Гісторыя на градках агародніцтва на Беларусі

Гісторыя на градках

агародніцтва на Беларусі

Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
63.03 МБ
Шмат прыкмет і павер’яў звязана з капустай, якая была адной з галоўных агародных культур. Капусту, згодна з прыкметамі, трэба было сеяць у Чысты чацвер ці ў перадвелікодную суботу. Прымяркоўвалі яе пасадку да поўні (галоўкі будуць вялікімі), да дня, калі ідзе невялікі дождж (добра зародзіць)435. 3 мэтай паўплываць на ўраджай прытрымліваліся народных павер’яў, выконваючы якія сялянкі імкнуліся павялічыць свой ураджай ці пазбегнуць знішчэння яго рознымі насякомымі. Каб захавань агародніну ад кратоў, сяляне праводзілі цераз свае агароды жарабца, у выніку чаго краты нібыта здыхаюць ці сыходзяць у балота (Лепельскі пав.)436. Пры пасеве агуркоў раскідвалі па градках вузлы ад
шнуркоў (каб лепей завязваліся), затыкалі ў граду клінок (каб краты не тачылі зямлю) і г. д.437 Капусту любілі не толькі людзі, але і насякомыя (жучкі, гусені і інш.), a таму, каб яе засцерагчы, існавала шмат магічных прыёмаў: палівалі вадой, у якой мылі авечак перад стрыжкаю, або вадой з першага снегу (не будуць есці чэрві)438, сеялі сярод капусты каноплі (пах падрослай расліны адпуджваў капусных матылёў), раздушвалі чарвяка439 зубамі або выносілі ў зубах за плот, прапаноўвалі капуснага чарвяка, абгорнутага лістом, разгрызці старэйшаму з дзяцей440 і г.д.
Рыхтуючы расаду капусты, згодна з павер ем, трэба асцерагацца, каб туды не трапілі казіныя і авечыя «бубкі» ці птушыны памёт: расада згарыць ад жыру і будзе «ніціцца»441.
Каб завязваліся капусныя галоўкі, садзячы вясной pacaAy ў асобных раёнах, прыціскалі першы лісток каменьчыкам; ставілі на зямлю дагары дном гаршчок і клалі ў яго камень, прыгаворваючы: «Хай будзе капуста крэпкая, як камень, і вялікая, як гаршчок»442. Падобных прыкмет з каменем было нямала: яго абгортвалі анучай, клалі ў слоік з вадой. I ўсе прыкметы былі заснаваны на сімпатычнай магіі: цвёрды камень можа паўплываць на цвёрдасць галовак капусты: «Каб качанне было такое крэпкае, як гэты камень»443. Сялянкі да ўзыходу сонца распраналіся дагала і вакол кожнага качана рабілі вялікае кола, жадаючы развіцця вялікіх качаноў. Сяляне заўважалі, што крапіва станоўча ўплывае на капусту, калі расце побач (адпугвае насякомых), а таму нярэдка садзілі яе побач з капустай. 3 гэтай жа мэтай утыкалі каля пасадак пруток вярбы, абмочанай у дзёгаць, клалі закручаны намочанай у газе, дзёгцю ці тарпатыну анучкай камень444 і г. д. Калі гэтыя захады маглі мець практычнае значэнне, то такія, як сцябанне гальнём па качанах направа і налева, не азіраючыся (верылі, што чэрві сыдуць на канец ляхі (градка. — Л. Р.), разгрызанне качаноў445 і іншыя былі простымі забабонамі. Так, мак-відук («самасейка») сыпалі ў студню ў час спякоты (каб пайшоў дождж). Ім абсыпалі магілку таго нябожчыка, які часта сніўся, — каб ён не ўстаў. Сеялі мак моўчкі, а ў выпадку крайняй неабходнасці адказвалі кіўком галавы, але не больш трох разоў (інакш ён будзе з пустымі галоўкамі)446.
Пры пасадцы раслін, якія маглі пайсці ў ствол (рэпа, рэдзька, цыбуля і інш.), па народнай прыкмеце, нелыа было брацца за кол ці агароджу. Лепей, згодна з народнай прыкметай, сеяць рэдзьку ідучы, заходзіць у агарод не праз фортку, а пералазам, не забыцца пры гэтым схапіцца за голую лытку (каб і рэдзька была такой жа тоўстай). Калі яшчэ і пагладзіць яе, то, на думку сялян, рэдзька будзе не толькі тоўстай, але і гладкай. А вось заглядвацца на мужчын, садзячы рэдзьку, катэгарычна забаранялася (будзе горкай і пойдзе ў ствол)447. Забаранялася дзецям дзьмуць праз пёркі цыбулі, інакш яна будзе ствалавацца448. Тлумачылі дзецям і пра тое, што нельга спячы цыбуліну да тае пары, пакуль усю не выберуць з агарода, бо яна пасохне449.
