Гісторыя на градках
агародніцтва на Беларусі
Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што і сёння асноўная маса вясковага насельніцтва трымаецца даўніх традыцый у занятках агародніцтвам. Агародныя культуры паранейшаму сеюцца як загонамі, так і на градках. Апрацоўваюцца агароды з дапамогай тых жа прылад працы (хаця і ўдасканаленых): плуга, бараны, акучніка, рыдлёўкі, матыкі і г. д. Асобныя маюць міні-трактары, эксціпатары, розныя акучнікі і інш. Моладзь, і перш за ўсё спецыялісты сельскай гаспадаркі, якія жывуць у вёсцы, часта выкарыстоўваюць новыя тэхналогіі вырошчвання агародніны, з якімі знаёмяцца са шматлікай літаратуры, а таксама праз сяброў, знаёмых. Гэта вырошчванне агародніны па сістэме Мітлайдэра, па галандскай тэхналогіі, шырокае выкарыстанне мінеральных угнаенняў і сродкаў абароны раслін, шматполле і інш. Новыя тэхналогіі ў занятках агародніцтвам выкарыстоўваюць перш за ўсё так званыя «дачнікі», ці члены садоваагародных таварыстваў, а таксама гараджане. Прычым асобныя з іх на невялікіх агародах дасягаюць вялікіх поспехаў у гэтай справе.
Вядома, што на сям’ю з пяці чалавек пры добрых ураджаях дастаткова мець 300—400 м2 плошчы пад агарод. He ўсе дачнікі маюць такую плошчу, а таму аддаюць перавагу вырошчванню найбольш важных для членаў сям’і агародных культур і тых, якія найбольш падабаюцца ім. Сучасныя агароднікі-аматары вырошчваюць на сваіх дачных участках пераважна розную зеляніну (салату, пятрушку, кроп, Ka-
ляндру і інш.), хуткаспелыя гатункі агародніны (радыску, спаржавую фасолю, таматы, агуркі, кабачкі, перац, пацісоны), а таксама цыбулю, часнок, гарох, моркву, буракі і інш. Для паскоранага паспявання агародніны і аховы ад неспрыяльнага надвор’я і шкоднікаў шырока выкарыстоўваюцца плёначныя цяпліцы, а таксама спанбонд і г.д. Кожны агароднік імкнецца пасадзіць хоць крыху ранняй бульбы, якая з’яўляецца важнай крыніцай вітаміна С. У добрага агародніка можна заўважыць ранняй вясной градку з зімовай цыбуляй: шніт, батун, лізун і іншыя, якія ўтрымліваюць не толькі вітамін С, але і вітаміны групы В, карацін. Сярод першых пасадак у парніках — радыска, цыбуля, кроп. Мала хто не мае на агародзе невялічкай градкі шчаўя, некалькі кустоў хрэну, рэвеню.
Вялікай пашанай традыцыйна карыстаецца капуста. Зараз існуе звыш 100 гатункаў капусты, але самыя распаўсюджаныя з іх — качанная (белакачанная, савойская і чырвонакачанная). У апошняе дзесяцігоддзе пашырыліся розныя гатункі каляровай і ліставой капусты. Карысць капусты была ацэнена здаўна. Вядома, што яе селекцыяй займаўся Піфагор, які лічыў, што яна падтрымлівае бадзёрасць і добры настрой. Навуковыя дадзеныя сведчаць аб утрыманні ў ёй вялікай колькасці мінеральных рэчываў, бялкоў, вугляводаў, розных вітамінаў, арганічных кіслот і г.д.
Вядома, што ў савецкі час пад капустай было занята 30 % усіх пасеваў агародніны, а яе ўраджайнасць дасягала 1000 ц з гектара. He ўсе гатункі капусты маюць аднолькавае распаўсюджанне ў агароднікаў. Сяляне аддаюць перавагу белакачаннай капусце. Дачнікі акрамя белакачаннай, чырвонакачаннай і кальрабі вырошчваюць розныя гатункі каляровай капусты, асартымент якіх паступова павялічваецца.
Асаблівай павагай беларусаў здаўна карыстаецца белакачанная капуста, якая ў балансе харчавання насельніцтва займае трэцяе месца пасля хлеба і бульбы. Яе універсальнасць у тым, што з-за яе добрай лёжкасці амаль круглы год можна забяспечваць насельніцтва свежай капустай. У Беларусі сёння шырока распаўсюджаны ранняя, сярэдняспелая і позняя капуста наступных гатункаў: скараспелка, Залаты гектар, летняя, Лошыцкая, Грыбаўская, Калгасніца, Слава, Юбі-
8. Зак. 2839.
