Гісторыя на градках
агародніцтва на Беларусі
Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
Па большай частцы сяляне мелі агароды спажывецкага ™пу, якія забяспечвалі агароднінай сям’ю, а скаціну — кормам. Тым не меней асобныя гаспадары з поспехам вырошчвалі і прадавалі расаду і насенне капусты, бручкі і іншай агародніны (да 5 тыс. штук штогод)536. Прадавалі і лішкі бульбы, буракоў, капус™.
Паказальныя гаспадаркі выкарыстоўвалі ў агародніцтве трохполле: (1 — капуста, 2 — караняплоды, 3 — бабовыя537). На хутары Іванава Расонскага р-на браты Роберт і Карл Кацэны ў апрацоўцы агароднай зямлі выкарыстоўвалі чатарохполле яшчэ з 1880 г. Першы год расла капуста, другі — бручка і буракі, трэці — морква, чацвёр™ — боб538. 25 % агароднай зямлі было засеяна капустай, па 25 % — буракамі і бобам, 5 % — бручкай і морквай і 20 % — астатняй агароднінай.
Галоўны сакрэт у атрыманні добрых ураджаяў уладальнікаў культурна-паказальных гаспадарак, як вынікае з дакументаў, — у выкарыстанні пэўных агратэхнічных прыёмаў, унясенні неабходнай колькасці арганічных і мінеральных угнаенняў, прытрымліванні аптымальных тэрмінаў пасеву і збору ўраджаю і інш. Так, гною сялянамі клалася ад 1500 да 2400 пудоў на дзесяціну539. Прычым гной уносіўся восенню. Пад капусту і агуркі яго часцей клалі вясной540.
Асобныя гаспадары зямлю на агародах (разам з гноем) аралі ўвосень, а вясной толькі баранавалі, другія аралі вясной «на поўную глыбіню», а перад пасевам (за 3—4 дні) — «траілі». Уносілі мінеральныя ўгнаенні: томасшлак, калійную соль, чылійскую салетру, суперфасфат. Суперфасфату ўносілі ад 15 да 36 пудоў на дзесяціну, калійнай солі — ад 5 да 12 пудоў, столькі ж — томасшлаку541. Прымянялася таксама костная мука і торф.
Немалаважную ролю адыгрывала чаргаванне культур, што дазваляла шматполле. Расліны, якія вярталіся на сваё месца праз некалькі гадоў, менш хварэлі і пашкоджваліся шкоднікамі. Правільны севазварот, які ўлічваў, якая расліна лепей расце пасля папярэдняй, таксама спрыяў ураджайнасці, як і своечасовая «полка» (праполка), паліў, акучванне і інш. Сяляне выкарыстоўвалі і такі спосаб, як вырошчванне буракоў «фляксамі», пры гэтым выбіралася лепшая расада буракоў пры прарэджванні і высаджвалася ў іншых месцах. Дарэчы, з расады буракі часцей раслі больш буйнымі.
Трэба сказаць, што перадавыя агародныя арцелі і асобныя гаспадары за сваю гаспадарчую дзейнасць атрымлівалі ўзнагароды — прэміі (сельскагаспадарчымі прыладамі, машынамі, насеннем, мінеральнымі ўгнаеннямі, племянным пасадачным матэрыялам). Памер прэміі залежаў ад працэнта сельскагаспадарчага падатку гаспадаркі, якой яна прысуджалася.
Гаспадары-аднаасобнікі па выніках 1925—1926 гг. атрымалі прэміі за вырошчванне добрага пасадачнага матэрыяла, найбольш прыстасаванага да мясцовых умоў, перш за ўсё капусты, таматаў, агуркоў на плошчы не меней % дзесяціны. Адбывалася гэта ў Дзень ураджаю, пасля ўрачыстага дакладу ў райцэнтры. Свята суправаджалася выставай, кірмашом сельскагаспадарчай прадукцыі, народнымі гуляннямі і ўручэннем прэмій. Так, на Полацкай выставе 1926 г. прэміі атрымалі: школа сялянскай моладзі, якая вырасціла капусту Слава весам у 39 фунтаў, гаспадар Марозаў за фасолю з 42 стручкамі, боб Вендзарскі з 36 стручкоў на адной бабіне. Прэмію атрымаў уладар гарбуза весам у 2 пуды і 2 7г фунта і інш.542. Школа агародніцтва была прэміравана плугам і акучнікам, сялянін В. Мураўскі — плугам і бараной, I. Фе-
дарэнка — плугам і садовымі нажніцамі, іншыя атрымалі косы, насенне канюшыны і г. д.543.
