Гісторыя на градках
агародніцтва на Беларусі
Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
Падсумоўваючы сказанае, трэба адзначыць, што не ўсё добра складвалася ў зямельнай рэформе. He толькі сяляне сабатавалі яе правядзенне. 3 дакументаў бачна, што асобныя захады, якія рабіліся ўладай, былі толькі на паперы. Так, Дэпартаментам земляробства ў 1912 г. асабістым гаспадаркам Гродзенскай губерні было выдаткавана 75 тыс. руб., з іх на садаводства і агародніцтва толькі 1595 руб.489. Прычым амаль усе грошы былі выдаткаваны на арганізацыю садоў. Інструктар па садаводству і агародніцтву В. Андрыевіч з Кобрынскага павета ў 1912 г. паведамляў, што з-за адсутнасці крэдыту ўся праца звялася да набыцця сялянамі лепшага
насення. За кошт гаспадароў было закладзена некалькі ўзорна-паказальных градак у вёсках Крыстышына, Гніеўчыцы, Заруддзе, Дружылавічы. Існуючае агародніцтва трэцяга агранамічнага ўчастка, як зазначаў ён, так дрэнна пастаўлена, што не мае ніякага значэння ў жыцці сялянства, хаця менавіта ў агародах яны бачаць адзіны сродак паляпшэння свайго сціплага харчавання490.
Калі паглядзець ведамасць агранамічных мерапрыемстваў Гродзенскай губерні, можна ўбачыць, што сродкі на развіццё агародніцтва асобных паветаў увогуле не выдзяляліся. Так, у балансавай ведамасці Пружанскай павятовай землеўпарадкавальнай камісіі па агранамічных мерапрыемствах за 1912 г. насупраць артыкула «агародніцтва» стаіць прочырк. Такое ж становішча склалася ў Беластоцкім, Слонімскім, Сакольскім і інш. паветах491. Гледзячы на паказальныя гаспадаркі, сяляне мясцовых вёсак быццам бы ўхвалялі іх вопыт, але падкрэслівалі, што за свой кошт гэтага зрабіць не могуць492.
На ўраджайнасць паказальных агародаў, як і іншых, уплывалі метэаралагічныя ўмовы. Так, у 1913 г. сырое, халоднае надвор’е не спрыяла росту раслін. Да таго ж многія хутарскія агароды былі заліты вадой, і ўраджай быў дрэнны. 3 сямі паказальных агародаў толькі ў 2 выпадках вынік быў задавальняючы493. Упершыню сялянам быў прапанаваны продаж насення па нарыхтоўчых цэнах, і ўсяго было прададзена 1 пуд 33 фунты. Былі тут розныя гатункі агуркоў, морквы, бручкі, цыбулі, гарбузоў, бабоў, гароху і г. д.494.
У 1914 г. стыхійнае бедства спасцігла Магілёўскую губерню, дзе засушлівае надвор’е стаяла з 20-ых лічбаў мая да сярэдзіны ліпеня. Былі пашкоджаны ўсе расліны, у тым ліку і агародныя. У цэнтральных паветах пасохла бацвінне бульбы, морквы, буракоў і інш. У паўднёвых паветах вялікую шкоду нарабіў град. У в. Каралькі Аршанскага павета граду за 15 хвілін выпала столькі, што ё^ляжаў на палях каля сутак. Тое ж адбылося і ў в. Сялюты Клімавіцкага павета, дзе град быў з галубінае яйка і павыбіваў шыбы ў вокнах, не кажучы ўжо пра расліны495.
Сярод гатункаў бульбы ў гэты час былі вядомы: Імператар, Амерыканка, Сілезія, Вольтман, Рускі496. Сяляне, якія мелі ў сваім карыстанні дастатковую колькасць зямлі, Ka-
раняплоды для жывёлы не вырошчвалі, толькі падкармлівалі крыху бульбай, калі быў яе лішак497.
Угнаенні. Спачатку крыніцай калію на сялянскім агародзе быў попел. Пячны попел да сённяшняга дня застаецца важным тукам. У пачатку XX ст. недахоп калію кампенсавалі за кошт нямецкіх калійных тукаў: каініта (з утрыманнем калію 13—14 %), калійнай солі (30—40 %). Акрамя калію яны ўтрымлівалі і хлорысты натрый (павараная соль), і сернакіслую магнезію498. Завозілі і рускія калійныя тукі, якія лічыліся карыснымі для балотнай глебы і кіслых лугоў, попел з адыходаў ад паўднёвых заводаў па перапрацоўцы буракоў, які не толькі ўтрымліваў многа калію, фосфару, вапны, але і шкоднае рэчыва — серу (0,2 %)499. Недахоп гною кампенсаваў і аміяк, які ў пачатку XX ст. прыйшоў на змену чылійскай салетры.