У дзень сяўбы есці гарох забаранялася ўсім, нават дзецям (будзе чарвівы). А калі ля пасеваў гуляе гурт дзяцей, гэта лічылася добрай прыкметай: гарох добра ўродзіць. Каб ён вырас стручасты, салодкі, нечарвівы, пасля разварваўся ў супе, шэры гарох сеялі толькі пасля белага450. I ён будзе ўмалотны, калі пры гэтым дзеці будуць ірваць струкі. Есці гарох, сарваны ў агародзе ці на полі, можна было колькі хочаш, нельга было несці струкі дадому (яны маглі быць загавораны).
Як бачна, вераванні і звязаныя з імі маёмасныя забароны на пазыкі, продаж і ахвяраванне прадуктаў агародніцтва мелі шырокае распаўсюджанне ў Беларусі і, як і ў іншых маёмасных забаронах, былі моцна звязаны з магічнымі ўяўленнямі. Яны абмяжоўваліся тэрмінамі, калі, на думку беларусаў, найбольш дзейнічалі магічныя сілы, якія маглі паўплываць на дабрабыт, шчасце, і абярэгі: у святочныя дні, у пачатку розных спраў і г. д. Большасць з іх мела і рацыянальны змест, але яны цікавыя для нас як частка духоўнай культуры народа, у якой знайшлі адбітак нацыянальныя асаблівасці.
Глава 2
РАЗВІЦЦЁ АГАРОДНІЦТВА Ў XX ст.
У пачатку XX ст. развіццё капіталізму і стварэнне рынкаў сбыту патрабавала перагляду структуры пасеваў агародніны, праяўлення ініцыятывы і вядзення гаспадаркі ў адпаведнасці з умовамі рынку. Вядома, што прыватная ўласнасць у Беларусі фарміраваліся неаднолькава. Абшчыннае землекарыстанне амаль адсутнічала ў Гродзенскай і Віленскай губернях і пераважала ў Магілёўскай. Адметнай асаблівасцю Беларусі было больш шырокае дваранскае землекарыстанне, чым, напрыклад, у Расіі, 44,8 % супраць 14,7 %451. У маёнтках былі створаны ўмовы для прымянення новых тэхналогій, механізацыі: выкарыстоўвалася тэхніка замежнай вытворчасці, удасканаленыя прылады працы. Гэта дазволіла на стыку двух стагоддзяў удвая павялічыць не толькі пасевы бульбы, але і яе ўраджайнасць.
Узрасла патрэба ў агародніках-спецыялістах, якіх сталі рыхтаваць у шасці сельскагаспадарчых школах і земляробчым інстытуце ў Горках.
Агранамічнаярэформа. Паказальныя агароды. Вядома, што сялянскія гаспадаркі пакутавалі ад малазямелля, цераспалосіцы, крайняга драблення надзелаў, недахопу і дарагавізны насення і жывёлы вясной, а таксама ад таннасці агародніны і жывёлы восенню. Адзін з аграномаў пісаў: «крестьянскне огороды сейчас в самом жалком состояннн. Нужны меры по его улучшенню»452.
Клопаты аб агародах у XIX — пачатку XX ст. цалкам ляжалі на плячах жанчын. I тут дзейнічала старая этнічная традыцыя. Як адзначаў кобрынскі інструктар па агародніцтву, «мужчнны же, по сложнвшемуся обычаю, вовсе не касаются огородов, счнтая его «бабьнм делом». Вся забота мужчнн только во вспахнваннн тех несколькнх метров квадратных сажень, прнмыкаюшнх к строенмям нлн окруженных нмн, н в удобреннн навозом»453. Усё астатняе робіць жанчына, якой і так хапае працы па гаспадарцы. Гэта, на думку
аўтара, не можа быць прадукцыйным, і неабходны комплекс мер па паляпшэнні гэтай важнай галіны, накіраваных на перавод яе ў лік таварнай454. Усё гэта патрабавала правядзення землеўпарадкавальнай рэформы.