113
лейная, Беларуская, Надзея, Ласінаастроўская, Амагер, Падарунак, Маскоўская позняя, Мінская Зімоўка і інш. Гатункі каляровай капусты розняіша па тэрмінам паспявання, па форме, велічыні, масе, шчыльнасці і колеру галоўкі. Найбольш пашыраны гатункі: Мавір, ранняя Грыбаўская, брокалі і інш. Каляровая капуста — гэта нераспушчанае суквецце, яно складаецца з укарочаных мясістых пабегаў, якія заканчваюйца зачаткамі бутона. Усё разам утварае акруглую галоўку ў абрамленні зялёных лістоў.
Вырошчваюць каляровую капусту ў адкрытай глебе. Яна любіць азоцістыя падкормкі, патрабуе дастаткова вільгаці, паветра і не патрабуе мінеральнай солі. Пры ранніх тэрмінах пасадкі яе ўраджай дасягае да 100 ц з гектара. Зыходзячы з вялікай карысці каляровай капусты, яе стараецца пасадзіць амаль кожны дачнік і гараджанін. У Беларусі пашыраюцца пасевы каштоўных гатункаў капусты каляровай, чырвонакачаннай, брусельскай, савойскай, пекінскай, кальрабі, брокалі, якія маюць больш высокія харчовыя і густавыя якасці, утрымліваюць шмат вітамінаў, вугляводаў, бялкоў, мінеральных солей.
Капуста — холадаўстойлівая культура, яе насенне прарастае пры тэмпературы +2—3 °C. Вырошчваюць яе расадай. Для дарослых раслін спрыяльнай з’яўляецца тэмпература + 15—18 °C, а ў фазе разеткі да ўтварэння качана яна можа вытрымаць і замаразкі. Капуста патрабуе шмат вільгаці, a таму для добрага развіцця яе трэба паліваць. Ва ўмовах Беларусі недахоп вільгаці бывае ў перыяд фарміравання разеткі і качаноў, таму паліў павышае ўраджайнасць удвая. Вельмі патрабавальная капуста і да святла. У зацемненых месцах яна выцягваецца і не ўтварае качаноў або яны вырастаюць з кулак.
Расце капуста на любой глебе, акрамя лёгкай пясчанай. Лепшай лічацца суглінкі, якія ўтрымліваюць вільгаць, і тарфяныя. He любіць яна і кіслай глебы, патрабуе паташу. Усе гатункі могуць скрыжоўвацца паміж сабой, таму на насенне агароднікі сеюць яе з прасторавай ізаляцыяй.
Капусту агароднікі вырошчваюць першай ці другой культурай, уносяць угнаенні і мінеральныя тукі. Добра расце яна пасля бабовых, агуркоў, цыбулі, бульбы, буракоў, таматаў
і шматгадовых траў. Пры хуткім вяртанні на адно і тое ж месца (раней чым праз 5 гадоў) расліна моцна пашкоджваецца хваробай і шкоднікамі, якія распаўсюджваюцца праз глебу. Да гэтага трэба дадаць, што капуста патрабуе шмат догляду. Ад часу пасеву і да поўнага росту галовак гаспадыня павінна была займацца рыхленнем і праполкай, палівам (у засушлівыя гады — частым), абіраць з раслін чарвякоў і г. д. У фазе фарміравання разеткі на капусту часта нападала тля. Па традыцыі яе знішчалі з дапамогай попелу, які сыпалі на капусту пасля паліву ці дажджу, а таксама палівалі адварамі раслін (любіста, палын і інш.).
Як і раней, кожны селянін вырошчвае на агародзе гарбузы (мясцовыя назвы: бульба, гарбуз, кабак, кіпейка), якія з батанічнага пункту гледжання з’яўляюцца самай вялікай агароднай культурай. Яны добра захоўваюцца да новага ўраджаю і маюць вельмі карысныя і лячэбныя ўласцівасці, выкарыстоўваюцца пры страўнікава-кішэчных, сардэчных і іншых захворваннях. Карысныя ў гарбузе і мякаць, і семкі. Раней сушаныя семкі гарбуза былі любімай прысмакай для дзяцей у час Каляд. Сушаныя семкі выкарыстоўвалі ў нарсднай медыцыне як сродак ад глістоў.
