Гісторыя на градках агародніцтва на Беларусі

Гісторыя на градках

агародніцтва на Беларусі

Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2008
63.03 МБ
Зараз у горадзе выдзяляюць па 10 сотак на будаўніцтва дома і агарод. У кожнага ў двары ёспь калодзеж, а гэта значыць — і вада для паліўкі. Памідоры пасынкуюць разоў пяць. Найболын пашыраны тут 7—8 гатункаў памідораў. Пры першым пасынкаванні расліну фарміруюць у 1 ствол, пасля — у 2. Сеюць памідоры на расаду прыкладна 10 лютага. Падкормка таматаў праводзіцца часцей каравяком. Ставяць пад расліны калкі, падвязваюць, каб яны не хіліліся да зямлі.
Агароднікі практыкуюць пасадку на адной градзе спачатку радыскі і цыбулі, пасля ўборкі якіх сеюць радкамі моркву. Цыбулю збіраюць звычайна ў канцы ліпеня, а морква расце далей да канца верасня. У такім пасеве наглядаецца не толькі эканомія месца для культур, але і добры ўплыў цыбулі на моркву, якую яна засцерагае ад маркоўнай мухі.
Як адзначалася, сённяшнія агароднікі шырока карыстаюцца дапаможнай літаратурай, якая дае веды правільнага вядзення гаспадаркі. Яны маюць магчымасць набыць сертыфікаванае насенне ў спецыяльных магазінах, а таксама ўгнаенні, сродкі абароны раслін, глебу для вырошчвання расады, розныя ручныя прылады працы і машыны для ворыва, акучвання і г. д. Зараз шмат у продажы дражыраванага насення, якое апрацавана і фунгіцыдам, і інсектыцыдам адначасова, не патрабуе прарэджвання.
Усё гэта дазваляе больш эфектыўна працаваць на агародзе і вырошчваць агародніны на невялікіх плошчах болей, чым раней. Вопыт лепшага гаспадарання, як і раней, перадаецца таксама і праз родных, сяброў, суседзяў. Прычым давер да іх практычных вынікаў часам перавышае літаратурны, таму што больш зразумелы і візуальна адчувальны. Трэба сказаць, што асабісты эксперыментальны вопыт асобных
агароднікаў мае вялікае значэнне з пункту гледжання новай больш перспектыўнай тэхналогіі вырошчвання. Так, згодна з апытаннем, пры вырошчванні на сваім дачным участку агародніны непадалёку ад Мінска гаспадыня прыйшла да высновы, што можна садзіць агародніну без ворыва. Таму пасля збору ўраджаю ў канцы жніўня яна высявае маслянічную рэдзьку. Перад замаразкамі, у кастрычніку, асцярожна пераварочвае пласты зямлі разам з ёй, не разбіваючы пакідае на зіму. Вясной пласт з перапрэлай рэдзькай становіцца лёгкім і не патрабуе ўскопкі. Гаспадыня разбівае камякі з дапамогай жалезных грабель, дадаткова ўносіць кампост і робіць грады, у якія сеецца насенне розных культур585. Ураджаі на такой зямлі, дзе верхні пладародны слой застаецца на месцы, атрымліваюцца добрыя. Да таго ж дзякуючы пасеву рэдзькі зямля ўгнойваецца і аздараўляецца.
Прыкладаў правільнага вырошчвання агародніны можна прывесці шмат. He заўсёды гэты вопыт становіцца вядомы іншым. Атаму па-ранейшаму большасць агароднікаў узворвае ці ўскопвае агародную зямлю на непатрэбную глыбіню. Нярэдка можна ўбачыць каля сялянскіх хат на агародзе рыхлыя кучы гною, які вымываецца дажджамі, перасыхае пад сонцам і страчвае свае карысныя якасці. He ўсе на вёсцы робяць кампоставыя ямы, дзе з карысцю можна было атрымаць добрае арганічнае ўгнаенне, якое істотна павышае ўраджайнасць. Часта больш дасканалую тэхналогію вырошчвання, шырокае выкарыстанне кампосту, мінеральных угнаенняў і г. д. прымяняюць агароднікі-аматары. Яны старанна рыхтуюцца да севу, спачатку высяваючы расаду таматаў, перцу і іншых культур у гаршочках. А для гэтага выконваюць усе аперацыі па прагрэву насення да 50—60 °C, яго абеззаражванню марганцоўкай, растворам паваранай солі. Супраць бактэрыёзу замочваюць на суткі ў растворы антыбіётыкаў, загартоўваюць пры нізкіх тэмпературах да двух сутак і г. д. Кожны агароднік сочыць за прыдатнымі тэрмінамі севу розных культур, рыхтуе парнікі, укрыцці ад замаразкаў.