У пачатку XX ст. урад робіць захады ддя паляпшэння сялянскай гаспадаркі, у тым ліку і развіцця агародніцтва. У кожнай губерні для правядзення абследавання сялянскіх гаспадарак і прыняцця мер па іх паляпшэнню было прызначана па 2—3 аграномы з памочнікамі (інструктарамі) і агранамічнымі старастамі.
Вялікую надзею аўтары праекта ўскладалі на хутарскія гаспадаркі, якія былі створаны паўсюдна, згодна са сталыпінскай аграрнай рэформай, і асабліва на арганізацыю ў іх паказальных агародаў. Да 1 студзеня 1909 г. толькі ў Гродзенскай губерні было створана 2095 хутароў455. Пачалася прапаганда выгоднасці хутарскога гаспадарання.
«Вестннк Могнлевского земства» пісаў аб выгодах хутарскога вядзення гаспадаркі. Са слоў селяніна Быхаўскага павета, які атрымаў у карыстанне 2,5 дзесяціны зямлі, вынікае, што хутаранін пазбягае патравы, якая часта бывае ў вёсцы. На хутары існавала большая свабода ў выбары месца для агарода, саду. Так, на сваім хутары пятую частку зямлі селянін адвёў пад сад і агарод і 0,5 дзесяціны — пад бульбу. Пакульдрэвы былі маленькія, паміж яблынямі ён пасадзіў агарод: белую і каляровую капусту, «пародзістую» цыбулю, моркву, буракі, хмель. А восенню, па словах гаспадара, «весь огород — на базар»456. Хутчэй за ўсё ідылія сялянскага жыцця тут перабольшана і выкарыстана як рэклама хутарскога землекарыстання. На наш погляд, хутаранін пазбаўляўся такой важнай рэчы, як дапамога абшчыны, якой карыстаўся ён на вёсцы.
У гэты час у вёсцы ствараліся сельскагаспадарчыя таварыствы з 20—30 гаспадароў (але не менш як 12). Кожны ўносіў пай у памеры 10—12 руб. аднаразова ці ў растэрміноўку. Гэта давала магчымасць сялянам танней купляць насенне, скаціну, тукі, а таксама прадаваць прадукты харчавання457.
Аграномы са сваімі памочнікамі павінны былі абследаваць кожную вёску і даць поўную карціну прыродна-бытавых і эканамічных умоў жыцця гаспадаркі. Пры гэтым уліч86
валіся такія параметры, як глеба, клімат, колькасць насельніцтва, род заняткаў, рынкі, шляхі зносін і г. д. У полі зроку аграномаў былі тэхніка земляробства, забяспечанасць жывёлай, інвентаром, памер хутара, склад сям і селяніна458 і інш. У гэтым праекце быў спецыяльны раздзел «Сад і агарод», развіццю якіх пачала ўдзяляцца павышаная ўвага.
Звычайна на агранамічным сходзе губерні аграномы дакладвалі аб выніках сваёй працы за год ці паўгоддзе. Перш чым расказаць аб мерапрыемствах, якія яны праводзілі, трэба адзначыць, што аграномы бачылі вялікую перашкоду на шляху ажыццяўлення іх планаў: коснасць і інерцыю сялян, якія супраціўляліся ўвядзенню новай агранаміі і агратэхнікі на сваіх агародах. Гэта прыхільнасць селяніна да старадаўніх традыцый, выражаная ў формуле: «так рабілі нашы дзяды» або «нашы дзяды не зналі бяды, а ўнукі набраліся мукі»459, заснавана на велізарнай павазе да вопыту папярэднікаў, даверы гэтаму вопыту і нежаданні што-небудзь мяняць. Дарэчы, тое ж самае можна сказаць і пра прыхільнасць беларусаў да іншых традыцый («старыны не рухаці») у розных галінах культуры і быту. Нежаданне перамен: «як бацькі нашы жылі, так і мы жыць будзем; ранейшыя людзі разумней былі, а ўсё-такі нічога не выдумалі» — формула тагачаснага жыцця. Як успамінаў адзін з аграномаў Магілёўскай губерні, сяляне з недаверам глядзелі на барына, які прапанаваў адказацца ад звычайнага трохполля і даваў бясплатнае насенне на першы пасеў. Мясцовыя кулакі таксама без радасці сустракалі агранома, іх пужаў прагрэс у вядзенні гаспадаркі сялянамі.