Глёрыя Патрыя
(вершы і фатаграфіі 80-х гадоў)
Зянон Пазьняк
Памер: 356с.
Вільня 2000
зянон
Жіёрыя Латрыя
зянон
Глёрыя Штрыя
(вершы і фатаграфіі 80-х гадоў)
Вільня
Таварыства беларускай культуры ў Літве 2000
УДК 882.6-1
ББК 84(4 Бел)
3-99
ISBN 9986-9228-7-9
© Зянон, 2000
ШТО ЧУЕ ДУША...
Гэта й пра сябе сказаў паэт Зянон: “Найвышэйшая мера паэзіі — апісаньне прыроды й пачуцьцяў, што яна выклікае, зрэшты, у гэтым найвышэйшы зьмест усяго мастацтва...”
А паэзія Зянона незвычайная пры ўсёй вонкавай звычайнасьці, побытнасьці, карчыс-тай і караністай канкрэтнасьці. Паэт піша так, каб словам не абсекчы ні сучка, ні галінкі, каб словам не абтрэсьці расы, каб словам не запыніць вольнага ходу аблачынкі. He агрубіць, не абнізіць, не абразіць словам. Захаваць дыханьне сіверу, пагляд начы, развагу валуна. Перш за ўсё — павага да слова, давер слову. Паэт не імкнецца ашаломіць нечаканасьцю параўнаньняў, уразіць кідзістасьцю метафараў, загіпнатызаваць каркалом-насьцю тэхнікі. За давер слова адказвае даверам паэту.
Паэзія Зянона беларуская сваёй душой, сваімі вачыма, сваімі вуснамі. Бо паэтам нарадзіўся Зянон, 6о падданцам паэзіі пачувае сябе Зянон, 6о на алтар беларускасьці паклаў сваё жыцьцё Зянон.
Рэдка ў якіх паэтаў гэтак супадае характар паэзіі з характарам роднага краю. А ў Зянона яшчэ характар ягоны ўвесь ад беларускае зямлі, ад беларускага неба, ад беларус-кай думкі. Дый паэтава думка да зорак сягае. Зямлю на неба, неба на зямлю запрашае паэт, бо толькі пільнавокі душою можа ўбачыць, як
Дзьве ластаўкі, быццам рыбы,
Купаюцца ў небе.
Хрысьціянін Зянон выступае супроць паганства: “Паганцы моцна прывязаныя да пачуцьцёвага сьвету. У іх няма ахвяраў дзеля духу. Адпаведна не існуе і духоўнага жыцьця... Вядома, поўнасьцю пагадзіцца з гэтым нельга. Бо мяноўна паганскія карані нашага фальклёру й робяць яго непаўторна прывабным. I ў сьветаўспрыйманьні паэта Зянона чуюцца паганскія карані. Толькі паганскай падсьвядомасьцю можна адчуць і пачуць:
Алс сосньг жывуць зімой,
Таму чуецца ў іх
Вецер Млечнага Шляху.
I калі Зянон сцьвярджае, што “закон жыцьця, дадзены Богам дрэву, шмат больш высакародны, чым свабодная воля разбэшчанага чалавека”, пад руку яго штурхае паганец аднекуль з прыпамяці. Бо ўвогуле паэзія —паганка ад нараджэньня, ад першага гуку свайго, дзе 6 ні ксьцілі яе — у царкве ці ў касьцёле. Паэзія натуральная, як само жыцьцё. I паэзія Зянона сапраўдная, 6о натуральная.
Зянон умее самай ашчаднай колькасьцю словаў сказаць шмат, сказаць у часе, сказаць ва ўспаміне.
0, гарачая капуста!
Лыжка ў руцэ дрыжыць.
У кожнага, хто прачытае гэтыя два радкі, будзе свой успамін, свой сум па роднай хаце, па шчырым застольлі сямейнікаў.
Уражлівей ад любых метафараў гучаць найменьні роднай рэчкі Гаўі, вёсак і мястэ-чак, баравін ды балацявін. Бо продкі, калі давалі мёны навакольлю, былі паэтамі, няхай і безыменнымі. I жывуць у паэзіі Зянона вёскі й мястэчкі, рэчкі й вазёры вольна, як і некалі.
Пад’язджаем да Оршы.
Чуеце веліч
У ветры на полі?
6
А гэта пра стары Івянец:
Дыханьне каня
На торбе з аўсом заінела.
Марозны дзень.
Радок паэта ў адпаведнасьці з натурай Зянона цнатліва аськетычны. I калі прарыва-ецца традыцыйны лірызм, ён ня йдзе далей загалоўкаў, як такіх: “Шкадаваньне асеньня-га дня”, “Мроя пад клёнавым лісьцем”. Тут, так бы мовіць, традыцыя рукаецца з наватарствам.
