Гісторыя на градках
агародніцтва на Беларусі
Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
Сістэма маёмасных забарон, якая існавала ў беларусаў у мінулым, першапачаткова была нормай маёмасных адносін, цесна звязанай з культам продкаў, ахоплівала ўсе сферы жыццядзейнасці, у тым ліку і гаспадарчую дзейнасць беларусаў, адным з напрамкаў якой было агародніцтва. 3 агародніцтвам звязаны шэраг народных вераванняў і забабонаў, магічных прыёмаў, рацыянальных эмпірычных ведаў беларусаў.
Многія маёмасныя забароны былі заснаваны на сімпатычнай магіі. Пазычанне агню ў забаронены час, напрыклад, на думку беларуса, выклікала псаванне ўраджаю агнём ці маланкай, спякотай ці працяглымі дажджамі. Селянін, які збіраўся вывезці гной на поле, сеяць грады ці складваць сена ў пуню, нізашто не пазычаў у гэты дзень суседу ці сваяку агню ці якую-небудзь рэч. Больш таго, людзей, якія ішлі за пазыкай да суседа ў любое свята, увогуле лічылі чараўнікамі і ведзьмамі. На думку беларуса, разам з рэчамі, той, хто пазычыў, страчвае не толькі асабістае шчасце, але і абярэгі, духа-прыхільніка, які ахоўвае ўсю сям’ю ад злых сіл.
Гэтыя забароны былі абмежаваны вызначанымі тэрмінамі. Так, пазыкі не дазваляліся ў святы, звязаныя з культам продкаў («Дзяды», «Радаўніца» і інш.), у рэлігійныя і іншыя святы, у час пачатку гаспадарчых спраў (засеў, дзень ворыва, першы дзень збору ўраджаю і г. д.), у пачатку тыдня, у першай квадры, у дзень нараджэння і інш. Е. Раманаў адзначаў, што ў магілеўскіх беларусаў «строго наблюдается, чтоб в день посева ннчего ннкому не давать нз дому в одолженне, а больше всего — огня н спнчек»379.
Пасведчанню М.Я. Нікіфароўскага, віцебскія беларусы ў першую квадру (у маладзік) не давалі ніякіх рэчаў, збожжа і агародніны нават сваякам, каб не трапіць у патаемную залежнасць на месяц да таго, каму аддадзена што-небудзь380. Тут цвёрда трымаліся звычая не пазычаць нічога, пакуль не скончана заворванне азімых381.
У гэтых вераваннях ёсць яшчэ адзін важны момант: вера ў магічнае кола, прарыў якога цягне за сабой страту поспе-
6. Зак. 2839.
73
ху ў розных справах. Цікава, што рэшткі гэтых вераванняў жывуць і сёння. Некалі лічылі, што разам з аддадзенымі рэчамі з сям’і ўходзіць шчасце і прыбытак. Асабліва цесна звязана было гэтае ўяўленне з пераходам земляробчага шчасця ад аднаго чалавека да другога. Таму забаранялася сеяць адначасова двум хлебаробам на сумежных палосках поля. У аднаго, лічыў беларус, будзе добры ўраджай, а ў другога — ніякага382. Жыццё земляроба, аднак, вымушала яго працаваць адначасова з іншымі, каб не згубіць пагожы дзень. У такім выпадку звычай раіў усім аратым весці работу адначасова з пачатку да канца ворыва, каб перавагі не было ў ніводнага383. He відаць было, на думку народа, добрага ўраджаю таму аратаму, які спазніўся і, ідучы на працу, сустрэў суседа, які ўжо скончыў працу384.
Шмат павер’яў было звязана з вывазам на палеткі гною. Як адзначалася, у гэты дзень нельга было даваць з дому: ні агню, ні рэчаў, ні вады. Гной у сялянскай гаспадарцы лічыўся вялікай каштоўнасцю, ад якой у многім залежаў ураджай, таму, калі ўпершыню везлі яго на палетак, стараліся не страціць ніводнай часцінкі па дарозе, каб на яго не напалі ведзьмы і не выцягнулі яго жыццёвую моц385. Беларусы верылі, што, калі яны пазычаць каму-небудзь агонь або ваду, вывезены гной згарыць ці вымакне пад дажджом і ад яго не будзе ніякай карысці386. Тое ж адносіцца і да попелу. Асабліва прыдатным, на народны погляд, лічыўся попел, які сяляне не выграбалі з печы ад Каляд да Хрышчэння, гэты попел потым засцерагаў агародніну ад чарвякоў і мошак. Віцебскія беларусы сеялі яго разам з яравым зернем з мэтай засцерагчы ад птушак387.