Як адзначалася, выкарыстанне штучных тукаў было звязана з недахопам жывёлы ў гаспадарках. Таму сяляне вымушаны былі ўжываць на сваіх агародах мінеральныя тукі. Цікавы вопыт выкарыстання іх у пасевах капусты быў назапашаны ў Магілёўскай губерні ў 1906—1913 гг. Тут пачалі ўносіць розныя мінеральныя ўгнаенні, за выключэннем чылійскай салетры, на эксперыментальных агародах, за два тыдні да пасеву капусты і праз два тыдні пасля яго. Салетру ўносілі за тыдзень да пасеву. На думку эксперыментатараў, пуд салетры павялічваў ураджай на 32,3 пуда, пуд суперфасфату — на 27,5, а попелу — на 4,1 пуда500. Вопыты паказалі, што найболын карыснымі аказаліся малыя дозы мінеральных угнаенняў: на ўчастках, дзе іх было ўнесена многа, ураджайнасць зніжалася501.
Ужывалі ў гэты час і вадкае ўгнаенне. У яму ці бочку да паловы клалі тлусты гной і далівалі даверху вадой, праз некаторы час памешвалі. Угнаенне лічылася гатовым праз два тыдні, калі яно паспяхова перабродзіць, і ім паліваліся агародныя культуры. Перапрэлы гной найстойвалі ўсяго 3 дні і перад палівам разбаўлялі папалам з вадой502. Палівалі ў сырое надвор’е, пасля дажджу, тады ён добра ўсмоктваўся ў глебу і расліны з найбольшай карысцю яго спажывалі.
Вядомым танным і высакаякасным азоцістым угнаеннем лічыўся кампост. Кампостную яму рабілі, як нам вядома, 94
здаўна. У першай палове XIX ст. яе называлі «гнаярняй», ці гнаявой ямай503. Такія ямы практыкавалі ў панскіх маёнтках. Дно гнаярні выбрукоўвалі, сцены абкладвалі каменнем, каб жыжка не ўсмоктвалася ў зямлю. На кожным рагу ямы ўкапвалі 4 слупы і майстравалі на лета паветку, потым яе здымалі, калі сонца ўжо не пякло, а дажджы і снег папаўнялі гной часцінкамі салетры. У гнаярню скідвалі ўсялякае смецце, гной, кавалкі дзірвану, глей з сажалкі, трэсачкі, лісце, шышкі, хваёвыя галінкі, мох, ільняную і канапляную кастру, старую салому, пустазелле. Усё гэта перасцілалі слаямі гною. У яму ішлі памыйкі, вантробы жывёл і птушак. Каб выцягнуць гной з такой глыбокай ямы вясной, рабілі спецыяльнае прыстасаванне, накшталт жураўля ў студні, з папярэчных рухомых бэлек, да гэтага прыстасавання мацавалася скрыня. Людзі, якія стаялі ў яме, накладвалі скрыню кампосту рыдлёўкамі і сахорамі (вілы. — Л.Р.~), а тыя, што зверху, — падымалі яе, націскаючы на супрацьлеглы канец бэлькі. Тут жа кампост са скрыні ссоўваўся на калёсы і вывозіўся на палеткі504.
у 1914 г. кампост рабілі наступным чынам: на 4—5 вяршкоў таўшчыні, каля 2—3 аршынаў шырыні і любой даужыні клалі торф, на яго — слой паташу (да 1 вяршка) або попелу, 2—4 вазы гною (для бактэрый), потым палівалі гнаявой жыжай. Наступны слой паўтараў першы, і так клалі да тае пары, пакуль куча стане 1 3/4 аршына ў вышыню505. Кучы надавалі форму хаты (верх звужалі). Такія кампостныя ямы рабілі на балоце. Выкарыстоўвалі кампост, калі ён добра перапрэе, стане рассыпістым, не раней чым праз паўтара года. Попел драўняны не выкідвалі, а складвалі дзе-небудзь пад навесам і накрывалі, а вясной вывозілі ў поле і на агарод. У пачатку зімы па першым санным шляху вывозілі на агароды торф. Торф, перапрэлы і змешаны з гашанай вапнай, быў вельмі добрым угнаеннем506.