/ Чытаеш, чытаеш вершы пра родныя краявіды, пра тое, што “адышлі ў зямлю радакі” (якое ёмістае слова!), што “стронцый у целе тлее”, і раптам:
Дзіўна '
Трыста гадоў таму
Японец Басё
На другім канцьг сьвету
Мне ў душу зазірнуў.
I гэта не даніна экзотыцы, а ўказаньне на тое, што паэт Зянон за ўзор узяў форму японскае паэзіі. Узяў, але гэтак зьбеларусіў, што яна шуміць, як тая лістоўніца каля беларускае хаты, дзе “доўга стукаюць кроплі аб ганак стары”. I нідзе не падкрэсьліў, не заявіў формы верша./Бо ў іншамоўнага чытача выклікаюць паблажлівую ўсьмешку пазнакі: “Хоку. Пераклад з беларускае мовы”.
Па-беларуску, пра беларускае кажацца:
Ля старога млына
Курыць люльку млынар, Нават веіікі ў муцэ.
А гэта ўжо зусім наш певень, з чыста беларускім мэнталітэтам:
Нібы дзяркач, так перамок чырвоны певень
Пад ліўневым дажджом.
Якія ўжо там куры!
Уся паэзія Зянона на падтэксьце. Сам паэт тлумачыць: “Вершы: Мала слоў. Рытм. Канкрэтнасьць думкі і пачуцьця, выяўленая праз падтэкст. Праз падтэкст пранікаем у сутнасьць рэчаў”. Але паэт Зянон не навязвае чытачу падтэкст. Кожны вольны бачыць сваё ў Зянонавых вершах, сваю думку ткаць, пачуўшы думку аўтара, пераносіцца ў свае мясьціны, грукацца ў свае дзьверы, бачыць свае зоркі, чуць іх па-свойму. А ў Зянона:
Паслухайце,
Як шалясьцяць зоркі,
Быццам крылы стракоз.
Шчыры з панам Богам і з матуляй Радзімай паэт шчасьліва выдыхае, 6о не прадаў душу д’яблу:
Як добра слухаць, што сэрца гаворыць,
Як добра пісаць, што чуе душа.
Убранзавелую лаціну запрашае ў дапамогу паэт Зянон, каб зьвярнуцца да ўкаханай Ба ць каў шч ы н ы.
Gloria patria — зіхоткая Бацькаўшчына. Зіхоткая, калі бачыш яе замілаванымі вачыма, калі молішся ёй нашчай душой, калі цябе хочуць пазбавіць Бацькаўшчыны.
Зіхоткая ад сьлёзаў штодзённае сустрэчы й ад сьлёзаў мусовае ростані.
Gloria patria — сьцішана й розгаласна, набожыста й выклікова гучаць вечныя словы пад непарушным скляпеньнем храма Бацькаўшчыны.
Gloria patria — гучаць малітоўна словы, бо неўміручыя.
7
Як Беларусь!
Адзьдзяка Зянону
Місія ня прыходзіць з Галілеі — На гэтым і стаяў Ерусалім.
А ён ішоў туды, Дзе здрада тлее, Дзе людзі ворагі сабе самім. Каб ня памерці, Зерне памірае.
Каб адцяніць сьвятло, Лютуе змрок.
3 часін патопу ў ціхіх Хата з краю.
За сьхібны крок Адказвае прарок. Ішоў на сьмерць, А ўсе чакалі цудаў. Ішоў перад шалёнай гаманой.
За ўсе пакуты Пацалунак Юдаў Яму і быў адзьдзякаю зямной.
Рыгор БАРАДУЛІН
* * *
Памятаю, у “шасьцідзесятых” нарадзілася з нашай, маладых мастакоў, дапамогаю Першая рэспубліканская выстава мастацкай фатаграфіі “Маці мая, Беларусь”. Сярод мноства тады “авангардных” пошукаў і спробаў уразіла стрыманая, спакойная і велічная серыя фатаграфій “Браслаўшчына”, зробленая Зянонам; яна пакідала ў душы невыказнае пачуццё тугі і трывогі, нейкай жальбы аб страчаным краі — невядомай Бацькаўшчыне. Фатаграфіі запомніліся. Неяк прывычным стала бачыць на выставах, як паказваюць сваю зямлю, Радзіму праз запазычаныя прыёмы і метафары, праз чужую вобразную сістэму, спрабуючы “падсаладзіць” і “палепшыць” яе, саромеючыся за яе “нявіднасьць” і “бед-насьць”, спрабуючы надаць ёй “еўрапейскасьць”. I ўсутыч не бачаць яе адметнасьці і ўнікальнасьці, яе праўды.
I вось перада мною кніга. Кніга вершаў і фатаграфій. Два струмені — паэтычных і мастацкіх вобразаў і пачуцьцяў. Яны пераплятаюцца і пераліваюцца з аднаго ў другі. Яны могуць існаваць паасобку, але ствараюць адну вялікую раку, раку лёсу чалавека і Радзімы. Тут няма выпадковасьці і абыякавасьці. Кожная дэталь гаворыць, сьведчыць: вось яна, твая зямля, тут твае продкі, твая будучыня. Яна прыгожая і адухоўленая. Яна вечная.