Па народных уяўленнях, аддаючы якую-небудзь агародніну, трэба абавязкова ўзяць хоць некалькі капеек, каб яна добра радзіла. Гэтая імітацыя продажу агародніны ці нейкіх прадуктаў існуе і сёння. Найчасцей, аддаючы суседзям pacaAy ці якую-небудзь агародніну, гаспадар атрымлівае сімвалічную плаіу388.
У беларусаў існавалі розныя маёмасныя забароны на прадукты агародніцтва і садоўніцтва. Калі садавіну, па традыцыі, было прынята дарыць пасля яе асвячэння 6 жніўня, то іншыя сельскагаспадарчыя здабыткі ахвяраваць не спяшалі-
ся. Выключэннем былі ахвяры і пазыкі розных сельскагаспадарчых прадуктаў цяжарнай жанчыне. Для абодвух бакоў гэта пазыка лічылася добрай прыкметай. Звычай нават рэкамендаваў цяжарнай жанчыне пазычаць штосьці («прасіць на маладое»), у выніку чаго яна магла папасць «на лёгкую руку» і лепей разрадзіцца389. 3 другога боку, нельга было гаспадару адмовіць просьбе цяжарнай жанчыны ў чым-небудзь, у адваротным выпадку, па павер’і, «мышы пагрызуць адзенне». Больш таго, калі цяжарная жанчына сарвала агародніну ці садавіну на яго сядзібе, селянін зазвычай наўмысна стараўся не заўважаць гэта390.
Дарэмна было нядбайнай гаспадыні звяртацца да аднавяскоўцаў за пазыкай насення ў час сяўбы. Згодна з вераваннямі, пазычаць у гэты час нічога нельга, таму што звядзецца хлеб, лён, гарох і г. д. У той жа час, калі агародніна добра расце на градах, то можна і пазычыць суседцы капудругую гуркоў ці чаго-небудзь іншага. Тады, на думку беларуса, астатнія будуць расці яшчэ лепей391. А вось выбіраць, які даць агурок, цыбуліну і г. д., гаспадыні звычай не раіў: інакш яны перастануць зусім расці392. А таму ахвяравалі першы, які трапіць на вока.
3 мэтай павялічыць ураджайнасць ці набыць новы ўраджайны гатунак агародніны асобныя сяляне стараліся ўкрасці на семя спелую агародніну ў суседа. Вядома, што такія дзеянні не заахвочваліся, а асуджаліся грамадскай думкай. A калі гаспадар застане злодзея на месцы, мог адбыцца і самасуд. Выключэннем лічыўся крадзеж гароху. Народная прымаўка сведчыць: «Гарох сееца на прыхадзяшчага і на прыбягашчага, і на тыя дзеці, што праз плот глядзеці». Дратаваць гарох не лічылася ганьбай, і яго сеялі спецыяльна пры дарогах: «Хто ідзе, той сарве». Сяляне наватлічылі, што калі дзеці хадзілі «шчыпаць» струкі, то ўмалот яго будзе большы393.
Для атрымання добрага ўраджаю гароху сяляне прымяркоўвалі яго пасеў да таго дня тыдня, у які восенню ішоў першы снег, або да пятніцы перад Вялікаднем, якая ў народзе лічылася ахоўніцай гэтай культуры. У народзе існавала павер’е: «Калі сеюць гарох, то ў гэты дзень яго нелыа варыць і есці таму, што нападуць чэрві і гарох будзе ліхі»394.
У Чэрыкаўскім павеце пры пасеве гароху да заканчэння справы нікому нельга было хадзіць па мяжы і рабіць у гэты час фізічных адпраўленняў. У адваротным выпадку гарох вырасце з тонкімі струкамі і будзе нячыстым: яго паточаць чэрві395.
Ю. Крачкоўскі прыводзіць некалькі магічных прыёмаў, якімі карысталіся сяляне з мэтай паўплываць на рост і ўраджайнасць агародніны. Так, у Краснаполлі Магілёўскай губерні пры пасадцы капусты жанчыны апраналіся ў парваную сарочку і як мага лепей зачэсвалі валасы. Тады капуста, на іх думку, будзе мець больш лісця (накшталт парванай сарочкі), а качаны будуць цвёрдыя і гладкія, як галава работніцы396. У Слонімскім павеце гаспадыня, ідучы на агарод садзіць капусту, клала на градку вялікі бохан хлеба, прыгаворваючы: «Дай Бог, штоб і капуста парасла такая ж вялікая, як гэта булка хлеба!»397
Шмат было прыкмет, звязаных з пасевам агародных культур. У асобных месцах моркву сеялі толькі абутым, каб яна мела адзін хвост, а не некалькі (бо на назе некалькі пальцаў)398. Пры пасадцы гародніны многія сялянкі апраналіся ў чыстае адзенне.