Сяляне заўважалі, што больш высокія ўраджаі, чым гной на саламянай падсцілцы, дае тарфяны гной, у якім утрымліваліся фосфарныя і калійныя рэчывы, азот. Тарфяны гной паляпшаў фізічны стан глебы, добра ўтрымліваў вільгаць і ствараў, такім чынам, лепшыя ўмовы для росту раслін, павышаючы ўраджайнасць на 40 %507. Адносна танным было гэта ўгнаенне з-за вялікай колькасці балот.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі адбыўся падзел зямлі паміж сялянамі, тым, каму трапіла «няўдобіца» (дрэнная зямля), памер зямлі павялічвалі ўдвая508. М. Улацічык лічыў. што для таго, каб вялікая сялянская сям’я жыла заможна, ёй трэба было каля 20 дзесяцін зямлі509.
Адразу пасля рэвалюцыі павятовыя земствы з гаспадаркамі перайшлі зямельным камітэтам. Цяпер яны сталі распараджацца зямлёй, у тым ліку прыватнаўласніцкай. Узначаліў справу камісарыят земляробства. Паводле пастановы Магілёўскага губернскага камітэта ад 30 студзеня 1918 г., памешчыкам, калі яны мелі намер апрацоўваць зямлю, пакідалі ў часовае карыстанне «усадебную землю с садом н огородом размером 10 десятнн», а таксама аранжарэі і парнікі. Далей паведамлялася, што «размер сада н огорода не должен превышать более 2 десятнн»510. У тых выпадках, калі памер сям’і памешчыка быў вышэй сярэдняга (болып як 7 чалавек), плошча землекарыстання павялічвалася на 1 дзесяціну на кожнага едака. Памешчыкам пакідалі жылыя і сельскагаспадарчыя памяшканні ў колькасці, патрэбнай для абслугоўвання, а таксама 2 коней, 3 каровы, 2 цялят, 2 дарослых свіней і 3 падсвінкаў, 5 авечак511.
Здавалася, што памешчыкі захавалі частку маёмасці і зямлі. Аднак з таго, што астаўлялі ім, значная частка раскрадалася. Так, пастановай Магілёўскага зямельнага камітэта прапаноўвалася сялянам, якія абрабавалі маёнтак (укралі рабочы інвентар), заплаціць 1/4 частку яго кошту валасному зямельнаму камітэту512. 20 лютага 1918 г., паводле пастановы № 422 Магілёўскай земскай управы, сялянам дазвалялася ўзяць з маёнткаў дробныя машыны і прылады працы для вядзення сваёй гаспадаркі513.
Экспрапрыяцыя зямлі працягвалася. Камісарыят земляробства пастанавіў абкласці падаткам па 50 руб. за кожную дзесяціну, калі ў гаспадара нх было звыш 25. He адчужаўся толькі маёнтак, лішкі зямлі (калі было звыш 50 дзесяцін) перадаваліся ў зямельны фонд, з якога надзяляліся зямлёй у першую чаргу беззямельныя і малазямельныя514. Зямельныя камітэты не распараджаліся гарадскімі землямі і тымі, што былі пад дачнымі паселішчамі і санаторыямі, а таксама
прыгараднымі землямі пад садамі і агародамі, якія належалі фабрычна-заводскім прадпрыемствам.
Зямельныя камітэты мелі благі намер, каб ніводзін кавалак памешчыцкай зямлі не застаўся неапрацаваным, каб яна была не толькі захавана, але і палепшана, «дабы увелнчнть колнчество народных богатств»515.
У 1920 г. з мэтай аказання дапамогі сялянскім гаспадаркам былі створаны сельскагаспадарчыя і вытворчыя майстэрні губземаддзела: слясарныя, кавальскія, сталярныя, такарныя і іншыя для рамонту сельгасмашын, інвентару і вырабу нескладаных сельгаспрылад. У валасцях у майстэрнях працавала ад 5 да 6 чалавек, у цэнтры павета — да 20516. Вядома, што ў першую чаргу майстэрні абслугоўвалі пракатныя пункты сельгасмашын, а таксама камунальныя, арцельныя і гаспадаркі чырвонаармейцаў517.
Агранамічная дапамога губземаддзела ўключала ў сябе распрацоўку норм апрацоўкі глебы. Так, араць рэкамендавалася глыбінёй на 3—4 вяршкі, па ўсёй плошчы аднолькава, абавязкова вуглы і павароты. У дзень адзін рабочы, па норме, павінен быў уручную выкапаць 25 куб. саж. зямлі на штык рыдлёўкі альбо нарыць і пакласці на калёсы 25 вазоў гною, разгрузіць 50, раскідаць па полю 25 пудоў гною; пасадзіць 150 кв. сажняў буракоў і іншай гародніны ці 100 кв. сажняў расады518.