Пётра ДРАЧОў
8
О, зямелька мая, Асьветленая каханьнем!
Jt^^ ^
Сьвятло ў душы
Мне мроіцца белая вішня
На нашым двары
I месяц у хмарах Над шпілямі вежаў.
Ціха ўспыхнуў ад зоркі сьлед
I расплыўся ў сіняй гары.
Помню пра гэта ў зімовай начы.
Калі
ветах
плыве
ў вакне.
Зянон.
1958 г.
Папяловы смак
He думаючы ні аб чым,
У чужой краіне,
На чужым беразе,
Ля чужой ракі
Разлажыў я агонь на вятрыску.
Смажыцца бульба ў прыску. Смак яе на зубах, Дым гаркавы, смаловы, Пах папяловы.
Сьцелюцца іскры ўніз па вадзе.
Усе думкі мае пра Цябе.
с® е ч. і~с ьь с cl Э
V9S-fr.
12
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход
Летняе сонца ўзышло.
Жоўтае зьзяньне ў бляску азёр. Падымаюцца ўверх туманы I далёкія вежы плывуць над лясамі.
Толькі замак парос лебядой.
Адплылі на той бок
Старадаўнія чорныя лодкі.
Адкурэлі дымы, Адзьвінелі падковы і песьні.
Гулка крокі мае стуганяць па каменьнях.
— Гэй, каштэлян, — крычыць мой голас, -Гэй, каштэлян, бяда над намі!
Маўчыць замковы каштэлян.
I падымаецца туман
У жоўтым зьзяньні над лясамі.
1983.
Журботная радасьць спатканьня
1. Май
Юны месяц праз кволую зелень галін Холадна сьвеціць.
He варушыцца лісьце маёвых ліп. Думаю пра безабароннасьць дрэва. Як у юнацтве, Бясконцым здаецца прастор прада мной. Хтось чужы закрычаў, Як шумеў чарот
I гнуліся дрэвы ў цёмную ноч.
2. Свае
У цёмную ноч Перад Днём Задушным, Калі ўжо маўчалі дрэвы і травы, Трывожна было на душы.
Хтось пастукаў у шыбы: — Хто там?
— Свае. Як добра!
3. Грушавы цьвет
Як добра Вяртацца дамоў 3 далёкіх чужых берагоў. Як дваццаць гадоў, Як дзесяць, як год назад, Іду па дарозе I, як некалі,
Чую подых вясновага ветру. Маркотна на дол Абсыпаецца грушавы цьвет.
14
4. Музыка ў сьне
Абсыпаецца грушавы цьвет. Быццам сьнег на траве.
Ледзь чуваць —
У Гаўю па каменьнях Журліва цячэ струмень.
Мне плюскат яго так знаёмы.
Нібы музыка ў сьне.
Юны месяц
Праз кволую зелень галін Холадна сьвеціць.
13.03-19.04.1985.
15
Гара, парослая шыпшынай
Дзіўна, толькі бярозы і шыпшына
Пакрылі гару —
Хіба не чуеш,
Як бразгае збруяй у замку
Устрывожаны конь?
16
* * *
Ранак вясеньні, вішняў цьвіценьне, Трава маладая, жоўты падбел, Ластаўкі кружаць
над стромкім абрывам, Неба блакіт, жаваронкавы сьпеў.
Пахне рунь і вада
ў альховых кустах.
Вось маёвых латацяў вяночак.
Хіба можна забыць Цябе, наша зямля!
Я ж пішу гэта
студзеньскай ноччу.
1983.
17
Дзень жалобы
Памяці Клстуся Каліноўскага
Устаньце, браты!
Сяньня 22 сакавіка —
Дзень Жалобы нашай.
He кажыце ні слова сяньня.
Слухайма, як капаюць кроплі са стрэх
За тры дні да Зьвеставаньня
У Дзень Жалобы нашай.
Слухайма, як рыпяць
зьледзянелыя дрэвы
пад ветрам У хвойных лясах
За тры дні да Зьвеставаньня
У Ноч Жалобы нашай.
Слухайма, што прарочаць героі
на плошчах
У спутанай цішыні
За тры дні да Зьвеставаньня
У Час Жалобы нашай...
1985.
19
Народны Фронт. 1989 г.
Фота у. Кармілкіна
Кастусь Каліноўскі. Фота з архіва
Вербны ранак
Кветкі воблакаў — белая плынь. Ветразь сініх нябёс угары.
Распускаецца лісьце вярбы. Узвышана сэрца, маркота ў душы. Так вецер гуляе ў хвалях ракі.
Асьветлены скрухай, пішу для сябе, Хоць думкі мае пра Цябе.