Паказальныя гаспадаркі агароднікаў, на якія рабілі стаўку ўлады па распаўсюджванні перадавога вопыту вырошчвання агародніны і на якія выдаткоўваліся бюджэтныя сродкі, сапраўды давалі неблагія ўраджаі. Да 1930г. побач з існуючымі планавалася стварыць 500 паказальных агародаў, агульнай плошчай у 62 дзесяціны (лічачы 1 насенны агарод у 3 дзесяціны і паказальны — у 1/8 дзесяціны). На арганізацыю аднаго агарода з бюджэта 1925/1926 гг. выдаткоўвалася па 10, a 1926/1927 гг. — па 15 руб.544. Пададзеных 1925/1926 гг., ураджай на паказальных агародах Полацкай акругі, напрыклад, складаў: капусты — ад 990 да 2000 пудоў з дзесяціны; буракоў — ад 700 да 1500 пудоў, морквы — ад 600 да 1000 пудоў, бульбы — ад 1250 да 2000 і болей545.
Па статыстычных дадзеных, у Беларусі агульная плоіпча агародаў у 1924 г. складала прыкладна 22 000 дзесяцін. Большая частка іх належала сялянам, якія па-ранейшаму слаба ведалі тэхніку агароднай справы і атрымлівалі невысокія ўраджаі.
Плошча агародаў і ўраджайнасць асобных культур па БССР у 1924 г.546
Назвы культур
Плошча ў дзесяцінах
Валавы збор ураджаю ў тыс. пудоў
Сярэднія цэны (за пуд) У РУб.
Ураджай з дзесяціны (у пудах)
Капуста
5800
4935,5
0,37
850
качанная
Буракі
4200
3355,3
0,30
240
Цыбуля
1900
1072,8
1,07
604
Іншыя
10 100
11 310,0
0,24
268
культуры Усяго
22 000
20 673,6
Наркамзем звяртаў увагу мясцовых земаддзелаў на неабходнасць вырошчвання на сялянскіх агародах хмелю як інтэнсіўнай культуры, патрэбу ў якім мела прамысловасць. У 1925/ 1926 гг. трэба было 2 тыс. пудоў хмелю, які куплялі ў Ba104
лынскай губерні Украіны, часткова — за мяжой. А цана, як вядома, была вялікай: ад 80 да 240 руб. за пуд, пры сабекошце 40—50 руб. Меркавалася пасадзіць на 75 дзесяцінах хмельнікі, на якіх з адной дзесяціны можна было атрымліваць да 40 пудоў хмелю547. Для адбору лепшых гатункаў хмелю ў Горацкай сельскагаспадарчай школе закладваўся паказальны хмельнік на плошчы ў 1 дзесяціну за кошт бюджэту548.
Клопаты аб неабходнасці развіцця агародніцтва ў канцы 20-ых гг. XX ст. выклікалі неабходнасць даследаванняў агароднай справы ў сялянскіх гаспадарках, якія праводзіліся з мэтай выяўлення ў сялян асноўных агародных культур, часу іх уборкі, ураджайнасці, тэрмінаў ворыва і г. д. Так, па дадзеных апытання вясковага насельніцтва Віцебскай вобласці ў 1926/1927 гг., было выяўлена, што большасць гаспадароў першае ворыва зямлі праводзілі ў маі, другое — ў канцы жніўня. Найбольш распаўсюджанымі агароднымі культурамі былі: бульба, капуста, буракі, агуркі, цыбуля, морква, часнок, бручка549. Цікавыя звесткі былі атрыманы пра тэрміны ўборкі на сядзібе асобных агародных культур. Так, бульба ў летні час капалася ўжо з ліпеня. Асноўную ўборку яе сяляне праводзілі з пачатку верасня да канца кастрычніка; цыбулю выбіралі з сярэдзіны жніўня па першую дэкаду верасня; буракі і моркву пачыналі ўбіраць у канцы верасня да 20-ых чыслаў кастрычніка; агуркі для засолкі — з канца ліпеня да пачатку жніўня. Капуста традыцыйна ўбіралася з агарода апошняй — перад замаразкамі ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада. Пры гэтым рэспандэнты падкрэслівалі, што ў першую чаргу збіралі агародніну ў полі, а каля дома тады, калі ёсць час. Сярэднім лічыўся ўраджай цыбулі, калі на 16 кв. сажнях вырошчвалі з 15—16 фунтаў насення 2—3 пуды. Сяляне лічылі добрым ураджай агуркоў у 30 пудоў, морквы ў 25 пудоў на 32 кв. сажнях550.