Шырока прымяняюць агароднікі мульчыраванне глебы з дапамогай поліэтыленавай плёнкі, спанбонду, торфу, гною, якое зніжае выпарэнне вільгаці, павялічвае ўтрыманне ў глебе карысных рэчываў, паляпшае яе структуру і стрымлівае рост пустазелля.
Вядома, што сёння многія агародныя культуры падвяргаюцца пашкоджванню хваробамі і шкоднікамі. Многія лічаць, што гэта звязана з парушэннем севазвароту, калі ў глебе з года ў год накапліваецца вялізная колькасць шкоднікаў якой-небудзь культуры (каларадскі жук, мядзведка, провалачнік і інш.), а таксама хвароб (мучністая раса, антракноз, белая гніль, бактэрыёз і інш.). Да таго ж, калі вырошчваюць адну культуру на адным месцы, у глебе парушаецца баланс пажыўных рэчываў. Таму чаргаванне культур трэба выкарыстоўваць абавязкова.
У распаўсюджанні хвароб і шкоднікаў на сялянскіх агародах пэўную ролю адыграла адсутнасць барацьбы з імі ў папярэднія часы. Так, Магілёўскае абласное ўпраўленне сельскай гаспадаркі (1957 г.) адзначала: «не ведется борьба с вредятелямй сада й огорода на прйусадебных участках колхознйков, рабочйх й служаіцйх, вследствйе чего онй продолжают оставаться очагамй распространенйя болезней й вредйтелей сельскохозяйственных культур»586. Узрастала патрэба змагацца з каларадскім жуком, а таксама з мышападобнымі грызунамі і суслікамі, якія хутка распаўсюджваліся. Па дадзеных апытання, да сярэдзіны 1950-ых гг. каларадскі жук быў амаль невядомы агароднікам і сустракаўся адзінкава, а таму, выяўлены на агародзе, знішчаўся. У 1980-ыя гг. ён паўсямесна пашкоджваў пасевы бульбы як на асабістых сядзібах, так і калгасных палях, і барацьба з ім стала неадкладнай справай. Часта не дае вынікаў традыцыйны збор жукоў з раслін, апырскванне іх інсектыцыдамі, да якіх ён хутка прызвычайваецца. У асобных месцах сустракаецца так званы драцянік, які робіць у клубнях шматлікія хады і хутка распаўсюджваецца.
Асноўным метадам барацьбы са шкоднікамі і хваробамі было пратраўліванне ўсіх відаў насення ядахімікатамі. Гэта былі дуст гексахларан, канцэнтрат мінеральна-маслянай эмульсіі ДДТ і гексахларана, медны купарвас, гранаван і меркуран, фармалін, негашаная вапна587 і інш. Існавалі ранцавыя апырсквальнікі, апырсквальнікі ОБП, конныя, ОК-5, конныя ОПК-ІА588 і інш.
Шырокае распаўсюджанне ў апошнія два дзесяцігоддзі атрымала такая хвароба раслін, як фітафтароз. Асабліва ўспрымальнымі да яе аказаліся раннія і сярэдняраннія гатункі агародніны. Хвароба пашкоджвае найбольшую колькасць
раслін у дажджлівае надвор’е ў ліпені і жніўні. Прыкметай фітафтарозу з’яўляюцца бурыя плямы нявызначанай формы на долях лістоў ніжніх ярусаў раслін (бульбы, таматаў і інш.), а на цыбулі — шэрае пер’е, якое хутка псуецца. Фітафтора хутка распаўсюджваецйа пры працяглым і вільготным надвор’і, і ў выніку батва гніе. Хвароба шкодзіць і клубням, ураджайнасць якіх рэзка зніжаецца.
3 узнікненнем хваробы былі распрацаваны меры барацьбы з ёй, сярод якіх шырокае прымяненне знайшлі медны купарвас (0,02%-ны раствор), мачавіна з хлорвокісам медзі (4 кг на 1 га). Пачыналі апырскванне, калі расліны былі ростам 15—20 см, і апырсквалі з інтэрвалам у 7—10 дзён, паўтаралі некалькі разоў589. Стараліся ў пачатку змыкання батвы высока акучваць расліны, каб скараціць інфіцыраванне астатніх. Бульбоўнік, пашкоджаны фітафтарозам, спальвалі, клубні прасушвалі.