У Еўропу гарбуз трапіў у XV ст. Калі яго сталі вырошчваць на землях Беларусі, дакладна невядома571. Гарбуз, пакладзены перад жаніхом дзяўчынай, азначаў адмову ад шлюбу, аб чым сведчаць шматлікія дадзеныя этнаграфічных даследаванняў XIX—XX стст. Ён патрабавальны да цяпла і свету, таму ў паўночных раёнах яго сеюць расадай. Цвіце ў чэрвені — ліпені. Пладанашэнне — 1,5—2 месяца. Семя кладунь у глебу пры +14 °—16 °C, часта замаразкі знішчаюць расліны. Лепш расце ён на лёгкіх, багатых чарназёмных глебах, убіраюць перад наступленнем халадоў. Засохлая пладаножка гаворыць аб спеласці гарбуза. Асабліва распаўсюджаны пляцістыя, якія маюць доўгую сцябліну, з вусікамі. Вясковыя жыхары сёння сеюць шмат гарбузоў, якія не патрабуюць асаблівага догляду. Іх размяшчаюць часта ўскрай агарода (па баках, у канцы), дзе плеці свабодна цягнуцца на мяжу. Пасля скошвання травы гарбузы маюць там шмат святла і цяпла, а таму растуць добра. Шырока выкарыстоўваюцца яны сёння для прыгатавання розных страў (найперш кашы
з рознымі крупамі), а таксама на корм скаціне. Сёння сярод агароднікаў-дачнікаў пашыраюцца гатункі гарбузоў, якія выкарыстоўваюцца ў прыгатаванні салатаў: Мускатны, Мазалеўскі, Міндальны, Вітамінны, Карацінны, Агурковы572 і інш.
Агароднікі вырошчваюць, як правіла, агуркі, кабачкі, пацісоны, якія адносяцца да сямейства гарбузовых. Прычым агуркі — адна з асноўных культур на агародзе. Сеюць іх як у парніках, так і ў адкрытым грунце. Для агуркоў на ўчастку выбіраюць лепшае месца (пасля гароху, капусты, морквы, буракоў). Градкі робяць з усходу на захад шырынёй да 1 м, вышынёй 20—30 см, праход паміж імі 40 см, грабяні паміж імі вышынёй 25—35 см, а прамежак паміж вяршынямі 60— 70 см. Лепшыя вынікі даюць паравыя грады і грабяні з выкарыстаннем свежага гною ддя абагрэву глебы.
Для паравых град робяць канаву глыбінёй 20—25 см і шырынёй 55—60 см. У яе кладуць гарачы гной вышэй краю канавы на 8—10 см. У гноі робяць канаўку, якую засыпаюць дзярновай зямлёй, а зверху засыпаюць зямлёй на 12— 15 см. Шырыня паравой грады 70—80 см. Гуркі сеюць бліжэй да цэнтра. Прамежак паміж радамі 20 см (2 рады), паміж раслінамі ў радзе — 10—15 см. Робяць кулісы з абаронных высокасцябловых раслін (боб, гарох, кроп, кукуруза, таматы, каляровая капуста, буракі).
Сёння многія дачнікі вырошчваюць агуркі не толькі ў адкрытым грунце, але і ў цяпліцах. Трэба адзначыць, што ў Беларусі традыцыйна склаліся цэнтры вырошчвання агуркоў на продаж як на сваіх агародах, так і на палявых участках, адведзеных для гэтай мэты. У Магілёўскай вобласці здаўна вырошчваннем агуркоў займаліся ў раёне Шклова; на Палессі — Пінска. Нам удалося прасачыць арэал распаўсюджання гэтага занятку на Палессі, дзе сёння склаўся цэнтр па вырошчванні агуркоў, вызначыць найбольш інтэнсіўныя зоны. Пачынаецца «агурковы шлях» з раёна Мікашэвіч і ідзе праз Тураў, Альшаны, Давыд-Гарадок, Столін, Пінск. Гэта раёны найбольш шырокага развіцця промыслу, якія забяспечваюць свежымі агуркамі не толькі насельніцтва Беларусі, але і сумежных з ёй расійскіх рэгіёнаў. Агуркі з гэтага рэгіёна носяць назву «Пінскія» можа, таму, што вырошч-
ваць іх пачалі спярша ў ваколіцах Пінска. Шляхам апытання агароднікаў Турава, Альшан, Пінска мы даведаліся пра вопыт прамысловага агародніцтва, аб якім варта паведаміць. Першае, што кідаецца ў вочы на агародах «агурковага шляху», гэта па 2—3 зацягнутыя плёнкай цяпліцы на кожным (а то і болей), якія займаюць амаль усю іх плошчу. Звычайна адна цяпліца займае 3 соткі, дзе ў некалькі радоў сеюцца агуркі, паміж імі праходы да 1м. Спачатку робіцца вялікая баразна шырынёй 30—50 см і глыбінёй 30 см, у якую з восені кладзецца гной (лепей свежы), а зверху — слой зямлі573. Існуюць парнікі для ранняй выганкі агуркоў з двайным плёначным пакрыццём, яны атапліваюцца цаглянымі печамі, ад якіх ідуць праз увесь парнік трубы.