Агуркі, згодна з традыцыяй, сеялі заўсёды раніцай, прымяркоўваючы пасеў да дня, калі неба пакрыта скучанымі аблокамі: агуркі тады будуць радзіцца ў вялікай колькасці і будуць ляжаць кучамі399. У асобных месцах з той жа мэтай яшчэ ў пачатку XX ст. гаспадар, згодна з павер’ем, павінен быў зняць штаны і бегаць вакол градкі400. Шмат было прыкмет, звязаных з пасевам цыбулі. Так, у Гродзенскай губерні (Слонімскі павет), калі гаспадыня хоча, каб цыбуля была з характэрным гаркаватым смакам, яе садзілі ў посныя дні тыдня (сераду ці пятніцу), калі не — то ў любы дзень з астатніх401. Асабліва спрыяльным для пасадкі расады лічыўся дзень Благавешчання. Да ўзыходу сонейка гаспадыні садзілі расаду. У гэты дзень клалі ў дым галоўкі цыбулі. На думку селяніна, яна ў такім выпадку будзе расці лепей і з сярэдзіны яе не будуць выходзіць «стаўбы», якія псуюць цыбулю. Перад высадкай цыбулі ў зямлю вярхушкі зразалі і макалі іх у расол буракоў402.
Сяляне трымаліся пэўных прыкмет пры пасеве гародніны, яе зборы, закладцы ў запас, а таксама выкарыстоўвалі 76
нагляданні за надвор’ем і прыкметы, якія, на іх думку, спрыялі добраму ці дрэннаму надвор’ю.
Добрае надвор’е назаўтра прадвяшчаў ясны захад сонца. Лічылі, што ў час, калі пастух гоніць скаціну і першай ідзе карова белай масці, добрае надвор’е забяспечана. Калі вароны лётаюць зграямі і садзяцца на ўзгорках, то будзе моцны працяглы дождж. «Калі варона на калу, то мужык на палу!» — сцвярджае народная прымаўка, што азначае адсутнасць добрага надвор’я403. Цёплы дзень на Благавешчанне, па народнай прыкмеце, указвае на засушлівы год, дажджлівы — на добры ўраджай жыта, а ўмераны — на ўмераны ўраджай. Будзе неўраджайны год, лічыў селянін, калі кукушка кукуе на голы лес404.
3 дапамогай абрадавых і магічных дзеянняў сяляне спрабавалі ўплываць на «змяненне» неспрыяльных прыродных умоў на спрыяльныя. У Маладзечне, напрыклад, з мэтай спыніць засуху за адзін дзень трэба было начысціць ільну, спрасці яго і саткаць кавалак палатна пэўнай велічыні405.
Здаўна ў беларусаў існавала шмат павер’яў і прыкмет, звязаных з агародніцтвам. Так, у сялян Гродзенскай губерні існавала павер’е, што ў дзень, калі ў вёсцы хто-небудзь памрэ або каго-небудзь хаваюць, нельга сеяць і нават вывозіць гной на поле ці агарод. Бо, як тлумачыў селянін, пасеў замрэ ў зямлі ў дзень смерці аднавяскоўца і не вырасце, а тое, што пасеяна ў дзень хаўтур, быццам бы забіраецца нябожчыкам з сабою406. Такім чынам, праца ў агародзе ў гэты момант лічылася марнай тратай часу.
Трэба сказаць, што гэтыя ўяўленні сялянства часцяком дрэнна адбіваліся на ўраджаі па прычыне страты найлепшых дзён для пасяўной, калі яны супадалі з выпадкамі смерці на вёсцы. Пясчаныя і супясчаныя глебы, якія пераважалі тут, хутка перасыхалі, а познія пасевы выдуваліся ветрам на паверхню зямлі і засыхалі407. У «Гродзенскіх губернскіх ведамасцях» пісалі, як адзін селянін купіў на базары расаду капусты з намерам пасадзіць яе ў той жа дзень. Але здарылася нечаканае: у вёсцы нехта памёр. Селянін не меў магчымасці пасадзіць капусту на працягу пяці дзён: пакуль пахавалі нябожчыка прайшло тры дні, адразу за імі было рэлігійнае свята, калі таксама нелыа было сеяць. У выніку капуста, пасаджаная позна, дала дрэнны ўраджай і яе не хапі-