Хваробы, якімі пашкоджваюцца пасевы з-за парушэння правіл севазвароту, дрэнных пагодных умоў і іншага, прыносяць вялікія страты. Так, у пасляваенныя гады, як канстатавалі спецыяльныя службы, значная частка пасеваў бульбы была заражана ракам. У 1957 г. пасевы бульбы, устойлівай да бульбянога раку, склалі толькі 48,9 %590. Да таго ж здараліся адзінкавыя выпадкі нападу на яе каларадскага жука. Жукоў збіралі і атрымлівалі тры рублі ўзнагароды за знойдзенага жука (сума, не малая па тым часе), што сведчыць аб тым, што гэтая праблема была толькі ў зародкавым стане.
3 мэтай ліквідацыі ачагоў паражэння бульбы ракам быў створаны інстытут пазаштатных каранцінных інспектараў. Пра вопыт правядзення імі мерапрыемстваў у асабістых агародах сведчыць апытанне насельніцтва. Сапраўды, у многіх гаспадароў бульба была пашкоджана ракам, яна была бугрыстай на выгляд. Калі інспектары знаходзілі рак бульбы, уся бульба падлягала знішчэнню, яе аблівалі газай, спальвалі ці закопвалі, а сям’я заставалася без харчу591. Магчыма, таму сяляне стараліся схаваць ад пільнага вока інспектараў пашкоджаную бульбу, што прыводзіла да распаўсюджвання хваробы.
У першай палове XX ст. і нават у 1960-ыя гг. у сялянскіх агародах вырошчвалі тытунь, праўда, у невялікай колькасці. Тытунь садзілі паблізу плота на добра асветленых месцах. Пасля збору ўраджаю сушылі і ссыпалі ў мяшэчкі. Выка-
рыстоўвалі перш за ўсё як курава, а таксама як сродак барацьбы з агароднымі шкоднікамі.
У агародах у гэты час працягвалі вырошчваць і каноплі, як асобнай пасадкай, так і пад пладовымі дрэвамі. Сяляне заўважалі, што асобныя шкоднікі «не любяць» суседства каноплі592. Вырошчванне гэтай культуры звязана з магчымасцю атрымання канаплянага семя, якое традыцыйна выкарыстоўвалі ў ежу, а таксама ствала расліны — для вытворчасці вяровак і інш. Сёння існуе забарона на пасеў канопляў з-за пашырэння наркаманіі.
Агародніцгва актыўна развівалася і ў апошняй чвэрці XX ст. Узросшы дабрабыт насельніцтва ў сувязі са зменамі ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны даваў магчымасці для аблягчэння працы ў агародзе. Сяляне ў гэты час мелі сродкі на набыццё ўдасканаленых прылад працы, асобныя — і сельгасмашын (міні-трактароў, напрыклад), добрага сертыфікаванага насення і г. д. Праз сродкі масавай інфармацыі (тэлебачанне, радыё, прэсу, спецыяльную літаратуру) атрымлівалі яны веды па аграноміі вырошчвання розных культур. У гэты час адбывалася і пашырэнне складу агародных культур. Шырока распаўсюджана было вырошчванне таматаў. Сталі сеяць у агародах побач з традыцыйнымі буракамі, морквай, агуркамі, бульбай, цыбуляй, часнаком таксама кабачкі, патысоны, спаржу, салодкі перац і іншыя культуры. Трэба адзначыць, што для апрацоўкі вялікіх плошчаў пасеваў, асабліва бульбы, выкарыстоўвалі міні-трактары ці коней. Вялікую ролю адыгрывала дапамога сялянам. Традыцыйна пасеў і ўборка найбольш працаёмкіх культур адбываліся з удзелам дзяцей, унукаў, родных і сваякоў, суседзяў, многія з якіх прыязджалі спецыяльна з іншых гарадоў ці вёсак Беларусі. Традыцыя сумеснай працы набыла і характар свята. Пасеў і ўборка агародніны заканчваліся сямейным застоллем. Сустрэча вялікага сямейнага калектыву, яго яднанне, задавальненне ад выканання абавязку перад бацькамі падтрымлівалі гэту традыцыю.