сваю чаргу, уплывалі на змяненні ў складзе агародных культур, а таксама ў выкарыстанні земляробчых прылад і прыёмаў апрацоўкі зямлі ў агародах. На змену папаравай сістэме земляробства, якая была асноўнай у XI—XIII стст. і якая чаргавалася з ляднай, лясным пералогам і іншымі, прыйшло ворнае земляробства (двухі трохполле). Яно патрабавала ўгнаення глебы, барацьбы з пустазеллем, шкоднікамі. Нашы продкі з часоў усходнеславянскага адзінства і амаль да другой паловы XIX ст. у асноўным прымянялі на агародах драўляныя прылады працы з асобнымі металічнымі часткамі (сохі, бароны, рыдлёўкі, металічныя матыкі і г. д.). 3 развіццём капіталізму, з’яўленнем чыгункі і развіццём фабрычна-заводскай прамысловасці пераважна ў памешчыцкіх і заможных сем ях сталі прымяняцца больш удасканаленыя прылады працы. Простыя сяляне карысталіся самаробнымі ці вырабленымі саматужнікамі, якія нярэдка рабіліся па ўзору заводскіх. Толькі ў пачатку XX ст., па нашых матэрыялах, сялянамі больш шырока сталі прымяняцца ўдасканаленыя прылады агародніцтва (металічныя плугі, матыкі, спружынныя бароны і г. д.).
У канцы XIX — пачатку XX ст. на развіццё агародніцтва паўплывалі ўрад, земствы, сельскагаспадарчыя таварыствы, 128
якія прымалі пастановы і рабілі захады (вопыт паказальных агародаў і інш.) па пашырэнні пасадак бульбы, укараненні ведаў (у тым ліку і практычных) па паляпшэнні тэхналогіі вырошчвання розных культур і павышэнні іх ураджайнасці.
Характар, спецыялізацыю і эфектыўнасць агародніцтва ў значнай ступені абумоўлівалі мясцовыя экалагічныя ўмовы, якасць глебы і традыцыі земляробства. У Беларусі гістарычна склаліся цэнтры па вырошчванні асобных культур на продаж (Пінск, Магілёў, Шклоў, Клецк і г. д.).
Агароджа, якой, як правіла, абносіліся агароды, мела рэгіянальную спеныфіку ў спосабах узвядзення і матэрыялах, у назвах. Да нашага часу дайшлі старажытнейшыя віды агароджы: «паркан», «замёт», «на шулах» і іншыя, якія маюць агульныя рысы з іншымі славянскімі народамі.
Даследаваннем выяўлена, што найбольш старажытнымі агароднымі культурамі былі капуста, гарох, боб, буракі, цыбуля, часнок, пастарнак, морква, агуркі, рэпа, рэдзька, сачавіца, пятрушка, кмін. 3 XVII ст. пачалі вырошчваць фасолю, з сярэдзіны XVIII ст. — бульбу, з сярэдзіны XIX — таматы. Як нацыянальна адметную рысу народнай культуры трэба адзначыць трыманне беларускімі сялянамі ўстойлівай традыцыі па вырошчванні жыццёва важнай, на іх погляд, агародніны, якая амаль не мянялася: рэпа, гуркі, морква, буракі, цыбуля, часнок, рэдзька, гарох, боб, гарбузы. Пазней да гэтага спісу дабавіліся бульба, фасоля.
У XX ст. адбыліся змены ў агратэхнічным вопыце сялян, структуры пасеваў гараджан-дачнікаў. Шырока выкарыстоўваюцца ў агародніцтве плёначныя цяпліцы, розныя ўкрыцці, а таксама мінеральныя ўгнаенні. Практыкуюцца пасевы розных культур па сістэме Мітлайдэра, якія садзейнічаюць павышэнню ўраджайнасці і памяншэнню затрат сілы агароднікаў, а таксама па галандскай тэхналогіі і г. д. Істотна пашыраецца склад агародных культур. Народныя земляробчыя традыцыі побач з агульначалавечымі ўтрымліваюць нацыянальна адметныя культурныя асаблівасці, якія характарызуюць старажытныя погляды беларусаў на прыроду, функцыянальную і ідэйную накіраванасць земляробчых абрадаў, магічных дзеянняў і рытуалаў. Як частка народнай культуры, земляробчыя традыцыі перадаваліся з пакалення ў пакаленне і сёння ўяўляюць цікавасць для кожнага.
Спіс скарачэнняў
АВАК — Акты, нздаваемые Внленскою археографнческою комнсснеюдля разбора древннх актов : у 39т. Внльна, 1865—1912.
ЙЮМ — йсторнко-юрндмческне матерналы, нзвлеченные нз актовых кннг Внтебской н Могнлевской губерннй. Внтебск, 1871—1906. Вып. 1-32.