Падобная праца вялася і ў іншых месцах. Каля Магілёва існаваў вопытна-паказальны агарод пры так званай «Зіноўеўскай школе садаводства», які налічваў звыш 10 дзесяцін. Але бульба, якую там вырошчвалі, радзіла дрэнна з-за няякаснага насеннага матэрыялу551. У агародах сеялі таксама гарбузы, турнэпс, рэпу, рэдзьку552.
Цікава, што ў першыя гады ўлады Саветаў для пасеву агародаў выкарыстоўвалі тое ж насенне, што і ў папярэдні час. Так, з ведамасці аб патрэбнай колькасці агароднага насення на 1919 г. па Клімавіцкаму павету Магілёўскай губерні бачна, што ў павеце сеялі амаль усе тыя ж культуры: буракі сталовыя Егіпецкія і Кажухоўскія, якіх было заказана для пасеву 36 пудоў, Якендорфскія доўгія (12 пудоў); моркву Нанцкую (8 пудоў); агуркі Мурамскія (8 пудоў), Ансельскія (4 пуды); капусту Браўншвейгскую (8 пудоў), Грэчаскую (4 пуды), каляровую Эрфурцкую (1 фунт); рэдзьку зімнюю белую доўгую (2 пуды); летнюю (1 пуд); мак чорны глухі (1 пуд); пятрушку карнявую цукровую (20 фунтаў); цыбулю рэпчатую Рускую (2 фунты), Цытавускую і Мадэрскую (па 2 фунты); таматы «Кароль ранніх» (2 фунты); салат жоўты Азіяцкі (20 фунтаў); цыбулю-парэй зімнюю Брабанцкую (1 фунт); сельдэрэй карнявы яблычны (1 фунт); фасоль нізкую белую (25 пудоў); гарох цукровы (1 пуд 20 фунтаў); гарох просты (1 пуд 20 фунтаў); кукурузу раннюю (1 пуд); бручку кармавую белую (2 пуды), Краснасельскую жоўтую (3 пуды); рэпу Пятроўскую (6 фунтаў), познюю фіялетавую (4 фунты); кроп (10 фунтаў). Акрамя таго было заказана і насенне тытуню: Ангушэша (1/4 фунта), Персечана (1 фунт), Басма (1 фунт), махоркі-серабранкі (3 фунты)553.
Вялікая Айчынная вайна яшчэ не скончылася, а жыццё на вызваленых ад фашыстаў тэрыторыях пачало аднаўляцца. He хапала харчавання. Таму 30 студзеня 1945 г. Магілёўскі гарадскі Савет дэпутатаў працоўных прыняў пастанову аб выдзяленні магіляўчанам зямель пад асабістыя агароды за кошт свабодных зямель Магілёўскага раёна554. Акрамя таго, пастановай прадугледжвалася арганізаваць да сакавіка 1945 г. дапаможную гаспадарку дзіцячых дамоў, дзе значнае месца адводзілася агародніцтву. Трэба дадаць, што ў гэты час вельмі важная роля належала дапаможным гаспадаркам арганізацый, устаноў, якія маглі б забяспечваць харчаваннем сваіх работнікаў. Вырашана было стварыць парніковую гаспадарку, дзе можна было вырошчваць раннія агародныя культуры. Ужо ў пачатку 1945 г. былі закладзены парнікі ў 106
падсобнай гаспадарцы Магілёўскага харчторга. Аналагічная праца ішла ў другіх абласцях рэспублікі.
Для вывазу ўгнаення і паліва для парнікоў Магілёўскі гарвыканкам выдзеліў 4 кані. Былі выдадзены крэдыты на закупку насення і інвентару. Парніковая гаспадарка Гархарчторга прадугледжвала 1050 рам555. Тут вырошчваліся асноўныя раннія культуры: агуркі, таматы, капуста, бульба, клубніцы, каляровая капуста, а таксама буракі, морква, бручка, цыбуля, фасоля і інш. Пры вырошчванні агародніны выкарыстоўвалі машыны, сельскагаспадарчы інвентар, якія абслугоўваліся брыгадай рабочых. Наспела патрэба і ў сховішчах для агародніны на 900 куб. м2 556. Планам 1945г. прадугледжвалася закладка ў Магілёўскай вобласці 1,5 тыс. парнікоў, у 1946 г. планавалася давесці іх колькасць да 4 тыс.557. Такая ж работа праводзілася і ў іншых гарадах рэспублікі.