АІМЭФ НАН Беларусі — Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
НГА РБ у г. Гродна — Нацыянальны гістарычны архіў у г. Гродна.
ДАМВ — Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці.
ДАВВ — Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці.
ЗДА ў г. Полацку — Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку.
ЗДА ў г. Пінску — Занальны дзяржаўны архіў у г. Пінску.
Спасылкі
1 Тнтов, В.С. Земледелне//Белорусы. М., 1998. С. 143.
2 Брокгауз Ф. А., Ефрон й. А. Энцнклопедііческнй словарь: Т. XXI а. СПб., 1897. С. 705.
3 Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: у 18 т. Мн., 1996. Т. 1. С. 72.
4 Тлумачальныслоўнікбеларускаймовы. Мн., 1977. Том I. A— В. С. 100.
5 АВАК. Т. XIV. С. 200.
6 ЙЮМ. Вып. 24. № 488. 1634.
7 АВАК. Т. XXII. № 217. 1565-1566. Тамжа. № 498. 1634.
8 Тамжа. Т. XVII. № 145. 1540.
9 Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя: у 2 т. Мн., 2005. Т.і. С. 67.
10 Там жа.
11 АВАК. Т. XI. Акты главного Лнтовского трнбунала. 1886. С. 339.
12 Там жа. Т. VI. Акты Брестского гродского суда (поточные), Акты Брестского Подкоморского суда, Акты Брестской магдебургнн, Акты Кобрннской магдебургпн, Акты Каменецкой магдебургнн. Вяльна, 1872. С. 89.
13 Там жа. Т. XIV. йнвентарн нменнй XVI-ro столетня. 1887. С. 187.
14 Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя. Мн., 1989. С. 19.
15 Тамжа. С. 19.
16 Метрыка Вялікага княстваЛітоўскага. Кнігазапісаў 44 (1559—1566)/ Падрыхтаваў A. I. Груша. Мн., 2001. С. 9.
17 Валока = 21,36 га.
18 Улашчык, Мікалай. Валочная памера // Беларуская мінуўшчына. 1996. №1.С. 51-53.
І9Тамжа. С. 52.
20 АВАК. Т. III. Акты Брестского гродского суда. 1870. С. 273.
21 Там жа. С. 274.
2 2Тамжа. Т. XIV. С. 439.
23 Там жа. С. 610—611.
24 Спірыдонаў, М. Ф. Сялянства ў перыяд усталявання паншчыны і прыгонніцтва // Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытнасці да 1861 г. Мн„ 1997. Т.І.
25 Грушевскнй, А Пннское Полесье. Нсторяческне очеркн. Ч. II. XIV— XVI вв. Кнев, 1903. С. 148.
26 АВАК. Т. XIV. С. 519.1595.
27 Там жа. С. 609.
28 Тамжа. С. XIII.
29 Там жа. Т. IV. Акты Брестского гродского суда. 1870. С. 90.
30 Там жа. С. LIX.
31 Там жа. С. LX, LXI.
32 Там жа. С. LXI.
33 Там жа. Т. XXII. Акты Слоннмского земского суда. 1895. С. 99—100.
34 Там жа. С. 82.
35 Грушевсклй, А Пннское Полесье. йсторнческне очеркн. Ч. II. XIV— XVI вв. Кнев, 1903. С. 158—159.
36 Тамжа. С. 162.
37 АВАК. Т. XIV. С.365.
38 Тамжа. Т. XI. 1556. С. 187.
39 Тамжа. 1539.C. 41,405, 407.
40 Там жа. Т. XXXV. йнвентарн староств, нменнй, фольварков н деревень за вторую половнну XVIII века (1751—1789). 1910. С. XVIII.
41Тамжа.С. XXIV.
42 Там жа. Т. XXXV. С.ХХ.
43 Там жа. Т. XXIV. Акты о боярах. 1897. С. 5.
44Тамжа.Т. XXVIII. 1897.
45 Тамжа. Т. XIV. С. 619.
46 Там жа. Т. XXI. Акты Гродзенскага земскага суда. 1894. С. XXXIII, XXIX.
47 Там жа. Т. XXXV. С. XXX.
48 Там жа. С. XXVIII.
49 Там жа.Т. XXXI. Акты о лмтовскнх татарах. 1906. С. XXIV.
«Тамжа.Т.Ч 1658. С.403.
51 Тамжа.С. 420-421,429.
52 Там жа. Т. XIV. С. 606.
53 Там жа. С. 509.
54 Там жа. Т. VIII. Акты Вяленского гродского суда. 1879. С. 418.
55 Там жа. Т. II. Акты Брестского земского суда. 1867. 1580. С. 210.